Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады




Тэма 3. Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення

1. Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады.

2. Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады.

3. Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады.

4. Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады.

5. Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны.

 

Улада з'яўляецца адной з найгалоўнейшых катэгорый паліталогіі, непарыўна злучаных з палітыкай. Чалавек у грамадстве ўвесь час сустракаецца з уладаю: ён сутыкаецца з рознымі яе ўзроўнямі і сам мае пэўную ўладу над іншымі. Як толькі з'яўляецца група, якая б малая яна ні была, адразу ўзнікае феномен улады. Бо адныя пачынаюць загадваць, а іншыя – слухацца і падпарадкоўвацца. Таму можна назіраць уладу і ў сям'і, і ў суполцы, і ў згуртаванні. Тым больш яскрава мы бачым феномены ўлады ў палітычнай сферы грамадства. Паняцце ўлады падаецца такім універссальным у прасторы і ў часе, што многія даследчыкі – палітолагі імкнуцца зрабіць яго асноўным паняццем. Самай відавочнай праяваю ўлады ў гісторыі чалавецтва была і ёсць дзяржава. Таму ўзаемадачыненні паміж уладаю і дзяржавай вызначальныя для формаў сацыяльнай арганізацыі. Развагі і назіранні людзей над праблемай улады паспрыялі нараджэнню таго, што сёння мы завём ідэалогіямі.

Існуе аб'ектыўнае запатрабаванне людзей у самарэгуляцыі і арганізацыі. У грамадстве заўжды ёсць розныя інідывідуальныя і групавыя інтарэсы, якія неабходна рэгуліраваць, спалучаць, здымаючы сацыяльную напружанасць. Такім чынам, як адзначае палітолаг М.Дзенісюк, уладныя адносіны з'яўляюцца механізмам рэгуляцыі грамадскага жыцця, гарантам цэласнасці розных грамадстваў, старажытнай формай іх арганізацыі.

Існуюць розныя вызначэнні паняцця "улада". Т.Гобс сцвярджаў: "улада гэта сродак дасягнуць дабарабыту ў будучым, а само жыццё – гэта вечнае і нястомнае імкненне да ўлады". М.Вэбер адзначаў, што "ўлада – гэта магчымасць рэалізаваць сваю волю насуперак супраціўленню іншых". Р.Даль падкрэсліваў: "улада дае магчымасць аднаму чалавеку прымусіць другога рабіць тое, што ён па сваёй волі не зрабіў бы". Х.Арэнд – "улада не належыць аднаму чалавеку, а толькі групе, якая дзейнічае сумесна". П.Морыс удакладняў: "улада гэта працэс, які накіраваны на змяненне каго-небудзь ці чаго-небудзь".

Палітолагі падкрэсліваюць натуральны характар улады. Зло не ў самой уладзе, а ў тых хто яе рэалізуе. Кожны чалавек ад пачатку ў той ці іншай ступені імкнецца да ўлады і велічы, прычым ёсць людзі, якія заўжды імкнуцца кіраваць, а іншыя падпарадкоўваюцца. Паміж гэтымі двумя палюсамі вялікая колькасць людзей, якія ў адных выпадках лёгка падпарадкоўваюцца, у іншых – кіруюць. У той жа час, наогул, ёсць людзі, якія зусім не жадаюць кіраваць. Варта адзначыць, што без імкнення да ўлады не бывае лідараў.

Такім чынам, нягледзячы на розніцу ў падыходах вучоных да разумення сутнасці ўлады, можна вылучыць яе агульныя характарыстыкі: здольнасць і магчымасць, гасподства (уладарства) і падпарадкаванне. Без падпарадкавання няма ўлады, як і без улады няма падпарадкавання. Праяваю ўлады з'яўляецца дзеянне, якое пабуджае людзей рабіць што-небудзь, чаго яны не зрабілі бы па сваёй волі. Гэта ўлада над кімсьці. У той жа момант ёсць улада для чагосьці, дзеля дасягнення пэўнай мэты. А.Гідэнс заўважыў: "улада, па сваёй прыродзе, не ёсць прыгнёт, яна ёсць здольнасць выбіраць вобраз дзеянняў ці магчымасць дабівацца вынікаў". Улада не з'яўляецца перашкодай на шляху да свабоды, наадварот, яна для яе пасрэднік, прамежкавае звяно.

Улада – гэта рэальная здольнасць тых ці іншых сацыяльных сіл альбо асобы ўвасабляць сваю волю ў адносінах да іншых сацыяльных сіл ці асобы.

Крыніцы ўлады:

а) структурна-функцыянальны падыход – улада гэта прадукт сістэмы сацыяльных адносін (эканамічных, сацыяльных, палітычных, рэлігійных і інш);

б) псіхалагічны падыход – імкненне да ўлады закладзена ў прыродзе індывіда;

в) прагматычны падыход – улада гэта імкненне чалавека да забеспячэння дабрабыту;

г) марксісцкі падыход – улада ў грамадстве класаў.

Можна вылучыць універсальныя ўласцівасці ўлады (М.Дзенісюк): яе ўсеагульнасць – функцыяніраванне ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і палітычных працэсах; яе здольнасць быць ва ўсіх відах дзейнасці, аб'ядноўваючы ці раз'ядноўваючы людзей, грамадскія групы. Прастора ўлады можа быць вельмі маленькай, напрыклад, асоба чалавека, сям'я і празмерна вялікай – дзяржаўная ўлада, улада рэлігій, ідэалогій, міжнародных структур. Таму вылучаюцца розныя віды ўлады: эканамічная і палітычная; свецкая і царкоўная; заканадаўчая, выканаўчая і судовая; цэнтральная, рэгіянальная, мясцовая; дзяржаўная, партыйная, сямейная, улада апарата, лідараў, бацькоў і г.д.

Напачатку была (у старажытнасці) грамадская ўлада, пазней, ва ўмовах падзелу працы і ўласнасці, яна становіцца палітычнай. Паступова яна афармляецца ў законах, пераўтвараецца ў дзяржаўную. Палітычная ўлада мае больш шырокі змест.

Палітычная ўлада – рэальная здольнасць тых ці іншых сацыяльных суб'ектаў падпарадкаваць сваёй волі дзейнасць іншых сацыяльных суб'ектаў з дапамогаю дзяржаўна-прававых і іншых сродкаў. Гэта здольнасць і магчымасць грамадскіх сілаў праводзіць сваю волю ў палітыцы ў адпаведнасці з сваімі запатрабаваннямі і інтарэсамі.

Асноўныя рысы палітычнай улады:

1) легальнасць – законнасць улады; яна дзейнічае на аснове фіксіраваных нормаў, законаў, кодэксаў і г.д.

2) легітымнасць – дабраахвотнае прызнанне існуючай улады подданымі, давер з іх боку (прызнаецца, а не проста навязваецца). Неабходна звярнуць увагу на тое, што легальнасць і легітымнасць не адно і тое ж. Улада можа быць легальнай, але не легітымнай.

3) вярхоўнасць альбо гасподства – абавязковасць выканання ўладных рашэнняў усімі членамі грамадства, павінны быць прыярытэты;

4) уплыў – здольнасць суб'екта палітыкі ўздзейнічаць у патрэбным накірунку на паводзіны асоб, груп і г.д.;

5) эфектыўнасць і выніковасць – у канкрэтных сацыяльных выніках правяраецца здольнасць улады кіраваць усімі сферамі грамадскага жыцця.

Палітычная ўлада заўжды мае грамадскі характар, бачна праз функцыяніраванне спецыяльных структур, прадугледжвае выкарыстоўванне прымусу, традыцый, маральнага ўплыву, сістэмы ідэалагічных і прававых норм. Палітычная ўлада выступае як суадносіны класавых і іншых сацыяльных сіл. Дзяржаўная ўлада – гэта непасрэдны прадукт палітычнай улады, яна носіць палітычны характар, бо дзяржава ў сваёй дзейнасці закранае інтарэсы практычна ўсіх частак насельніцтва. Але нельга палітычную і дзяржаўную ўладу атаясамліваць. Улада і палітыка непадзельны і ўзаемаабумоўлены.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 1024; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.