КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тыпы і формы дзяржавы
Аналіз дзяржаўнасці непарыўна злучаны з вылучэннем асноўных тыпаў і форм дзяржаў. У рэальным жыцці дзяржавы розных сацыяльна-гістарычных тыпаў маюць вялікую колькасць канкрэтных мадыфікацый. Вылучаюцца і пераходныя тыпы дзяржаў. Неабходна адрозніваць ад тыпаў формы дзяржавы. Форма дзяржавы – спосаб арганізацыі і ўвасаблення дзяржаўнай улады. Яна (форма) раскрывае як арганізавана ўлада ў дзяржаве, якімі органамі прадстаўлена, які парадак іх стварэння, якімі метадамі рэалізоўваецца ўлада. Форма дзяржавы складаецца з трох элементаў: формы дзяржаўнага кіравання; формы дзяржаўнага ладу; палітычнага рэжыму.
2.1 Дзяржавы згодна формы кіравання Вядомы дзве асноўныя формы дзяржаўнага кіравання: манархія і рэспубліка. Манархія – гэта форма кіравання, пры якой улада цалкам ці часткова сканцэнтравана ў руках аднаасобнага главы дзяржавы – манарха (караля, імператара, шаха, цара і г.д.); улада звычайна перадаецца ў спадчыну; глава дзяржавы займае пост на пэўны тэрмін і не нясе юрыдычнай адказнасці за свае дзеянні. Існуюць неабмежаваныя (абсалютныя) і абмежаваныя (канстытуцыйныя) манархіі. Абсалютная манархія характарызуецца ўсеўладдзем главы дзяржавы, манарх з'яўляецца адзіным носьбітам суверэнітэта, валодае вялікімі паўнамоцтвамі ў заканадаўчай, выканаўчай і судовых сферах (Саудаўская Аравія, Катар, Аман). Канстытуцыйная манархія адрозніваецца наяўнасцю абмежавання ўлады манарха парламентам. Пры дуалістычнай манархіі (Іарданія, Кувейт, Марока) паўнамоцтвы главы дзяржавы абмежаваны ў сферы заканадаўства, але вельмі шырокія ў сферы выканаўчай улады. Пры парламенцкай манархіі (Вялікабрытанія, Швецыя, Данія, Іспанія, Бельгія, Японія і інш. краіны) улада главы дзяржавы практычна не распаўсюджваецца на сферу заканадаўства і значна абмежавана ў сферы выканаўчай улады. Урад фарміруецца парламентам і яму ж падсправаздачны. Рэспубліка – гэта форма кіравання, пры якой глава дзяржавы з'яўляецца выбарным і яго магчыма змяніць, яго ўлада лічыцца вытворнай ад выбаршчыкаў ці прадстаўнічага органа. Вылучаюць тры асноўныя віды рэспублікі: прэзыдэнцкую, парламенцкую і змешаную (напаловупрэзыдэнцкую). Прэзыдэнцкая рэспубліка характарызуецца значнай роллю прэзыдэнта ў сістэме дзяржаўных органаў. Ён адначасова і глава дзяржавы і глава выканаўчай улады. Ён выбіраецца незалежна ад парламента. Прэзыдэнт самастойна фарміруе ўрад, які адказны перад ім, а не перад парламентам. Абавязковай рысай прэзыдэнцкай рэспублікі павінен быць жорсткі падзел уладаў на заканадаўчую і выканаўчую. Парламент не можа вынесці вотум недаверу ўраду, але і прэзыдэнт не мае правоў распусціць парламент. Парламент можа абмежаваць дзеянні прэзыдэнта з дапамогай законаў і праз зацвярджэнне бюджэту, а прэзыдэнт валодае правам вета і заканадаўчай ініцыятывы (ЗША, Аргенціна, Бразілія, венесуэла, Балівія і інш.). Бываюць і "суперпрэзыдэнцкія" рэспублікі (шэраг краін Азіі і Афрыкі, Рэспубліка Беларусь). Парламенцкая рэспубліка характарызуецца фарміраваннем урада на парламенцкай аснове і ўрад адказны перад парламентам. Парламент мае магчымасць выказаць вотум недаверу ўраду, што выкліча альбо змену ўрада, альбо роспуск парламента. Глава ўрада (прэм'ер-міністр, канцлер) – першая асоба ў палітычнай іерархіі, прэзыдэнт выконвае ў асноўным прадстаўнічыя функцыі (Італія, ФРГ, Індыя, Турцыя, Ізраіль і інш.). Напаловупрэзыдэнцкая (змешаная) рэспубліка – у ёй спалучаюцца моцная прэзыдэнцкая ўлада з эфектыўным кантролем парламента за дзейнасцю ўрада. У наяўнасці падвойная адказнасць урада перад парламентам і прэзыдэнтам (Аўстрыя, Фінляндыя, Францыя, Балгарыя, Польша і інш.).
2.2 Дзяржавы згодна форм дзяржаўнага ладу Форма дзяржаўнага ладу раскрывае тэрытарыяльна-арганізацыйную структуру дзяржавы, характар узаемаадносін цэнтральных, рэгіянальных і мясцовых улад. Асноўныя формы гэтага тыпу дзяржаў – унітарная, федэрацыя, канфедэрацыя. Унітарная дзяржава – гэта адзіная, простая дзяржава, якая складаецца з адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак, якія не валодаюць уласнай дзяржаўнасцю і маюць аднолькавы статус (Францыя, Швецыя, Данія, Турцыя, Эстонія, Беларусь, Іспанія, Кітай, В'етнам, Італія і інш.). У межах унітарных дзяржаў магчыма адміністратыўная і нацыянальная аўтаномія для некаторых структурных адзінак (Італія, Іспанія, Вялікабрытанія). Федэрацыя – гэта складаная, саюзная дзяржава, якая складаецца з дзяржаўных утварэнняў, якія валодаюць пэўнай палітычнай самастойнасцю (штаты, кантоны, рэспублікі, землі і г.д.). Іх паўнамоцтвы размежаваны з цэнтрам па дамоўленасці – пры вярхоўнасці агульнадзяржаўнай (федэральнай) улады і агульнадзяржаўнага (федэральнага) права дзяржаўныя ўтварэнні маюць уласныя канстытуцыі, грамадзянства, органы ўлады (ЗША, ФРГ, Канада, Мексіка, Бразілія, Бельгія, Расійская Федэрацыя і інш.). Канфедэрацыя – саюз юрыдычна і палітычна самастойных дзяржаў для рэалізацыі сумесных мэтаў. Дзяржавы-члены канфедэрацыі захоўваюць дзяржаўны суверэнітэт, самастойнае грамадзянства, незалежную сістэму органаў улады, уласная заканадаўства, а ў кампэтэнцыю саюза перадаюць, часцей за ўсё, пытанні абароны, знешняй палітыкі, транспарта і сувязі. Канфедэрацыя няўстойлівая форма дзяржаўнасці і звычайна пераўтвараецца ў федэрацыю, альбо развальваецца. Канфедэрацыі мелі месца ў ЗША (1776-1787 гг.), Германіі (1815-1867 гг.), Сенегамбіі (аб'яднанне Сенегала і Гамбіі ў 1982 – 1989 гг.). Акрамя трох асноўных форм дзяржаўнага ладу, у гісторыі мелі месца і іншыя спецыфічныя формы – пратэктараты (апякунства слабай дзяржавы больш моцнай), вуніі (шчыльны саюз некалькіх дзяржаў), імперыі (вялізная тэрыторыя, моцная цэнтралізаваная ўлада, прымус і г.д.).
3. Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць Згодна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Прававая дзяржава – гэта дзяржава, абмежаваная ў сваіх дзеяннях правам, якое абараняе свабоду асобы і падпарадкоўвае ўладу воле суверэннага народа. Прыкметы прававой дзяржавы: суверэнітэт народа; вярхоўнасць закона (Канстытуцыі); усеагульнасць права; узаемная адказнасць дзяржавы і асобы; падзел уладаў; нерухомасць свабоды асобы і яе праў, гонару; наяўнасць эфектыўных форм кантроля і нагляда за выкананнем праў і свабод грамадзян. У прававой дзяржаве функцыяніруе рэжым канстытуцыйнага кіравання, існуе распрацаваная і несупярэчлівая прававая сістэма з эфектыўным кантролем палітыкі і ўлады. Рэалізацыя ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы, дзейнасць яе органаў, службовых асоб з'яднаны прававымі нормамі і падпарадкаваны ім. Канцэпцыя прававой дзяржавы абгрунтоўвае прававую роўнасць усіх грамадзян, прыярытэт праў чалавека над законамі дзяржавы, неўмяшальніцтва дзяржавы ў справы грамадзянскай супольнасці. Прававая дзяржава з'явілася важным этапам у пашырэнні свабоды асобы і грамадства. У той жа час у сваім класічным, ліберальным разуменні канцэпцыя прававой дзяржавы робіць акцэнт на фармальнай, прававой роўнасці, не закранаючы праблемы дасягнення фактычнай, сацыяльна-эканамічнай роўнасці грамадзян. Таму ідэя прававой дзяржавы была дапоўнена тэорыяй і практыкай сацыяльнай дзяржавы. Сацыяльная дзяржава – дзяржава, якая імкнецца да забеспячэння належных умоў існавання грамадзян, задавальнення іх матэрыяльных і духоўных запатрабаванняў, сацыяльнай абароненасці, саўдзелу ў кіраванні вытворчасцю. Шлях – пераразмеркаванне нацыянальнага прыбытку. Неабходна ведаць, што ад канстытуцыйнага замацавання ідэі прававой, сацыяльнай дзяржавы да яе практычнай рэалізацыі ляжыць доўгі і цяжкі шлях. Для гэтага неабходны і палітычная воля, правядзенне адпаведных палітычных рэформ, стварэнне неабходнай сацыяльна-эканамічнай базы, развіццё культуры і іншае. Фарміраванне прававой дзяржавы магчыма толькі на аснове грамадзянскай супольнасці. Грамадзянская супольнасць (толькі на базе яе магчыма прававая дзяржава) – сістэма самастойных і незалежных ад дзяржавы грамадзянскіх інстытутаў і адносін, якія прызваны забяспечыць умовы для самарэалізацыі асоб і калектываў, рэалізацыі прыватных інтарэсаў і запатрабаванняў. Грамадзянская супольнасць складаецца з эканамічных, духоўных, маральных, рэлігійных, этнічных, сямейных і іншых адносін і інстытутаў, якія не апасродкаваны дзяржавай. Яна ахоплівае вытворчае і прыватнае жыццё людзей, іх традыцыі, норавы, звычаі, сферы адукацыі, навукі, культуры, якія знаходзяцца па-за непасрэднай дзейнасцю дзяржавы. Інтарэсы і запатрабаванні розных груп і асоб выказваюцца і рэалізуюцца праз наступныя інстытуты грамадзянскай супольнасці: сям'я, царква, палітычныя партыі, прафесійныя, творчыя аб'яднанні, кааператывы, сацыяльныя рухі, органы грамадскага самакіравання і інш. У грамадзянскай супольнасці пераважаюць адносіны канкурэнцыі і салідарнасці паміж вольнымі і раўнапраўнымі партнёрамі. Базісам грамадзянскай супольнасці з'яўляецца шматукладная рыначная эканоміка, плюралізм форм уласнасці, самастойнасць суб'ектаў гаспадарання, шырокая дзелавая ініцыятыва грамадзян. Сацыяльная аснова – сярэдні клас, які складае найбольш актыўная і мабільная частка насельніцтва. Духоўная сфера грамадзянскай супольнасці прадугледжвае плюралізм у вобласці ідэалогіі, рэальную свабоду слова, друку, сумлення, дастаткова высокі ўзровень сацыяльнага, інтэлектуальнага, псіхалагічнага развіцця асобы. Грамадзянская супольнасць і дзяржава непарыўна злучаны паміж сабою і немагчымы адзін без аднаго. Узаемаадносіны паміж імі маюць складаны, часам канфліктны характар. Пры дэмакратычным рэжыме дзяржава і грамадзянская супольнасць выступаюць як раўнапраўныя партнёры, як самастойныя суб'екты грамадскага жыцця.
Лекцыя 7. Інстытуты дзяржаўнай улады Заканадаўчая ўлада: паняцце і сутнасць. Парламент і яго структура. Глава дзяржавы і яго паўнамоцтвы. Інстытут прэзыдэнцтва. Паняцце, віды, склад і структура ўраду. Мясцовая ўлада. Судовая ўлада.
Законы – аснова жыцця грамадства. У дзяржаве ў асноўным заканатворчасцю займаюцца прадстаўнічыя органы. Нормы і правілы жыцця грамадства забяспечвае заканадаўчая ўлада.
Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 1033; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |