Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Жанравыя і творча-вытворчыя мэты электроннай публіцыстыкі

Электроннай публіцыстыкі

Лекцыя ІІІ. Новыя электронна-выразныя сродкі

· Жанравыя і творча-вытворчыя мэты электроннай публіцыстыкі

· Паняцце электроннай публіцыстыкі і публіцыстычных жанраў

электроннай журналістыкі

· Новы змест паняцця жанраў электроннай публіцыстыкі

Журналісту, перш чым узяцца за “наданне формы” якому-небудзь факту жыцця – за стварэнне любога электронна-інфармацыйнага твору ў любым з вядомых сёння жанраў журналістыкі (і не толькі яе!), трэба мець “на руках” абсалютна вызначаную мэту-задачу або адказаць сабе на некалькі “простых” пытанняў:

· для якой катэгорыі спажыўцоў мяркуецца мой твор (“эга-незалежнікі”, “рацыё-“, “форум-спажыўцы”)?

· для якой, адпаведна, праграмы-перадачы павінен быць падрыхтаваны мой твор (факталагічнай-інфармацыйнай, аналітычнай, публіцыстычнай)?

· якую канкрэтную інфармацыйна-камунікатыўную функцыю мой твор павінен задаволіць (канстатаваць, аналізаваць, эмацыянальна, сацыяльна ўзбудзіць, праграмаваць)?

· якому жанру гэты канкрэтны факт, падзея, з’ява найбольш адпавядае па змесце, аб’ёме, сацыяльнай значнасці?

· у якім жанры асабіста мне-журналісту “хочацца” выступіць?

· які жанр па складанасці і інфармацыйна-камунікатыўнай эфектыўнасці я-журналіст здолею “адужыць” як прафесіянал, адпаведна маім прафесійным схільнасцям, здольнасцям і асабістым магчымасцям?

· якую інфармацыйна-камунікатыўную мэту я стаўлю перад сабой, якая павінна быць створана інфармацыя “на выхадзе” і якім чакаецца (“мне хочацца, каб быў”) яе камунікатыўны эффект?

Іншымі словамі, журналіст павінен абсалютна ясна ўсвядоміць, што ён павінен як прафесіянал рабіць: інфармаваць-канстатаваць, аналізаваць або эмацыяальна “запальваць” “сацыяльныя пачуцці аўдыторыі”.

Зразумела, гэта асноўныя пытанні, на якія журналіст павінен мець максімальна дакладны адказ “для сябе”, як павінен адказаць і на процьму “дробных” прафесійных пытанняў і, адпаведна, рашыць іх, кшталту: якія асобы-каментатары павінны прыняць удзел у стварэнні матэрыялу, якое адзенне павінна быць “у полі” (перадусім, для тэлежурналіста), які тэрмін падрыхтоўкі матэрыялу, дзе ўзяць дадатковую інфармацыю паводле праблематыкі твору і інш.

У якасці прыклада рашэння задачы па жанравай форме дадзім кароткае апісанне інфармацыйна-крэатыўных хадоў, якія ажыццявілі журналісты БТ пад эгідаю студыі “Тэлесябрына” (сярэдзіна 1990-х гг.) 1.

Была пастаўлена творчая задача: прыдумаць новую форму, якой “не было”, тэматычным святочным тэледням паводле ўпершыню ўведзеных у якасці дзяржаўных святаў дзён Калядаў, Вялікадня, Дзядоў.

Што можна было зрабіць? Ну, скажам, традыцыйную серыю інтэрв’ю, нейкі нарыс, штосьці прывычнае і распаўсюджанае на той час. Але калектыў студыі “Тэлесябрына” паставіў прынцыпова іншую задачу: знайсці і прапанаваць аўдыторыі штосьці такое, чаго не было, чаго не бачылі, не чулі — новенькае. І рашэнне было адэкватнае часу — простае, як простае ўсведамленне, что той час бяжыць неабарачальна. Дэмакратызацыя грамадскіх зносін патрабавала адкрытасці, безцэнзурнасці, вяшчання “без нажніц”. Таму гэта новенькае было не вельмі далёкае і не вельмі забытае старое, менавіта, — наўпросты эфір. Калісьці ж магнітафонаў не было, і ўсе выступалі ў прамым эфіры.

Асноўны публіцыстычны ход, які прапанавалі студыйцы “Тэлесябрыны”, гэта была прапанова задзейсніць аўдыторыю ў наўпростым эфіры. І зрабілі так, што падчас Дзядоў або Калядаў, на Вялікдзень уся праграма дня тэлебачання як бы аб’ядноўвалася трыма-чатырма асноўнымі вядучымі, якія, па-сутнасці, з’яўляліся мадэратарамі дзённай Праграмы вяшчання ў наўпростым эфіры. І кожны з аўдыторыі, хто хацеў, хто мог патэлефанаваць і перадаць свае віншаваніі і паўдзельнічаць у гэтай праграме праз тэлефон, зайсці ў студыю — здзяйсняў гэта. Карацей, аўдыторыя была задзейснена ў якасці непасрэднага ўдзельніка праграмы. І гэта было востра цікава, бо стварала кантраст стылістыцы і прынцыпу вяшчання да таго часу, калі ўсе публіцыстычныя праграмы абавязкова запісваліся, што азначала пэўную цэнзуру. І, адначасова, гэта была мастацкая форма публіцыстыкі, бо былі задзейснены высокаэмацыянальныя прынцыпы калектыўнай электроннае дзеі, у якой было шмат мастацкіх твораў, мастацкай інфармацыі, скажам, музыкі, фальклору, фільмаў, нарысаў і інш. Мастацкасць асобных блокаў, элементаў праграмы-марафона стварала мастацкасць усёй дзённай праграмы. І вось такія зносіны спараджалі і эвалюцыю так званых “класічных” публіцыстычных жанраў, і стварэнне ў новых умовах новых жанраў і форм электронных зносін.

А форма такіх зносін была дэмакратычнаю, кожны чалавек, які хацеў і мог сябе праявіць нейкім чынам, меў на тое прамую (г.зн. дэмакратычную) магчымасць. У пэўным сэнсе такія зносіны былі падобны на зносіны антычнага дэмакратычнага форуму, на якім кожны вольны чалавек меў магчымасць выказацца або даць слова свайму даверанаму рытару.

Такая форма прамога ўздзеяння вымушала “прыдумваць” і сродкі, якія павінны былі перадаць гэты прамы кантакт і магчымасць усёй аўдыторыі быць задзейсненай у гэтым прамым кантакце. Такім чынам, з’явілася такая форма — тэматычная святочная кампазіцыя (больш падрабязна пра гэты жанр далей). Іншымі словамі, патрэба масавых публіцыстычных зносін прадыктавала прымяненне і ўтварэнне сучасных публіцыстычных форм-жанраў, якія непазбежна сталіся мастацкімі і масава-публічнымі праз сістэму ЭСМІК.

Новыя электронна-выразныя сродкі. Спачатку адносна спрошчаныя прыклады-паралелі: калі на пачатковым этапе фарміравання электронікі камп’ютар займаў памеры вялікага пакоя, сёння камп’ютар з аптымальнымі асноўнымі камп’ютарнымі функцыямі займае аб’ёмы невялікага кейса і меней; калі яшчэ напрыканцы 1980-х гг. касмічны радыётэлевізійны мост з’яўляўся тэхнічным цудам і выключнай шоў-тэхнічнай падзеяй, сёння мост — будзённы, неад’емны элемент вяшчання; калі яшчэ напачатку 1990-х гадоў электронная пошта і зносіны праз яе былі прадуктам электроннай экзотыкі, сёння інтэрнетавыя інтэрактыўныя зносіны — норма электронна-тэхнічнага забеспячэння камунікацыі людзей.

Электронная тэхніка значна спрасціла фіксацыю і кадзіраванне фактаў, падзей, з’яў жыцця, яна паменшыла эффект ілюзійнасці, умоўнасці аўдыёвізуальнага адбітку з’яў, наблізіла гэтыя электронныя “сколкі” жыцця да максімальнай сёння апасродкаванай “натуральнасці”. Іншымі словамі, электронная тэхніка як бы стварыла дадатковую ілюзію натуральнасці непасрэдных зносін і ўспрыняцця рэчаіснасці. Разам з тым электроніка стварыла і свае адмысловыя творы публіцыстыкі паводле рэчаіснасці, адрозныя ад усіх іншых твораў мастацка-тэхнічна-публіцыстычнага адлюстравання і ўвасаблення нашага жыцця. Скажам, драма сучаснай вайны — прамая трансляцыя вайсковай аперацыі ЗША ў Іраку “Бура ў пустыні”, разнастайныя ток-шоў або праграма-рэпартаж “non stop” у стылістыцы “рэальнага тэлебачання”, “за шклом” і etc.

Электроніка тэхнічна сінтэзавала ўсё, што набыла цывілізацыя дзеля фіксацыі і перадачы на адлегласць і ў часе любога віду інфармацыі — вербальнай, гукавай (тэмбрава-інтанацыйнай, музычнай), калярова-графічнай, падзейна-візуальнай (кіна-панарамнай), нарэшце, аб’ёмнай (галаграфічнай) і etc. І такое сінтэзаванне было выкарыстана ў электроннай публіцыстыцы, якая, дзякауючы гэтым новым магчымасцям электроныікі, у сваю чаргу, набыла ўмоўна больш натуральныя якасці зносін, паменшыла тэхнічную грувасткасць у працэсе стварэння электроннага адбітку з’явы, падзеі, жыццёвага факта і паменшыіла ступень яго ілюзійнасці, чым і забяспечыла новы ўзровень апасродкаваных масавых зносін.

Кожны з класічна сфарміраваных у гісторыі журналістыкі публіцыстычных жанраў набыў новыя, прынцыпова іншыя, тэхнічныя якасці. Лаканічна пералічым іх у абагульненым выглядзе ў дачыненні да нарысу і нарысавай групы (дакументальная драма, замалёўка, эсэ), фельетону, памфлету, публіцыстычных тыпаў інтэрв’ю і рэпартажаў, ток-шоў1.

Як вядома, у прыватнасці, нарыс і нарысавая група жанраў ствараецца на падставе пэўным чынам кампазіцыйна размеркаваных сюжэтаў, фактаў, падзей, замалёвак, вербальнай інфармацыі, якія раскрываюць, увасабляюць вобраз героя (герояў) публіцыстычнага твору. Электронная тэхніка дала магчымасць павялічыць прадукцыйнасць вытворча-творчага працэсу — магчымасць падрыхтоўкі ў адзінку часу большай колькасці фактаў-складнікаў журналісцкага твору, што непазбежна паспрыяла пашырэнню аб’ёму змястоўнасці і паглыбленню выразнасці электроннага твору. Адпаведна узмацнілася публіцыстычнае ўздзеянне, вобразнасць, эмацыянальная (публіцыстычная) эфектыўнасць на выхадзе.

Новыя спецэфекты, сучасная гукувая і электронна-колеравая якасць вяшчання пераўтварыліся ў сродкі мастацкага ўвасаблення тэмы і герояў публіцыстычнага твору. Электроннае разлажэнне гуку і затым частотнае сінтэзаванне яго, стварэнне новых, іншых тэмбральных характарыстык, гіпербалізацыя асобных тэмбральных магчымасцей чалавечага голасу і гукаў прыроды, асяродку, стварэнне штучных гукавых эфектаў як квазінатуральныя гукавыя адбіткі рэчаіснасці — усё гэта і многае іншае з’яўляецца цяпер неад’емнымі элементамі гукавай часткі электроннага вяшчання.

Значнае павелічэнне адрознівальнай (распазнавальнай) здольнасці тэлевізійнай трубкі, пашырэнне колькасці электронных імпульсаў кааксіяльнага, шкло-электроннага кабеляў, электронныя магчымасці (чыпы, жыдкія крышталі і нш.) неверагоднага павелічэння запамінальнай здольнасці тэхнікі і, адпаведна, магчымасці спецэфектаў, шматбайтавае павелічэнне колерава-імпульсавых варыяцыяй, што забяспечыла такую ж колькасць колерава-эмацыянальнага ўздзеяння на псіхічны аппарат гледача, нарэшце, электронныя магчымасці „кліпавага“ мантажу (кантрасных па змесце сюжэтаў, колерава-графічнае сумяшчэнне экранных адбіткаў, сумяшчэнне якіх раней было тэхнічна немагчыма, у паралель з гукувымі творчымі эксперыментамі) — гэта толькі нязначная частка новых тэхніка-электронных магчымасцей, больш поўны пералік якіх патрабуе асобнага і прафесійна-тэхнічнага падыходу і электронна-тэхнічнай кваліфікацыі.

Тым не менш у нашым кантэксце нагадаем, што касьмічны этап развіцця электронна-камунікацыйнай тэхнікі забяспечыў татальнае распаўсюджванне радыё- і тэлепрыёмнікаў, чым істотна паспрыяў сапраўды масаваму, татальнаму ж укараненню электроннай прадукцыі, што, у сваю чаргу, патрабавала змянення, эвалюцыі псіхалогіі зносін праз электроніку.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Электроніка і публіцыстыка: тэхналагічныя і псіхалагічныя стасункі | Паняцце электроннай публіцыстыкі і публіцыстычных жанраў электроннай журналістыкі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 565; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.