КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Феномен мовы і паняцце соцыуму
План I. МОВА І СОЦЫУМ
1. Феномен мовы і паняцце соцыуму. Асноўныя рысы мовы. 2. Функцыі мовы ў грамадстве. 3. Канцэпцыі паходжання мовы. 4. Месца мовы ў сістэме гуманітарных навук. 5. Паняцце білінгвізму. Віды і аспекты беларуска-рускага білінгвіз-му. 6. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэр-ферэнцыі.
Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Для таго каб існаваць, людзі павінны дамаўляцца паміж сабою, што дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з патрэбы грамадства і рэалізуецца ў грамадстве, мова – гэта сацыяльная, або грамадская, з’ява. Слова “соцыум” паходзіць з лацінскага socium – ‘згуртаванне, аб’яднанне людзей’. Галоўная функцыя мовы – быць сродкам зносін у грамадстве. Уявіць сабе існаванне, а тым больш развіццё грамадства без мовы проста немагчыма. М.В. Ламаносаў параўноўваў грамадства без мовы з раскіданымі часткамі машыны, інакш кажучы, з рэчамі, годнымі хіба што на металалом. Мова, у сваю чаргу, узнікае, жыве, развіваецца, удасканальваецца толькі сярод людзей. Для таго каб быць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца шматвяковая праца чалавецтва ў пазнанні свету. Мова не проста сродак зносін, але і помнік духоўнай працы мінулых пакаленняў. Тэрмін “мова” выкарыстоўваецца і для абазначэння сродку зносін пэўнай этнічнай групы людзей: беларуская мова, руская мова, англійская мова і г.д. На свеце існуе некалькі тысяч моў. Кожная з іх – вынік працы шматлікіх пакаленняў, кожная мова мае сваю гісторыю, сваё паходжанне. Без мовы не існуе ні адна нацыя, ні адзін народ, яна з’яўляецца істотнай адзнакай этнічнага калектыву. Мова аб’ядноўвае прадстаўнікоў дадзенага народа і з’яўляецца яго адметнай адзнакай, гэта найбольш каштоўны скарб народа. Пачуццё адзінства мовы – адзін з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці. Менавіта праз родную мову адбываецца для кожнага чалавека знаёмства са светам, праз мову ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам. Толькі чалавеку ўласціва валоданне мовай. Існуе шмат вызначэнняў сутнасці мовы. Адным з самых распаўсюджаных лічыцца наступнае: мова – гэта сістэма гукавых, знакавых і лексіка-граматычных сродкаў, прызначаных для зносін паміж людзьмі ў грамадстве. Асноўнымі рысамі мовы з’яўляюцца: 1) знакавасць – г.зн. мова перадаецца праз пэўныя знакі (літары, іерогліфы і інш.), якія існуюць у кожнай мове і ўтвараюць знакавую сістэму; 2) сістэмнасць – мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння, якія ўтвараюць сістэмы – фанетычную, марфемную, лексічную, марфалагічную, сінтаксічную; 3) сацыяльны характар – мова перш за ўсё сацыяльная з’ява, бо мове чалавек павінен навучыцца ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у самага здольнага, але ізаляванага дзіцяці. Гэта значыць, без грамадства мова існаваць не можа Мова ў аднолькавай ступені ўласціва ўсім людзям, абслугоўвае іх і выкарыстоўваецца імі раўнапраўна, незалежна ад іх сацыяльнага паходжання, але ў адпаведнасці з іх здольнасцямі, выхаваннем, адукацыяй. Уплыў мовы на грамадства праяўляецца ў тым, што яна служыць для кожнага чалавека інструментам зносін з іншымі людзьмі; 4) зменлівасць (дынамічнасць) – у працэсе функцыянавання мова дастасоўваецца да таго, што патрэбна калектыву яе носьбітаў, таму мова няспынна развіваецца і самарэгулюецца: узнікаюць новыя словы, граматычныя сродкі, знікаюць або адыходзяць у пасіўны запас старыя сродкі. Змены адбываюцца на ўсіх моўных узроўнях, пачынаючы з літар і заканчваючы тэкстам.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 5965; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |