Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

САРБЕЎСКІ

Мацей Казімір (24.2.1595—2.4.1640)

Новалацінскі паэт, філосаф, тэолаг, тэа-рэтык літаратуры і красамоўства. Нарадзіў-ся ў фальварку Сарбева (каля Плоцка) у Польшчы. Некаторыя даследчыкі сцвяр-джаюць, што С. — «літвін паводле пахо-джання» (г.зн. жыхар Вялікага княства Лі-тоўскага). Большую частку свайго жыцця ён правёў на Беларусі i ў Літве, у Полацку напісаў свае асноўныя творы па рыторыцы, паэтыцы i антычнай міфалогіі, моцна паў-плываў на беларускую лацінамоўную літа-ратуру, навуку i школьную адукацыю 17 ст. Таму зусім справядліва лічыць яго спадчы-ну агульным здабыткам трох народаў.

Вучыўся граматыцы i рыторыцы ў езуіц-кай школе г. Пултуска. У 1612 прыняты ў ордэн езуітаў i паступіў у Віленскую езуіц-кую акадэмію, дзе ў 1614—17 вывучаў фі-ласофію (логіку, фізіку i метафізіку)- Вер-шы на лацінскай мове пачаў пісаць са школьных гадоў. У 1617—18 працаваў нас-таўнікам граматыкі i рыторыкі ў езуіцкай гімназіі, заснаванай Я.К.Хадкевічам у Кро-жах (Літва). Важным этапам фарміравання яго як вучонага, літаратара i паэта была праца настаўнікам рыторыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1618—20). Тут ён пачаў свае фундаментальныя даследаванні па тэо-рыі паэзіі i красамоўства. Два гады слухаў курс тэалогіі ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1620—22), пасля чаго накіраваны ў Рым (1622—25). Там вывучаў метафізіку i тэало-гію ў Германскай калегіі, рыхтаваў матэры­ялы па гісторыі антычных старажытнасцей, напісаў арыгінальнае даследаванне «De acuto et arguto» («Пра жарт i дасціпнасць»). У Рыме быў прыняты пры двары папы Ур­бана VIII, быў рэдактарам выдання царкоў-ных гімнаў, разам з А.Данатам выдаваў помнікі Старажытнага Рыма. Там прасла-віўся як аўтар эпіграм, одаў і гімнаў (упер-шыню апубл. ў Рыме, 1625) i ўзнагароджа-ны Урбанам VIII лаўровым вянком i меда-лём. Вярнуўшыся на радзіму (1625), пэўны час жыў у Нясвіжы (1625—26), відаць, пра-цаваў там настаўнікам езуіцкага калегіума. У 1626 ён зноў прызначаны настаўнікам рыторыкі ў Полацкі калегіум, дзе чытаў свае фундаментальныя універсітэцкія кур­сы (захаваліся ў рукапісных копіях) па тэо-рыі паэзіі, красамоўстве i антычных стара-жытнасцях. Упершыню яны апублікаваны тэматычнымі зборнікамі на лацінскай мове i ў перакладзе на польскую мову сучаснымі

 

 

польскімі даследчыкамі пад назвамі «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій i Гамер» (апубл. 1954), «Лекцыі па паэтыцы» (апубл. 1958), «Багі язычнікаў, або Тэалогія, філа-софія прыроды i этыка, палітыка, эканомі-ка, астраномія i іншыя мастацтвы i навукі, якія змяшчаюцца ў міфах паганскай тэало-гіі» (апубл. 1972). У 1627—28 гэтыя курсы С. прачытаў у Віленскай езуіцкай акадэміі. Пазней у той жа акадэміі ён быў прафеса-рам філасофіі (1628—31) i тэалогіі (1631 — 33), дэканам філасофска-тэалагічнага фа-культэта. 3 1635 спалучаў выкладчыцкую працу з абавязкамі прапаведніка i тэолага пры двары караля Рэчы Паспалітай Ула-дзіслава IV. Прыдворнае жыццё яго не ва-біла. У лісце да плоцкага епіскапа С.Лю-беньскага ён скардзіўся на розных кар'е-рыстаў i зайздроснікаў пры двары, якія са-чылі нават за яго асабістай перапіскай. Празмерная праца пагоршыла яго здароўе, ён прасіўся ў адстаўку, каб прысвяціць ся-бе літаратурнай i навуковай творчасці. Але каралю выгадна было трымаць пры сабе таленавітага паэта, вучонага, прамоўцу, му­зыканта. Перад самым ад'ездам С. з Вар­шавы кароль угаварыў яго апошні раз выс-тупіць з казаннем. Тут ён занядужаў i na-мёр.

Тэарэтычная спадчына С. даследавалася з пачатку 20 ст., раней ён быў вельмі папу-лярны як выдатны новалацінскі паэт, пас-лядоўнік рымскай класікі i «славянскі Га-рацый». Вядома каля 30 выданняў збору яго паэтычных твораў, у т.л. ў Вільні, Польшчы, Італіі, Францыі, Галандыі, Гер-маніі i інш. У. Сыракомля па-мастацку пера-клаў выбраныя оды, эпіграмы i іншыя вер-шы С. на польскую мову i апублікаваў у кн. «Пераклады польска-лацінскіх паэтаў эпохі Жыгмунтоўскай» (т. 6, Варшава, 1852) i ў 9-м т. збору сваіх твораў «ГТаэзія» (Вільня, 1851). Сапраўдным адкрыццём у новалацінскай еўрапейскай паэзіі стаў яго зборнік лірычных дыфірамбаў «SiMludia» («Лясныя гульні», 1637), напісаных пад уражаннем каралеўскага палявання. Сам паэт называў гэты цыкл паэтычным кап-рычыо, літаратурнай забавай для сяброў, адхіленнем ад класічных норм i таму не публікаваў ix. «Лясныя гульні» напісаны акнэнтным (танічным) вершам, ix мелоды-ка i рытміка максімальна набліжаны да на-роднай песні, карнавальнай музыкі.

3 яго імем даследчыкі звязваюць паэ-тычную практыку i тэорыю барока як стылю мастацкай культуры 17—1-й паловы 18 ст. У 1892 польскае езуіцкае выдавецтва апублікавала збор паэтычных твораў С. — вялікі том (624 стар.) з біяграфіяй паэта i бібліяграфіяй яго друкаваных i рукапісных кніг. У ёй прадстаўлены ўзоры бадай усіх жанраў i стыляў барочнай паэтычнай куль­туры: свецкія оды i рэлігійныя гімны, па-негірыкі, пастаралі, песні, эпіграмы, элегіі. На жаль, яны не перакладаліся на беларус-кую мову i таму яшчэ «не ўпісаліся» ў кан-тэкст нашай нацыянальнай літаратуры. Ха-рактэрная асаблівасць яго паэзіі — пара-даксальнае спалучэнне вобразаў антычнай міфалогіі з хрысціянскімі ідэаламі i народ-най песеннасцю. Ёсць у яго i палітычныя публіцыстычныя творы, у ix паэт заклікаў хрысціянскія дзяржавы аб'яднацца i вызва-ліць народы ад турэцкага панавання. Тут ён працягваў палітычную тэндэнцыю, па-чатую М.Гусоўскім у «Песні пра зубра».

Літаратурная спадчына С. значна паў-плывала на эстэтыку, паэтычнае i тэарэ-тычнае мастацтва Польшчы, Беларусі, Літ-вы, Расіі. Вялікае значэнне для гэтага рэгі-ёна мелі яго лекцыі i даследаванні па тэо-рыі літаратуры, рыторыцы i антычнай мі-фалогіі. Сімяон Полацкі ведаў паэзію i тэа-рэтычныя даследаванні С; услед за ім па-майстэрску спалучаў антычны эстэтызм i хрысціянскую рыгарыстычную мараль. Курсы паэтыкі i рыторыкі ў школах Бела-русі 2-й паловы 17—18 ст. ў значнай меры грунтаваліся на канспектах рукапісных кніг С., хоць i адаптаваных, значна скарочаных, дапасаваных да школьнага выкладання. Гу-маніст паводле светапогляду, С. жыў у складаны i супярэчлівы перыяд пераходу ад сярэднявечча да Новага часу, ад рэнесанса-вай культуры да «барочнага» стылю. Можа таму ў яго даследаваннях сумяшчаюцца смелая навуковая i літаратурная думка з сярэдневяковым традыцыяналізмам i сха-ластычным методам спасылак на аўтарытэ-ты Бібліі, Новага запавету, Арыстоцеля, Фамы Аквінскага. Аднак у аснову сваёй лі-таратурнай тэорыі С. паклаў рэнесансавыя курсы паэтыкі i найперш папулярную ў Еў-ропе кнігу Ю.Скалігера «Сем кніг паэтыкі» (Ліён, 1561). Развіваючы думку пра аўта-номнасць i творчую прыроду мастацтва, С. зрабіў з яе радыкальныя высновы, якія супярэчылі сярэдневяковым уяўленням аб утылітарным прызначэнні мастацтва як «служанкі» рэлігіі. Паэзія, адзначаў ён, — гэта сфера творчай свабоды, яна не можа

 

 

быць абмежавана кан'юнктурнымі факта-рамі. Свабода творчасці рэалізуецца ў дзей-насці мастацкай фантазіі, пры дапамозе яе паэт вынаходзіць фабулу i сродкі яе ўвасаб-лення ў мастацкім творы. Гэты творчы акт адбываецца незалежна ад таго, існуюць ці не існуюць у рэчаіснасці рэальныя факты i з'явы, якія маглі б стаць прататыпам мас-тацкіх вобразаў i сюжэтаў. Канцэпцыя мас-тацкага свету як ідэальнай рэальнасці, створанай мастаком па аналогіі з божым тварэннем Сусвету, супярэчыла сярэдневя-коваму ўяўленню пра мастакоў як рамесні-каў.

Асаблівасць аргументаў С. як тэарэтыка барока ў тым, што на шкале яго каштоў-насцей ёсць пэўны зрух ад рэальнасці да ідэалу. На яго думку, мастацтва, ідэальнае па сваёй прыродзе, выкарыстоўвае элемен­ты рэальнага быцця толькі ў якасці крыні-цы, аднак не залежыць ад яго. Антычнае паняцце «мімезіс» (наследаванне) С. разу-меў не як перайманне мастацтвам рэаль-насці, а як тварэнне (па аналогіі з божым тварэннем Сусвету) новай, ідэальнай рэ-альнасці. Людскія ўчынкі з'яўляюцца не адзіным, a толькі асноўным прадметам мастацкага выяўлення. Найвышэйшым ві-дам мастацтва ён лічыў паэзію, бо толькі яна набліжаецца да пазнання ў філасофіі i тэалогіі, выяўляе вонкавыя i ўнутраныя ўласцівасці прадметаў i падзей. Найболып дасканалым родам літаратуры лічыў эпіч-ную паэзію, бо яна спалучае «ўсе навукі i мастацтвы» i стварае ўражанне цэлага сус­вету, народжанага фантазіяй паэта. Да «не-дасканалых» родаў літаратуры адносіў эле-гічную i часткова лірычную паэзію, таму што яны не маюць сваёй закончанай фабу­лы — «душы» мастацкай дасканаласці. Па-шыраны ў той час жанр эпіграмы (саты-рычнай, хвалебнай, панегірычнай), на яго думку, не адпавядаў паняццю паэзіі, бо быў моцна звязаны з канкрэтнай з'явай i не меў магчымасці выявіць ідэалы. Душой эпіграмы з'яўляюцца жарт i дасціпнасць, якія набліжаюць яе да красамоўства, выяў-ленага ў паэтычнай форме.

Асновай паэтычных твораў ён лічыў фа­булу, a галоўнымі элементамі паэтычнай формы — мелодыю, рытм i метр. На яго думку, фабула найбольш характэрная для эпічнага роду паэзіі — вяршыні мастац­тва. Мастацкая тыпізацыя разглядалася ім па аналогіі з лапчным мысленнем: спачат-ку ў паэта ўзнікае агульная задума дасканалага героя, пасля ён пераходзіць да яе ажыццяўлення, ствараючы экспазіцыю, за­вязку, эпізоды і інш. элементы фабулы. Майстэрства паэта, паводле С, заключаец-ца ў тым, каб у яго галоўным героі ўвасобі-лася паўната дасканаласці і каб у творы не было нічога лішняга, расцягнутага i нудна-га. Ідэальнымі творамі сусветнага мастац­тва С. называў «Іліяду» Гамера і «Энеіду» Вяргілія.

Літаратурная тэорыя С. спалучала эстэ-тычныя ідэалы i тэорыі трох гістарычных эпох — Адраджэння, барока i класіцызму. Арыентуючыся на чалавека i яго асяроддзе, ён працягваў традыцыі гуманістычнай культуры Адраджэння. Аддаючы перавагу ідэальнаму над рэальным, узнёсламу над прыгожым, складанасці i вытанчанасці над класічнай прастатой i закончанасцю, ка-рыстаючыся складанай схаластычнай логі-кай для «канструявання» тэорыі мастацкай творчасці, акцэнтуючы ўвагу на «паэтыч­най дасціпнасці», паэт выступаў i тэарэты-кам барочнай культуры. Яго канцэпцыя іерархічнасці відаў мастацтва, родаў i жанраў паэзіі, арыентацыя на дасканалага, ідэаль-нага героя сведчылі, што ён быў папярэд-нікам класіцызму, абфунтаваў зыходныя ідэі гэтага кірунку мастацкай культуры канца 17-пач. 19 ст. Рэнесансавы гуманізм паэта i вучонага яскрава выявіўся ў яго тлумачэнні антычнай міфалогіі, якой ён прысвяціў спецыяльны трактат «Багі языч-нікаў». Гэта, па сутнасці, першая ва Усход-няй Еўропе спроба звесці антычны пантэ-он да ідэалізаванай жыццядзейнасці антыч-нага чалавека. У рэлігіі i міфах ён бачыў усе праявы чалавечага жыцця — побыт, культуру, светапогляд, навуковыя ўяўленні, ідэалы i каштоўнасці жыцця. Крыніцай мі-фаў лічыў фантазію i паэтычную творчасць народа i быў перакананы, што ў народнай міфалогіі ў сімвалічнай, скрытай форме закладзены асновы ўсіх наступных цывілі-зацый.

С. быў выдатным педагогам, яго навуко-вая спадчына запісана ў форме універсітэц-кіх i школьных лекцый, ca шматлікімі пры-кладамі i дэталёвым аналізам канкрэтнага літаратурна-мастацкага i навуковага матэ-рыялу. Вось як, напрыклад, С тлумачыў сваім полацкім i віленскім студэнтам адзін з ірывідаў прарока Іезекііля (гутарка ішла пра эпізод біблейскай кнігі Іезекііля — ма-тыў «чатырох жывёл» i чатырох колаў, якія рухаліся па складаных траекторыях): «Мі

 

 

калай Капернік з Памор'я, самы таленаві-ты знаўца матэматычных навук мінулага стагоддзя, першы геніяльна разгадаў супя-рэчнасці гэтых рухаў i паказаў, што нябёсы рухаюцца ўласна ў гэтых чатырох супраць-леглых напрамках, але не па прамой, а па касой лініі». Патрэбна была мужнасць ву-чонага, каб гаварыць вучням езуіцкай кале-гіі ў пач. 17 ст., праз 27 гадоў пасля рас­правы інквізіцыі над Джардана Бруна, пра геніяльнае адкрыццё Каперніка, хоць i ў прыкрытай форме, пад выглядам разгадкі сімвалічных прывідаў біблейскага прарока. Яго рукапісныя кнігі — гэта адначасова i школьныя дапаможнікі, i універсітэцкія курсы. Даследчыкі мяркуюць, што ўсе тры курсы лекцый запісаны навучэнцамі По-лацкай калегіі пад дыктоўку прафесара i маюць навучальна-практычную мэту. У ix змешчаны розныя парады студэнтам, гато-выя схемы i ўзоры для самастойных прак-тыкаванняў па вершаскладанні і падрых-тоўцы аратарскіх прамоў. Нягледзячы на пэўны фуз схаластыкі, С. як вучоны, паэт, педагог, асветнік развіваў гуманістычную навуку i мастацкую культуру эпохі Адра-джэння. Яго спадчына — важная гістарыч-ная традыцыя, якая сведчыць пра духоўнае ўзаемадзеянне беларускага, літоўскага i польскага народаў.

Літ.: Рязанов В.И. К истории русской драмы: Поэтика М.К.Сарбевского. Нежин, 1911;
Конан У.М. Полацкі курс паэтыкі М.К.Сарбеўскага (1618—1627 гг.) // Весці АН БССР.
Сер. грамад. навук. 1972. № 1; Яго ж. От Ре­нессанса к классицизму. Мн., 1978. С. 117—140;
Я г о ж. Гуманистическая интерпретация искус­ства и мифологии у М.К.Сарбевского // Идеи
гуманизма в общественно-политической и фи­лософской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. У.М.Конан.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
САПУНОЎ | Семяновіч
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1049; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.