Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

РАДЗІВІЛ. Палітычны, культурны i рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага

Мікалай Чорны (4.2.1515—29.5.1565)

Палітычны, культурны i рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Нясвіжы. Яго бацька Ян Мікалай быў трокскім кашталянам, маці Ганна —з роду Кішкаў. Адукацыю ён, верагодна, атрымаў толькі хатнюю. Юнацтва правёў пры кара-леўскім двары ў Кракаве, дзе адбылося яго сяброўскае збліжэнне з будучым вялікім князем літоўскім i каралём польскім Жыгі-монтам II Аўгустам. Рэнесансавая атмас-фера каралеўскага двара адбілася на яго густах i звычках. Імклівае ўзнясенне па службе Р. пачалося пасля 1544, калі на Берасцейскім вальным сойме быў прыняты акт, паводле якога Жыгімонт I Стары пера-даваў поўную ўладу ў Вялікім княстве Лі-тоўскім свайму сыну Жыгімонту II Аўгусту. У гэты час Р. атрымаў уплывовую пасаду земскага маршалка, якая давала магчы-масць часта бываць пры велікакняжацкім двары. Ён удзельнічаў у пасольскіх місіях у іншыя дзяржавы. У 1574 у час падарожжа ў Аўгсбургу атрымаў ад імператара Свяшчэн-най Рымскай імперыі Карла V права на княжацкі тытул для сябе i асобных прад-стаўнікоў свайго роду. 3 гэтага часу ён стаў называцца князем «на Алыцэ i Нясвіжы». У 1549 Р. удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць татараў на Валыні. У 1550 атрымаў пасаду канцлера Вялікага княства Літоў-скага. Уплыў Р. на палітыку велікакняжац-кага ўрада быў такі значны, што ў 1551 ат-рымаў права на захоўванне найважнейшых дзяржаўных актаў у сваім архіве. Асаблівую ўвагу ён звяртаў на дакументы, якія па-цвярджалі даўнія дзяржаўныя прывілеі Вя-лікага княства Літоўскага. У 1553 Р. выяз-джаў з дыпламатычнай місіяй да Габсбур-гаў, каб прадухіліць магчымы габсбургска-маскоўскі саюз, які мог ускладніць станові-шча на ўсходніх межах Вялікага княства Літоўскага. Галоўнай сферай дыпламатыч­най дзейнасці Р. былі адносіны з Лівоніяй, вынікам яго стала ў 1561 інкарпарацыя Польшчай i Вялікім княствам Літоўскім большай яе часткі i ліквідацыя там Ордэна мечаносцаў. Р. ажыццяўляў i адміністра-цыйную ўладу ў Лівоніі. У 1555—56 ён удзельнічаў у падрыхтоўцы i здзяйсненні аграрнай («валочнай») рэформы ў гаспа-дарскіх уладаннях Вялікага княства Літоў

 

 

скага. Р. быў шчырым прыхільнікам неза-лежнасці Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы. На соймах, якія абмяркоўвалі праекты уніі дзвюх дзяржаў, ён выступаў за суверэннасць Княства ў складзе Рэчы Пас-палітай. Яго «сепаратизм» — прычына ка-ралеўскай няміласці. Пазіцыя Р., якую пад-трымлівалі многія магнаты, улічвалася на-ват пры заключэнні (ужо пасля яго смерці) Люблінскай уніі 1569.

3 яго імем звязана распаўсюджанне i прапаганда рэфармацыйных ідэй, арганіза-цыя рэфармацыйнай царквы ў Вялікім княстве. Палітычны ўплыў i аўтарытэт Р., які першы з магнатаў прыняў пратэстан-цкае веравызнанне ў пач. 1550-х гадоў, абу-мовілі пераход значнай часткі шляхты ў пратэстантызм. Спачатку ён схіляўся да лютэранства, але з сярэдзіны 1550-х гадоў прыняў кальвінізм, які атрымаў найболь-шае пашырэнне ў Вялікім княстве Літоў-скім. Р. падтрымліваў сувязі з прадстаўні-камі асноўных пратэстанцкіх плыняў (лю-тэранамі, кальвіністамі, антытрынітарыя-мі), стаў галоўным пратэктарам Рэфарма-цыі. Валодаючы вялізнымі маёнткамі на Беларусі, Літве i Польшчы, ён заснаваў там пратэстанцкія цэрквы — зборы. У 1553 першы на Беларусі рэфармацыйны збор Р. залажыў у сваім замку ў Бярэсці. Каля 1557 пры яго ўдзеле арганізавана галоўная рэфармацыйная абшчына Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. Першы Віленскі збор размяшчаўся ў радзівілаўскім палацы на Лукішках. Некаторы час Р. быў прыхільні-кам стварэння Народнага сабора — свайго роду дзяржаўнай царквы, якая б аб'ядноў-вала ўсіх хрысціян Вялікага княства Літоў-скага i Польшчы i была б больш незалеж-най ад Ватыкана. У апошнія гады свайго жьщця Р. падтрымліваў антытрынітарыяў, якія ў рэлігійна-багаслоўскіх i сацыяльных пытаннях займалі найболып радыкальныя пазіцыі. У 1563 у падляшскім мястэчку Морды, што належала яму, адбыўся сінод, дзе большасць прысутных ухвалілі ідэі анты-трынітарызму. Р. выношваў планы аб'яд-нання кальвінісцкай i антытрынітарскай плыняў.

Яго дзейнасць адыграла вялікую ролю ў развіцці мецэнацтва ў розных сферах куль­туры Беларусі i Літвы, найбольш у аргані-зацыі кнігадрукавання. Працяглае знахо-джанне за мяжой i знаёмства з заходнееў рапейскай культурай спрыялі разумению ролі кнігадрукавання ў грамадска-палітыч-ным i культурным жыцці. У 1553 для пра-паганды рэфармацыйных ідэй Р. заснаваў пры Берасцейскім зборы першую на тэры-торыі Беларусі друкарню, у якой працавалі запрошаныя ім з Польшчы друкары Бяр-нард Ваяводка, Станіслаў Мурмэліус, паэт, перакладчык i кампазітар \\.Базьшік. Тут друкавалася не толькі рэлігійная, але i свецкая літаратура. У 1563 на сродкі Р. вы-дадзены польскі пераклад поўнага зводу Бібліі, найбуйнейшага па аб'ёме i аднаго з лепшых па мастацкіх і паліграфічных якас-цях рэнесансавага выдання. У гісторыю бе-ларускага кнігавыдання яна ўвайшла пад назвай «Брэсцкая, ці Радзівілаўская біблія». 3 імем Р. звязана таксама выданне арыгі-нальнага публіцыстычнага твора — пас-лання папскаму нунцыю ў Польшчы Алаі-зію Ліпаману, напісанага, верагодна, яго асабістым сакратаром, вядомым польскім лексікофафам Янам Манчыньскім, дзе змешчаны рэзкія антыкаталіцкія і анты-папскія выпады. Пад апекай Р. дзейнічала пратэстанцкая друкарня i ў Нясвіжы, у ар-ганізацыі якой прымалі ўдзел вядомыя дзе-ячы Рэфармацыі — Сымон Будны, Мацей Кавячынскі, Лаўрэнцій Крышкоўскі. Многія выданні выходзілі з прысвячэннем знатна-му патрону. Некаторыя свае творы яму прысвячаў Жан Кальвін. Шчодрасцямі ра-дзівілаўскага двара карысталіся такія від-ныя тэолагі, як С.Будны, Марцін Чаховіц, паэты Андрэй Тшэцэскі, кампазітары Кіп-рыян Базылік, Вацлаў з Шамотул i інш. Жонка Р. Альжбета была дачкой аднаго з буйнейшых польскіх мецэнатаў — карон-нага гетмана Крыштафа Шыдлавецкага. Памёр Р. ад пакутлівай хваробы i пахаваны разам з жонкай пры Віленскім зборы. У 1647 астанкі Р. i яго жонкі ўрачыста пера-несены з Вільні ў Дубінкі (Літва). Пасля смерці ўсе яго дзеці пад уплывам палітыч-ных абставін перайшлі ў каталіцтва. Дзей­насць Р. як вялікага рэфарматара карды-нальна паўплывала на царкоўна-рэлігійнае i культурнае жыццё Вялікага княства Лі-тоўскага.

Літ.\ JaSnowski J. Mikołaj Ст-.агпу Radziwiłł (1515—1565). Warszawa, 1939; Augustyniak U. Testamenty ewangelików reformowanych w Wielkim Księstwie Litewskim. Warszawa, 1992. Л.С.Іванова.

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
РАДЗІВІЛ. Драматург, кампазітар. Нарадзіўся і жыў у Нясвіжы | Радзівіл
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 515; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.