Беларусь у час польскай акупацыі. Другое абвяшчэнне БССР
Германская акупацыя на Беларусі і ўтварэнне ССРБ і ЛітБела.
Дзейнасць беларускага нацыянальнага руху: І Усебеларускі з’езд.
Палітычны крызіс летам-восенню 1917г. Кастрычніцкая рэвалюцыя і першыя пераўтварэнні на Беларусі савецкй улады.
Занятак № 19
ТЭМА: «Кастрычніцкая рэвалюцыя і грамадзянская вайна на Беларусі. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці»
Пытанні да вывучэння новай тэмы:
АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ, ДАТЫ, З’ЯВЫ, АСОБЫ
ЗМЕСТ РАЗГЛЯДАЕМАГА МАТЭРЫЯЛА
ПЫТАННІ ДА НАВУЧЭНЦАЎ
Часовы урад, Чстаноўчы сход, Вялікая беларуская рада, ВРК, СНК, Камітэт выратавання рэвалюцыі, Аблвыканкамзах, “Дэкларацыя правоў народаў Расіі”; А. Керанскі, Ленін, Я. Лёсік, А. Варонка, Т. Калатухін, К. Ландар, А. Мяснікоў; 24-25 кастрычніка 1917г.
Пытанні да навучэнцаў:
1. Ахарактаразуйце размеркаванне палітычных сіл на міжнароднай арэне ў канцы 1917 - 1918гг.
2. Якія эканамічныя і сацыяльныя асаблівасці развіцця былі ў краін Заходней Еўропы пасля першай сусветнай вайны?
3. Зрабіце абгрунтаванне Версальска-Вашынгтонскай сістэме і ў чым заключаліся яе супярэчнасці?
(пасля адказаў навучэнцаў, выкладчык пераходзіць да высвятлення новай тэмы)
1.Палітычны крызіс летам-восенню 1917г. Кастрычніцкая рэвалюцыя і першыя пераўтварэнні на Беларусі савецкй улады.
Выспяванне перадумоў рэвалюцыібыло звязаназ дэмакратычным этапам рэвалюцыйных пераўтварэнняў у сакавіку—кастрычніку 1917г. У выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917г. у Расіі было звергнута самадзяржаўе. Да ўлады прыйшоў буржуазны Часовы ўрад, які падтрымлівалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дзе пераважалі меншавікі і эсэры. Склалася двоеўладдзе. Пытанні аб прыпыненні ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны, аб скасаванні па-мешчыцкага землеўладання і перадачы зямлі ва ўласнасць сялян Часовым урадам не былі вырашаны. Іх канчатковае вырашэнне ўскладалася на ўсерасійскі парламент — Устаноўчы сход, скліканне якога затрымлівалася. У краіне нарастаў палітычны і эканамічны крызіс. Выхад з яго быў прапанаваны партыяй бальшавікоў.
У красавіку 1917г. лідэр партыі бальшавікоў У I. Ленін распрацаваў курс на перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні і пачаць перамовы аб заключэнні міру без анексій(далучэння адной дзяржавай тэрыторыі другой) і кантрыбуцый (выплат на карысць дзяржавы-пераможцы). Прадугледжвалася перадаць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі балынавікам спачатку трэба было ўзяць уладу ў свае рукі.
Яшчэ адно надзённае пытанне — нацыянальнае — таксама заставалася нявырашаным. У ліпені 1917г. у Мінску адбыўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ ), якая была тут у большасці, прадвызначыла галоўнае рашэнне з'езда. Ён выступіўза нацыянальна-культурную аўтаномію (самакіраванне) Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі, абвешчанай Часовым урадам. Аднак Часовы ўрад падзяляў лозунг «агульнай і недзялімай Расіі» і не падтрымаў патра-баванне БСГ. Ажыццяўленне сваіх патрабаванняў БСГускладвала на беларускую краевую ўладу, якая павінна былавыбірацца на Усебеларускім устаноўчым з'ездзе пасля склікання Ўсерасійскага Устаноўчага сходу. Часовы ўрад паступова страчваў кантроль над развіццёмпадзей. Ён быў няздольны вывесці краіну на дэмакратычнышляхразвіцця, вырашыць пытанне яе мадэрнізацыі. У гэтых умовах у жніўні 1917г. галоўнакамандуючы войскамі Часовага ўрада генерал. Карнілаў падняў мяцеж з мэтай вывядзення краіны з крызісу пры дапамозе ваеннай дыктатуры. Менавіта на тэрыторыі Беларусі дзякуючы кіруючай ролі бальшавіцкіх арганізацый мяцеж быў разгромлены. У час барацьбы з карнілаўскім мяцяжом адбылася бальшавізацыя Саветаў, г. зн. большасць месцаў у іх перайшло ад меншавікоў і эсэраў да бальшавікоў. Імі быў распрацаваны курс на захоп улады проз узброенае паўстанне, Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрымку сярод салдат Заходняга фронту. Аднак, 15 кастрычніка на ІІ сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый была створана Вялікая беларуская рада., якая павінна была ажыццяўляць кіраўніцтва на Беларусі. Была абрана Цэнтральная вайсковая беларуская рада і павінна была сфарміраваць беларускае войска на Заходнім і Румынскім франтах.
У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917г, у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне, арганізаванае бальшавіцкай партыяй. У выніку быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдадкіх дэпутатаў, 26 кастрычніка на II Усерасійскім з'ездзе Саветаў была абвешчана савецкая ўлада, прыняты Дэкрэты аб міры і зямлі.У іх абвяшчалася аб неадкладных перагаворах з мэтай забеспячэння дэмакратычнага міру без анексій і кантрыбуцый, адмена прыватнай уласнасці на зямлю і перадача ўсіх прыватных і царкоўных зямель Саветам; сялянскіхдэпутатаў. Пасутнасці, гэта была нацыяналізацыя зямлі — перадача яе ў рукі органаў новай дзяржаўнай улады — Саветаў. 2 лістапада 1917г. была апублікавана «Дэкларацыя праў народаў Расіі», у якой абвяшчалася права кожнага народа на самавызначэнне.
Мінскі гарадскі савет 25 кастрычніка атрымаў па телеграфе звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе. Ён спыніў дзейнасць мясцовых органаў улады, якія падпарадкоўваліся Часоваму ўраду, і абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пераходам улады да Саветаў ажыц-цяўляў створаны бальшавікамі ваенна-рэвалюцыйны камгтэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які абапіраўся на салдат. Яго ўзначальвалі вядомыя бальшавікі К. Ландар, А. Мяснікоў і інш. Супраць новай улады выступілі меншавікі і эсэры, а таксама бундаўцы. У Мінску яны стварылі «Камітэт выратавання рэвалюцыі»на чале з Т. Калатухіным, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарыстоўваючы падтрымку войскаў Заходняга фронту, пераадоледі супраціўленне сваіх палітычных сапернікаў і ўсталявалі кантроль над той часткай тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войсками
Пасля Петраградаі Масквы трэцім цэнтрам, дэе вырашаўся поспех пераходу ўлады да Саветаў, стаў Магілёў. Тут знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам М. Духоніным, якая пасля звяржэння Часовагаўрада ўзначаліла барацьбу з бальшавікамі Стаўка была ліквідавана вайсковымі часткамі, настроенымі па-бальшавіцку.
Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць аднародны сацыялістычны ўрад з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) і забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак., скліканы ў студзені 1918г. у Петраградзе, быў разагнаны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.
Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне новай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917г. былі створаны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) як першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі (адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў), які дзейнічаў да 2 студзеня 1919г. Для вырашэння найбольш важных пытанняў быў створаны на чале з К. Ландарам Савет народных камісараў (СНК) як выканаўчы орган Аблвыкамзаха. У лютым 1918г. завяршылася ўстанаўленне ўлады Саветаў у Беларусь.
Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу ў краі, заставаліся беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады (ВБР) пад старшынствам Я. Лёсіка. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яна разглядала Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых і сялян Беларусі, і выступілаза стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.
1. Якім чынам міжнародныя абставіны паўплывалі на разгортванне рэвалюцыі ў Расіі і наадварот?
2. Чаму бальшавікі змаглі здзейсніць дзяржаўны пераварот?
3. Якія мерапрыемствы праводзілі бальшавікі, каб замацаваць сваю ўладу?
Беларускі абластны камітэт, Усебеларускі з’езд, Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў; 5 снежня, 15-17 снежня.
2. Дзейнасць беларускага нацыянальнага руху: І Усебеларускі з’езд.
Беларускія нацыянальныя партыі і групоўкі, якія не прынялі ўладу Саветаў, выступілі пад лозунгам поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку назначанага на 5 снежня Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэняе прызнанай Савецкай уладай дэмакратычнай краевая улады. Паралельна ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК, які быў сфарміраваны ў ліетападзе 1917г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў). Дэпутаты-беларусы, якія прысутнічалі на I Усерасійскімз'ездзе сялянскіх дэпутатау, стаялі на пазіцыях зсэраў. Пры падтрымцы Наркамата па справах нацыянальнасцяў Расійскай Федэрацыі БАК выступіў з прапановай правядзення 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і культурна-асветніцкіх устаноў.
Вялікая беларуская рада назначила адкрыццё Усебеларускага з'езда на 5 снежня 1917г. Пасля доўгіх спрэчак 7 снежня ўдзельнікі прызналі паўнамоцтвы з'езда. Беларускі абласны камітэт, які атрымаў грашовую падтрымку ўрада Расіі на правядзенне з'езда, пратэставаў супраць пачатку яго работы. Ён заявіў аб прызнанні Савецкай улады і неабходнасці больш шырокага прадстаўніцтва, у тым ліку і Аблвыканкамзаха.
15 снежня ў Мінску сабралася. 1872 предстаўніка Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, гарадскіх дум, земстваў, вайсковых беларускіх рад палітычных партый, прафсаюзаў, бежанскіх саюзаў. 1167 далегатаў мелі права рашаючага голаса, у тым ліку каля 800 чаланек з'яўляліся прадстаўнікамі рабочых, сялян, салдат. Вечарам 17 снежня пачалося паседжанне Усебеларускага з’езда. З палітычных партый найбольш уплывовымі эсэры і БСГ. Барацьба разгарнулася вакол пытання аб формах самавызначэння Беларусі. Вялікая беларуская рада выступала за аб'яўленне незалежнасці Беларусі. Яе прадстаунікі лічаць, што ўлада Аблвыканкамзаха распаўсюджваецца толькі на Заходні фронт і не мае ніякага дачынення да Беларусі. БАК патрабаваў абласной аўтаноміі ў складзе Расіі. Левыя эсэры і народніцкае крыло БСГ выступалі за аўтаномію з сваёй краёвай радай і адміністрацыяй.
З'езд не прызнаў легітымнасць бальшавіцкай улады. Ён абвясціў сябе вышэйшым органам ўлады. Была прынята кампрамісная рэзалюцыя аб усталяванні рэспубліканскага ладу жыцця і стварэнні часовага органа краёвай улады — Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў. Яму даручалася замяніць існуючыя органы ўлады, склікаць Устаноўчы сход і вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе на Беларусь.
Аднак з'езд не паспеў давесці сваю работу да канца. СНК Заходняй вобласці ў ноч з 17 на 18 снежня правёў арышты некаторых членаў прэзідыўма, шэрага дэлегатаў і аб'явіў з'езд распушчаным. 18 снежня делегаты — лідэры беларускіх палітычных партый канспіратыўна стварылі Выканаўчы камітэт савета з'езда. Камітэт спрабаваў арганізаваць супрацоўнііггва з губернскімі, гарадскімі думамі і сумесна з Цэнтральнай беларускай вайсковай радай стварыць беларускае войска. Саўнаркам Заходняй вобласці і фронту абвясціў аб роспуску Вялікай беларускай рады, Беларускай вайсковай рады. Савецкая ўлада прыступіла да ліквідацыі апазіцыі: скасоўваліся гарадскія думы, земскія ўстановы, суды, закрываліся апазіцыйныя газеты. Ствараўся новы апарат кіравання — мясцовыя Саветы.
1. Якія прапановы выносіліся на абгрунтаванне Усебеларускага з’езду?
2. Па якіх пытаннях і чаму дэлегаты з’езда не знайшлі агульных рашэнняў?
1, 2, 3-я Устаўныя граматы БНР, Белнацком, БССР, ЛітБел, 21 лютага 1918г., 9 сакавіка 1918г., 25 сакавіка 1918г., 1 студзеня 1919г., 2 лютага 1919г., 27 лютага 1919г.,А. Чарвякоў, З Жылуновіч, К. Цыхоўскі, В. Міцкявічус-Капсукас.
3. Германская акупацыя на Беларусі і ўтварэнне ССРБ і ЛітБела.
У лютым 1918г. Германія аднавіла баявыя дзеянні на Усходнім фронце, якія былі распачаты ў час Першай сусветнай вайны ў 1915—1916 гг., з намерам ліквідаваць савецкую ўладу і рэстаўраваць у той ці іншай форме буржуазна-памешчыцкую ўладу. Савецкі урад пайшоў на падпісанне Брэсцкага мірнага дагавора 3 сакавіка 1918г.
Згодна з умовамі дагавора, часова пад германскай акупацыяй апынулася большая частка тэрыторыі Беларусі. Тут быў усталаваны германскі акупацыйны рэжым, дзейнічала ваеная адміністрацыя, былі адноўлены органы мясцовага самакіравання — земствы і гарадскія думы, якія займаліся пытаннямі, што датычыліся арганізацыі жыцця насельніцтва.. Фабрыкі і заводы перадаваліся іх былым уладальнікам. У весцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкам вярталіся іх былыя зямельныя ўладанні. Регулярна адбываліся рэквізіцыі прадуктаў харчавання на патрэбы нямецкай арміі. У адказ на партызанскі рух акупанты праводзілі карныя аперацыі Кіравалі масавым народным рухам супраціўлення пераважна беларускія эсэры і бальшавікі. На працягу ўсяго перыяду акупацыі войскамі Германіі, а потым і Польшчы ў 1919— 1920 гг. захоўвалася савецкая ўлада ў Рудабельскай і суседніх воласцях Бабруйскага павета — так званая “Рудабельская рэспубліка” пад кіраўніцтвам бальшавікоў.
Лістападаўская 1918г. буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Германіі прывяла да выхаду Германіі з Першай сусветнай вайны, у якой яна пацярпела паражэнне. Савецкі ўрад у лістападзе 1918г. ануляваў Брэсцкі дагавор. Чырвоная Армія распачала наступленне і да лютага 1919г. савецкая ўлада зноў усталявалася амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
19 лютага 1918г. яшчэ да захопу немцамі Мінска Выканком Рады Усебеларускага з'езда выдаў загад № 1, у якім заявіў пра пераход да яго ўсёй улады і пра стварэнне у Мінску беларускай ваеннай камендатуры на чале з К. Езавітавым. Ва ўмовах наступлення германскіх войск нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу стварэння беларускай дзяржаўнасці. Выканком Рады Усебеларускага з'езда 21 лютага 1918г. у дзень захопу немцамі Мінска звярнуўся да народа Беларусі з 1-й Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладай у Беларусь. Выканаўчым органам — урадам гэтай улады стаў народны сакратарыят на чале з Я. Варонка. 9 сакавіка 1918г. Выканком рады прыняў на сваім пасяджэнні 2-ю Устаўную грамату, у якой Беларусь была аб'яўлена Народнай Рэспублікай. У грамаце былі вызначаны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу краіны, тэрыторыя, правы і свабоды грамадзян, формы ўласнасці і інш.
18 сакавіка 1918г. Выканком Рады Усебеларускага з'езда быў рэарганізаваны ў Раду БНР. Прэзідыум Рады ўзначаліў I. Серада. 19 сакавіка 1918г. Рада БНР прыняла закон «Аб вярхоўнай уладзе Беларускай Народнай Рэспублікі», які замацоўваў за ей функцыі заканадаўчага органа.
25 сакавіка 1918г. Рада БНР прыняла 3-ю Устаўную грамату, якой абвяшчалася незалежнасць БНР у этнаграфічных межах пражывання беларусаў. Самастойнасць і незалежнасць БНР Рада спрабавала рэалізаваць пры дапамозе знешніх сіл. Аднак гэта зрабіць не ўдалося. Краіны Антанты не былі зацікаўлены ў прызнанні БНР. Урад Германіі таксама адмовіўся прызнаць БНР.
Што датычыцца савецкіх улад, то яны занялі выключна адмоўвую пазіцыю да БНР. 14 красавіка 1918г. на II з'ездзе Саветаў Заходняй вобласці, Рада вызначалася як контррэвалюцыйная, а яе кіраўнікі — як ворагі савецкай сацыялістычнай улады.
Крызіс Рады прывёў да расколу БСГ і ўтварэння новых партый— Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), Беларускай сацыял-дэмакратыянай партыі (БСДП), Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф). Склаў свае паўнамоцтвы Народны сакратарыят. У Радзе сталі замацоўвацца кансерватыўныя сілы.
27 жніўня 1918г. урад Германіі падпісаў з урадам РСФСР дадатковы дагавор, паводле якога германскія войскі адыходзілі да р. Бярэзіны. У выніку паражэння аўстра-германскага блоку ў першай сусветнай вайне і Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі савецкі ўрад 13 лістапада 1918г. ануляваў Брзсцкі дагавор. Чырвоная Армі'я па меры адыходу германскіх войск паступовастала вызваліла тэрыторыю Беларусі. Рада БНР вымушана была пераехаць з Мінска ў Гродна.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў быў прыняты курс на аднаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэту ідэю актыўна адстойвалі беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком, утвораны 31 студзеня 1918г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР), Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(6). Кіраўнікі гэтых аргакізацый А. Чарвякоў, 3. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне беларускай савецкай рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязей з РСФСР.
24 снежня 1918г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні БССР. 30 снежня 1918г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай». Канферэнцыя абвясціла сябе I з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі —КП(б)Б. Быў абраны кіруючы орган — Цэнтральнае бюро КП(б)Б. На першым яго пасяджэнні быў.выбраны Прэзідыум ЦБ КЩб)Б. Яго старшыней стаў А. Мяснікоу. 31 снежня 1918г. ЦБ КП(б)Б зацвердзіла склад Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада на чале з З. Жылуновічам. 1 студзеня 1919г. Часовы ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест, які абвясціў стварэнне БССР. Уся ўлада на тэрыторыі Беларусі пераходзіла да Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, асноўныя сродкі вытворчасці абвяшчаліся агульнанароднай уласнасцю. У сузязі з абвяшчэннем БССР Аблвыканкамзах склаў свае паўнамоцтвы. Заходняя вобласць была скасавана. 5 студзеня 1919г. урад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі са Смаленска ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР.
Аднак пагроза інтэрвенцыі з боку Польшчы прымусіла са-вецкае кіраўніцтва неўзабаве аб'яднаць БССР з Літоўскай ССР. 16 студзеня 1919г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пакінуць Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні ў РСФСР, а на аснове Мінскай, Гродзенскай, Ковенскай і Віленскай губерняў абвясціць Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел).
2 лютага 1919г. быў скліканы I Усебеларускі з'езд Саветаў. З'езд прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой вышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з'езду Саветаў. У перыяд паміж з'ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). I з'езд Саветаў вызначыў тэрыторыю Савецкай Беларусі ў складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў. Планавалася, што ўключаныя ў склад РСФСР Магілёўская і Віцебская губерні, калі іншыя тэрыторыі Беларусі будуць захоплены Польшчай, у будучым могуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.
I Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву. Такое ж рашэнне прыняў і I з'езд Саветаў Літвы, які праходзіў 17— 21 лютага 1919г. Галоўнымі матывамі аб'яднання былі названы: пагроза новай вайны з боку Польшчы, а таксама неабходнасць, папярэдзіць магчымыя нацыянальна-шавіністычныя імкненні.
27 лютага 1919г. былі створаны ЦВК ЛітБел і яго Прззідыум на чале з К. Цыхоўскім і ўрад аб'яднанай рэспублікі — Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам. У склад Літбел увайшла тэрыторыя Мінскай. Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў. Сталіцай аб'яднанай дзяржавы стаў г. Вільня.
Такім чынам, нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі не здолеў адстаяць незалежнага права на самавызначэнне. Асноўная прычына няўдач заключалася ў тым, што не існавала адзінай кропкі гледжання на ўсталяванне кіраўніцтва, вярхоўнай улады, а, таксама, адсутнасць прызнання сусветнага палітычнага асяроддзя.
У той жа самы момант, бальшавікі змаглі кансалідаваць усе свае сілы на замацаванне сваёй перамогі і ўтварыць савецкую дзяржаўнасць у Беларусі.
1. Якім чынам, беларускія дзеячы планавалі здзейсніць утварэнне незалежнасці Беларусі ў час германскай акупацыі?
2. Што змяшчалася ва Устаўных граматах БНР?
3. Калі была ўтворана БССР (ССРБ)?
4. Навошта быў утвораны ЛітБел?
“ваенны камунізм”, паланізацыя, другое абвяшчэнне БССР, Рыжскі мірны дагавор; 31 ліпеня 1920г., 18 сакавіка 1921г.
4. Беларусь у час польскай акупацыі. Другое абвяшчэнне БССР.
У лістападзе 1918г.адрадзілася Польская дзяржава. Яе кіраўніцтва на чале з Юзафам Пілсудскім імкнулася адрадзіць Рэч Паспалітую. Таму ўжо ў снежні 1918г. пачалося шырокае наступление польскіх войскаў на Беларусь і Украіну.
Да лета 1919г. польскімі войскамі была захоплена значная частка тэрыторыі Беларусь Тут быў устаноўлены польскі акупацыйны рэжым. Новыя ўлады пачалі масавую паланізацыю насельніцтва, праследавалі дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, абмяжоўвалі ўжыванне 6еларускай мовы (дзяржаўнай была абвешчана польская), закрывалі беларускія школы і ўстановы культуры.
Жорсткая палітыка польскіх акупацыйных улад выклікала моцны партызанскі рух, які ўзначальвалі беларускія эсэры і бальшавікі паміж якімі было заключала пагаднемне аб утварэнні адзінага фронту барацьбы. Да гэтага пагаднення далучыліся і іншыя нацыянальна-дэмакратычныя партыі, у тым ліку Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА) на чале з Усеваладам Ігнатоўскім, якая адышла ад партыі эсэраў. Масавыі арганізавайы рух супраціўлення паскорыў выгнанне акупантаў з тэрыторыі Беларусі і даваў надзею на супрацоўніцтва ўсіх палітычных партый і арганізацый у справе стварэння беларускай дзяржавы.
У сакавіку 1920г.. польскія войскі з пяціразовай перавагайнад сіламі Чырвонай Арміі пачалі новае наступление. Атрымаўшы папаўненне з Усходняга фронту, Чырвонай Арміі уда-лося спыніць наступление і самой перайсці ў контрнаступление на Польскім фронце. У яго выткй быў вызвалены Мінск, дзе 31 ліпеня 1920г. адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі (пасля яе ўтварэння 1студзеня 1919г.). Беларускія эсэры, якія марылі аб утварэнні цэласнай і не-залежнай беларускай дзяржавы, прыбеглі да адкрытай барацьбы з бальшавікамі, узначаліўшы ў канцы 1920г. антысавецкае Слуцкае паўстанне, якое было падаўлена.
Пасля вызвалення ў жніўні 1920г. Брэста войскі Заходняга фронту пад кіраўніцтвам М. Тухачэўскага рушылі далей на тэрыторыю Польшчы з мэтай перанясення пралетарскай рэвалюцыі ў краіны Еўропы. Аднак польскія рабочыя і сяляне не падтрымалі Чырвоную Армію і аказалі ёй супраціўленне. Спадзяванні бальшавікоў на хуткую сусветную рэвалюцыю былі разбіты контрнаступлением польскай арміі, якая адкінула Чырвоную Армію і захапіла значнуго частку Заходняй Беларусі. У гэтых абставінах савецкі ўрад змушаны быў пайсці на мірныя перамовы з Польшчай, якія закончыліся падпісаннем Рыжскага міру 18 сакавіка 1921г. Інтарэсы Беларусі на перамовах прадстаўляла дэлегацыя РСФСР. Па ўмовах мірнага дагавора да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. Адноўленая БССР складалася з 6-ці паветаў Мінскай губерні.
Першыя гады савецкай улады праходзілі ў цяжкіх абставінах. З аднаго боку, гэта разруха і голад, а з другога - грамаздянскя вайна. У гэты час усталявалася сістэма “ваеннага камунізму”, якая вызначыла ўстанаўленне здяржаўнай манаполіі на хлеб, адзяржаўлеваннем усіх сродкў вытворчасці, нацыяналізацыю прамысловасці, увядзенне харчразвёрсткі (канфіскацыя прадуктаў у сельскіх вытворцаў).
Наступным значным мерапрыемствам было ўвядзенне праграмы па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослоага насельніцтва. У красавіку 1919г. аднавіў дзейнасць Горы-Горацкі земляробчы інстытут. У верасні 1920г. пачаў дзейнасць Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр. Развівалася літаратура, якая сведчыла пра ўсталяванне новага пакалення пісьменнікаў.
У цяжкіх і супярэчлівых умовах праходзіла станаўленне беларускай дзяржаўнасці, якое пачало фарміравацца ў асяроддзі нацыянальна-дэмакратычнага рузу, а скончылася ўсталяваннем савецкай улады.
1. З якой нагоды Польшча пачала захоп беларускіх і украінскіх зямель?
2. Калі адбылося другое абвяшчэнне БССР?
3. Што такое “ваенны камунізм”?
Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав!Последнее добавление