КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-ягг
Тэндэнцыі сусветнага развіцця. Галоўнымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60—80-я гг. XX ст., былі: 1) фарміраванне сусветнай сістэмы сацыялізму і экана-мічнае спаборніцтва дзвюх сусветных сістэм; 2) крушэнне каланіяльнай сістэмы, утварэнне новых не-залежных дзяржаў у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і барацьба за новы эканамічны парадак; 3) развіццё інтэграцыйных працэсаў пад уздзеяннем аб'-ектыўнай тэндэнцыі інтэрнацыяналізацыі сусветнай гаспа-даркі, стрыжнем якіх стала заходнееўрапейская інтэграцыя. У гэтыя гады ў развіцці міжнародных адносін намецілі-ся новыя тэндэнцыі. Першай тэндэнцыяй было некаторае паслабленне канфрантацыі паміж дзвюма сусветнымі звыш-дзяржавамі. Штуршком да гэтага паслужыў Карыбскі крызіс 1962 г., які ледзь не паставіў свет на мяжу новай сусветнай вайны. Крызіс заставіў кіраўніцтва ЗША і СССР зразумець небяспеку праводзімага імі курсу ва ўмовах ядзернага сун-рацьстаянкя. У 1963 г. у Маскве быў падпісаны дагавор аб забароне выпрабавання ядзернай зброі ў трох асяроддзях: у атмасферы, космасе і пад вадой, а ў 1968 г. — дагавор аб нераслаўсюджванні ядзернай зброі. 1970-я гады вядомыя ў развіцці міжнародных адносін як перыяд разрадкі міжнароднай напружанасці. Галоўнымі фак-тарамі пацяплення адносін паміж двума супрацьлеглымі ла-герамі былі: устанаўленне ваенна-етратэгічнага парытэту яшміэк СССР і ЗША, выкарыстанне ўзаемавыгадных магчы-^асцей супрацоўніцтва для пад'ёму дабрабыту сваіх народаў. У гады разрадкі адбылася нармалізацыя адносін ФРГ з ^СР, Польшчай, Чэхаславакіяй, ГДР, што дазволіла пра-
58. Распачатая гітлераўскай Германіяй вайна нанесла Беларусі велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. Загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. БССР страціла больш паловы нацыянальнага багацця. Па агульным ўзроўні развіцця зканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., поўнасцю ці часткова былі разбураны гарады і больш за 9000 сельскіх населеных пунктаў. Пасля вызвалення Беларусі ўрад БССР патрабаваў ад Германіі выплаты рэпарацый на суму 1 млрд 500 млн амерыканскіх дол., што складала каля 10 % ад панесеных Беларуссю страт (была выплачана толькі нязначная частка). У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946-1950). Такія галіны прамысловасці БССР, як машынабудаванне і металаапрацоўка, аднаўляліся і развіваліся у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе вельмі хутка. Дзякуючы іх росту у 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўзровень амаль у 2,5 раза у параўнанні з 1940 г. на 20 %. Але перакос у бок вытворчасці сродкаў вытворчасці прывёў да таго, што у заняпадзе засталіся традыцыйныя для Беларусі лёгкая, харчовая галіны, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Абсталяванне прадпрыемстваў адзначаных галін фізічна і маральна састарэла, не адпавядала патрабаванням навукова-тэхнічнага прагрэсу, што адбілася на забеспячэнні насельніцтва самым неабходным. На працягу разглядаемага перыяду цяжкім заставалася становішча у сельскай гаспадарцы. Пасляваенная індустрыялізацыя БССР вялася ў многім за кошт сельскай гаспадаркі. Адбылося вяртанне да калгаснай сістэмы, хоць для гэтага не існавала ні матэрыяльна-тэхнічных умоў (большасць МТС засталіся без тэхнікі), ні жадання беларускіх вяскоўцаў (многія з іх спадзяваліся, што пасля вызвалення калгасы будуць распушчаны). Тым калгасам, якія добра працавалі і мелі станоўчыя вынікі, павялічвалі нормы абавязковых нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Зверху загадвалі, што, дзе, калі і як сеяць, колькі мець жывёлы (хоць вызначаныя памеры не заўсёды адпавядалі запасам кармоў). Сітуацыю у сельскай гаспадарцы рэспублікі істотна пагоршыла масавая калектывізацыя у заходніх абласцях Беларусі. Пасля яе заканчэння у першыя гады савецкая ўлада у Заходняй Беларусі была яшчэ недастаткова моцнай. Але ў лютым 1949 г. прымаецца канчатковае рашэнне аб правядзенні калектывізацыі і за два гады была загнана (часткова заахвочана) у калгасы большасць сялянскіх гаспадарак гэтага рэгіёну Беларусі. Прымусовы характар гэтага мерапрыем-ства, наяўнасць асобных узброеных банд і груп прывялі да значных ахвяр і рэпрэсій у Заходняй Беларусі. Па сутнасці сельскагаспадарчая палітыка, якая праводзілася на Беларусі у першыя пасляваенныя гады, завяршылася банкруцтвам. Нягледзячы на павелічэнне пагалоўя жывёлы у калгасах да 1950 г. у параўнанні з даваенным узроўнем на 1/3, мяса было атрымана амаль на столькі ж менш, чым у 1940 г. Вытворчасць малака не дасягнула і 60 % даваеннага ўзроўню. Пасля змены кіраўніцтва СССР у 1953 г. рабіліся адпаведныя захады, каб палепшыць сітуацыю ў сельскай гаспадарцы: былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, а самае галоўнае — зменена сістэма падаткаабкладання асабістага надзелу вяскоўца. Гэта, безумоўна, мела станоўчыя вынікі. 3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрывала магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і г.д. Гэта не магло не закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаванне, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетычная. Па тэмпах развіцця прамысловасць БССР пераўзыходзіла агульнасаюзныя паказчыкі. У сярэдзіне 50-х гг. савецкім кіраўніцтвам былі зроблены спробы павярнуць эканоміку да патрэб чалавека. Было зменена падаткаабкладанне калгасаў, што дазволіла павялічыць прыбытак ад падсобнай гаспадаркі. Для непрацаздольных вялікае значэнне мела прыняцце Закона аб дзяржаўных пенсіях (1956 г.). Апошні ўстанаўліваў памер пенсіі у залежнасці не толькі ад памеру заработнай платы, але і ад працоўнага стажу. Сярэдні памер пенсій быў павялічаны амаль напалову. У 1961 — 1964 гг. хуткімі тэмпамі развівалася цяжкая прамысловасць, асабліва машынабудаванне і металаапрацоўка (Жодзіна, МТЗ). У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубаправодны. Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлектронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На аснове Старобінскага радовішча калійных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны у рэспубліцы начала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў. Разам з тым недастатковая ўвага да развіцця лёгкая прамысловасці з боку партыйных і гаспадарчых кіраўнікоў прадвызначала яе адставанне. 3 1962 г. адбываецца зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці, асноўнай прычынай якога стала вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця. На пачатку 60-х гг. назіраецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павелічэнне яе сабекошту. На становішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове 60-х гг. у значнай ступені адбілася паспешлівасць у рэарганізацыі машынна-трактарных станцый (МТС). Большасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці ў даўгі дзяржаве. Істотную небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму. Пагаршэнне становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попьггу і сельскай гаспадарцы абвастрала сацыяльныя канфлікты ў рэспубліцы. У вышэйшых эталонах улады начала ўсё больш усведамляцца неабходнасць пасгуповага пераходу да эканамічна абгрунтаваных метадаў кіравання. Мэтай эканамічнай рэформы з'яўлялася стварэнне такой сістэмы матэрыяльнага стымулявання, якая б зацікавіла прадпрыемствы адшукваць унутраныя рэзервы вытворчасці. У выніку прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы прадпрыемстваў. Зразумела, такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было несумяшчальным, але гэта выявілася не адразу. Першапачаткова эканамічная рэформа ўкаранялася толькі на добра развітых у тэхнічных адносінах і высокарэнтабельных прадпрыемствах. 3 1967 г. на новыя ўмовы гаспадарання пераводзяцца цэлыя галіны прамысловасці. Калі распаўсюджванне рэформы ўшыр адбьшалася хутка, то яе пранікненне ўглыб адбьшалася намнога складаней. Паколькі стратныя прадпрыемствы не закрываліся, то іх утрыманне вымушана была ўзяць на сябе дзяржава, прычым за кошт добра працуючых. У сярэдзіне 60-х гг. доля прамысловасці у нацыянальным даходзе складала 43,8 % (у СССР – 50,7 %). Пераважная большасць насельніцтва па-ранейшаму жыла на вёсцы. Кіраўніцтвам Беларусі былі зроблены захады па паляпшэнні справы у гэтай галіне эканомікі. Была спісана запазычанасць з калгасаў, вызначаны цвёрдыя планы на-рыхтовак і ўстаноўлены стабільныя закупачныя цэны, прадугледжана прэміраванне за перавыкананне планавых заданняў. У другой палове 60-х — пачатку 70-х гг. адбываецца пэўнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Беларусі Нацыянальны даход за 1960 — 1970 гг. у параўнанні з папярэднім пяцігоддзем павялічыўся амаль у 2 разы і, як вынік, тэмпы росту зарплаты былі вышэй агульнасаюзных. Па ўзроўні зарплаты рэспубліка наблізілася да сярэдняга паказчыка па СССР, аднак поўнасцю гэтае адставанне не было пераадолена (1960 г. - 77,7 %, 1970 -87,5 %). У 1966-1970 гг. акцэнт быў зроблены на ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аграрнага сектара, пашырэнне меліярацыйных работ, хімізацыю. I вынікі сапраўды ўражваюць. Валавая прадукцыя калгасаў і саўгасаў за другую палову 60-х гг. узрасла ў параўнанні з папярэдняй пяцігодкай на 45 %, вытворчасць збожжа — на 53, мяса — на 73, малака — на 66 %. Адзначаныя паказчыкі былі дасягнуты у пераважнай ступені за кошт экстэнсіўных фактараў. Нежаданне рэфармаваць эканоміку, якая функцыянавала паводле камандна-адмістрацыйных метадаў, у асноўным касметычныя змены вяло да эканамічнага крызісу. 3 1985 г. эканоміка рэспублікі развівалася ва ўмовах вызначанага партыйным кіраўніцгвам курсу на паскарэнне, якое меркавалася ажыцдяўляць на аснове фарсіраванага развіцця машынабудавання. У далейшым вызначаліся такія прыярытэтныя кірункі, як пашырэнне правоў прадпрыемстваў, іх «самастойнасці, укараненне гаспадарчага разліку. Такім чынам, пачаў назірацца пераход ад адміністрацыйных да пераважна эканамічных метадаў кіравання. Грандыёзныя мерапрыемствы закончыліся распадам Савецкага Саюза. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа і у сувязі з вынікамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акрамя велізарных эканамічных страт (10 гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў) яе вынікі для здароўя жыхароў рэспублікі з'яўляюцца непрадбачанымі. 59. Заканчэнне вайны парадзіла вялікія надзеі ў грамадстве. Сярод насельніцтва ўзніклі таксама спадзяванні на перамены ў палітычным жыцці. Аснову "крытычнай масы" складалі былыя ўдзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь, якія ўносілі прапановы аб неабходнасці рэфармавання палітычнай сістэмы і структуры ўлады у краіне. Але стыхійны пратэст супраць панаваўшай сістэмы, які ішоў знізу, хутка пачаў згасаць, бо перамогу атрымала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму.
Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 498; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |