КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 1 страница
Такім чынам, разгледжаныя асаблівасці аграрных адносін і ўрбанізацыйных працэсаў на беларускіх землях дазваляюць заключыць, што XV — першая палова XVII ст. — час глыбокіх сацыяльна-эканамічных зрухаў, якія ўзламвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і стваралі спрыяльную глебу для развіцця новых вытворча-грамадскіх адносін. На жаль, гэтыя працэсы былі перапынены крывавымі войнамі сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. Выдзяленне мяшчанства у асобнае саслоўе спарадзіла імкненне з іх боку ператварыць горад у непадлеглую для ўмяшальніцтва землеўладальнікаў тэрыторыю. Гараджане дамагаліся і ўрэшце дабіваліся ад вярхоўнай улады надання іх населеным пунктам магдэбургскага права. Паводле яго мяшчане выходзілі з-пад юрысдыкцыі землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрага феадальных павіннасцяў, выбіралі гарадскія органы ўлады — магістрат, суд. Аднымі з першых беларускіх гарадоў, якія атрымалі права на самакіраванне, былі Бярэсце (1390), Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499). Некаторыя беларускія гарады XIV — XVI стст. сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гэта ў першую чаргу Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў. Рамяство тут было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. 3 мэтай абароны рамеснай вытворчасці ад самавольстваў феадалаў, канкурэнцыі і для наладжвання збыту прадукцыі гарадскія рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі. У XIV — XVI стст. на Беларусі назіраўся інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Калі да 1500 г. крыніцы падаюць звесткі аб 83 гарадах Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. згадваюцца 530 гарадскіх пасяленняў, 387 з якіх знаходзіліся на тэрыторыі нашага края. Населенасць гарадоў была не надта вялікая: ад 1,5 да 3 тыс..жыхароў. Але меліся і буйныя цэнтры — болын 10 тыс. насельнікаў. Вызначаўся сярод беларускіх гарадоў найстаражытнейшы Полацк. На працягу XV ст. дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага эвалюцыяніраваў ад неабмежаванай манархіі да манархіі парламенцкага тыпу, пры якой самаўладства абмяжоўвалася так званым парламентам, што складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма. Пасля прыняцця хрысціянства беларускія землі былі з'арыентаваны на засваенне візантыйска-праваслаўных духоўных каштоўнасцяў, якія сталі адной з крыніц развіцця нацыянальнай культуры. Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў Мудры — князь кіеўскі – аддаў Тураўшчыну свайму сыну Ізяславу. Верагодна, гэта адбылося да смерці вялікага князя у 1054 г. і сведчыць пра ўстойлівасць дзяржаўна-княжацкай традыцыі у Тураве, таксама як і пра пастаянства тэрыторыі гэтай дзяржавы. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца вялікім князем кіеўскім, але пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава — Яраполк і Святаполк — трымалі за сабой Тураў. Але у 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве скончылася і сталіца разам з княствам перайшла да роду Манамахавічаў. Яны трымалі княства у якасці дадатку да сваіх асноўных уладанняў — Кіева, Пераяслаўя і іншых зямель. Але гэта было права сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай зямлі да Кіеўшчыны. Да з’яўлення у Прыдзвінні славян-крывічоў тут жылі балцкія плямёны. Гэтыя плямёны пакінулі пасля сябе шматлікія гарадзішчы, курганы, тапанімічныя і гідранімічныя назвы. Ужо ў VI ст. на Беларусь пранікаюць першыя славяне. Пачаўся працэс сумеснага пражывання розных этнасаў і паступовае іх змешванне — асіміляцыя. Крывічы, якія прыйшлі ў Прыдзвінне і Верхняе Падняпроўе, мелі больш высокі ўзровень сацыяльнай арганізацыі — зародкі дзяржаўнасці. Іх культура стала дамінуючай. Полацк упершыню згадваецца крыніцамі пад 862 г. Да з’яўлення крывічоў тут існавала гарадзішча днепра-дзвінцаў, якія і далі гораду назву ад ракі Палаты. У IX—X стст. ён уяўляў сабой паселішча масавага тыпу. Плошча ўмацаванага дзяцінца складала каля 1 га, навакольнага горада-падграддзя — каля 7,5 га. У горадзе магло жыць на той час да 1 тыс. чалавек. У другой палове X ст. летапісы згадваюць першага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў з-за мора, "трымаў, валадарыў і княжыў Полацкую зямлю". Вызначэнне, якое далі летапісцы полацкаму князю, сведчыць аб завяршэнні першага этапа ва ўсталяванні полацкага гаспадарства: з’яўленне межаў, зацвярджэнне палітычнай сістэмы, упарадкаванне ўнутраных гаспадарчых адносін. Працэс утварэння першай полацкай дзяржавы Рагвалода супаў з усталяваннем многіх славянскіх еўрапейскіх дзяржаў сярод чэхаў і мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў, а таксама першых дзяржаў у Скандынавіі — Даніі, Швецыі, Нарвегіі. На землях Усходняй Еўропы ўсталяваліся тры моцныя дзяржаўныя цэнтры: акрамя крывіцкага Полацка палянскі Кіеў і славянскі Ноўгарад. Каля 970—980 гг. да полацкай князёўны Рагнеды — дачкі Рагвалода — пасваталіся два браты: Уладзімір наўгародскі і Яраполк кіеўскі. Рагнеда абрала Яраполка. Абражаны адмоваю Уладзімір робіць напад на Полацк і прымусам бярэ Рагнеду у жонкі. Пасля ён забівае падманам свайго брата і становіцца валадаром Кіева. На перыяд каля 20 гадоў утвараецца "імперыя Рурыкавічаў" з цэнтрам у Кіеве, якая часам атаясамліваецца з Кіеўскай Руссю. Але гэтае штучнае ўтварэнне не мела надзейных ўнутраных мацуючых ніцяў і трымалася на даніне, якую выплачвалі Кіеву астатнія землі. Пасля спробы забіць Уладзіміра полацкая княжна Рагнеда была выслана на Бацькаўшчыну, дзе для яе быў заснаваны новы горад Ізяслаўль — у гонар сына Ізяслава (сучаснае Заслаўе). У канцы жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Памерла у 1000 г. Князь Ізяслаў памёр у 1001 г. Ён паклаў пачатак полацкай княжацкай дынастыі. Пераемнікам стаў князь Брачыслаў Ізяславіч (1001 — 1044). Пры ім пачала складвацда другая полацкая дзяржава, росквіт якой прыпаў на сярэдзіну — другую палову XI ст. У часы Брачыслава пашыраюцца межы Полацкай зямлі, у першую чаргу на захад і поўнач. Паўстаюць новыя гарады і сярод іх Брачыслаўль (названы так у гонар князя — сучасны Браслаў) і гарады па сярэднім рэчышчы Дзвіны — Кукейнос, Герсіка (зараз на тэрыторыі Латвіі). Палачане цалкам кантралююць гандлёвы шлях па Дзвіне аж да Варажскага (Балтыйскага) мора, збіраюць даніну з балтыйскіх плямён. Разам з тым абвастраліся адносіны паміж Полацкам і Ноўгарадам. Гэта было выклікана, верагодна, барацьбой за прыярытэтнае права кантролю над скандынаўска-візантыйскім экспартам-імпартам па шляху "з варагаў у грэкі". Два буйнейшыя адгалінаванні гэтага шляху праходзілі праз Полацк і Ноўгарад. У першай палове XI ст. актыўнасць на гэтым шляху рэзка зменшылася, адпаведна – і колькасць тавараў і дабрабыт дзяржаў-саперніц. Да таго ж узніклі тэрытарыяльныя спрэчкі на памежжы, спрэчкі за кантроль над Кіевам. У 1021 г. Брачыслаў полацкі нападае на Ноўгарад і захоплівае яго. Тады ж паміж Брачыславам і Яраславам адбылася бітва на р.Судамір. У выніку была заключала мірная дамова паміж князьмі як паміж братамі і Полацкай зямлі вернуты гарады Віцебск і Усвяты. У 1026 г. Яраслаў стаў кіеўскім князем і мірная дамова была парушана. Пасля 1036 г. на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы засталіся толькі два княжацкія радаводы: Яраславічы і Рагвалодавічы. Абодва па жаночай лініі вялі пачатак ад Рагнеды з Полацка. Пасля смерці Брачыслава на яго месца заступіў сын Усяслаў, празваны Чарадзеем (каля 1029 — 1101), бо, па паданні, быў народжаны ад чарадзейства. Да 60-х гг. XI ст. уся дзейнасць полацкага князя была скіравана на ўладкаванне сваей дзяржавы. Да Полацкай зямлі у XI ст. належаць Віцебск, Заслаўе, Друцк, Браслаў, Менск, Орша, Лагойск, Лукомль і згаданыя вышэй Кукейнас і Герсіка. Растуць плошчы гарадоў, часам нават адбываецца іх перанос на новыя месцы. Уласна Полацк займае у гэтыя часы больш за 20 га з насельніцтвім 10—15 тыс. чалавек. Тут хутка развіваюцца гандаль і рамяство. Але з 1065 г. аднаўляецца зацятая барацьба з Ноўгарадам і Кіевам. Яна абумоўлена тым, што пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г. землі ўласна Кіеўскай Русі былі падзелены паміж усімі яго сынамі (іх было сем), але з цягам часу ўлада апынулася у руках траіх: Ізяслава, Святаслава і Усевалада. Гэтыя браты Яраславічы пачалі прыбіраць да рук землі малодшых князёў — траюрадных пляменнікаў, парушаючы тым самым запавет бацькі. Мелі яны намер захапіць і Полацкую зямлю. У такіх абставінах Полацк выступаў гарантам спадчыннага права і захавання справядлівасці. У перыяд з 1065 па 1078 г. адбываюцца бітвы паміж Усяславам Чарадзеем і Яраславічамі за Пскоў, Ноўгарад, Менск, Смаленск. У 1067 г., пасля знакамітай бітвы на Нямізе, полацкі князь трапляе у палон і 14 месяцаў сядзіць у кіеўскай турме-порубе разам з двума сынамі. У выніку паўстання кіяўлян 15 верасня 1068 г. ён становіцца вялікім князем кіеўскім, але у хуткім часе вяртаецца да сябе у Полацк. Пасля гэтага аж да смерці у 1101 г. ён знікае са старонак летапісаў. У XII — першай палове XIII ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на Беларусі перажывалі этап феадальнай раздробленасці. Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе. Самастойнае развіццё зямель і княстваў спрыяла росту гарадоў і ўнутраных рынкаў. У пачатку XII ст. у грамадска-палітычным жыцці Полацкай зямлі пачалі адбывацца вялікія зрухі. Актывізавалася веча — агульны сход гараджан для вырашэння рознабаковых пытанняў. Веча выганяла і запрашала князёў, заключала мірныя дамовы і аб’яўляла войны, рэгулявала адносіны паміж рамеснікамі, заключала гандлёвыя дагаворы. Веча стала таксама і вышэйшай судовай інстанцыяй. Гэта было абумоўлена паглыбленнем і развіццём шматукладнай гаспадаркі у грамадстве. Феадальны уклад паступова перамагаў традыцыйную родаплемянную вытворчасць і рабаўладальніцкую эксплуатацыю. Паступова на першы план выступалі баяры і дружыннікі, якія праз пачатковае права збіраць даніну з дазволу князя падпарад-коўвалі сабе свабодных вытворцаў. Даніна змяняецца феадальнай рэнтай, з’яўляюцца вотчыны і воласці, разбураецца патрыярхальны уклад, у гарадах ствараюцца першыя цэхавыя арганізацыі па узоры "братчын". Паміж "старэйшымі" і "малодшымі" князямі ўсталёуваюцца васалітэтныя (падпарадкаваныя) адносіны. Узрастае актьгўнасць царквы як буйнога землеўладальніка. Але гэты час быў менавіта пераходным да феадалізму, бо захоўваліся і вольныя сяляне-абшчыннікі, і вольныя рамеснікі, і рабы — "халопы", "смерды". Рамяство яшчэ не аддзялілася канчаткова ад сельскай гаспадаркі. Разам з тым інтарэсы новых класаў, якія нараджаліся, і старых княжацка-патрыярхальных інстьггутаў усе часцей прыходзілі ў супярэчнасць. У пачатку XIII ст. над Полацкай зямлёй начала навісаць новая небяспека — на поўначы і захадзе з’явіліся нямецкія рыцары-крыжакі. Пачалася паступовая і настойлівая акупацыя зямель балтаў, якія былі у саюзніцкіх адносінах з палачанамі ці плацілі ім даніну, і ўласных полацкіх зямель. Ордэн мечаносцаў, які з 1237 г. называўся Лівонскім, узяў пад свой кантроль землі латгалаў і ліваў па ніжнім цячэнні Дзвіны, былі захоплены полацкія гарады Кукейнос (1208) і Герсіка (1209), у 1224 г. імі быў заняты эстонскі горад Тарту (Юр’еў). Крыжацкая пагроза прымушала ісці на ваенны саюз Полацка з Ноўгарадам і Полацка з Літвой. Дачка полацка-віцебскага князя Брачыслава — Параскева стала жонкай Аляксандра Яраславіча наўгародскага (Неўскага) у 1239 г. Але пераможныя бітвы з крыжакамі на р.Нява у 1239 г. і Чудскім возеры ў 1242 г. карэнным чынам сітуацыю не змянілі. Полацкая зямля паступова губляла сваю магутнасць і былую веліч. У такіх абставінах палачане і пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіх быў Наваградак, праз запрашэнне на свае княжанне літоўскіх князёў. У канцы 50 — пачатку 60-х гг. XIII ст. на полацкім княжанні з’яўляецца першы літоўскі князь Таўцівіл. Пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе з Літвой у новай дзяржаве — Вялікім Княстве Літоўскім. Тым часам у вышку мангольскіх паходаў 40—50-х гг. практычна ўся Усходняя Еўропа была падначалена ім. Тумены хана Бурундая дайшлі да Віслы. Вольнымі заставаліся толькі княствы-дзяржавы на Беларусі і Ноўгарад, ды і то апошні на чале з князем Аляксандрам быў вымушаны плаціць манголам даніну. Акрамя таго, у 30-я гг. XIII ст. у Прусіі пачаў уладкоўвацца яшчэ адзін крыжацкі ордэн — тэўтонаў. Пачынаўся новы "наступ на ўсход" праз прусаў, яцьвягаў, ліваў на Навагародскую і Віленскую землі, на маладую дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае. Толькі кааліцыя ўсіх сіл паўночнай часткі Усходняй Еўропы дала магчымасць не без пераменнага поспеху адстаяць незалежнасць не толькі Полацкага і Наўгародскага княстваў, але і ўсіх іншых усходнесла-вянскіх зямель. Гэтыя вольныя астраўкі у моры разрабаваньгх і спаленых манголамі гарадоў і вёсак сталі падмуркамі кансалідацыі і адраджэння славянскіх княстваў. Беларускія землі, не зведаўшыя ўсіх жахаў мангольскага пагрому, адстаяўшыя у цяжкай барацьбе з крыжакамі сваю незалежнасць, пайшлі сваім, толькі ім характэрным шляхам з да новай дзяржаўнасці — Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
б) Тураўскае княства Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з’яўляюцца князі, магчыма, браты — Рагвалод і Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапіс, "тураўцы празваліся". Першая звестка і падзеі 988 г., калі былі вызначаны межы Тураўскай зямлі, сведчаць аб тым, што Тураўшчына з самага пачатку развівалася як самастойная дзяржаўная адзінка з усімі адпавядаючымі гэтай пабудове інстытутамі. Галоўнай складанасцю у фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землі вакол Менска належалі Полацкай дзяржаве, на поўдні і ўсходзе — Брагінская вобласць — Кіеўскаму княству, Рэчыцкая — Чарнігаўскаму, на захадзе частка зямель была ва ўладанні ўладзіміра-валынскіх князёў. Разам з тым гістарычныя крыніцы дазваляюць меркаваць, што да канца X ст. у Тураве кіравала ўласная дынастыя князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння "імперыі Уладзіміра Святаславіча". У 988 г. Уладзімір выдзеліў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Гэта сведчыць аб вялікай значнасці і ролі Тураўскага княства. Акрамя таго, Святаполк быў сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі — былой жонкі Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка была ужо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў упэўнены у бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася у далейшым у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Ён зрабіў гэту спробу яшчэ у 1012 г. пры жыцці Уладзіміра, узяўшы напярэдадні шлюб з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага і запрасіўшы да сябе каталіцкага епіскапа Рэйнберна. У барацьбе Святаполка за самостойнасць Тураўскай зямлі былі падставы геапалітычнага плана. Справа у тым, што Тураўшчына знаходзілася у выгадным геаграфічным становішчы. Яна ляжала на шляху з Польшчы у Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адно з адгалінаванняў знакамітага шляху "з вараг у грэкі". Да таго ж тут былі надзвычай ураджайныя і багатыя ворныя землі. Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча у 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на р.Альце у 1019 г. па дарозе у Полыпчу Святаполк гіне. У сярэдзіне XII ст. паміж паўднёва-рускімі кпязямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам з Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Але у 50-я гг. XII ст. на тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі мірыцца кіеўскія князі. Аб’яднаўшыся у 1158 г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальнікам, але і карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым і моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што дзесяцідзённая аблога была паспяхова вытрымана. Таксама быў адбіты напад на Тураў валынскіх князёў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі горада тры тыдні. Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне аднавілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае. Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Вельск, Мельнік, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У крыніцах XII — XIII стст. досыць часта згадваюцца першыя два. Недалёка ад Бярэсця прайшлі мангола-татары і на навакольных палях было "многа пабітых". Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. З’яўляючыся пагранічнымі, гарады часта адбівалі напады польскіх і літоўскіх дружын. Разам з галіцка-валынскімі князямі тураўцы і пінчукі хадзілі паходамі на Літву (1251 — 1252, 1275). Але неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская зямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна.
в) княствы-дзяржавы на Панямонні Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Навагарадскае княствы. Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася у XI ст. Пад 1116 г. летапісы апавядаюць, што князь гарадзенскі Усевалад Давыдавіч узяў шлюб з дачкой Уладзіміра Манамаха Агафіяй. Тэты шлюб — сведчанне значнай ролі Гарадзенскага княства у палітычных адносінах Усходняй Еўропы. Княства да сярэдзіны XIII ст. праводзіла яўную пракіеўскую палітыку. Князь Усевалад у 1128 г. прымаў удзел у паходзе на Полацк, пасля разам з кіеўскімі князямі у 1132 г. — на Літву. Яго сыны Барыс і Глеб у 1144 г. разам з кіеўлянамі ідуць на Галіцка-Валынскае княства, удзельнічаюць у барацьбе за Кіеў на баку Ізяслава Мсціславіча у 1150 і 1151 гг. Потым гарадзенскія князі у 1174 г. падтрымліваюць Андрэя Багалюбскага. Неаднойчы гарадзенскія дружыны разам з іншымі хадзілі паходамі на полаўцаў. Так, у 1183 г. Мсціслаў Усеваладавіч гарадзенскі разам з Яраславам Юр’евічам пінскім і Глебам Юр’евічам дубровенскім, іншымі князямі на чале са Святаславам Усеваладавічам кіеўскім разбілі палавецкага хана Канчака на р.Эрэлі. Пад тым жа годам летапіс паведамляе, што у Гародні быў пажар і згарэла ад маланкі каменная царква. Археолагам вядомы яшчэ дзве царквы гэтага часу ў Гародні, што сведчыць аб значнасці горада ў Беларускім Панямонні. Пачынаючы з 40-х гг. XIII ст. Гарадзенскае княства ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага. Другім буйным беларускім княствам у Верхнім Панямонні было Навагарадскае княства. У 1235 г. упершыню прыгадваецца наваградскі князь Ізяслаў, а у 1252 г. тут адбываецца каранацыя князя Міндоўга. У наступным годзе у летапісе прыгадваецца “зямля Новагародская”, што сведчыць пра існаванне самастойнага княства. Гэта княства мела выгаднае геапалітычнае становішча і таму стала цэнтрам, вакол якога з цягам часу аб’ядноўваліся многія беларускія землі. Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель ранне-сярэднявечнага часу ў асноўным вызначала сельская гаспадарка. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы — шмат- і двухзубыя сохі. Такімі сохамі можна было толькі ўзрыхляць зямлю. Сохі з прыстасаваннем для адкідвання скібаў увайшлі ва ўжытак у больш позні час, прыблізна ў XIV—XV стст. Сеялі ўручную, баранавалі драўлянай бараной. Пры рабоце на агародах ужывалася матыка з жалезнай акоўкай, так званым "рыльцам", і драўляная лапатка з жалезнай рабочай часткай. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, ячмень. Збожжа жалі жалезнымі сярпамі. Зерне малацілі на таку драўлянымі цапамі, ачышчалі пры дапамозе драўляных лапат і захоўвалі у свірнах. Зерне размолвалі на ручных каменных жорнах, а крупы абдзіралі ў драўляных ступах. Як сельскае, так і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася агародніцтвам. Акрамя бабовых шырока былі распаўсюджаны агуркі, капуста, морква, рэпа і цыбуля. Трэба адзначыць, што бабы, знойдзеныя у пластах ХІ—XII стст. у Менску, з’яўляюцца самай ранняй знаходкай гэтай культуры не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе. Старажытная Беларусь добра ведала садоўніцтва: развядзенне яблынь, груш, вішань, сліў і інш. Важнай галіной сельскай гаспадаркі старажытнабеларускіх паселішчаў з’яўлялася жывёлагадоўля. Яе развіццё мела вялікае значэнне для пашырэння на Беларусі папаравай сістэмы земляробства, пры якой у лясных раёнах глебы патрабавалі сістэматычнага ўгнойвання. 3 развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, борт-ніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Нездарма у курганах IX—XII стст. слядоў палявання амаль не сустракаецца. Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Многія сельскія рамеснікі, якія добра асвоілі адно якое-небудзь рамяство, выходзілі з сельскай абшчыны і сяліліся у такіх мясцінах, дзе быў большы попыт на іх вырабы. Так узнікалі гарады, у якіх канцэнтравалася рамеснае і гандлёвае насельніцтва, якое у той ці іншай ступені было адарвана ад земляробства і забяспечвала сваімі вырабамі ужо не асобную абшчыну, а больш шырокую тэрыторыю. 3 IX па XIV ст. пісьмовыя крыніцы называюць больш за 50 пасяленняў гарадскога тыпу на тэрыторыі сучаснай Беларусі, але археалагічныя матэрыялы сведчаць, што болыпасць з гэтых населеных пунктаў з’явілася задоўга да таго, як пра іх паведамілі летапісы. Працэс узнікнення старажытных гарадоў складаны і разнастайны, аднак у аснове большасці беларускіх гарадоў былі княжацкія і феадальныя замкі. Так былі заснаваны Заслаўе (988), Браслаў (1065), Друцк (1078), Гародня (1127) і інш. 3 пачаткам феадальнай раздробленасці з’яўляюцца гарады-крэпасці паасобных княстваў. Такой крэпасцю быў Менскі замак — важнейшы фарпост Полацкай зямлі на яе паўднёвых рубяжах, пабудаваны у другой палове XI ст. у сутоцы Нямігі і Свіслачы (упершыню Менск упамінаецца у 1067 г.). Да XVI ст. меў ваеннае значэнне. Гарады з’яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытворчасці (ужо у IX—X стст. у іх налічвалася звыш 40 спецыяльнасцяў: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шаўцы і інш.), але і гандлю, як унутранага, так і знешняга. У XII—XIII стст., відаць, склаўся абмен на ўнутраным рынку у сувязі з аддзяленнем горада ад вёскі, што не магло не выклікаць абмену паміж імі. Але гэты працэс толькі пачынаўся, таму што, паводле летапісаў, значная частка гарадскіх жыхароў яшчэ "делала нивы своя", гэта значыць займалася земляробствам. Развіваўся і знешні гандаль, а таксама гандаль паміж асобнымі землямі і княствамі. Напрыклад, у XII ст. у Ноўгарад сістэматычна прыязджалі полацкія купцы. Значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па р.Свіслач, Бярэзіна і Днепр звязваў яго з Кіевам. 3 паўночнага захаду блізка да горада падыходзілі прытокі Віліі, якая упадала у Неман. Са шматлікімі гарадамі Менск злучалі сухапутныя дарогі. Невыпадкова тут у час раскопак пластоў XI—XIV стст. былі знойдзены ўпрыга-жэнні з бурштыну, што здабываўся на берагах Балтыкі, прасліцы з ружовага шыферу, вытворчасць якіх была сканцэнтравана у ваколіцах Оўруча на Валыні, а таксама розныя вырабы кіеўскіх майстроў: флаконы і кубкі, шкля-ныя бранзалеты, пярсцёнкі, абломкі царкоўнага звана, некаторыя прадметы ўзбраення і інш. Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны шлях "з вараг у грэкі". Вядомы арабскі географ XI ст. Ібн Хордадбег пісаў: "Русы — купцы, — а яны са славянскіх плямён, прыбываюць з вельмі далёкіх абласцей Склаба (краіны славян) да Румскага мора, а таксама да Хазарскай сталіцы Іціль, да Багдада і тут прадаюць скуры бабра, чорнай лісіцы, а таксама мячы". На Русь прывозіліся дарагія самацветы, прадметы раскошы, перац, лаўровы ліст, фарбы і інш. 3 узнікненнем прыватнай уласнаці на зямлю на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне. Гэты працэс быў звязаны з захопамі пануючым класам абшчыннай зямлі. Сяляне-абшчыннікі (смерды) пазбаўляліся зямлі і ператвараліся ў залежных ад феадала людзей. 3 цягам часу феадальнае землеўладанне стала пануючай формай зямельнай уласнасці на Беларусі. Уласнікамі зямлі з’яўляліся князі, баяры, царква. 3 цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася: сёламі валодалі як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі, якія перасталі харчавацца "воюя другия страны", а пачалі збіраць "много имения" і абкладваць насельніцтва сваей зямлі цяжкімі "вирами" і "продажами", гэта значыць штрафамі. На працягу XI—XIII стст. на Беларусі развівалася не толькі свецкае, але і царкоўнае землеўладанне. Сяляне-абшчыннікі траплялі у феадальную залежнасць рознымі шляхамі. Значная частка сялян бяднела ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін, ад частых войнаў, у час якіх іх гаспадарка рабілася аб’ектам рабаўніцтва. Збяднялі сялян таксама судовыя штрафы і "кормы", якія яны павін-ны былі даваць прадстаўнікам вялікакняжацкай улады на месцах. Абрабаваныя сяляне-абшчыннікі, трапляючы у кабалу, трацілі свабоду і зямлю. У некаторых выпадках сяляне-абшчыннікі, ратуючыся ад штодзённага гвалту і ўціску з боку многіх феадалаў, самі вымушаны былі аддаваць сябе пад уладу аднаго з іх. Сялянскі надзел і гаспадарка, якая на ім вялася, былі крыніцай для атрымання феадаламі і феадальнай дзяржавай прыбавачнага прадукту. На карысць дзяржавы сяляне плацілі перш за ўсё даніну — розныя футры (сабаліныя, гарнастаевыя, пясцовыя, куніцавыя, бабровыя), а таксама мёд, воск і іншыя прадукты лясной гаспадаркі. Даніна збіралася з насельніцтва шляхам перыядычнага аб’езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель. Памеры даніны не былі вызначаны, што вяло да злоўжыванняў. Нечарговы ваяж Ігара да драўлян скончыўся для яго трагічна. У 945 г. яго забілі паўстаўшыя драўляне. У 984 г. радзімічы адмовіліся плаціць даніну кіеўскаму князю, але былі разбіты на р.Пяшчана каля Прапойска (сучасны Слаўгарад) ваяводам вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Воўчым Хвастом, пасля чаго зноў былі вымушаны плаціць даніну. Далейшае развіццё феадальных адносін павялічвала сацыяльную процілегласць паміж нізамі і пануючым класам, абвастрала супярэчнасці ўнутры тагачаснага грамадства. "Руская праўда", напрыклад, у старажытнай сваей частцы вызначала штраф (віру) за забойства "огнищанина" і "княжа тивуна" у 80 грыўнаў, а за забойства смерда, радовіча і халопа — 5 грыўнаў. Штрафы за забойства феадала былі, такім чынам, у 16 разоў большыя, чым за забойства простата селяніна. 7. Хрысціянства ўзнікла ў І ст. у Палесціне як рэлігія прыгнечаных, аднак у ІV ст. яна стала афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй ва ўсёй Рымскай імперыі. Падзел імперыі на Усходнюю і Заходнюю адэкватна адбіўся на хрысціянстве. Усходняя - праваслаўная - царква падпарадкавалася візантыйскаму імператару. Заходняя каталіцкая царква пасля падзення Рыма ў 476 г. лічыла сваім галоўным кіраўніком Папу Рымскага. З цягам часам нарасталі не толькі палітычныя, але і дагматычныя, абрадавыя супярэчнасці. Маладыя феадальныя дзяржавы Заходняй Еўропы прынялі каталіцызм. Візантыйская царква таксама спрабавала ўплываць на Еўропу. Візантыйскія манахі Кірыл і Мефодзій былі накіраваны ў ІХ ст. у Вялікамараўскую дзяржаву (Славакію), прапаведавалі там, стварылі славянскі алфавіт, напісалі на славацка-балгарскім дыялекце богаслужэбныя кнігі. У канцы X ст. арыентацыя ўплывовых сацыяльных груп Полацкага княства на візантыйскае хрысціянства, якая ўжо даўно давала аб сабе знаць, узмацнілася і завяршылася прыняццем гэтай рэлігіі ў якасці афіцыйнай, дзяржаўнай, хоць да яе ўсеагульнага панавання на Беларусі прайшло яшчэ шмат дзесяцігоддзяў. Пачатак масавага распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях цесна звязана з палітыкай вялікага кіеўскага князя Уладзіміра, які імкнуўся зрабіць яго дзяржаўнай і народнай рэлігіяй на Русі. Ён ахрысціў у 988 г. кіяўлян, "крести же и всю землю Русскую от конца и до конца и идолы сокруши". Стаўку ў правядзенні агульнадзяржаўнай палітыкі хрысціянізацыі ў Полацкай зямлі ён рабіў на прызначанага тут князем Ізяслава, сына ад Рагнеды; у Тураўскай зямлі - на пасаджанага на трон прыёмнага сына Святаполка. Ізяслаў, згодна з летапіснай характарыстыкай, шанаваў царкву, чытаў Святое пісанне. Старажытнейшым хрысціянскім цэнтрам Беларусі лічыцца Заслаўе (старажытная назва Ізяслаўль), якое ў 80-я гг. X ст. стала княжацкай рэзідэнцыяй. Высланая ў Ізяслаўль разам з сынам пасля няўдалага замаху на Уладзіміра, Рагнеда прыняла манаства пад імем Анастасіі і заснавала тут манастыр. Яна стала першай згаданай летапісамі манашкай ва ўсходнеславянскім свеце. Дзеля належнага царкоўнага ўладкавання тэрыторыі сваёй дзяржавы, Уладзімір стварыў у буйных гарадах і княствах епархіі - царкоўныя акругі з епіскапамі на чале. У 992 г. была заснавана Полацкая епархія, якая распаўсюджвала сваю духоўную ўладу на ўсходнюю і цэнтральную Беларусь. Першым полацкім епіскапам, вядомым нам, быў кіева-пячорскі манах Міна, пасвечаны ў гэты сан у 1105 г. У 1005 г. утворана Тураўская епархія. Першым епіскапам быў пастаўлены Фама. Яго ўлада распаўсюджвалася на вялікую тэрыторыю Заходняй Беларусі. Епіскапскія кафедры былі духоўнымі цэнтрамі, з якіх распаўсюджвалася і ўмацоўвалася праваслаўная вера і развівалася царкоўна-рэлігійнае жыццё, утвараліся хрысціянскія абшчыны, будаваліся храмы, адчыняліся манастыры і школы.
Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 408; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |