КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Уводзіны
Змест Бубнаў Ю.М., Пушкін І.А. Магілёў 2006 Паліталогія Пушкін І.А. Бубнаў Ю.М.
курс лекцый для студэнтаў усіх спецыяльнасцей дзённай і завочнай формы навучання
УДК 32.001
Абмеркавана i рэкамендавана да друку на пасяджэннi кафедры гуманітарных дысцыплін Пратакол № 7 ад 05.04.2006 г.
Навукова-метадычным саветам Пратакол № ад.2006 г.
Ю.М.Бубнаў – доктар сацыялагічных навук, загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін УА “МДУХ” І.А.Пушкін - кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін УА “МДУХ”
Навуковыя рэцэнзенты: В.Д.Выбарны - кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры паліталогіі і міжнароднага права ПУА “БІП – Інстытут правазнаўства”, Б.К.Малахаў -кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі і міжнароднага права ПУА “БІП – Інстытут правазнаўства”.
Паліталогія: Курс лекцый. – Магілёў: УА”МДУХ”, 2006. – 176 с.
У курсе лекцый асвятлены асноўныя паняцці палітыкі і палітычнай улады, інстытутаў дзяржаўнай улады, палітычных адносін, партый і грамадскіх арганізацый, палітычнай культуры і палітычных працэсаў. Выданне будзе цікавым для выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ.
© Магiлеўскi дзяржаўны універсітэт харчавання
Асноўная мэтавывучэння курса "Паліталогія" – палітычная адукацыя і выхаванне творчай, нацыянальна-свядомай, сацыяльна-актыўнай асобы; фарміраванне ў студэнтаў дэмакратычнай актывісцкай палітычнай культуры, адэкватнай сучасным запатрабаванням асобы, грамадства і дзяржавы. Падчас вывучэння курса студэнты атрымаюць веды аб асноўных паняццях паліталогіі; навучацца характарызаваць: палітыку і палітычную ўладу з пазіцыяў шматмернасці, палітычныя адносіны і палітычныя працэсы праз прызму антрапакультуралагічнага падыходу, палітычную культуру, паводзіны і свядомасць людзей, сацыяльных супольнасцей у кантэксце шматвобразнасці іх інтарэсаў і плюралізму думак, светапоглядную аснову ідэалогіі беларускай дзяржавы, традыцыі, ідэалы і каштоўнасці беларускага грамадства. Студэнты будуць умець аналізаваць, інтэрпрэціраваць і паказваць: месца і ролю палітыкі ў асабістым жыцці чалавека і грамадскім жыцці Беларусі на сучасным этапе, стан палітычнай улады ў краінах СНД, Беларусі, дзяржаўны лад і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Атрымаюць навыкі палітычнага дыялогу, палемікі, талерантнасці і кансэнсуса. Паліталогія – гэта навуковыя веды, якія ўвесь час абнаўляюцца і развіваюцца, яны патрабуюць крытычна-творчага засваення тэарэтычных палажэнняў і высноў, інтарэсаў, уладных адносін і маціваў паводзін суб'ектаў палітыкі. Пры чым неабходна адлюстраваць шырокі спектр (плюралізм) думак аб палітыцы. Таму існуе вялікая колькасць падручнікаў і дапаможнікаў па паліталогіі, якія прапаноўваюцца ўвазе студэнтаў. Па кожнай з тэм, акрамя асноўнай, нарыканцы курса лекцый указваецца дадатковая літаратура па разглядаемай праблеме. Складальнікі гэтага вучэбнага дапаможніка не прэтэндуюць на ўсеабдымнасць і стварэнне нейкай новай канцэпцыі курса паліталогіі. Дапаможнік уяўляе з сябе курс лекцый у выглядзе спалучэння аўтарскіх матэрыялаў з канспектам існуючых падручнікаў і манаграфій па паліталогіі і іх адаптацыю да патрабаванняў існуючай рабочай праграмы і спецыфіцы універсітэта. Напрыканцы дапаможніка прыведзены спіс асноўнай і дадатковай літаратуры да кожнай тэмы, які пры гэтым не з’яўляецца ўсёахопліваючым і абавязковым. Студэнт мае права выбіраць для падрыхтоўкі і іншыя крыніцы, выказваць уласную пазіцыю і пункт гледжання, пагаджацца ці не пагаджацца з трактоўкай таго ці іншага матэрыялу ў дадзеным дапаможніку. Наша мэта – даць студэнту тэарэтычныя асновы ведаў па прадмету, а высновы павінен ён зрабіць сам.
Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 495; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |