КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
І гістарычныя карані беларускай мовы
Канцэпцыі паходжання План Літаратура
1. Беларуская мова. Энцыклапедыя. – Мінск, 1994. 2. Гируцкий, А.А. Введение в языкознание: Учебное пособие / А.А. Гируцкий. – 3-е изд. – Минск: ТетраСистемс, 2005. 3. Лаўрэль, Я. Мова – найважнейшы сродак зносін. // Роднае слова. – № 3. – 1996. – С. 110 – 121. 4. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2001. 5. Плотнікаў, Б.А. Агульнае мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік для філал. фак. / Б.А. Плотнікаў. – Мінск: Універсітэцкае, 1994. 6. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996. 7. Шакун, Л. Карані нашай мовы / Л. Шакун // Роднае слова. – № 9. – 1996. – С. 108 –119. 8. Эйчысан, Джын. Гаваркія істоты / Джын Эйчысан. Пер. з англ. Дз. Багушэвіч, Л. Рускевіч. – Мінск: Беларускі Фонд Сораса: “Кліч”, 1995.
II. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1. Канцэпцыі паходжання і гістарычныя карані беларускай мовы. 2. Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. 2.1. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ. 2.2. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай. 2.3. Беларуская мова ў Расійскай імперыі. 2.4. Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы. 2.5. Беларуская мова на сучасным этапе.
Вытокі беларускай мовы губляюцца ў глыбокай старажытнасці, калі існавала агульная супольнасць славяне. У навуковай літаратуры прынята лічыць, што славяне вылучыліся як асобны этнас прыкладна на пачатку III тысячагоддзя да н.э. і доўгі час жылі разам. Лічыцца, што ў гэтую эпоху яны карысталіся агульнай мовай – агульнаславянскай мовай-асновай, або праславянскай мовай. Пра агульнасць мовы славян сведчыць як блізкасць сучасных славянскіх моў, так і тое, што моўныя змены тых часоў закраналі ўвесь славянскі арэал. Рассяленне славян па тэрыторыях Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы прывяло да распаду іх моўнага адзінства. Мяркуюць, што ў сярэдзіне I тысячагоддзя н.э. агульнаславянская эпоха закончылася. Узніклі асобныя групы славянскіх народаў, звесткі пра якіх можна знайсці ўжо ў пісьмовых крыніцах II – VII стст. іншых народаў. Усходнія славяне, якія згадваюцца ў пісьмовых крыніцах як анты (заходнія – венеды; паўднёвыя – славены) складваліся з некалькіх род-насных плямёнаў. Згодна з летапісамі, тэрыторыю сучаснай Беларусі насялялі: крывічы – на Заходняй Дзвіне з цэнтрам у Полацку; дрыга-вічы – паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной з гарадамі Тураў і Пінск; радзімічы – на рацэ Сож. Моўнай адзінкай гэтых плямёнаў быў дыялект. 1-я канцэпцыя. Мяркуюць, што беларуская мова, як і іншыя ўсходнеславянскія мовы, утварылася непасрэдна з гэтых племянных дыялектаў прыкладна ў VII – VIII стст. Аднак утварэнне моў на базе дыялектаў суправаджалася і працэсамі іх інтэграцыі, асабліва калі па-чалі развівацца феадальныя адносіны, узніклі цэнтралізаваныя феадальныя дзяржавы (IX – X стст. – узвышэнне Полацкага княства) і мясцовыя моўныя рысы пэўных рэгіёнаў пачалі шырока адлюстроўвацца на пісьме, якое і засведчыла працэс афармлення асобных усходнеславянскіх моў. 2-я канцэпцыя. Прыкладна з ІХ ст. на ўсходнеславянскіх землях існавала магутная дзяржава з цэнтрам у Кіеве (Кіеўская Русь). Кансалідацыя (аб’яднанне) усходнеславянскіх земляў вакол Кіеў-скай Русі прывяла да зліцця ўсходнеславянскіх плямёнаў у адзіную этнічную супольнасць – старажытнарускую – з адзінай мовай (таксама старажытнарускай, або агульнаўсходнеславянскай). Пры гэтым мясцо-выя дыялекты не пераставалі існаваць. Тым не менш моўнае адзінства гэтага перыяду адлюстравалася ў шматлікіх помніках усходне-славянскага пісьменства. Калі ў XIII ст. старажытнаруская дзяржава распалася (адна частка падпала пад уладу мангола-татараў, а на другой узнікла ВКЛ), вылучыліся асобныя ўсходнеславянскія народы, кожны са сваёй мовай. Такая канцэпцыя існавала як афіцыйная ў савецкі час. Яна адпавядала імкненню зліць усходнеславянскія мовы ў адзіную рускую, бо старажытнаруская мова нібыта з’яўляецца калыскай усіх трох моў. І першая канцэпцыя, і другая датычацца тых часоў, калі мова мела вусна-гутарковую форму, гэта значыць ёй карысталася большасць насельніцтва ў паўсядзённым жыцці. Гісторыя ж літаратурнай мовы звязана з узнікненнем пісьма ў таго ці іншага народа (слова літаратурная ад лац. Littera – ‘знак пісьма’). Такім чынам, усю гісторыю мовы падзяляюць на дзве часткі – дапісьмовую і пісьмовую. Пісьмовая эпоха ў гісторыі ўсходніх славян пачынаецца з XI ст., калі на іх тэрыторыю пачалі пранікаць старажытныя кнігі з паўднёваславянскіх краін (Балгарыі, Македоніі, Сербіі). Гэта былі пераклады з грэчаскай мовы царкоўнаславянскіх кніг, зробленыя Кірылам і Мяфодзіем. У аснову былі пакладзены балгара-македонскія гаворкі, якія і замацаваліся ў царкоўнай літаратуры. Зараз гэту мову называюць стараславянскай (першыя пераклады) або царкоўнасла-вянскай (кнігі пазнейшай царкоўнай літаратуры). Усходнія славяне карысталіся гэтай пісьмовай мовай для напісання кніг пераважна царкоўных. Але царкоўнаславянская мова была для іх усё ж чужой, не заўсёды зразумелай. І таму для напісання кніг свецкага характару (дакументы, законы, прыватныя лісты, арыгінальная літаратура) выкарыстоўвалі побач з царкоўнаславянскай мовай гутарковую мову (эканамічныя, юрыдычныя, палітычныя тэрміны). Менавіта такія помнікі і адлюстроўвалі асаблівасці жывога маўлення ўсходніх славян (надпіс на крыжы Е. Полацкай 1161 г., граматы на пергаменце, берасцяныя граматы і інш.). Такім чынам складвалася агульнаўсходнеславянская мова, на аснове якой і фарміраваліся затым літаратурныя мовы ўсходнеславянскіх народаў (рускіх, беларусаў, украінцаў). Асаблівасцю гісторыі беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду з’яўляецца тое, што складвалася яна паступова шляхам насычэння мясцовымі моўнымі рысамі тэкстаў на агульнаўсходнеславянскай мове – агульнай пісьмовай мове ўсходніх славян XI – XIV стст. У помніках XIII ст. усё больш выяўляюцца мясцовыя моўныя рысы, што сведчыць аб фарміраванні беларускай мовы. У гэты час на захадзе і поўдні ўтвараецца ВКЛ, на ўсходзе – Маскоўская дзяржава.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 3770; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |