Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін сучаснасці

Перадусім неабходна разгледзець прынцыпы міжнародных адносін, якія зафіксавалі ў Статуце ААН і іншых дакументах, ратыфікаваных большасцю краін свету.

Галоўнымі прынцыпамі міжнародных адносін з'яўляюцца:

1) Няўмяшальніцтва, згодна якому не дазваляецца прамое ці ўскоснае ўмяшальніцтва дзяржаў ці міжнародных арганізацый ва ўнутраныя справы іншых краін і народаў.

2) Прынцып мірнага вырашэння міжнародных спрэчак і канфліктаў праз перамовы, пасрэдніцтва, разбіральніцтва ў судзе, міжнародным арбітражы і г.д.

3) Прынцып мірнага суіснавання дзяржаў з розным грамадскім ладам – непарушнасць тэрыторыі дзяржаў, усебаковае супрацоўніцтва, адмова ад прымянення моцы з мэтай парушэння палітычнай незалежнасці іншай краіны.

4) Прынцып раўнапраўя і самавызначэння народаў, прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў, які выключае ўсялякую замежную ўладу на тэрыторыі іншай дзяржавы. Суверэнітэт зя'ўляецца неад'емным правам дзяржавы.

5) Прынцып поўнага выконвання праў чалавека і асноўных свабод, пад якімі разумеецца комплекс сацыяльна-эканамічных, грамадзянскіх, палітычных, культурных праў і свабод, якія характарызуюць статус асобы з\ў дзяржаве (Статут ААН, Усеагульная дэкларацыя праў чалавека 1948 года і інш.)

6) Прынцып безумоўнага ўстрымання ад прапаганды гвалту, тэрора і вайны, як сродкаў сусветнай палітыкі.

7) Прынцып добрасумленнага выканання дзяржавамі абавязацельстваў, якія яны ўсклалі на сябе самі.

Для разумення складаных з'яў сучаснага палітычнага жыцця ў сферы міжнародных адносін неабходны аналіз тэндэнцый развіцця сусветнай палітыкі. Улік асноўных тэндэнцый неабходны пры разглядзе не толькі міжнародных, але і нацыянальных палітычных праблем.

Як адзначае Я.Сапёлкін, адным з асноўных накірункаў сучаснага палітычнага развіцця з'яўляецца пераўтварэнне міжнародных адносін у сапраўды сусветныя адносіны. Сучасны свет сёння прадстаўлены не толькі "вялікімі дзяржавмі", але і больш чым за 200 дзяржавамі. Усе яны з'яўляюцца суб'ектамі міжнародных адносін і сусветнай палітыкі, нейкім чынам уплываюць на палітычныя працэсы ў свеце.

У сувязі з гэтым ускладніліся міжнародныя адносіны, што адлюстроўвае яшчэ адну тэндэнцыю сучаснага развіцця. У наш час актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржаў, якія знаходзяцца на розных узроўнях сацыяльна-эканамічнага і культуранаг развіцця і, маючыя ўласную гісторыю і нацыянальны вопыт, розныя тыпы палітычнага ладу, нараджае новыя міжнародныя праблемы і супярэчнасці. Таму ўзрастае роля міжнародных арганізацый у сучаснай палітыцы. Яны павінны каардзініраваць дзейнасць нацыянальных дзяржаў, якія выступаюць як суб'екты палітыкі. Ускладненне палітычных міжнародных адносін выклікана і разбурэннем двухполюснага міру (існаванне дзвюх "зверхдязржаў" і дзвюх ваенна-палітычных блокаў) і фарміраваннем новай міжнароднай палітычнай структуры.

Наступны накірунак, альбо тэндэнцыя ў развіцці міжнародных адносін – узрастанне інтэграцыйных працэсаў у свеце пры адначасовым развіцці нацыянальнай самасвядомасці народаў. Гэта вельмі супярэчлівая тэндэнцыя. З аднаго боку імкненне да інтэрнацыяналізацыі на грунце эканамічнага збліжэння краін і народаў. З другога – нацыянальныя і нацыяналістычныя памкненні розных народаў. Апошняе нават атрымала паняцце "нацыянальнага рэнесансу" як з'явы сусветнага парадку. Гэта добра бачна на прыкладзе Еўропы.

Наступныя тэндэнцыі развіцця сучасных міжнародных адносін – гуманізацыя і дэмакратызацыя. Міжнародныя адносіны садзейнічаюць стварэнню магчымасцей і ўмоў для развіцця і ўдасканалення асобы, павышэння дабрабыту чалавека і якасці яго жыцця. Адбываецца пераход ад канфрантацыйнай раўнавагі (заснаванай на ваенна-палітычным парытэце дзвюх сістэм) да новага сусветнага парадку (стварэнне інтэграцыйных саюзаў, сумеснае вырашэнне глабальных праблем і г.д.).

Яшчэ адным накірункам развіцця сучаснага свету з'яўляецца высоўванне ў цэнтр сусветнай палітыкі і міжнародных адносін глабальных праблем. Да выразных рыс апошніх варта аднесці комплекснасць, сістэмнасць і ўсеагульны характар. У іх адлюстравана адзінства сучаснага свету, узмацненне ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці ўсіх элементаў чалавечай супольнасці, у прыватнасці, існуючых сусветных палітычных структур.

Міжнародны палітычны парадак – гэта пэўны якасны стан сістэмы міжнародных адносін на тым ці іншым этапе яе развіцця. Ён мінае розныя па зместу і па характару этапы.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Інстытуалізацыя міжнародных палітычных адносін | Узнікненне, сутнасць і дынаміка глабальных праблем сучаснасці.
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 400; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.