Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Інтэрв’ю: параўнанне інфакамунікатыўных задач розных тыпаў інтэрв’ю

Факталагічнае (інфармацыйнае), аналітычнае, публіцыстычнае

Лекцыя VІІІ. Публіцыстычныя тыпы інтэрв’ю

· Факталагічнае (інфармацыйнае), аналітычнае, публіцыстычнае

інтэрв’ю: параўнанне інфакамунікатыўных задач розных тыпаў інтэрв’ю

· Інтэрв’ю-каментарый: аналітычнасць як падмурак публіцыстычнасці

· Інтэрв’ю-партрэт: дыялагічная нарысавая форма зносін,

аўтапартрэт рэспандэнта “пад кіраўніцтвам” журналіста

· Інтэрв’ю-нарыс: дыялагічная форма апавядання паводле тэмы,

праблемы, з’явы і інш.

· Інтэрв’ю-бяседа, -дыялог, -дыскусія, -дыспут: параўнальныя

характарыстыкі жанравых адрозненняў і інфармацыйна-

публіцыстычных нюансаў. Роля журналіста-мадэратара –

жанравага арганізатара-стваральніка працэсу інтэрв’ю

Інтэрв’ю (англ. іnterview) – гутарка журналіста з адной або некалькімі асобамі па надзённых грамадскіх паблемах, прызначаная для друку, радыё, тэлебачання і інш. сродкаў масавай інфармацыі”.

Яшчэ ў Старажытным Рыме ў першым стагоддзі н.э. рымскім аратарам і педагогам Маркам Фабіям Квінтыліянам* была акрэслена формула, з дапамогай якой ствараюцца навіны і ў наш час: “Хто? Што? Калі? Дзе?”. Адказы на гэтыя пытанні і складаюць змест любога навіннага паведамлення. А вось формы, сродкі і метады, з дапамогай якіх змест увасабляецца, – гэта ўжо складнікі жанраў (знакавых, сімвалічных абалонак зместу). А яны, у сваю чаргу, розныя на радыё, тэлебачанні, у “сусветнай павуціне”. Адныя і тыя ж жанры адрозніваюцца, вызначаюцца менавіта рознымі сродкамі, перадусім, тэхнічнымі і электроннымі, што і складае нашу ўвагу пры характарыстыцы спецыфікі жанраў, якія забяспечваюць радыё-, тэле-, вэбвяшчанне.

Па-сутнасці, фарміраванне і эвалюцыя спачатку групы інфармацыйных або, больш дакладна па семантыцы паняцця і па самой працэдуры “надання формы”, факталагічных (або яшчэ больш дакладна – жанраў “сухой” канстатацыі фактаў, падзей, з’яў - канстатуючых), затым аналітычных і публіцыстычных жанраў электроннай журналістыкі выразна адлюстравала гістарычны працэс крышталізацыі інфармацыйных попытаў аўдыторыі. І схема тут даволі простая: дакладнае, кароткае апісанне факта, падзеі, з’явы — лаканічная канстатацыя — паступова фарміруе незадаволенасць аўдыторыі такім лаканізмам інфармацыі, і спакваля фарміруецца попыт на пашыранае і паглыбленае — каменціраванае інфармаванне (аналіз) публікі; але і гэта не задавальняе, як мы згадвалі вышэй, аўдыторыю, у прыватнасці, форум-спажыўцоў, бо ў лаканічнай і каменціраванай інфарамацыі — абмежаваная прысутнасць і самога журналіста, і іншых суб’ектаў інфармацыйнага твору. Ды й інфармацыйна-абменныя патрабаванні аўдыторыі дыктуюць наданню інфармацыі публіцыстычнай завостранасці, эмацыянальнасці, сацыяльнай экспрэсіі, моц якой заўсёды высока ставіла любая форма ўлады. Так, спачатку яшчэ Ленін канстатаваў, што газета без межаў і адлегласцей — моцная палітычная зброя (чытай, сродкі ідэалагічнага праграмавання), а сёння без тэлебачання і яго суперпубліцыстычнасці не адбываецца аніводная дзяржаўная акцыя ці проста штодзённае вяшчанне. А Інтэрнет, у сваю чаргу, з аднаго боку, сінтэзаваў зрокава-тэкставыя магчымасці друку, з другога, — мульты-эфектыўнасць тэлебачання. А ў дзверы журналістыкі уваходзіць наступная трыядная форма камунікацыі і інтэрактыўнага інфармацыйнага абмену – тры ў адным: электронна-друкаваны тэкст плюс тэлемультывізійнасць плюс гук — голаса, музыкі, гукавых сінтэз-прыёмаў.

І асэнсаванне заканамернасцей “надання формы” у выглядзе жанраў і іхняе сістэмы наконадні такога новага трыяднага этапа ў развіцці сродкаў масавай камунікацыі асабліва актуальна, бо падкрэслівае “кропку адліку” у наступным этапе фарматворчасці ў электроннай журналістыцы. І гэты чарговы трыядны працэс камунікатыўнай фарматворчасці (электронна-друкаваны тэкст, гукавае і візуальнае адлюстраванне жыцця) яшчэ раз падкрэслівае ўмоўнасць нашай, у прынцыпе, абстрактнай інфармацыйнай дзейнасці: ад абстрактнасці і інфармацыйнай “няпоўнасці” слова (вобразных уяўленняў) да абагульненняў і паняццяў на ўзроўні свядомасці. Сапраўды, абстрактнасць вербальнай мовы характарызуе хаця б той факт, што ў розных мовах адзін і той жа прадмет можа быць увасоблены рознымі гукамі-літарамі-словамі. Але чалавецтва прымае гэткую абстрактнасць, бо законы зямнога жыцця дыктуюць хаця й момантавую, але трываласць: мы ж вымушаны гаварыць “дай”, калі хочам, каб нам хтосьці штосьці перадаў. Але трэба сказаць, што канкрэтна перадаць, значыць, ствараем чарговую гукавую абстракцыю паводле канкрэтнай патрэбы, напрыклад, “дай лыжку”, і не гаворым “дай гэта”.

У інфармацыйным і эканамічна-матэрыяльным зямным “хаосе” мы павінны канкрэтызаваць свае жыццёвыя паводзіны, дзеля чаго і створаны абстрактна-канкрэтныя знакавыя сістэмы, сістэмы масавых чалавечых зносін – мовы. У межах іх і адбываюцца бясконцыя журналісцкія эксперыменты з жанрамі і формамі, што можна назіраць у дыялектычным працэсе сінтэзу тэхнікі і мовы (моваў), тэхнікі (электронікі) і інфармацыі, сістэмы электронікі і новых форм псіхалогіі масавых зносін.

У гэтым рэчышчы спакваля вымалёўваецца заканамернасць у фарміраванні і эвалюцыі першых дзвюх груп жанраў, якую можна вылучыць як паступовае інфармацыйна-функцыянальнае пашырэнне першасных “назіральніцкіх” і дыялагічных форм здабычы інфармацыі – “рэпартажнай” і “інтэрв’юернай”. Па-сутнасці, гэтыя асноўныя, базавыя формы, метады і спосабы здабычы і перадачы інфармацыі натуральна эвалюцыянавалі ад простых да складаных і суперскладаных, якія сёння дазваляе ствараць электронная сістэма масавай інфармацыі і камунікацыі. Мы тут ізноў назіраем класічны дыялектычны працэс: грамадская патрэба ў інфармацыі дыктуе стварэнне ўсё новых тэхнічных сродкаў масавых зносін і камунікацыі. Яны, у сваю чаргу, прадастаўляюць магчымасці далейшага інфармацыйнага экперыменту ў выглядзе складаных эфірных тэхналогіяў, “формажанраў”, прыёмаў. А галоўныя суб’екты масавых інфармацыйных зносін і інфармацыйнага абмену – журналісты і іхняя аўдыторыя – ў новых тэхнічна-электронных умовах ставяць новыя тэхнічныя задачы канструктарам і вынаходнікам і etc.

Падкрэслім умоўнасць вербальнага, славесна-вобразнага азначэння як саміх жанраў, так і падзялення іх на тры жанравыя групы. Жанравае падзяленне на групы, канечне, вымушаная ўмоўнасць, абстрактнасць, бо ёю прасякнута, як згадвалася вышэй, ўсё наша інфармацыйнае жыццё. Гэта непазбежная даніна хоцькольвечай рацыянальнай эфектыўнасці нашых грамадскіх і ўвогуле проста чалавечых зносін і нашага зямнога існавання.

Таму наступныя развагі паводле жанраў-“пачаткоўцаў” — факталагічных (інфармацыйных або жанраў канстатацыі факта жыцця) і аналітычных — неабходныя, каб мець лагічную падставу для разваг паводле жанравай трансфармацыі — жанравай дыферэнцыяцыі і жанравага сінтэзу.

Такім чынам, пералічым і ўдакладнім у наступным раздзеле распаўсюджаныя апошнім часам у практыцы вяшчання факталагічныя (інфармацыйныя) жанры.

Факталагічныя (інфармацыйныя) жанры электроннай журналістыкі. Т эндэнцыя трыяднасці электроннай формы сённяшняга і, тым больш, заўтрашняга дня масавай камунікацыі (друкаваны або электронны тэкст+аўдыё+відэо “пад адным электронным дахам”, што сёння атрымала распаўсюджанне як канвергенцыія відаў журналістыкі) вымушае нас да вылучэння, па-першае, адзінай сутнасці таго ці іншага жанру або жанравай групы, назалежна ад таго ці іншага сродку электронных масмедыя. Напрыклад, сутнасць жанру інтэрв’ю – дыялагічная форма здабычы той ці іншай інфармацыі паводле разнастайных камунікатыўных (інфармацыйных) мэтаў – адна для ўсіх ЭСМІК. Па-другое, формула “тры ў адным” схіляе да агульнага, псіхалагічна ўсярэдненага для ўсіх электронных СМІК паняційнага абагульнення жанраў. Асобна спецыфіку жанраў і жанравых груп ЭЖ для разнастайных электронных СМІК трэба асэнсоўваць тады, калі гаворка ідзе пра сродкі ўвасаблення жанру ў радыёэфіры, на тэлеэкране або на маніторы камп’ютара. Адзін і той жа жанр, створаны для напаўнення эфіру разнастайных электронных СМІК, адрозніваецца ад “суродзічаў”, па-сутнасці, разнастайнасцю тэхнічна-электронных сродкаў фіксацыі факта і адмысловымі прафесійна-псіхалагічнымі алгарытмамі, захадамі і жанравымі тэхналогіямі. Іншымі словамі, інтэрв’ю, напрыклад, як інфармацыйны дыялог (адзіная жанравая сутнасць для ўсіх ЭСМІК) будзе разнастайным па форме і сродкам на радыё, на тэлебачанні, а тым больш у Інтэрнэце. І нам прыдзецца вылучыць характарыстыку жанраў па сродках увасаблення для радыё-, тэле- і вэбжурналістыкі у асобныя параграфы.

А перадусім, у чарговы раз прыдзецца пераасэнсаваць умоўнасць, нават абстрактнасць самога слова-паняцця “інфармацыйныя жанры”, якое замацавалася ў тэорыі і практыцы журналістыкі.

Спачатку падкрэслім “простую” сэнсоўную развагу-пытанне ў дачыненні да звыклага паняцця “інфармацыйныя жанры”: а ці можа хоць які любы жанр з трох жанравых груп быць па вызначэнні неінфармацыйным? Неінфармацыйная інфармацыя — нонсенс, бязглуздзіца. Кожны з жанраў усіх трох жанравых груп, па-сутнасці, інфармацыйны. У тэорыі і практыцы журналістыкі вылучаецца ж толькі дамінуючая рыса, алгарытм, форма працэдуры “надання формы” пры стварэнні таго ці іншага жанру пэўнай групы. У пэўным сэнсе жанр ёсць прафесійная камунікатыўная (інфармацыйная) мэта, якую ставіць перад сабой журналіст або інфармацыйная структура (радыё, тэлебачанне, Інтэрнет): які інфармацыйны твор ён хоча стварыць, у якім жанры (форме) паведаміць грамаскасці пра факт жыцця і яго руху. Такім чынам, калі ствараецца паведамленне (інфармацыя) без каментараў (“no comment”) і даецца “голая” факталогія падзеі, значыць, гэта — факталагічныя жанры ( па-старому інфармацыйныя).

У выпадку пастаўленай журналісцкай мэты – пашыранай канстатацыі факта падзеі, з больш-менш аб’ёмным яе тлумачэннем з дапамогай “сістэмы фактаў і аргументаў” (Б.Стральцоў) – ствараецца інфармацыя “з каментарамі”, з “разлажэннем” сэнсу факта “па паліцах”. Гэта — аналітычныя жанры.

Калі ж ствараецца інфармацыя на падставе каментараў і аналізау, але “аздобленая” мастацкімі сродкамі з мэтай эмацыянальнага публічнага і масавага асэнсавання актуальнай праблематыкі, з мэтай сацыяльна-псіхалагічнага праграміравання грамадства, фарміравання ў ім пэўных матываў пэўных сацыяльных павозін — гэтую інфармацыйную прадукцыю мы традыцыйна называем публіцыстычнымі жанрамі.

У святле сказанага, лагічна будзе адзначыць, што першую групу жанраў, па-сутнасці, трэба класіфікаваць як групу факталагічных жанраў па прыналежнасці, бо тут дамінуе менавіта канстатацыя факта з’явы, падзеі, жыццёвага руху. Выкладанне і маляванне факта як ён ёсць без каментараў і дадатковай інфармацыі — гэта і ёсць дамінуючая характарыстыка гэтай формы інфармацыі. Таму лагічна пазначыць гэту жанравую групу тэрмінам “факталагічны”, бо тут журналіст-рэпарцёр максімальна адэкватна і лаканічна канстатуе толькі сам факт і ўсё.

Тут заўважым, што, каб не ствараць свядомаснай блытаніны ў тых чытачоў, якія выхоўваліся на вядомай літаратуры і тэорыі маскоўскіх даслечыкаў журналістыкі, а таксама з улікам пэўнай заканамернай кансерватыўнасці нашага мыслення і ўяўення, аўтар будзе ўжываць часова падвойнае азначэнне першай групы жанраў як факталагічныя (інфармацыйныя) жанры.

Такім чынам, паводле тэорыі і практыкі групу факталагічных (інфармацыйных) жанраў складаюць тыя асноўныя маналагічныя і дыялагічныя формы адлюстравання і перадачы фактаў жыцця, якія ствараюцца журналістам пераважна ў стылістыцы “no comment”: паведамленне (радыёзаметка, відэасюжэт), карэспандэнцыя, справаздача, агляд, выступленне (маналог у эфіры), факталагічныя інтэрв’ю і рэпартаж з усімі разнавіднасцямі паводле зместа і сэнсу факта падзеі, інфармацыйнай падставы (напрыклад, пратакольнае інтэрв’ю, прэс-канферэнцыя, паведамленне-карэспандэнцыя і etc.).

Паведамленне – кароткае, лаканічнае адлюстраванне факта падзеі, з’явы або дзейнасці асобы ці структуры (урада, дзяржаўных і недзяржаўных устноў і інш.). На радыё паведамленне ствараецца вербальнымі сродкамі і гучыць у эфіры, як правіла, з вуснаў вядучага. Паведамленні складаюць аснову выпускаў навін і чаргуюцца з іншымі факталагічнымі і аналітычнымі жанрамі.

На тэлебачанні паведамленне (відэасюжэт) утрымлівае мінімум вербальнага тэксту, які выконвае функцыю кароткага тлумачэння або, нават, каментару.

Інтэрнет-паведамленне роднаснае прэсаваму, ствараецца тэкстава-вербальнымі сродкамі, магчыма, з фотаздымкамі або відэакадрамі.

Карэспандэнцыя – кароткае паведамленне (заметка) пра факт нейкай падзеі ў “аўтарскім” выкананні карэспандэнта. Зрэдку – у выкананні вядучага, але з абвесткай “паведамленне нашага карэспандэнта…”

Справаздача – рэпартажнае паведамленне пра афіцыйную значную падзею, як правіла, дзяржаўнага ўзроўню. Па сутнасці, справаздача - некаменціраваны рэпартаж “пратакольнага” кшталту, які ўтвараецца як камбінаваная форма, як жанравая “сума” рэпартажу і справаздачы.

Агляд – хранікальнае паведамленне (пералік-агляд падзей адно за аднім па храналогіі іх узнікнення) пра адну або некалькі падзей, якія ўтрымліваюць сведчанні пра асноўныя змяненні, рухі грамадскага жыцця, асобнага дзяржаўнага ўтварэння, прадпрыемства. Прыкладам можа быць “агляд эканамічнага жыцця”, у якім журналіст стварае ланцужок кароткіх факталагічных (інфармацыйных) паведамленняў пра асноўныя вяхі і складнікі эканомікі на дадзеным гістарычным этапе – месяц, квартал, год. Распаўсюджаны агляды прэсы на радыё, у якіх журналіст у скарочаным выглядзе (digest - дайджэст) паведамляе пра прыкметныя, на яго погляд, артыкулы, тэмы, рубрыкі.

У некаторых інфармацыйных сітуацыях агляд можа займаць т. зв. пераходнае места паміх канстатацыяй і аналізам. Некаторыя маскоўскія аўтары адносяць агляд да аналітычнага жанру. Аднак, як і ў дачыненні да інтэрв’ю, рэпартажу, якія могуць быць факталагічнымі, аналітычнымі, публіцыстычнымі, так і агляд, у залежнасці ад журналісцкай мэты і задачы, можа быць хранікальнай канстатацыяй або аналізам. Калі журналіст не абмяжоўваецца канстатацыяй, а адшуквае і выкарыстоўвае дадатковую тлумачальную інфармацыю, у гэтым выпадку агляд мае ўсе прыкметы аналітычнага жанру (глю ніжэй).

Выступленне (маналог у эфіры) – кароткі каментар, па сутнасці, паведамленне спецыяліста, адказнай асобы паводле той ці іншай тэмы, праблемы, падзеі. Выступленне можа быць і хранікальнай заметкай, і нават працяглай прамовай з дадатковым ілюстрацыйным матэрыялам (эсэ на радыё, апавяданне пра выдатных людзей на тэлебачанні з выкарыстанем кінаархіву, іншых дакументальных матэрыялаў, напрыклад, Віталь Вульф у аўтарскай праграме “Сярэбраны шар”). Выступленне можа быць самастойнай перадачай, а можа выкарыстоўвацца як складнік буйной праграмы.

Факталагічнае інтэрв’ю – класічны жанр журналістыкі, які ў групе факталагічных жанраў выконвае ролю метада здабычы інфармацыі. Працэс “надання формы” факту нейкай падзеі у жанры інтэрв’ю пазначаецца пытаннямі журналіста, а ўласна змест інфармацыі ствараецца яго рэспандэнтам. У гэтым тыпе інтэрв’ю факт падзеі толькі канстатуецца. На практыцы факталагічнае інтэрв’ю можа пераўтварацца ў разнастайныя іншыя жанры – інтэрв’ю-каментар, інтэрв’ю-агляд, інтэрв’ю-справаздачу і інш. Адной з разнавіднасцяў факталагічнага інтэрв’ю з’яўляецца прэс-канфернцыя, падчас якой спецыяльна запрошаны рэспандэнт адказвае на пытанні многіх журналістаў. На прэс-канферэнцыі інтэрв’ю можа быць каментарам, аглядам, нават партрэтам. Усё залежыць ад канкрэтнай інфармацыйнай мэты і задачы, якую ставіць перад сабой журналіст або межы, стылістыка, жанр праграмы, цыкла, самой вяшчальнай структуры і інш.

Факталагічны рэпартаж – другі класічны і ўніверсальны жанр, які ў групе факталагічных жанраў з’яўляецца, у пэўным сэнсе, пашыранай формай карэспандэнцыі. Хрэстаматыйная сутнасць рэпартажу – абавязковая прысутнасць журналіста на месцы падзеі, з’явы, дзеі. У межах жанру часта адбываецца сінтэз разнастайных тыпаў рэпартажу. Канстатацыя факту можа не задаволіць журналіста, і ён стварае аналітычны рэпартаж, у якім ад “голай” факталогіі пераходзіць да “разлажэння на часткі” – да аналізу. Чысціня менавіта факталагічнага рэпартажу (яго часта называюць падзейным) складаецца з таго, што і тут рэпарцёр павінен дакладна адчуваць і разумець жанравыя межы, у якіх збіраецца “рапартаваць” пра факт падзеі, з’явы, грамадскай або хоцьякой іншай дзеі. “Што бачу, пра тое пяю” – так гавораць азіяцкія акыны-спевакі, калі спяваюць свае мугамы ў стэпе. Такой алгарытмічнай схемай могуць быць і інфармацыйныя паводзіны журналіста падчас стварэння факталагічнага рэпартажу. Падкрэсленая сутнасць факталагічнага рэпартажу ў тым, што верагоднасць, праўдападобнасць факта падзеі падкрэсліваецца фактам прысутнасці журналіста на месцы падзеі, што ў знятым выглядзе стварае “прэцэдэнт даверу” журналісту і вяшчальнай структуры, якую ён прадстаўляе.

Падзейны рэпартаж на радыё, зразумела, павінен быць насычаны “гукамі падзеі” – т. зв. “шумамі”, якія павінны максімальна рэальна і інфармацыйна “даагучваць” вербальныя вобразы падзеі. “Шумы” у падзейным рэпартажы выконваюць ролю кантрапункту або лейтматыву і ствараюць у аўдыторыі асацыятыўны вобраз падзеі. Аднак аснову інфармацыі паводле падзеі ў радыйнымрэпартажы складае вербальны тэкст, агучаны журналістам-відаводцам.

Факталагічны (падзейны) рэпартаж на тэлебачанні можа быць створаны ў двух варыянтах: у стылістыцы “no comment” і аператыўнай канстатацыі факта падзеі. У другім варыянце журналіст са саёй вербальнай канстатуючай інфармацыяй можа быць за кадрам і ў кадры. Прысутнасць журналіста ў кадры падкрэслівае праўдзівасць факта, які прэзентуецца журналістам “з месца”. А фон, на якім “рапартуе” журналіст, дадае яго вербальнай канстатацыі большай “карціначнасці” факталогіі.

Факталагічны (падзейны) рэпартаж у Інтэрнэце – той жа тэлевізійны. Адрознасць толькі ў электроннай тэхналогіі вяшчання і псіхалагічных нюансах ўспрымання інфармацыі спажыўцом.

Аналітычныя жанры электроннай журналістыкі. Эвалюцыя жанравага ўтварэння ад канстатацыі да аналізу і асэнсавання фактаў жыцця сёння “ілюструецца” схемай: ад канстатацыі (факталогіі) да аналізу (раскладанне на састаўныя часткі і іхняе тлумачэнне) і ад іх – да публіцыстыкі (эмацыянальна-вобразнага асэнсавання фактаў і іхняга аналізу). Цяпер, акрамя пытанняў “што?”, “хто?”, “калі?”, “дзе?”, журналіст у аналітычных жанрах павінен адказваць на пытанні “як?”, “якім чынам?”, “чаму?”, “у імя каго/чаго?”, “навошта?” тыя ці іншыя падзеі, з’явы, працэсы абываюцца і функцыянуюць.

Думаецца, што тут варта даць невялікую рэмарку паводле самога паняцця і працэдуры аналізу: што гэта за канкрэтная такая дзея, з чаго яна складаецца, якая яго сутнасць.

Калі мы ставім сабе задачу прааналізаваць нейкі канкрэтны факт, з’яву, падзею, дык спачатку спрабуем разабрацца, з якіх частак, элементаў ён складаецца, г. зн. імкнемся “раскласці” факт на састаўныя часткі з мэтай высветліць прычынна-следчыя сувязі паміж імі. Іншымі словамі, мы ствараем ланцужок “маленькіх” фактаў-складнікаў факта “вялікага”, стрыжаневага. А разуменне таго, як гэтыя факты-складнікі стасуюцца паміж сабою, якія прычыны або элементы іх спалучаюць, прыходзіць да нас з таго, што мы, па-першае, асэнсоўваем унутраныя сувязі паміж элементамі-складнікамі падзеі-факта. Па-другое, вымушаны шукаць “на баку” дадатковыя факты, якія б найбольш выразна ахарактарызавалі тыя самыя унутраныя сувязі паміж элементамі цэнтральнага факта, які мы аналізуем. Так ствараецца адмысловы ланцужок або кружок фактаў, дзе ў цэнтры знаходзіцца факт “галоўны” – той, што падлягае журналісцкаму і аўдыторнаму асэнсаванню больш паглыблена, чым гэта адбываецца пры “простай” канстатацыі факта падзеі. Такім чынам, тлумачэнне або аналіз на радыё, тэлебачанні, у “сусветнай інфармацыйнай павуціне”, па сутнасці, ёсць стварэнне шэрагу аўдыёвізуальных вобразаў факта асноўнай падзеі, якая аналізуецца, і шэрагу фактаў-тлумачальнікаў. Працэдура аналізу пачынаецца з канстатацыі факта падзеі, з’явы, працэсу, затым тлумачыцца яе змест (“раскладанне”). Пасля гэтага толькі далучаюцца дадатковыя факты-каментарыі і робіцца выніковы вывад-каментар. Схематычна працэдуру аналізу можна прадставіць так: канстатацыя факта падзеі – “раскладанне” яе на састаўныя часткі (факты-складнікі) – асэнсаванне-тлумачэнне прычынна-следчых сувязей паміж імі – увядзенне новых дадатковых фактаў-тлумачальнікаў – вывад-каментар на новым узроўні факталогіі.

Да аналітычных жанраў розныя аўтары адносяць амаль адзінадушна наступныя: каментар, бяседа, аналітычнае інтэрв’ю, аналітычны рэпартаж.

Інтэрв’ю як дыялагічная форма вербальных (пераважна) зносін у публіцыстычным рэчышчы атрымлівае свае вельмі адрозныя ад іншых тыпаў інтэрв’ю нюансы.

Дзеля вылучэння адметных якасцей і ўласцівасцей публіцыстычных тыпаў інтэрв’ю прыдзецца яшчэ раз “побач” даць характарыстыкі факталагічнага (інфармацыйнага) і аналітычнага тыпаў інтэрв’ю, каб параўнаць іх і вылучыць менавіта публіцыстычныя адметнасці гэтага класічнага жанру журналістыкі. Схематычна яшчэ раз нагадаем, як гэта выглядае:

– факталагічнае (інфармацыйнае) інтэрв’ю – т. зв. “сухая” канстатацыя факта, з’явы, падзеі, якія журналіст і аўдыторыя атрымліваюць ад рэспандэнта – сведкі, носьбіта інфармацыі. Асноўнымі пытаннямі, пэўнымі інфармацыйнымі “алгарытмамі” з’яўляюцца пытанні “што? дзе? калі?”;

– аналітычнае інтэрв’ю – гэта серыя пытанняў і адказаў, якія закліканы патлумачыць сутнасць падзеі, факта, з’явы, сітуацыі. У аналітычным інтэрв’ю, акрамя пытанняў паводле канстатацыі факта, задаюцца “тлумачальныя” пытанні “чаму? якія прычыны? дзеля каго-чаго?”;

– у публіцыстычным інтерв’ю пытанні фармулююцца і задаюцца з мэтай не толькі канстатацыі і тлумачэння факта, прычын узнікнення пэўнай сітуацыі, але й на высвятленне адносін рэспандэнта да факта падзеі, факта сацыяльнай або асабовай сітуацыі менавіта ў “публічным” аспекце. Праз пытанні “што рабіць? якія нашы мэты? якія могуць быць рацыяальныя, канструктыўныя захады і індывідаў, і дзяржавы-грамадства па пераадоленню пазначаных праблем? Нарэшце, якімі павінны быць мы-грамадзяне, каб у будучым паменшыць колькасць праблем?” і да т.п.

Іншымі словамі, публіцыст павінен так прадумаць і, адпаведна, сканструяваць публіцыстычнае (а не факталагічнае або аналітычнае) інтэрв’ю, каб у адказах рэспандэнта прагучала інфармацыя, па-першае, факталагічна-аналітычнага кшталту – сугучная і адпаведная аб’ектыўна, рэальна існуючым праблемам. Па-другое, на падставе гэтай інфармацыі рэспандэнт павінен выказаць менавіта сваё меркаванне, стаўленне да тэмы-праблемы-факта і не “проста” сваё, індывідуальнае стаўленне, але пэўную прэзентацыю меркавання пэўнай сацыяльнай групы або цэдай дзяржавы, соцыюму. Праз персаніфікацыю публіцыстычнай інфармацыі аўдыторыя чакае ў адказах на публіцыстычныя пытанні журналіста пэўны прыклад пэўных сацыяльных паводзін. Прычым, прыклад – ад “лепшага” суайчынніка, “паважанага чалавека”, прафесіянала – сацыяльнага лідэра, які ў адказах на “публіцыстычныя пытанні” журналіста прапануе нейкую мадэль сацыяльных паводзін паводле пазначанай у інтэрв’ю тэме-праблеме. Зразумела, гэты адказ-прыклад, як і ў любым мастацтве зносін (жывапісе, музыцы, паэзіі, літаратуры і інш.) павінен кранаць менавіта “сацыяльныя эмоцыі” аўдыторыі, яе “сацыяльную фантазію”, “сацыяльныя чаканні і надзеі”.

Карацей, публіцыстычны тып інтэрв’ю, як і ўся публіцыстыка як адмысловы “вялікі” жанр электроннай журналістыкі, павінен узбуджаць т. зв. сацыяльныя пачуцці і эмоцыі. Змест і форма адказаў і тут павінны быць па-мастацку эмацыянальнымі і па-мастацку шматзначнымі. Каб дасягнуць гэтага высокага ўзроўню дыялогавай формы зносін, шмат чаго трэба ўмець і ведаць журналісту-публіцысту (гл., напрыклад, Цыцэрона).

Пачатак фарміравання “прапрадзедаў” публіцыстычных тыпаў інтэрв’ю можна, аднесці да часоў Платона, які ў сваіх “Дыялогах” прапанаваў выступленне ў форме пытанняў і адказаў на іх. Менавіта такая форма заўсёды давала найбольш эфектыўную схему пабудовы інфармацыі публіцыстычнай якасці, ад якой слухач чакаў значна большага, чым ад “простай” факталогіі або нават ад пашыранага тлумачэння. У пытаннях публіцыстычнага інтэрв’ю быў, ёсць і павінен быць заканамерна алгарытм (план) шматмернага адлюстравання, пераймання і асэнсавання жыцця.

Сёння ў электроннай журналістыцы, пераважна, аўдыёвізуальнай, практычна сфарміравалася некалькі тыпаў публіцыстычных інтэрв’ю: интэрвъю-каментар, интэрвъю-партрэт, интэрвъю-нарыс, -бяседа, -дыялог, -дыскусія.

Пры вонкавым падабенстве з факталагічным (інфармацыйным) і аналітычным тыпамі інтэрв’ю (ва ўсіх адна структура – пытанне—адказ), публіцыстычныя, падкрэслім, утрымліваюць менавіта публіцыстычны зарад, інфармацыю асаблівай вартасці і якасці – вострасацыяльнай скіраванасці. Пытанні і адказы ў публіцыстычных інтэрв’ю “апранутыя” у адзенне “публічнага турбавання”, эмацыянальнага клопату аўтараў гэтага твору, і спараджаюць калектыўную інфармацыйна-камунікатыўную “акцыю” – фарміраванне грамадскай думкі з моцнай эмацыянальна-пачуццёвай падкладкай. Гэта і ёсць канцовая журналісцкая мэта ў жанры публіцыстычнага тыпу інтэрв’ю.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Фельетон на радыё, на тэлебачанні, у Інтэрнэце: параўнальная характарыстыка | Інтэрв’ю-партрэт: дыялагічная нарысавая форма зносін, аўтапартрэт рэспандэнта “пад кіраўніцтвам” журналіста
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 815; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.