Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПЫТАННЕ №3




Асноўныя падзеі паўстання 1863-1864гг.

Палітыная плынь Тактыка барацьбы Вырашэнне нацыянальнага пытання Вырашэнне аграрнага пытання Сацыяльная апора
“белыя”        
“чырвоныя”        

 

 

Народніцкі рух у Беларусі ідэйна і арганізацыйна быў звязаны з агульнарасійскай народніцкай арганізацыяй «Зямля і воля», заснаваная ў 1861г. У другой палове 70-х - пачатку 80-х гг. XIX ст. у шэрагу беларускіх гарадоў утварыліся і дзейнічалі народніцкія гурткі. Народнікі выкарыстоўвалі тактыку “хаджэння ў народ”,працуючы ў сельскай мясцовасці, вялі прапаганду сваіх поглядаў сярод сялянства. Яны спадзяваліся, што сялянская абшчына стане сродкам пераходу да сацыялізму, мінуючы капіталістычную стадыю развіцця грамадства.

У 1873-1875гг. на Беларусі з’явіліся першыя народніцкія гурткі. Пасля расколу ў 1879г. арганізацыі «Зямля і воля» утварыліся аб’яднанні “Чорны перадзел” на чале з Г. В. Пляханавым і “Народная воля” на чале з С. Пятоўскай і Жэлябавым. Большасць народніцкіх гурткоў у Беларусі падтрымала партыю “Чорны перадзел”, галоўнай задачай “чорнаперадзельцаў” была прапаганда сацыялізму сярод сялянства. Тактыкай барацьбы нарадавольцаў быў выбраны тэрор (у 1881г. беларускі студэнт І. Грынявіцкі здзейсніў забойства імператара Аляксандра ІІ).

У 1882г. беларускія народнікі паспрабавалі аб’яднацца ў адзіную групу “Паўночна-заходняя арганізацыя “Народнай волі”, але была выкрыта паліцыяй і знішчана.

У другой палове 80-х гг. у асяродзі Пецярбургскага універсітэта існавалі народніцкія гурткі, удзельнікамі якіх былі і беларускія студэнты. Арганізаваўшы выданне часопіса «Гоман» (у 1884г. выйшлі два яго нумары, арганізатары А. Марчанка, Х. Ратнер і іншыя), яны ў артыкулах, змешчаных тут, тэарэтычна абгрунтавалі беларускую нацыянальную ідэю. Гоманаўцы даказвалі існаванне самастойна га беларускага этнасу: «3 усіх народнасцей, што уваходзяць у склад сучаснай Расіі, лёс беларусаў, як вядома, прыкметны тым, што на іх ужо з даўніх часоў прывыклі глядзець як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў, а не як на жывую народнасць, здольную самастойна распараджацца сабою. Гоманауцы выказалі думку аб яеабходнасці самастойнага дзяржаўнага ўладкавання Беларусі ў сям'і іншых народнасцей Расіі.

Паступова, у 80-90-я гг., народніцкі рух становіцца ліберальным і амаль што перастае існаваць.

 

Важнейшай з’явай другой паловы XIX- пачатка XX ст. было фарміраванне і станаўленне сацыял-дэмакратычнага руху. Сацыял-дэмакратыя - гэта грамадска-палітычны накірунак, які абараняе правы працоўных, сялян і выступае за наданне ім палітычных і эканамічных свабод. Не гледзячы, што гэтая плынь пачала фарміравацца дастаткова стыхійна, але яна вельмі хутка набірала моц.

Першай такой арганізацыяй лічыцца польская партыя “Пралетарыят” (1882г.), якая праводзіла асветніцкую дзейнасць па вывучэнню марксізмаі ўцэлым сацыял-дэмакратыі.

 

 

Навучэнцам прапаноўваецца самастойна азнаёміцца з адпаведным раздзелам падручніка і пад кіраўніцтвам выкладчыка скласці наступную табліцу:

“Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі”

Назва, год утварэння Палітычныя патрабаванні Эканамічныя патрабаванні Сацыяльная база
1. Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900г. - і Літвы) - СДКПіЛ, 1893г. Наданне правоў рабочым і падзялялі ідэі рэвалюцыйнай барацьбы. 8-гадзінны працоўны дзень, ільготы, сацыяльныя гарантыі. Рабочыя, дэмакратычная інтэлігенцыя.
2. Рабочы саюз Літвы (РСЛ), 1896г. Наданне палітычных правоў рабочым. || ---------|| || --------||
3. Сацыял-дэмакратычная партыя яўрэйскіх рабочых (БУНД), 1897г. ||--------|| Лічылі, што толькі нацыянальная партыя зможа абараніць правы. Выступалі за пашырэнне правоў вытворцаў. Яўрэйскія рабочыя.
4. Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), 1898г. У 1903г. адбыўся раскол па ідэйных разыходжаннях на бальшавікоў (на чале з У. І. Ульянавым) і меншавікоў. Наданне палітычных правоў праз палітычную барацьбу (бальшавікі), або праз магчымасць супрацоўніцтва з лібераламі і без жорсткай пазіцыі (меншавікі). 8-гадзінны працоўны дзень, ільготы, сацыяльныя гарантыі, скасаванне прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і перадачы іх у калектыўную. Рабочыя, сяляне, дэмакратычная інтэлігенцыя.
5. Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі (РППВР), 1898-1899гг. Утворана былымі народнікамі, якія праводзілі свае ідэі. Спачатку ўсталяванне сялянскага сацыялізму, а потым, калі ўвайшлі ў склад партыі эсэраў, занялі іх пазіцыі. Дэмакратычная інтэлігенцыя.
6. Сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры), 1900-1902гг. Наданне правоў сялянам. Вырашэнне “сялянскага пытання” шляхам стварэння самабытнага сялянскага сацыялізму. Сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя.
7. Польская партыя сацыялістычная (ППС, і як філіял - ППС на Літве), 1900-1902гг. Патрабаванні самастойнасці Літвы-Беларусі з устаноўчым сходам у Вільні. Асноўныя патрабаванні. Дэмакратычная інтэлігенцыя, радыкальная буржуазія Літвы і Беларусі.
8. Беларуская сацыяльстычная грамада (БСГ), 1902-1903гг. Звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і самавызначэнне Беларусі. Пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць. Сялянства, беззямельная і малазямельная шляхта, дэмакратычная інтэлігенцыя.

(Улічваючы значнасць і ўплыў БСГ для фарміравання пытання незалежнасці, самавызначзння Беларусі, навучэнцам прапаноўваецца больш падрабязна азнаёміцца з іх праграмай і дзейнасцю.)

 

На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902-1903 гг. была утворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву - Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.

У1903 г. на I з'ездзе БСГ приняла праграму. У ей партыя абвясціла сябе садыяльна-палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваей канчатковей мэтай — знішчэнне капіталістычнага ладу, переход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай за­дачай - звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралета-рыятам усіх народаў Расійскай імперыі.

Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: найбольшая свабода для ўсіх народаў, найлепшая форма ўлады незалежная дэмакратычная рэспубліка, дэмакратычныя свабоды для грамадзян, скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык — рабочым, ідэя сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем, переход да сацыялістычнай гаспадаркі шляхам кааперацыі. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ненавісная ўлада расійскага царызму.

Існуюць розныя вызначэнні характеру БСГ як палітычнай партыі: сацыял-дэмакратычная, народніцкая, нацыянальна-дзмакратычная. Відавочна, што, паводле сваей тэарэтычнай платформы і практычнай дзейнасці, яна была бліжей да леванародніцкага напрамку, а ў нацы-янальным руху, безумоўна, прадстаўляла яго дэмакратычныя сілы.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 854; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.