Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Якубовіч




Я КУБ 3 КАЛІНАЎКІ

(Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус; (?—1583)

Беларуси гуманіст, ідэолаг левай, пле-бейска-сялянскай плыні радыкальна-рэ-фармацыйнага руху на Беларусі ў 2-й пал. 16 ст., антытрынітарый. Паслядоўнік Пят-ра з Ганёндза i М.Чаховіца. Паходзіў з ся-лян ці дробнай шляхты з Падляшша. Мяр-куюць, што напачатку ён быў ніжэйшым касцёльным служкай. 3 1560 прапаведнік у магната-кальвініста Яўстафія Валовіча. У 1568 пакінуў гэту службу, верагодна, з пры-чыны свайго актыўнага ўдзелу ў антытры-нітарскім руху ў Вялікім княстве Літоўскім. 3 1567 удзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. На сінодзе ў Скрынску (пад Радамам) абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэ-істамі, што сведчыць пра яго шырокую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 разам з Паўлам з Візны палемізаваў з С.Будным на сінодзе ў Іўі (каля Валожына). У 1569 выехаў у Польшчу i там з групай сваіх прыхільнікаў з Вялікага княства Лі-тоўскага заснаваў у Ракаве рэлігійную су-полку. Каля 1575 знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так i не вяртаўся.

Якуб меў значны аўтарытэт сярод рады-кальных польскіх братоў i нават сярод сваіх непрыяцеляў, якія вымушаны былі пава-жаць яго як віднага члена суполкі. Ён выс-тупаў супраць эксплуатацыі, свецкай ула-ды, войнаў, адстойваў сацыяльную i нацы-янальную роўнасць, свабоду веравызнання. «Не можа i не павінна быць сярод сапраў-дных хрысціян адрознення паміж яўрэем i грэкам, паміж рабом i свабодным — усе павінны быць роўныя.... Ці ж можна наз-ваць хрысціянскім тое грамадства, дзе лю-дзі валодаюць нявольнікамі, а брат пануе над братам i загадвае яму». Крыніцай са-цыяльнай несправядлівасці лічыў прыват-ную ўласнасць

Літ.: Подокшин С.А. Реформация и об­щественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970.

Максімільян Юр'евіч

(1784—1853)

Філолаг, філосаф, педагог. Паходзіў з Валыні. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля заканчэння якога i атрымання ступе-ні магістра філасофіі (1811) працаваў нас-таўнікам у Луцку, a ў 1812 — у Паставах, дзе выкладаў у мясцовым вучылішчы. 3 1813 выкладаў польскую, грэчаскую i ла-цінскую мовы ў Свіслацкай гімназіі. У 1818 выкладчык лацінскай мовы i старажытнай літаратуры ў Варшаўскім ліцэі. 3 1819 нас-таўнік лацінскай славеснасці Гродзенскай гімназіі. У 1824 пераведзены на тую ж па-саду ў Валынскі ліцэй. Падрыхтаваў пад-ручнікі па польскай i лацінскай мовах. У 1834 зацверджаны ардынарным прафеса-рам рымскай славеснасці ў Кіеўскім уні-версітэце. 3 1835 дэкан 1-га аддзялення фі-ласофскага факультэта, адначасова выклад­чык грэчаскай мовы i славеснасці. У 1839 пераведзены на пасаду ардынарнага прафе-сара ў Маскоўскі універсітэт, выкладаў ла-цінскую мову i гісторыю рымскай літарату-ры, нумізматыку. Пасля выхаду ў адстаўку вярнуўся ў Вільню. Паводле сваіх поглядаў Я. быў тыповым прадстаўніком філасофіі каталіцызму, выступаў супраць атэізму i язычніцтва. Як высокаадукаваны педагог карыстаўся заслужаным аўтарытэтам. Аўтар працы «Хрысціянская філасофія жыцця ў параўнанні з пантэістычнай філасофіяй на-шага веку» (ч. 1—3. Вільня, 1853). Апошнія гады жыцця правёў у Жытоміры, дзе зай-маўся даследаваннем праблем маральнай філасофіі, аднак апрацаваць i выдаць гэтыя творы не паспеў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 375; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.