КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Ратондус
(М я л е ц к i Аўгусцін?—1582) Прававед, грамадскі і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны 16 ст. Звесткі пра час i месца нараджэння не захаваліся. Існуе некалькі версій адносна яго паходжання: 1) паляк з Кракава, але служыў у Вялікім княстве Літоўскім; 2) італьянец з Авеліна; 3) ліцвін (беларус) з Вільні або з мястэчка Вялюны. Вядомы толькі асобныя факты з яго біяграфіі, у ас-ноўным яго літаратурная i дзяржаўная дзейнасць. У 1536 ён займаў пасаду вілен-скага войта. У 1538 упамінаецца ў ліку сту-дэнтаў Вітэнбергскага універсітэта, a ў 1542 — як доктар «обоего» (кананічнага i свецкага) права. Пры вялікім князі Жыгі-монце I Старым ён займаў пасаду сакрата-ра, якая, як i праца ў каралеўскай канцы-лярыі, патрабавала добрай адукацыі i дас-каналага ведання лацінскай мовы. У перы-яд росквіту класічнай латыні Р., адзін з найлепшых знаўцаў i стылістаў, стварыў выдатныя ўзоры літаратурнай мовы. Літа-ратурную каштоўнасць маюць яго працы i перапіска. У лістах да Гозія i Пратасевіча ён выступае як перакананы католік. Аднак у 1572 да яго звярнуўся вядомы прыхільнік Рэфармацыі, ідэолаг кальвінізму А.Волан з просьбай адрэдагаваць трактат i выказаць сваё меркаванне. Р. згадзіўся, хоць зноў пацвердзіў сваю прыналежнасць да ката-ліцкай царквы. У разнавер'і ён бачыў не-бяспеку для дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Такім чы-нам, прыхільнасць Р. да каталіцызму — не столькі выбар веравызнання, колькі ацэнка правазнаўцам i дзяржавазнаўцам ролі царквы ў дзяржаве таго часу. 3 гэтых пазіцый ён спрабаваў уплываць на Жыгімонта II Аўгуста i М.РадзівЬга Чорнага. Зыходзячы з палітычных пазіцый Р., яго адносін да царквы, ведання кананічнага і рымскага права, А.Брукнер i Г.Каржанеўскі прыпісвалі яму 2 ананімныя творы пале-мічнага характару: «Размову паляка з ліцві-нам» (1564) i «Думку аб выбранні новага караля» (1573). Але І.І.Лапо i іншыя дас-ледчыкі лічаць гэтыя творы калектыўнай працай, a супадзенні з палітычнай пазіцы-яй Р. могуць сведчыць толькі пра яго сааў-тарства. Як вучоны-юрыст Р. зарэкамендаваў ся-бе, калі быў віленскім войтам. Сваю добрую юрыдычную падрыхтоўку i судовы во-пыт ён спалучаў з адміністрацыйнай прак-тыкай. Займаўся сістэматызацыяй магдэ-бургскага права, у 1552 апрацаваў вількер (Збор прававых актаў) г. Вільня. Гэта уні-кальная праца, якая патрабавала добрай юрыдычнай падрыхтоўкі, ведаў судовай практыкі i мясцовых звычаяў, — з'ява ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Удзел Р. ў рабоце дзвюх статутных камісій сведчыць, што ён — адзін з аўтараў канцэпцыі дзяржаўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, абарону якой абгрунтаваў у но-вай сістэме права i законе. Высокая тэарэ-тычная падрыхтоўка членаў камісіі відаць у агульнай сістэме Статута 1566, у справе ка-дыфікацыі заканадаўства, у паслядоўнасці раздзелаў і артыкулаў. Члены камісіі ўдас-каналілі i адрэгулявалі шэраг новых прын-цыпаў праваадносін, кампетэнцыі судовых органаў i судоў (земскага, гродскага, падкаморскага, павятовага), зрабілі якас-ныя змены ў працэсуальным i матэрыяль-ным праве. Добра знаёмыя з вучэннем аб законе i дзяржаве Арыстоцеля i Цыцэрона, яны дакладна акрэслілі канцэпцыю закон-насці, якая мела пераважнае значэнне для стабільнасці i гарманічнасці грамадства i дзяржавы. Складальнікі Статута здолелі ўзняць закон на ўзровень тагачаснай еўра-пейскай думкі. У рабоце над праектамі Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1566 i 1588 Р. у поўнай меры выкарыстаў свае веды i вопыт. Мяркуецца, што пераклад Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 на лацінскую мову для Стафана Баторыя так-сама зроблены Р. Такая думка пацвярджа-ецца не толькі тым, што ён быў сакратаром С.Баторыя i складальнікам Статута, добрым лаціністам i юрыстам, a i самой пазі-цыяй Р. адносна таго, што мовай закана-даўства павінна быць менавіта лацінская мова. Р. быў перакананы прыхільнік агульнай юрыдычнай тэрміналогіі (на лацінскай
мове), выкарыстання рымскага права як дапаможнага. Ba ўводзінах да Статута аўтар
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 412; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |