Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Філіповіч

ФІЛАЛЕТ ХРЫСТАФОР

(Бранеўскі Марцін: (?—1624)

Беларускі і ўкраінскі царкоўна-рэлігій-ны дзеяч i пісьменнік. Звестак пра час i месца яго нараджэння не захавалася. Быў палемістам вялікай эрудыцыі. У 1597 выдаў у Вільні на польскай мове твор «Апокры-сіс, або Адказ на кніжкі пра сабор Берас-цейскі» (перавыдадзены на старабеларускай мове ў 1598). «Апокрысіс» напісаны ў адказ на кнігі ТІ.Скаргі i І.Пацея i скіраваны суп-раць Брэоцкай уніі 1596. Абапіраючыся на факты, Ф.Х. даказваў, што саюз уніяцкіх епіскапаў з рымска-каталіцкай царквой быў абумоўлены выключна зямнымі інта-рэсамі: жаданнем дамагчыся матэрыльных выгод, высокіх дзяржаўных пасад, рэлігій-ных прывілеяў i палітычных правоў. Бязлі-тасна крытыкаваў ён i пап рымскіх. Добра ведаючы царкоўную i свецкую гісторыю, Ф.Х. у сваім выкрыцці Ватыкана шырока выкарыстоўваў думкі многіх лацінскіх i грэчаскіх аўтараў, аўтарытэты якіх лічыліся агульнапрызнанымі. Ён лічыў, што гвал-тоўнае пашырэнне царкоўнай уніі i абме-жаванне правоў праваслаўнага беларускага насельніцтва могуць падштурхнуць дзяржа-ву ў полымя сялянскай вайны, падкрэслі-ваў, што знявага інтарэсаў праваслаўнай апазіцыі i здзекі над яе сумленнем непаз-бежна прывядуць да класавага антаганізму, у выніку якога рэлігійная барацьба пера-расце ў барацьбу сацыяльную, барацьбу на­родных мае супраць феадалаў незалежна ад ix веравызнання. Каб нейтралізаваць уплы> «Апокрысіса...» на народныя масы i выра-таваць царкоўную унію ад распаду, яе ідэо-лагі скуплівалі гэту кнігу i знішчалі. Kir нік уніяцкага епіскапата Пацей выдаў тыкрысіс», у якім спрабаваў дыскрэлыта ваць антыуніяцкі рух, а Ф.Х. назыь жаўным злачынцам. «Апокрысіс...» Ф.У цікавая i яскравая старонка антыуншяі публіцыстыкі канца 16 ст. Г.і.Мааі

 

 

Афанасій (1597—15.9.1648)

Беларускі пісьменнік-публіцыст, палі-тычны i царкоўны дзеяч. Нарадзіўся на Брэстчыне ў сям'i рамесніка. У дзяцінстве атрымаў даволі добрую адукацыю, што паз-ней дало яму магчымасць працаваць хатнім настаўнікам. 3 1620 працаваў пры двары князя Льва Сапегі настаўнікам Я.Лубы, якога польскія прыдворныя колы выдавалі за рускага царэвіча. У 1627 Ф. пастрыгся ў манахі пры віленскім Святадухаўскім ма-настыры. Жыў у Куцеінскім (пад Оршай), Міжгорскім (пад Кіевам), Дубайскім, Ку-пяціцкім (каля Пінска) манастырах; у 1640—43 ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце. У 1637—38 ездзіў да расійскага цара ў Маскву. Пра мэту i вынікі свайго ві-зіту ў Маскву напісаў спецыяльную рэля-цыю, або, як потым сам назваў яе, «Псто-рыю падарожжа ў Маскву». Гэта быў пер-шы публіцыстычны твор Ф., у якім ён у своеасаблівай форме, выкарыстоўваючы арыгінальныя паэтычныя прыёмы, раска-заў пра цяжкае становішча праваслаўнага насельніцтва Беларусі i Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай. Лічачы набожнага расій-скага цара Міхаіла Фёдаравіча адзінай апо-рай прыгнечаных праваслаўных, Ф. імкнуў-ся пераканаць яго ў неабходнасці ваеннага ўмяшання ў справы Рэчы Паспалітай. За актыўнае процідзеянне Брэсцкай царкоў-най уніі 1596 i рэзкія выпады ў адрас кара-ля на дзяржаўных соймах (1641 i 1643) Ф. саслалі ў Кіеў (1643). Тут у чаканні суда духоўнай кансісторыі з мэтаю свайго апраўдання Ф. напісаў тлумачальную запіску, у якой выклаў мітрапаліту Пятру Магілу прычыны, што прымусілі яго рабіць пэў-ныя захады ў абарону праваслаўя. Суд кан-сісторыі вызвал іў Ф. з-пад арышту i адпус-ціў у Брэст. У кастрычніку 1644 польскія ўлады арыштавалі Ф. як «дзяржаўнага зла-чынцу» па справе Я.Лубы, выхавацелем якога ён быў. Падставай для арышту паслу-жыла паведамленне Ф. расійскаму паслу ў Рэчы Паспалітай пра ролю, якую адводзілі Лубу польскія палітыкі. Луба, які ў той час знаходзіўся ў Маскве, быў затрыманы. Польскія ўлады ў адказ затрымалі Ф. як за-ложніка. Зняволены ў варшаўскай турме, ён напісаў i накіраваў каралю шэраг арты-кулаў («Навіны», «Фундамент непарадку касцёла рымскага», «Рыхтаванне на суд», «Парада набожная» i інш.), у якіх з дэмак-ратычных пазіцый крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай, царкоўных іерархаў i свецкіх магнатаў, выступаў супраць цар-коўнай уніі, за саюз з Расійскай дзяржавай. Выратаванне свайго народа Ф. бачыў у ад-раджэнні i ўмацаванні праваслаўнай царк-вы. Сваё зняволенне разглядаў як палітыч-ную акцыю i помету за нястомную бараць-бу ў абарону праваслаўнага насельнійтва Рэчы Паспалітай. Ён лічыў, што менавіта з-за царкоўнай уніі ў краіне беспакарана парушаюцца агульнапрынятыя законы i правы як у свецкім, так i ў духоўным жьш-ці народа, што неаднойчы станавілася прычынай абвастрэння саідыяльных i рэлі-гійных супярэчнасцей. У адрозненне ад ін-шых антыуніяцкіх палемістаў, Ф. не закра-наў супярэчлівых пытанняў царкоўна-даг-матычнага багаслоўя, бо добра разумеў, што польскія феад&іы i каталіцкая царква пры падтрымцы некаторых праваслаўных іерархаў імкнуліся да уніфікацыі праваслаўнага i каталіцкага веравызнанняў не з рэлігійных, а выключна з палітычных меркаванняў. Яго крытыка уніяцкай i каталіцкай царквы вылі-валася ў бязлітаснае выкрыццё кіруючых вярхоў шляхецкай Рэчы Паспачітай.

Нават калі Луба шчасліва вярнуўся з Масквы, Ф. не атрымаў жаданай волі. Яго накіравалі ў чарговую ссылку ў Кіева-Пя-чэрскі манастыр. На гэты раз i П.Магіла не прыслухаўся да яго тлумачэнняў. На волю Ф. выйшаў толькі ў 1647 пасля смерці міт-рапаліта. Свабода яго, аднак, была карот-катэрміновая. Паводле даносу па абвінава-чанні ў дапамозе казакам Б.Хмяльніцкага фанатычныя салдаты ваяводы Масальскага пасля жорсткіх катаваннях расстралялі

 

 

Ф. каля в. Гершановічы пад Брэстам. У зборніку публіцыстыкі Ф. «Дыярыуш» («Дзённік», 1646) сабраны яго падарожныя i тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённі-кі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды i міс-тычныя прывіды, пасланні i лісты, выкры-вальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты багаслоўскага характару, а таксама вершы, прысвечаныя барацьбе. Ідэйная насыча-насць, каларытнасць i разнастайнасць сты-лёвых адценняў, багацце апавядальных сродкаў, розных мастацкіх прыёмаў робяць «Дыярыуш» Ф. адным з яркіх помнікаў па-лемічнай публіцыстыкі 17 ст. У ім знайшлі адлюстраванне пэўныя грані гераічнай ба-рацьбы беларускага народа за свае нацыя-нальныя i рэлігійныя правы, культуру, звы-чаі i традыцыі напярэдадні шырокага выз-валенчага руху сярэдзіны 17 ст.

Те.: Диариуш // Из истории философской и общественно-политической мысли в Белорус­сии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962.

Jlim:. Коршунов А.Ф. Афанасий Фили-пович: Жизнь и творчество. Мн., 1965.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Федаровіч | Хадкевіч
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 402; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.