КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Чаховіц
Марцін (1532—1613) Тэолаг i арыянскі палеміст, паэт, ідэолаг левага крыла радыкальна-рэфармісцкага руху ў Вялікім княстве Літоўскім i Польшчы. Нарадзіўся ў г. Збоншынь (Польшча) у сям'і рамеснікаў. Пасля заканчэння школы яго як здольнага вучня накіравалі на сродкі заступніка ў Лейпцыгскі універсітэт, дзе ён правучыўся год. Па запрашэнні Мі-калая Радзівіла Чорнага ў 1559 Ч. прыехаў у Вільню настаўнікам заснаванай пратэстан-цкай школы. Тут ён актыўна ўключыўся ў жыццё радыкальнай рэфармацыі i пад уп-лывам прапаганды Пятра з Ганёндза пачаў адыходзіць ад памяркоўнага пратэстантыз-му. У чэрвені 1561 Радзівіл Чорны накіра-ваў Ч. ў Швейцарыю з адказнай місіяй: па-мірыць Ж.Кальвіна з Г.Бляндратам, якога жэнеўскі тэолаг абвінавачваў у прапагандзе ідэй М.Сервета ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. У верасні 1561 Ч. прыехаў у Цюрых з лістамі да швейцарскіх тэолагаў i багатымі падарункамі ад шчодрага беларус-кага магната. За тры дні свайго знаходжан-ня ў горадзе Ч. з дапамогай вядомага пра-тэстанцкага школьнага дзеяча атрымаў дэ-талёвае апісанне цюрьгхскай гарадской школы, каб на яе ўзор стварыць школу ў Вільні. Вяртаючыся дадому, Ч., як у свой час i Пётр з Ганёндза, наведаў адну з ана-баптысцкіх суполак у Маравіі і падрабязна пазнаёміўся з яе вучэннем i ладам жыция. Відавочна, што Ч. хвалявалі сацыяльныя ідэі анабаптыстаў. Пасля вяртання ў Віль-ню ён атрымаў пасаду прапаведніка ў каль-вінісцкім зборы i пачаў энергічную прапа-ганду сацыяльнага радыкалізму: выступаў з пропаведзямі, браў удзел у сінодах беларус-кіх і літоўскіх антытрынітарыяў, дзе абара-няў сацыяльныя палажэнні анабаптызму. Супраць Ч. выступілі памяркоўныя прапа-веднікі. У 1564 на працягу трох дзён ён вёў дыспут з Мікалаем Вендргоўскім, абараня-ючы ідэі анабаптызму. Ч. падрыхтаваў да друку кнігу «Трохдзённая спрэчка аб хры-шчэнні дзяцей», аднак смерць яго апекуна Радзівіла парушыла планы выдання кнігі, i яна выйшла толькі ў 1583. Пад націскам кальвіністаў i гарадскога магістрата Ч. пакі-
нуў Вільню i выехаў у Польшчу. Пасяліўся ён у Куявіі ў маёнтку свайго аднадумца Яна Немаеўскага — заможнага шляхціца, суддзі i соймавага пасла. Там яны арганіза-валі арыянскую суполку. Каля 1570 пад уп-лывам сацыяльных ідэй Ч. Немаеўскі i гру-па куяўскіх шляхціцаў адмовіліся ад усіх дзяржаўных пасад, прадалі свае маёнткі, маёмасць i раздалі грошы бедным. Ч. i He-маеўскі пераехалі ў Люблін i сталі на чале вялікай брацкай суполкі, членамі якой бы-лі мясцовыя гараджане, шляхта, наваколь-ныя сяляне. Пасля смерці Немаеўскага пад націскам памяркоўнага крыла арыян Ч. па-кінуў сваю справу, аднак да канца жыцця вёў спрэчкі з прыхільнікамі Соцына, пале-мізаваў з кальвіністамі i езуітамі. У 1581 у Лоску (каля Валожына) ён вёў палеміку з С.Будным. Ч. аўтар твора «Хрысціянскія размовы» (1575), рэлігійных песень, верша-ванага выкладання Новага Запавету (1570), а таксама яго перакладу з грэчаскай мовы (1577). Веру ён лічыў асабістай справай ча-лавека, патрабаваў рэлігійнай верацярпі-масці, выступаў супраць феадальна-ката-ліцкай рэакцыі i езуітаў на Беларусі. Выс-тупаў супраць феадальнага ладу, прыгон-ніцтва, адмаўляў свецкую ўладу, войны, царкву. Літ:. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI —нач. XVII в.). Мн., 1970.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 328; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |