КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст
Разглядаючы перадумовы палiтыкi беларусiзацыi, неабходна мець на ўвазе асаблiвасцi нацыянальных адносiн на Беларусi на пачатку 20-х гадоў. Па-першае, iшоў працэс тэрытарэяльнага самавызначэння беларускага народа, беларускай нацыi. (У 1924 г. адбылося вяртанне, перадача БССР 16 паветаў i ў 1926 г. -- 2-х паветаў). Па-дургое, паводле перапiсу 1926 г. беларусы складалi 80,6 %, яўрэi – 8,2 %, рускiя – 7,7 %, палякi – 2 %, украiнцы – 0,7 %, латышы – 0,3 %, лiтоўцы, немцы i татары – па 0,1 % (шматнацыянальныя меншасцi складалi амаль пятую частку насельнiцтва). Па-трэцяе, палiтыка беларускага адраджэння ва ўмовах савецкай улады пачала ўжыццяўляцца раней афiцыйна абвешчанай беларусiзацыi перш за ўсе намаганнямi дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. Намаганнямi вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння закладвалiся асновы нацыянальнай палiтыкi, якая пазней была аформлена як дзяржаўная палiтыка беларусiзацыi. З сярэдзiны 1923 г. да сярэдзiны 1924 г. працыс беларусiзацыi прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палiтычная i iдэалагiчная падрыхтоўка. Лета 1924 г. i прыкладна да 1928 г. – час актыўнай практычнай рэалiзацыi вызначаных напрамкаў дзейнасцi ў палiтыкi беларусiзацыi. 1) Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926—1929 гг. пасля таго, як адбылося вяртанне БССР значнай часткi этнiцна беларускiх зямель. У складзе БССР губернi, паветы, вобласцi былi лiквiдаваны i замест iх утвораны акругi, раены i сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып. 2) Адным за напрамкаў нацыянальнай палiтыкi з`яўлялася беларусiзацыя дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнiкамi беларускай мовы i перавод на яе справаводства. 3) У ходзе бларусiзацыi вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кiруючыя пасады прадстаўнiкоў карэннага (не толькi беларускага) насельнiцтва. 4) Палiтыка беларусiзацыi закранула i войска. У 1923—1925 гг. праводзiлася ваенная рэформа. 5) Важны напрамак беларусiзацыi – нацыянальна-культурнае будаўнiцтва. Значныя змены адбылiся ў агульнаадукацыйнай школе: калi ў 1921 г. беларускiя школы складалi 21,5 % ад агульнага лiку школ на беларусi, то ў 1931 г. – 83,5 %. У 1930 г. 76,6 % студэнтаў вышэйшай школы рэспублiкi былi беларусамi, выкладанне больш за 80 % вучэбных дысцыплiн вялося на беларускай мове. 6) У беларускай акадэмii навук працавалi нацыянальныя сектары – яўрэйскi, польскi, латышскi, а таксама камiсiя па вывучэннi Заходняй Беларусi, сектар масавай работы i краязнаўства. Сярод навуковых супрацоўнiкаў акадэмii ў пачатку 30-х гадоў колькасць беларусаў складала 45 %. 7) У 1924 г. заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусi. 8) Значных поспехаў у гады правядзення палiтыкi беларусiзацыi дасягнулi беларуская лiтаратура, нацыянальны беларускi тэатр, музыка, жывапiс.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 572; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |