Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Папроцкі

ПАПОЎ

Аляксандр Нічыпаравіч (каля 1840—18.8.1881)

Хімік, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчы-не. У 1865 скончыў Казанскі універсітэт. Вучань А.М.Бутлерава. Напачатку працаваў лабарантам у Казанскім універсітэце, по­тым прафесарам хіміі Варшаўскага універ-сітэта. Аўтар працы «Пра вокіслы кетонаў» (Казань, 1869). Эксперыментальна даказаў, што ўсе 4 адзінкі валентнасці вугляроднага атама тоесныя. Вывучаючы акісленне арга-нічных злучэнняў хромавай сумессю, П. прапанаваў метады вызначэння хімічнай будовы кетонаў, кіслот, спіртоў i вуглевада-родаў (т. зв. «правіла Папова»).

Літ.: Быков Г.В. Очерк жизни и деятель­ности А.Н.Попова // Тр. Ин-та истории естес­твознания и техники. 1956. Т. 12.

Францішак

(10.6.1723 —пасля 2.7.1705)

Выдавец, аутар навуковых прац па геа-графіі, усеагульнай i айчыннай гісторыі, д-р філасофіі (1758). Нарадзіўся на Беларусі

 

 

вучыўся ў Польшчы, выкладаў філасофію, гісторыю i геаграфію ў Варшаве i Вілен-скай акадэміі, кіраваў шляхецкімі калегіямі ў Вільні i Камянцы. Пачынаючы з 1759, П. выдаваў у Вільні «Палітычныя калянда-рыкі», з 1768 —«Віленскія календары». Гэ-тыя календары выгадна адрозніваліся ад большасні падобных выданняў сярэдзіны 18 ст., у якіх побач з рэлігійнай праблема-тыкай змяшчаліся звесткі па астралогіі, знахарстве, тлумачэнні сноў. Сваім добра аформленым «Палітычным каляндарыкам» П. надаў свецкі характар, змяшчаў у ix ба-гатую інфармацыю пра бягучыя падзеі ў краіне i за мяжой, звесткі па фізіцы, меха-ніцы, медыцыне i геаграфіі. У ix, напрык-лад, змяшчаліся артыкулы аб выніках ас-транамічных назіранняў М.Пачобут-Адля-ніцкага, рашуча адхіляліся астралагічныя прароцтвы i інш. забабоны, «замоўчваліся» i біблейскія легенды. У «Палітычным ка-ляндарыку на 1760 г.» П. змясціў кароткае апісанне найбуйнейшых тагачасных краін Еўропы. Характарызуючы Расію, ён адзна-чыў, што жыхары гэтай краіны «цярплівыя ў невыгодах i нястомныя ў працы, асабліва ваеннай»; пачынаючы з царавання Пятра I, яны дасягнулі вялікіх поспехаў у навуках i змен у звычаях, разам з тым многія з ix вызначаюіша «схільнасцю да бунту, суро-васцю, празмерным п'янствам» i інш. зага-намі. У «Палітычным каляндарыку на 1764 г.» змясціў храналогію польскіх каралёў i князёў Вялікага княства Літоўскага, апісваў падзеі «бескаралеўя», што настала пасля смерці Жыгімонта Аўгуста III, паведамляў імёны імператараў, цароў i каралёў еўра-пейскіх краін, тагачасных епіскапаў, сена-тараў, міністраў i інш. службовых асоб Рэ-чы Паспалітай. У адным з артыкулаў рас-казвалася пра вынікі Сямігадовай вайны (1756—63), названы найважнейшыя паліт. падзеі 1763; прыведзена табліца ўсходу i за-хаду Сонца. У «Палітычным каляндарыку на 1765 г.» надрукаваны пастановы соймаў за 1764. «Каляндарык на 1766 г.» паведам-ляў пра землетрасенне ў Амерыцы i Сібіры, пра адкрыццё Расійскай купецкай кампані-яй Алеуцкіх астравоў, называліся новыя ле-кі. Цікавая была інфармацыя пра бунт 50 тысяч лонданскіх ткачоў з прычыны завозу ў Англію шаўковых тканін, з-за чаго «тка-чы-шаўкапрады засталіся без сродкаў да жыцця i асуджаліся на галодную смерць».

Папулярныя былі i творы П. па геагра-фіі i гісторыі, у тым ліку падручнік геаграфіі «Еўропа — найлепшая частка свету» (1754, 1765), у якім даваўся аналіз геагра-фічнага становішча, прыродных умоў, са-цыяльна-эканамічнага i палітычнага ладу, складу насельніцтва, духоўнай культуры еў-рапейскіх краін. 3 прац П., прысвечаных праблемам усеагульнай гісторыі, вылучаец-ца кніга «Найбольш значныя войны...» (1763), напісаная на аснове твораў антыч-ных i заходнееўрапейскіх гісторыкаў. У прадмове да яе аўтар адзначаў: «Няма нічо-га болын непрыемнага для народаў, чым войны, i ў той жа час веданне гісторыі вой-наў дазваляе высветліць прычыны ўзвы-шэння i падзення дзяржаў і, што асабліва важна, шляхі ўмацавання свабоды i неза-лежнасці Айчыны». У такой форме П. знайшоў спосаб выказаць сур'ёзную за-непакоенасць патрыятычных сіл лесам Рэ-чы Паспалітай, якая набліжалася да свайго падзення. Трывогай за будучыню Рэчы Паспалітай прасякнута i праца П. «Аб ры-царскім пытанні ў Польшчы» (1776). На аснове аналізу прычын перамог i паражэн-няў Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў мінулых войнах аўтар спрабаваў выказаць рэкамендацыі па ўма-цаванні абароны дзяржавы i павышэнні бая-здольнасці яе арміі. Дзве невялікія кнігі П. «Дамашнія весці аб Вялікім княстве Лі-тоўскім» (1763) i «Дамашнія весці аб Польскім Каралеўстве» (1771) уяўляюць ка-роткія энцыклапедычныя даведнікі аб геа-фафічным становішчы, прыродных умовах, гісторыі, дзяржаўным ладзе, судах, арміі i інш. атрыбутах названых краін. У першай з ix П. ўзнаўляе паданне пра перасяленне рымлян у басейн Немана, якое пакладзена ў аснову распрацаванай М.Длугашам, Ы.Літвінам i інш. гісторыкамі тэорыі пра лацінскае паходжанне літоўскага народа, што нібыта нейкі Палямон, сваяк Нерона, разам з 500 знатнымі рымлянамі ўцёк ад самавольства імператара ў чужыя краі i па-сяліўся ў басейне Нёмана, i ад нашчадкаў гэтых рымлян пайшлі літоўская шляхта i літоўскі народ. Аналіз гістарычных твораў П. сведчыць, што ix аўтар зыходзіў з рацы-яналістычнага разумения гістарычнага пра-цэсу i сваёй дзейнасцю падрыхтаваў глебу для ўспрыняцця ідэі пра заканамернае раз-віццё гісторыі прадстаўнікамі грамадскай думкі Беларусі i Літвы апошняй трэці 18 ст.

Літ.: Бирало А.А. Философская и обще­ственная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1871; Очерки ис

 

 

тории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гума­низма в общественно-политической и философ­ской мысли Белоруссии (дооктябрьский пери­од). Мн., 1977.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ПАНЯТОЎСКІ | ПАЎЛОВІЧ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 528; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.414 сек.