Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Класіфікацыя судоў

Судовая ўлада.

Дзяржаўна-прававы механізм складаецца з трох галін улады: заканадаўчыя органы выдаюць законы, абавязковыя для ўсіх; выканаўчыя органы рэалізуюць іх у жыццё, выконваюць гэтыя законы; суд карае за парушэнне законаў ці невыкананне іх.

Суд – орган, які прымяняе дзяржаўныя санкцыі і разглядае канфлікты. Адсюль дзве функцыі: а) пакаранне за парушэнне дзяржаўных законаў; б) разгляд спрэчак і канфліктаў паміж дзяржаваю і грамадзянінам.

Дзейнасць судоў па разгляду канфліктаў, спрэчак, па прымяненню законаў у адносінах да вінаватых асоб завецца правасуддзем. Неабходна ведаць, што судовыя паўнамоцтвы, судовая ўлада рэалізоўваецца не якім-небудзь адным судом, а ўсёй сістэмай судоў у сукупнасці.

Судовая ўлада ўвасабляецца шляхам рэалізацыі правасуддзя, якое бывае крымінальным, грамадзянскім, адміністратыўным, канстытуцыйным. Судовая ўлада паняцце складанае, шматзначнае, у ім шмат элементаў. Але аснова, стрыжань яе складае факт аб тым, што правасуддзе вяршыцца толькі судом. Рашэнне суда – гэта закон.

У якасці суддзяў выступаюць асобы, якія прайшлі спецыяльную працэдуру прызначэння і выбрання, маюць спецыяльную адукацыю, вопыт, адпаведныя маральныя якасці.

Шэраг краін замацоўваюць прынцыпы правасуддзя і прынцыпы судовага ладу і судаводства ў канстытуцыях ці спецыяльных законах. Судовая ўлада Рэсублікі Беларусь адлюстравана ў Арт. 109-116 Канстытуцыі.

Асноўныя прынцыпы дзейнасці судоў: незалежнасць, калегіяльнасць, прафесіяналізм, права на скаргу, галоснасць. Акрамя таго, вядомы наступныя прынцыпы: роўнасць бакоў у працэсе і спаборнасць пры разглядзе спраў. Спаборнасць – гэта дадатак да прынцыпа роўнасці бакоў.

Акрамя судоў першай інстанцыі, другой, вышэйшых і вярхоўнага, маюцца спецыяльныя суды (адміністратыўныя, па працоўных спрэчках, фінансавыя, патэнтныя, ваенныя, мытныя, дысцыплінарныя) і недзяржаўныя (трэцейскія, рэлігійныя, міравыя).

Незалежна ад спецыялізацыі суда, любыя суды маюць пэўную структуру (пабудову), дакладней, іерархічную ці вертыкальную структуру ўладкавання судовых органаў. Гэта зроблена для таго, каб у бакоў або ў падсуднага была магчымасць абскардзіць вынесенае рашэнне ці прысуд; для таго, каб была інстанцыя, якая праверыць рашэнне ніжэйшага суда.

Існуе два варыянты абскарджвання судовых рашэнняў: касацыя і апеляцыя.

Касацыйны парадак абскарджвання – гэта калі суд другой інстанцыі разглядае матэрыялы справы і правярае іх з фармальнага пункту гледжання. Калі будуць знойдзены нейкія недахопы, дык рашэнне будзе адменена і адпраўлена на паўторны разгляд. Пры апеляцыйнай форме вышэйстаячы суд зноўку разглядае ўсю справу пры ўдзеле бакоў, з выклікам сведкаў. Судовае пасяджэнне адбываецца другі раз, але суддзямі больш высокай кваліфікацыі. У выніку прымаецца новае рашэнне, новы прысуд. Апеляцыйны суд не накіроўвае справы на перагляд, ён сам гэта робіць.

Неабходна ведаць, што любы суд абавязаны дзейнічаць і дзейнічае згодна пэўных правіл і трымаецца пэўных працэдур. Судовыя справы разглядаюцца адкрыта, галосна, публічна. Напрыканцы разгляду справы выносіцца рашэнне, якое афармляецца ў пісьмовым выглядзе. Адбітак (копія) гэтага рашэння даецца баку, які быў асуджаны, альбо, калі была спрэчка, – двум бакам. Любы суд – гэта пэўная працэдура, гэта прымяненне закона, гэта пэўнае месца ў сістэме ўлады, пэўны аўтарытэт і традыцыя.

Самы значны прынцып дзейнасці любога суда – незалежнасць суда. Большасць канстытуцый краін свету фіксіруе прынцып незалежнасці суда. У дыктатарскіх і таталітарных рэжымах судовая ўлада залежыць ці падпарадкавана выканаўчай уладзе.

Належнае жыццё грамадства магчыма толькі пры ўмовах законнасці, незалежнасці судоў і разуменні таго, што судовае рашэнне павінна выконвацца абавязкова і ўсімі.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Мясцовая ўлада | Палітычная партыя: паняцце, тыпы і роля ў механізме палітычнай улады
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 493; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.