Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ФАЛЬКОЎСКІ




ФАЛЬКОЎСКІ

ФАЙНІЦКІ

Іван Якаўлевіч (10.9.1847—1913)

Юрыст-крыміналіст, педагог. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У 1868 скончыў Пецяр-бургскі універсітэт. Чытаў лекцыі ў права-вым вучылішчы. 3 1871 штатны дацэнт Пе-цярбургскага універсітэта, дзе працаваў да канца жыцця. У 1871 абараніў магістэр-скую дысертацыю на тэму «Ашуканства па-водле рускага права», у 1881 —доктарскую на тэму «Ссылка на Захад». У 1873—76 чы-таў лекцыі ў вучылішчы правазнаўства i ў Аляксандраўскім ліцэі. 3 1876 таварыш обер-пракурора сената, з 1900 — сенатар. Па яго ініцыятыве ва універсітэце абсталя-ваны кабінет i музей крымінальнага права, у 1877 створана юрыдычнае таварыства, у 1895 арганізавана група Міжнароднага саю-за крыміналістаў, членам якой Ф. быў з 1889, старшынёй з 1905. Ф. ўдзельнічаў у стварэнні новага ўлажэння (член рэдак-цыйнай камісіі). У 1903 абраны ў гласныя С.-Пецярбургскай гарадской думы. Аўтар «Курса рускага крымінальнага судаводства» (СПб., т. 1—2, 1884—97) — першага на той час навуковага выкладу асноў крымі-нальнага працэсу, зборніка «Вольнай часі-най» (т. 1—2, 1898—90) i інш. У сваіх тво-рах Ф. выказаў погляд на пакаранне як ме­ру барацьбы са злачыннасцю. Дзякуючы Ф. праблемы пакарання i выпраўлення зла-чынцаў ва ўмовах папраўчых устаноў упер-шыню ў Расіі сталі разглядацца як самас-тойная прававая навука. Ф. быў прадстаў-ніком сацыялагічнай школы крымінальнага права; па палітычньгх перакананнях — ма-нархіст. Памёр у Пецярбургу.

Те:. Учение о наказании в связи с тюрьмове-дением. СПб., 1889; Курс уголовного права. Часть особенная — Посягательства на личность и имущество. 7 изд. П., 1916.

Якаў Забядэвуш (24.4.1775—2.9.1848)

Асветнік-дабрачынец, адзін з пачыналь-нікаў на Беларусі і ў Польшчы навучання глуханямых дзяцей мове жэстаў. Нарадзіў-ся на Беласточчыне. Належаў да ордэна пі-яраў, быў рэктарам школы ў мяст. Шчучын Гродзенскай губ. У 1802 Ф. ўпершыню рас-пачаў абучэнне мове жэстаў глуханямога ад нараджэння 7-гадовага хлопчыка. Для ўдасканалення такога навучання ў 1815 ён накіраваўся з трыма глуханямымі хлопчы-камі ў Вену i прысутнічаў на занятках у ін-стытуце Мая, дзе глуханямых дзяцей вучы-лі мове жэстаў. Пазней ён наведваў і ін-шыя еўрапейскія ўстановы навучання глу­ханямых. У 1817 Ф. адкрыў у Варшаве пер­шую польскую школу для глуханямых, дзе ix навучалі мове жэстаў і розным рамёс-твам. Па яго ініцыятыве пры дапамозе дзяржавы i приватных асоб быў пабудава-ны інстытут для глуханямых. Ф. — аўтар працы «Пра пачатак i дзейнасць інстытута глуханямых» (Варшава, 1823). У знак павагі i ўдзячнасці за дабрачыннасць у Варшаў-скім касцёле св. Аляксандра Ф. пастаўлены мармуровы помнік (1874), a ў інстытуцкім садзе — бюст, зроблены выхаванцамі гэтай установы (1875).

Якуб

(свецкае імя Шыман Тадэвуш;

28.10.1778—22.11.1836)

Педагог, літаратуразнавец i тэолаг. На-радзіўся ў Беластоцкім павеце Падляшска-га ваяводства ў шляхецкай сям'і. Спачатку вучыўся ў Брэсце. Пазней скончыў Вілен-скую гімназію (1797) i адразу ўступіў у да-мініканскі ордэн прапаведнікаў, атрымаў-шы імя хрысціянскага апостала Якуба За-вядзея. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1803—06). Пэўны час быў прапаведнікам i прафесарам ма-ральнай тэалогіі ў Полацку, прэфектам i настаўнікам літаратуры ў Гродне (1817). 3 Гродна выязджаў у Расію да каталіцкага мітрапаліта. Выступаў з евангельскімі про-паведзямі на Беларусі, Украіне, у Літве i Латвіі. Быў ігуменам кляштара св. Якуба на Лукішках (Вільня) i інш. кляштараў. Апош-нія гады жыцця (1832—36) правёў у За-бельскім кляштары. Планаваў выдаць 12

 

 

тамоў сваіх казанняў на польскай мове пад назваю «Новая прапаведніцкая бібліятэка». Першыя два тамы «Нядзельных казанняў» (1832) апублікаваны ў друкарні піяраў i 3— 6-ы тамы пад назваю «Прапаведніцкія тво-ры» (1827—29) у друкарні І.Завадскага. У Гродне надрукаваны яго прывітальныя прамовы з нагоды ўступлення на пасаду гродзенскага губернатара i інш. творы кра-самоўства, оды «На дзень нараджэння най-яснейшага цара Аляксандра I» (1816), на імяніны гродзенскага губернатара i віцэ-гу-бернатара.

Сярод рукапіснай спадчыны Ф. захава-ліся 3 тамы «Збору розных твораў». У 3-м томе гэтага рукапісу сістэматызаваны курс пад назваю «Усеагульная літаратура» («Literatura powszechna»), які, відаць, ён чытаў у Гродзенскай гімназіі. У ім ёсць наступныя раздзелы: значэнне паняцця лі-таратуры; вынаходства алфавіта; спосабы пісьма i вынаходства паперы; вынаходства друкарні; класіфікацыя i роды навук; хра-налагічныя звесткі; пачатак грамадскіх на­вук; гісторыя літаратуры; да пытання пра вольныя навукі ў жыцці грамадства; пра пачатак прыгожых навук; пра паэзію i інш. Аўтар дае вызначэнні ўсім родам i жанрам літаратуры, далучаючы да яе таксама гума-нітарную навуку.

Паводле свайго светапогляду i метаду выкладання Ф. быў асветнікам-гуманістам акадэмічнага складу, лаяльным да царскага ўрада. На яго думку, літаратура (пад гэтым паняццем разумелася амаль уся гуманітар-ная культура) — аб'ект вывучэння «прыго­жых навук» i падзяляецца на рэлігійную (гісторыя царквы, аскетычная мараль, про-паведзь i г.д.) i свецкую (філасофія, «сем вольных навук», прыгожыя мастацтвы). Акрамя таго, ён падзяляў літаратуру на тэа-рэтычную (тэорыя красамоўства, крытыка, дыпламатыя, палітыка, права i інш.) i прак-тычную — разнастайныя звесткі i вынаход-ствы. Паводле традыцыйнай рыторыкі пад «літаратураю» разумелася любое лагічна сканструяванае, пісьмовае ці вуснае, маў-ленне.

Раздзел «Пра паэзію» ўяўляе сабой ды-дактьгчныя ўводзіны ў тэорыю мастацкай літаратуры. Ф. абгрунтоўваў класіфікацыю «паэзіі» (мелася на ўвазе ўся мастацкая лі-таратура) на жанры (элегіі, оды, песні, эпіграмы, байкі, сатыры, загадкі, шарады i інш.), падрабязна аналізаваў драматургію (трагедыі i камедыі), закрануў вытокі тэатральнага мастацтва, рабіў экскурсы ў гісто-рыю антычнага i новаеўрапейскага тэатра, вызначаў яго эстэтычныя нормы, у т.л. класічныя «тры адзінствы» (месца, часу i дзеяння). Выхаваўчае прызначэнне тэат-ральнага мастацтва — перамога дабра над злом, трыумф маральных імператываў. У гэтым аўтар спасылаўся на тэорыю катара-су Арыстоцеля. Росквіт старажытнагрэчас-кай трагедыі тлумачыў адпаведнасцю літа-ратуры айчыннай гісторыі i вольналюбівым характарам народа, якому падабалася гля-дзець «на прыніжэнне ўлады, на падзенне тыраніі». Камедыя, на думку Ф., адлюс-троўвае заганы народаў, саслоўяў, асобных людзей, яна адначасова вучыць i выхоўвае ix. Камедыёграф павінен валодаць пачуц-цём гумару, тым «камедыйным духам», які надае аблічча i душу яго твору. Аўтар пад­рабязна, у духу класіцызму, апісаў змястоў-ныя i фарматворчыя адрозненні камедыі ад трагедыі. У свой рукапіс ён уключыў нарыс па гісторыі драматургіі, ахарактарызаваў творчасць Эсхіла, Сафокла, Арыстоцеля, Менандра, Сенекі, Расіна, Плаўта, Карне-ля, Мальера i інш. Адзначыў геній У.Шэк-спіра, які сфармуляваў прынцыпы тэат-ральнага мастацтва, што захаваліся да на-шага часу. Ёсць у рукапісах Ф. раздзелы пра оперу i балет, пра пантаміму і інш. тэ-атральныя мастацтвы. Курс лекцый Ф., сіс-тэматызаваны i аформлены ў рукапісную кніжку, мог служыиь падручнікам па літа-ратуразнаўстве i мастацкай культуры ў Гродне, Вільні i іншых гарадах Беларусі i Літвы.

Літ.: К о н о н В.М. Рост национального са­мосознания и белорусское искусство // Очерки истории философской и социологической мыс­ли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.

У.М.Конан.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1041; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.