Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пашкевіч

ПАШАКОЎСКІ

Ян Антоні (1.3.1684—3.6.1757)

Педагог, выдавец, гісторык. Паходзіў ca шляхты Упіцкага пав. (цяпер Літва). Скон-чыўшы езуіцкую гімназію ў Коўне i прайшоўшы навіцыят у Вільні, у 1702—03 вучыўся ў Нясвіжскай педагагічнай семіна-рыі. Пазней скончыў Віленскую акадэмію па курсе філасофіі i выкладаў філасофію, граматыку i тэалогію. У 1713 пасвечаны ў святары. У 1714—15 выкладаў у Ковенскай гімназіі паэтыку i рыторыку, a ў 1717 стаў яе дырэктарам. Доктар філасофіі. Пасля 3-га-довай дактарантуры ў Віленскай акадэміі працаваў у Нясвіжы, адначасова быў выха-вальнікам сыноў М.К. Радзівыа Рыбанькі i з адным з ix падарожнічаў па Еўропе. Бага-тыя бібліятэчныя зборы Радзівілаў, асабіс-тыя кантакты i дыскусіі з кальвіністамі падштурхнулі П. да напісання трактатаў i сачыненняў багаслоўскага характару i пера-кладаў з лацінскай мовы. Ён цікавіўся не толькі хрысціянскімі рэлігійнымі канфесія-мі, але вывучаў іслам, гісторыю i дактрыну янсенізму, складаў даволі дасканалыя па-негірыкі. Галоўнай справай яго жыцця ста­ла асветніцкая дзейнасць па стварэнні i выданні календароў. На працягу 1737—49 ён выдаў у Вільні 20 «Палітычных калянда-рыкаў», якімі паклаў пачатак віленскага пе-рыядычнага друку. У адрозненне ад калян-дарнай традыідыі, якая існавала да яго, ён выключыў ca сваіх выданняў астралогію, хірамантыю i інш. забабоны, a запоўніў ix добра выверанымі i карыснымі звесткамі з гісторыі i культуры Беларусі i Літвы. П. ім-кнуўся, каб яго календары ўсебакова вы-хоўвалі чытача, асабліва моладзь, пашыралі веды па гісторыі, астраноміі. Вельмі дбаў ён пра дакладнасць біяграфічных звестак. Апошнія гады жыцця працаваў над гісто-рыяй царквы ў Рэчы Паспалітай, якая зас-талася незавершаная. Паралізаваны, памёр у Нясвіжы.

 

Ян Казімір

Беларускі паэт 1-й паловы 17 ст. Біягра-фічных звестак пра яго не захавалася. Ве-рагодна, паходзіў са шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Захаваўся толькі адзін яго верш «Польска квітнет лаці-ною...», напісаны ў 1621 (апубл. ў 1842). Твор гэты — узор грамадзянскай патрыя-тычнай лірыкі, у ім выявіліся i асаблівасці сілабічнага вершаскладання. Паэт адзначае ролю роднай мовы ў грамадскім i культур­ным жыцці Вялікага княства Літоўскага, ганарыцца міжнароднай сдавай свайго на­рода, верыць у яго несмяротнасць. Як сведчаць змест, паэтычная форма i мова верша, аўтар быў чалавек свецкі, высока-адукаваны, патрыятычна настроены бела-рускі шляхціц або мешчанін. Твор захаваў-ся ў Слуцкім спісе Статута Вялікага княс­тва Літоўскага 1529 i датаваны 1621. У гэ-тым спісе змешчаны яшчэ 5 аўтографаў па-эта, а таксама запісы іншых асоб, якія сведчаць, што ў 1-й палове 17 ст. рукапіс быў у Вільні, дзе, напэўна, i напісаны верш.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Пачобут-адляніцкі | Пелікан
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 376; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.