Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дакументальная драма

Эсэ на радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце

Так, эсэ на тэлебачанні і радыё з’яўляецца рэдкім жанрам. Але гэта жанр рэфлекторнага, вольнага нарысавага характару, выразнай прыкметай якога з’яўляецца публіцыстычна раскаваная, філасофская манера апісання фактаў і сваёй імпрэсіі — асабістага ўражання паводле тых фактаў. Эсэ блізкае, з аднаго боку, нарысу (праблемнаму, гістарычнаму, дакаументальнаму і інш.). З другога, — эсэ падобнае замалёўцы, калі аповяд вядзецца без пэўнай фабулы, сюжэта па асабістым псіхалагічным і творчым жаданні журналіста, які імкнецца перадаць менавіта сваё ўражанне як непаўторнае, імкнецца ўвасобіць-“намаляваць” словамі-рэфлексіямі тое, што пабачыў і што асабіста перажыў. Эсэ — гэта аповяд пра падзею жыцця, прасякнуты ўласным жыццёвым вопытам і апрануты ў вопраткі ўласных думак, эрудыцыі, інтэлектуальных асацыяцыяў.

У гэтым плане жанр эсе тым больш уяўляецца цікавым, бо стварае інфармацыйна-камунікатыўны і мастацкі фактары адначасова як фактары вобразнай, інтэлектуальнай, пачуццёвай “нечаканасці”, “сюрпрызнасці”, шмат планавасці інфармацыйнага працэсу. Што і прадугледжвае сёння ўся сістэма электроннай нфармацыі і камунікацыі і ўвогуле тэндэнцыі электронных зносін, у якіх усё больш месца займае вербальны эпатаж, імкненне дасціпна і скептычна “пазначыцца” у эфіры, прадэманстраваць аўтарскую адметнасць “хаця б чым-небудзь”. Таму эсэ і па змесце, і па форме (па жанравай адмысловасці), і па мастацка-вобразнай “сюрпрызнасці” – жанр электроннай перспектывы. Што і пацвярджаюць сёння “форумы” Інтэрнету, на якіх мы можам засведчыць шмат эсэістычных захадаў фарумістаў.

Наступны жанр у іерархіі паступовага ўскладнення сродкаў выразнасці і вобразнага пераймання жыцця і, адпаведна, жанравага ўскладнення – дакументальная драма.

Дакумент (ад лац. dokementum — сведчанне, доказ) — 1) дзелавая папера, што юрыдычна пацвярджае які-небудзь факт (напрыклад, нараджэнне, узяцце шлюбу) ці права на што-небудзь (напрыклад, дыплом, завяшчанне), 2) Афіцыйнае пасведчанне асобы (напрыклад, пашпарт). 3) Пісьмовыя помнікі пра гістарычныя падзеі. 4) Матэрыяльны носьбіт (папера, кіна- і фотаплёнка, магнітная стужка і інш.) з запісанай на ім інфармацыяй, прызначанай для захоўвання і перадачы ў часе і прасторы.” [БелЭн, 3, т.6, с.14].

З гісторыі жанру. У характарыстыцы жанру дакументальнай драмы спатрэбяцца нейкія адмысловя словы і тлумачэнні, бо гэты жанр вельмі блізкі да жанру дакументальнага радыёфільму і кіна-(тэле)фільму (пра гэту форму-жанр гаворка ў раздзеле “Публіцыстычныя формы”).

Але спачатку разбярэмся ў семантыцы словазлучэння “дакументальная драма”. Першая частка — зразумелая, збольшага, бо літаральна значыць, што твор публіцыстыкі гэтага жанру ствараецца на падставе дакумента (-аў) — друкаванага, падзейнага, факталагічнага і да т.п. дакумента як сведчання нейкай гістарычнай з’явы, падзеі, факта.

У нашым выпадку дакументам можа з’яўляцца і відэастужка, якая зафіксавала паводзіны, расказ нейкай асобы або архітэктурнае і іншае відэадлюстраванне, адным словам, — дакумент.

У жанры дакументальнай драмы на падставе рэальных жыццёвых дакументаў журналістам-публіцыстам ствараецца канфліктная жыццёвая сітуацыя — жыццёвая драма.

Публіцыстычная драма электроннай журналістыкі, па-сутнасці, тая ж драма, што разгортваецца на сцэне тэатра як ілюзійная дзея. Толькі ў нашым, журналісцкім аспекце, дзеючымі асобамі дакументальнай драмы з’яўляюцца не прыдуманыя героі (хаця, у драме-спектаклі яны, можа быць, і існавалі рэальна калі-небудзь), а сучаснікі або рэальныя, дакументальна засведчаныя людзі. А драматычнымі ж элементамі выступаюць факты іхніх паводзінаў.

Як адзначаюць маскоўскія аўтары, дакументальная драма або, як яны прапануюць скарочанае “доку-драма”, з’явілася ў выніку вопытаў і эксперыментаў з ігравым нарысам. У прыватнасці, тлумачэнні тычацца доку-драмы або публіцыстычнай драмы на радыё. Ёсцть два варыянты гэтага жанру.

“Радиожурналистика” (М., МГУ, 2000): “Первый — доку-драма — это социально значимая, имеющая общественное значение и достаточно глубоко психологически проработанная сюжетная история, цель котороой — привлечь внимание к какой-либо проблеме или человеку. Эта история в реальной жизни имеет свое завершение, и очень часто реальный человек, о котором идет речь, сам выступает с послесловием к своей собственной истории, разыгранной актерами.»[27, с. 251]. Маскоўскія аўтары ў якасці прыкладу даюць гісторыю абмена амерыканскага лётчыка-разведчыка Паўэрса, якога збілі па-над тэрыторыяй Сібіры, на палкоўніка савецкай разведкі знакамітага Рудольфа Абеля (Роберта Фішара), якога, у сваю чаргу, арыштавалі амерыканцы.

Як прыклад беларускай дакументальнай драмы хачу прывесці адзін з тэлевізійных нарысаў-драмы, які быў створаны аўтарам у наўпростым эфіры БТ падчас урачыстага тэлемарафону “Дзяды” (1994 г.). У студыі распавядаў пра трагічныя лёсы сваіх дзядоў вядомы беларускі кінадакументаліст і тэатральны крытык Георгній Колас. Яго дзед быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе. Падчас яго аповяду на вялікім экране ў студыі дэманстраваліся фатаздымкі Коласаў—старэйшых, кінахроніка 30-х гг. Гэты расказ атрымаўся змешаным па жанры, бо праграма ладзілася праз каментары і т.зв. “падводкі” вядучага ў студыі. Аднак дакументальная драма лёсу продкаў Г.Коласа, хаця й стваралася з выкарыстаннем элементаў інтэрв’ю і відэакампазіцыі, аднак яна была менавіта “драмаю” — тэлевізійным апавяданнем непасрэднага ўдзельніка гістарычных падзей, якія мелі сваё завяршээнне і заключэнне аднаго з герояў тэлэаповяда — Г.Коласа. Толькі ў гэтай дакументальнай драме не было акцёраў — усе дзеючыя асобы былі рэальнымі, пра што сведчыў сам расказчык-сын. А драматычным фіналам гэтай дакументальнай драмы была нечаканая смерць праз паўтара месяцы самога Георгія Коласа. Запісаная з яго ўдзелам «доку-драма» на Дзяды была нашай тэлеэпітафіяй вядомаму беларускагму дакументалісту і кінакрытыку.

Яшчэ паказальным прыкладам дакументальнай драмы зя’ўляецца фільм рэжысёра В.Шавялевіча, прысвечаны малавядомаму драматычнаму факту біяграфіі народнага паэта Беларусі Я.Купалы ў разгар рэпресій на Беларусі ў 30-я гады — спробы яго суіцыду, які, на шчасце, не завяршыўся трагічна. У гэтым фільме выкарыстоўваліся рэальныя дакументы, якія знайшлі даследчыкі — пісьмы, неапублікаваныя ў той час вершы, архіўныя справы — дакументы НКВД Беларусі і СССР, што былі заведзены на народнага паэта. У гэтай дакументальнай драме рэжысёр выкарыстаў і пастановачныя элементы — асацыятыўныя, вобразныя, сімвалічныя кадры, якія распавядалі пра невядомы на той час (пачатак 1990-х гг.) факт маральнага, творчага, чалавечага крызісу паэта-генія. Ігравыя моманты гэтай драмы стваралі дзею як бы “за кадрам”, аднак уся дзея была строга дакументальнай драмай.

Другой разнавіднасцю дакументальнай драмы лічыцца “ драма з адкрытым фіналам”, у якой дзея прыпыняецца ў кульмінацыйны момант дзеля таго, каб аўдыторыя сама сачыніла або прадказала фінал. Звычайна такія дакументальныя драмы “без заканчэння” ствараліся радыёжурналістамі аўстрыйскага, амерыканскага і ізраільскага радыё і былі разлічаны на актывізацыю аўдыторыі. Аўдыторыі прапанавалася самім дадумаць або ўвогуле прыдумаць фінал дакументальнай драмы. Нават былі ўстаноўлены значныя грашовыя або іншыя карысныя і дарагія прэміі і прызы пераможцам такіх конкурсаў.

На жаль, прыкладаў айчынных дакументальных драм “з адкрытым фіналам” нельга прывесці. Але, па нашым меркаванні, гэта вельмі цікавая і перспектыўная ідэя інтэрактыўнага ўдзелу не толькі радыё-, але і тэле-, і Інтэрнет-аўдыторыі, бо ствараецца той самы эфект калектыўнай творчасці кшталту эфекту падчас прамога эфіру тэлевіктарын і элітарнага клубу знатакоў “Что? Где? Когда?”: тэлеглядач напружана сочыць за інтэлектуальнай гульнёй на экране і міжволі сам уключаецца ў гэту гульню — спяшаецца першым яе “завяршыць”. І часта атрымлівае рэальныя прэміі, як лепшаму аўтару таго ці іншага пытання. Але часцей за ўсё ўзнагародаю застаецца толькі маральнае задавальненне: я ж не горшы за іх — лідэраў. Г.зн. тэлеглядач як бы наўздагон з героямі экрана дадумвае рашэнне пытання, якое ставіць іншы тэлеглядач. Словам, прапануецца гульня паводле спрадвечнае драмы жыцця.

Аднак, наспеў час на аўтарскую фармулёўку жанру дакументальнай драмы. Як правіла, гэта дакументальны драматургічны твор з дакладна вызначаным сюжэтным стрыжанем, які ствараецца і будуецца па законах драматургіі: канфлікты, сутыкненні лёсавых сітуацыяў, часта драматычных і трагічных, з завершаным фіналам. “Адкрыты фінал” штучна выкарыстоўваецца з мэтай, звычайна, камерцыйнай актывізацыі ўвагі аўдыторыі. Дакументальная драма — нарысавы тып публіцыстычнага ўвасаблення рэальнай жыццёвай драмы — біяграфічных калізйі, сутыкнення лёсаў, падзей. Варыянтам дакументальнай драмы з’яўляецца дакументальны фільм (запіс—мантаж), але дакументальная драма, якая разыгрываецца ў наўпростым эфіры, найбольш набліжаецца да жанравага прататыпу — твора драматургіі, які ўвасабляецца на сцэне тэатра, а тут або ў студыі, або (як разнавіднасць рэпартажу) у рэальнай жыццёвай сітуацыі. І ў гэтай электроннай драме удзельнічае або аўтар у якасці апавядальніка і драматурга, або галоўная дзеючая асоба, ад імя якой вядзецца расказ. У дакументальнай драме моуць быць выкарыстаны і пастановачныя (ігравыя) элементы, але яны зноў жа ствараюцца на дакументальнай, факталагічнай аснове.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Гістарычная рэтраспекцыя жанру эсэ | Этапы эвалюцыі жанру нарыса
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 502; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.