КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель
Пасля падзелаў РП тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад Расii. На беларускiя землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. Былi створаны наступныя губернi: Мiнская, Магiлеўская, Вiцебская, Гродзенская, Вiленская – Заходнiя губернi Расii. Усе насельнiцтва прыводзiлася да пырсягi, хто быў нязгодны прысягаць – павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць. Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Заходнiх губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП – дэцэнтралiзацыi. Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Беларусi была вернi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць. У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання. У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных. У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэрыторыi Беларусi i iншых землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры. Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.). Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на беларусi ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў. Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларуская народная iнтэлiгенцыi. Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусi, як у Расii, пачынаецца рух рэвалюцыянераў-дэмакратаў разначынцаў. Усе гэта прымусiла расiйскi ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты; быў адменены статут на тэрыторыi Вiцебскай i Магiлеўскай вобласцi; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расiйскiя назвы. У 1832 г. быў створаны асобны камiтэт па справах Заходнiх губерняў. На кiруючыя пасады сталi прызначацца чыноўнiкi з Расii. У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсiтэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову. У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта – аслабiць польска-каталiцкi ўплыў на беларускiя землi. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 529; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |