КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
П ржав альс кi
ПРАХАЎ Адрыян Віктаравіч (16.3.1846—14.5.1916) Гісторык мастацтва, археолаг, мастак i мастацкі крытык, педагог. Нарадзіўся ў г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. У 1867 скон-чыў гістарычна-філалагічны факультэт Пе-цярбургскага універсітэта і ў хуткім часе пасланы за мяжу. Слухаў лекцыі ў Мюнхене, вывучаў творы выяўленчага мастацтва ў Парыжы, Лондане, Берліне, Вене, у гара-дах Італіі. За дысертацыю «Аб рэстаўрацыі фупы ўсходняга франтона Эгінскага храма ў Афінах» (1870) атрымаў у 1873 ступень магістра i пасаду дацэнта Пецярбургскага універсітэта, дзе выкладаў гісторыю мас-тацтваў. 3 1875 выкладаў таксама гісторыю i тэорыю прыгожых мастацтваў у Акадэміі мастацтваў. У 1875—78 рэдагаваў ілюстра-ваны часопіс «Пчела». У 1879 абараніў док-тарскую дысертацыю «Дойлідства стара-жытнага Егіпта». Захапіўшыся вывучэннем старажытных помнікаў хрысціянскага пе-рыяду ў Расіі, П. у 1880—82 даследаваў i замалёўваў рэшткі мазаікі i насценнага жы-вапісу ў Сафійскім саборы i фрэскі Кіры-лаўскай царквы ў Кіеве. 3 1886 даследаваў Успенскі сабор у г. Уладзімір-Валынскі i іншыя старажытныя храмы Валыні, адкрыў i скапіраваў цікавыя фрэскі ў царкве Мі-хайлаўскага манастыра ў Кіеве. У 1881—82 вандраваў па Егіпце, Сірыі, Грэцыі i Еўра-пейскай Турцыі, у 1886—87 зноў наведаў Італію i Блізкі Усход. У 1887—97 на кафедры гісторыі прыгожых мастацтваў Кіеўска-га універсітэта. У 1884—86 кіраваў унутра-ным аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве, у 1896 паводле ўласнага малюнка ад-навіў ракію для захоўвання мошчаў Феадо-сіі Угліцкай у Чарнігаве. У 1897 вярнуўся ў Пецярбургскі універсітэт. Аўтар прац «Крытычныя даслсдаванні па гісторыі грз- часкіх мастацтваў» (1872), «Крытычныя на-зіранні за помнікамі старажытнага мастацтва...» (1879), «Кіеўскае мастацтва X, XI, XII ст....» (1883, каталог выстаўкі) i інш.
(Прывальскі) Mi кал аи Міхайлавіч (12.4.1839—1.11.1888) Падарожнік і географ, даследчык Цэн-тральнай Ааіі, асветнік, ганаровы член Пе-цярбургскай Акадэміі навук (з 1878), гене-рал-маёр. Нарадзіўся ў в. Кімбарава Сма-ленскай губ. ў сям'і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 П. скончыў гімназію ў Смаленску i пасту-піў на ваенную службу. У 1861—63 ён слухач Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецяр-бургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага краю», які стаў падставай для абрання П. ў 1864 членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана ўся яго дзейнасць. У 1864—67 выкладаў геаграфію i гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве. Знаёмства ў 1867 з П.П.Сямёнавым-Цян-Шанскім паўплывала на фарміраванне П. як вучонага з шырокім кругаглядам. На працягу 1867—88 П. ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867—69 Усурыйскую, у 1870—73 Мангольскую, у 1876—77 Лаб-норскую i Джунгарскую, у 1879—80 першую Тыбецкую, у 1883—-85 другую Тыбец-кую. Раптоўная смерць перашкодзіла П. здзейсніць пачатую ім у 1888 першую экспедыцыю па Цэнтральнай Азіі. Галоўная заслуга П. — даследаванне Цэнтральнай Азіі. Ён некалькі разоў пера-сёк Манголію, быў у Паўночным Кітаі, у пустынях Гобі, Алатаня i Ардоса, у гарах Наньшаня, Куэнь-Луня, Тыбета. У Заход-нім Кітаі ён даследаваў Цайдам, пустыню Такла-Макан i бяссцёкавае блукаючае во-зера Лабнор, Джунгарыю i горы ўсходняга Цянь-Шаня. У выніку падарожжаў П. зроб-лена шмат выдатных навуковых адкрьш-ідяў. Усе свае маршруты П. паклаў на карту; даў характарыстыку прыродных умоў буйных фізіка-геаграфічных абласцей Цэнтральнай Азіі па элементах: рэльеф, клімат, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. П. даказаў, што пустыня Гобі не ўзвышша ў адносінах да навакольных rop, a велізар-ная чаша з няроўным дном. Вызначыў, што паўночная мяжа Тыбецкага нагор'я фактычна знаходзіцца на 300 км далей на поўнач. П. ўпершыню абследаваў і зрабіў апісанне хрыбтоў Куэнь-Луня, вызначыў, што Наньшань з'яўляецца не адным хрыб-том, a сістэмай. Ім адкрыты i ўпершыню апісаны хрыбты Бурхан-Буда, Гумбальта, Рытэра, Аркатаг (Пржавальскага) i інш. Ён дасягнуў вярхоўяў вялікіх кітайскіх рэк Янцзыцзян i Хуанхэ, даў першую кліматала-гічную характарыстыку Цэнтральнай Азіі; паведаміу шмат новых звестак па біялогіі i экалогіі расліннага i жывёльнага свету Цэнтральнай Азіі; сабраў i сістэматызаваў выдатныя калекцыі флоры i фауны, герба-рыі з 15—16 тыс. раслін, з якіх еўрапейскі-мі батанікамі ўпершыню апісаны 218 новых відаў i 7 родаў; апісаў вялікую калек-цыю жывёл (702 млекакормячыя, 5010 пту-шак, 1200 паўзуноў i земнаводных, 643 рыбы), у якой былі дзесяткі новых відаў, у тым ліку дзікі вярблюд i дзікі конь, які стаў вядомы як конь Пржавальскага. Зробленыя ім астранамічныя i метэарагалічныя назі-ранні, заалагічныя i батанічныя зборы ап-рацоўваліся шматлікімі вучонымі. Даследа-ванні П. адкрылі новы перыяд навуковых экспедыцый у Цэнтральную Азію. Працы П., напісаныя з вялікім літаратурным та-лентам, у кароткі час набылі шырокую вя-домасць, былі перакладзены i выдадзены на многіх замежных мовах i атрымалі сус-ветнае прызнанне: П. быў узнагароджаны медалямі шматлікіх рускіх i замежных навуковых таварыстваў, абраны ганаровым членам Рускага геаграфічнага таварыства (1870). У 1891 у яго гонар Рускае геагра-фічнае таварыства ўстанавіла сярэбраны медаль i прэмію імя П.; у 1946 устаноўлены залаты медаль імя П., які прысуджаецца геаграфічным таварыствам. Імем П. названы горад, у якім ён памёр (б. Каракол), ад-крыты ім хрыбет у сістэме Куэнь-Луня, ле-давік на Алтаі, мыс на востраве Ітуруп (Ку-рыльскія астравы), мыс воз. Бенета (Аляска) i шэраг відаў жывёл i раслін, якія ён адкрыў у час падарожжа па Цэнтральнай Азіі. Те.: Монголия и страна тангутов. Трехлетнее путешествие в Восточной нагорной Азии. М., 1946; От Кульджи за Тянь-Шань и на Лоб-Нор. М., 1947; От Кяхты на истоки Желтой реки: Ис-след. северной окраины Тибета и путь через Лоб-Нор по бассейну Тарима. М., 1948. Літ.: Мурзаев Э. Н.М.Пржевальский. 2 изд. М., 1953; Битюков Г.С. Великий путешественник и географ Н.М.Пржевальский. Фрунзе, 162.
ПРЫБЫТАК (П р ж ы б ы т а к) Станіслаў Аляксандравіч (1852—?) Медык, хімік, педагог. Скончыў Мін-скую класічную гімназію (1869), Пецярбург-скі універсітэт (1874), Ваенна-медыцын-скую акадэмію (1877). Прымаў удзел у вай-не супраць Турцыі як палкавы ўрач. За ды-сертацыю «Некаторыя прадукты акіслення шмататамных спіртоў» атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1881—89 лабарант аддзялення анатамічнай хіміі Пецярбург-скага універсітэта. У 1889 атрымаў ступень магістра хіміі i выбраны на пасаду ад'юнкт-лабаранта ў Імператарскай ваенна-меды-цынскай акадэміі. 3 1891 выкладчык акадэ-міі, загадчык гарадской санітарнай лабара-торыі ў Пецярбургу. Аўтар шматлікіх арты-кулаў па хіміі ў перыядычным друку: «Аб арганічных двухвокісах» (1887, магістэрская дысертацыя), «Даследаванне хімічнага сас-таву лістоў каўказскіх чарніц» (1889), «Аб дыоксіадыпінавай кіслаце» i інш.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 386; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |