Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПЕРАСВЕТАЎ

ПЕЛЬГЖЫМОЎСКІ

(Pielgrzymowski) Гальяш (7—1604)

Грамадскі дзеяч i пісьменнік 16 ст. На-радзіўся ў Польшчы. Вучыўся ў кальвінісц-кай школе. 3 1586 пісар Вялікага княства Літоўскага. У 1583 па даручэнні караля Рэ-чы Паспалітай Стафана Баторыя наведаў Івана IV Грознага. У 1600—01 сакратар па-сольства Рэчы Паспалітай у Маскве, удзельнічаў у перагаворах з Барысам Гаду-новым, потым (у 1602) з рускім пасольс-твам у Вільні. Літаратурную дзейнасць па-чау у 1583. Пісаў на беларускай, лацінскай i польскай мовах. Аўтар паэтычных i праза

 

 

ічных панегірыкаў (на лацінскай мове), дыярыушаў пра перагаворы ў Маскве (на польскай мове, часткова апублікаваны ў 1846 у Гродне пад назвай «Пасольства Льва Сапегі ў 1600 годзе ў Маскве паводле дыярыуша Гальяша Пельгжымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага, Уладзіславам Трэмбіцкім апісанае»). У дыярыушы былі тэксты i на беларускай мове: праект дагавора паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй, пералік падарункаў рускаму цару, яго сыну i інш. Блізкая да вытокаў беларускай паэзіі паэма П. «Гутарка аднаго паляка з маскалём у Маскоўскім замку у годзе 1601», напісаная на руска-беларускай i польскай мовах (рукапіс зберагаецца ў Публічнай бібліятэцы Рачынскіх у
Познані, Польшча). Героі паэмы — прадстаўнік літоўскага пасольства Іван i рускі баярын Ігнат — дыскутуюць па агульных i прыватных пытаннях, часткова звЯзаных з дыпламатычнай місіяй, пра якую, аднак, канкрэтна не гавораць. У дыялогу раскры-
ваюцца ix погляды на міждзяржаўныя ўзаемаадносіны, міжнароднае становішча, сва-
боду сумлення. Асабліва цікавы вольны, часам з'едліва-гумарыстычны характар ix разважанняў пра рэлігію, які выяўляе свя- домасць i светапогляд чалавека эпохі Адражэння. У.М.Казбярук.

 

Іван Сямёнавіч

Публіцыст, прадстаўнік грамадска-палі-тычнай думкі 17 ст. Паходзіў з Вялікага княства Літоўскага, быў «каралеўскім два-ранінам». Лічыў сябе нашчадкам бранскага манаха i баярына А.Перасвета, які па-ге-ройску змагаўся з татарамі на Куліковым полі. Быў на службе ў войску Жыгімонта I, у атрадах Ф.Сапегі i А.Танчынскага, удзельнічаў у вайне за венгерскую спадчы-ну (1532—34). У канцы 1538 ці ў пачатку 1539 пераехаў на царскую службу ў Мас-кву, дзе яму быў падараваны маёнтак. У канцы 1549 П. перадаў Івану IV Грознаму свае «дзве кніжкі» (захаваліся ў спісах 17 ст.) — казанні пра ўзяцце Магмет-Султа-нам Царграда. У ix П. выкрываў баярства, выступаў прыхільнікам задавальнення асн. патрабаванняў дваранства. Ён лічыў, што поспехі па службе павінны залежаць ад асабістых заслуг, а не ад паходжання. Як прадстаўнік служылага дваранства, П. меў магчымасць назіраць на захадзе барацьбу каралеўскай улады з непакорнымі вяльможамі і на сабе зазнаў магнацкае свавольс-тва. Быў перакананым прыхільнікам моц-най дзяржаўнай улады. У «Казанні пра Магмет-Султана» стварыў вобраз разумнага i моцнага правіцеля, які, пазнаёміўшыся з мудрасцю грэчаскіх кніг, увёў у сваёй краі-не новыя парадкі: адмяніў прывілеі вяль-можам, сістэму «кармленняў», жорстка змагаўся з хабарніцтвам, клапаціўся пра стварэнне ўзорнага войска, быў праціўні-кам рабства, бо «ў тым царстве, дзе людзі заняволены, у тым царстве людзі не храб-рыя i да бою нясмелыя супраць непрыяце-ля». Выказваўся ён i супраць існавання ў Расіі халопства i кабальнай залежнасці, ставіў праўду вышэй за веру; адзначаў сім-патыі да Расіі з боку заняволеных туркамі славянскіх народаў. Верагодна, П. за свае празмерна смелыя думкі трапіў у няміласць вярхоўных улад i загінуў разам з іншымі западозранымі ў здрадзе. Пра гэта свед-чыць «чёрный список Ивашки Пересветова да Петра Губастого и иные списки», які за-хаваўся ў «Вопісе царскага архіва» (1562— 72).

Те.: Сочинения. М.; Л., 1956.

Шт.: Зимин А.А. Пересветов и его время.
М, 1956. Г.А.Маслыка.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Пелікан | ПЕТРАЖЫЦКІ. Прававед i сацыёлаг, адзін з найбуйней-шых прадстаўнікоў псіхалагічнай школы права. Нарадзіўся ў родавым маёнтку Ка-лантаева Віцебскай губ. Скончыў юрыдыч-ны
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 543; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.