Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ПЫТАННЕ №6

Развіццё падзей у лютым 1917г. стала лагічным працягам рэвалюцыйных адносін і барацьбой працоўных за ўсталяванне сваіх правоў. Пачатак рэвалюцыі адбыўся 25 лютага у сувязі з усеагульнай стачкай рабочых. У гэтых умовах імператар Мікалай ІІ 2 сакавіка адрокся ад прастола. На змену самадзяржаўю прыйшлі органы буржуазнага кіраўніцтва. Аднак сітуацыю ўскладняла існаванне двоеўладдзя. З аднаго боку - гэта ўлада Часовага урада (начале з Г. Львовым, а з чэрвеня - А. Керанскі) і Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Такім чынам, на Беларусі пачалі ўтварацца новыя органы ўлады. Паўсямесна па тэрыторыі пачалі ўтварацца ўзброенныя атрады дружын, 4 сакавіка была створана міліцыя на чале з М. В. Фрунзе. Адначасова быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў, 8 сакавіка - Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Саветы, утвораныя на Беларусі, прызнавалі ўладу і Часовага урада і Петраградскага Савета. І адна і другая кіруючыя арганізацыі стваралі сістэму кантролю і кіравання.

Аднак, у грамадстве існавалі свае пагляды на далейшае развіццё і лёс краіны. 7-17 красавіка 1917г. у Мінску адбыўся першы з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў, які прыняў рашэнне працягваць вайну ў мэтах абароны рэвалюцыі. 20 красавіка у Мінску прайшоў з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупаваных немцамі паветаў Віленскай губерні. Дэлегаты пастанавілі, што зямля павінна быць перададзена ў агульнанародную ўласнасць і ўраўныльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю. Канчаткова пытанне аб зямлі павінен быў вырашыць Устаноўчы сход.

Вострая палеміка вялася наконт нацыянальна-здяржаўнага быдаўніцтва Расіі. Бальшавікі прапаноўвалі раўнапраўе ўсіх нацыя і народнасцей, аўтаномнае або незалежнае існаванне краін, барацьбу за інтэрнацыянальнае супрацоўніцтва працоўных супраць шавінізма і нацыяналізма.

Асабістыя погляды прапаноўвалі дзеячы беларускага нацыянальнага руху. Аднавіўшая дзейнасць БСГ, падтрымлівала лінію Часовага урада, зямельнае пытанне павінен быў вырашыць “краявы сойм аўтаномнай Беларусі”.

Фарміраваліся і навыя палітычныя партыі: БНПС, БХД. Беларуская партыя народных сацыяльстаў прапаноўвала аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі, зямля канфіскоўвацца павінна была ў буйных польскіх памешчыкаў і царскай сям’і. Беларуская хрысціянская дэмакратыя падзяляла гэтую праграму.

25 сакавіка 1917г. па прапавоне БНПС прайшоў з’езд беларускага руху. На з’ездзе была прынята пастанова за барацьбу нацыянальнага самавызначэння, выбраны Беларускі Нацыянальны Камітэт (БНК) на чале з Р. Скірмунтам, прынята дэкларацыя ў падтрымку Часовага урада.

8-12 ліпеня 1917г. у Мінску на другім з’ездзе беларускіх арганізацый БНК быў пераўтвораны ў Цэнтральную раду (з кастрычніка - Вялікая Беларуская Рада). З гэтага моманту Рада стала кіруючым органам беларускага нацыянальнага руху. Пры гэтым трэба адзначыць, што аснову ў гэтай арганізацыі складалі дзеячы БСГ. Аднак, адбыўся чарговы раскол БСГ па ідэйных разыходжаннях. На аснове левай плыні БСГ утварылася Беларуская сацыял-дэмакрмтычная рабочая партыя (БСДРП) на чале з А. Чарвяковым.

Значна актывізаваліся і бальшавікі, хоць вялікай падтрымкай яны і не карысталіся. У красавіку-верасні яны ўтварылі Палескі камітэт РСДРП(б). Пасля падаўлення карнілаўскага мецяжу (спроба аднаўлення ваеннага рэжыму), пачынаецца ўзрастанне бальшавіцкага руху. Імкліва праходзіць бальшавізацыя Саветў Петраграда, Масквы, Мінска і іншых гарадоў. На VI з’ездзе РСДРП(б) у ліпені-жніўні 1917г. была прынята пастанова аб узброенным паўстанні з мэтай захопа вышэйшай улады.

Гісторыкі па-рознаму тлумачаць паспех бальшавікоў і іх хуткае набыццё ў другой палове 1917г. уплыву. Іх прапановы хуткага завяршэння вайны і выхад Расіі з ліку ўдзельнікаў, праграма перадачы зямлі ва ўласнасць сялянам і скасаванне прыватнай уласнасці на яе, усталяванне ўлады працоўных і сялян, дэмакратызацыя грамадства былі вельмі папуляныя ў асяроддзі насельніцтва ў параўнанні з іншымі. Канеше, потым бальшавікі не здзейснілі ў поўнай меры сваіх абяцанняў, але людзі чакалі пераўтварэння хуткіх і кардынальных, а менавіта РСДРП(б) г.та і абяцала. Таксама трэба ўлічваць і асабістыя якасці лідэраў бальшавізма, якія праводзілі вельмі ўдалую і абаснаваную агітацыю патэнцыяльнага электарата. Да такіх дзеячоў адносяць Л. Д. Троцкага, Леніна і іншых.

(Навучэнцам выкладчык прапаноўвае запісаць).

 

ВЫКЛАДЧЫК СУШКО В. У.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ПЫТАННЕ №5 | Вопрос. Опасные и вредные производственные факторы при работе с ВДТ и ПЭВМ. Особенности труда. Заболевания
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 388; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.