Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі

 

Лексікаграфія зарадзілася ў розных народаў свету, у тым ліку ў беларускага, з неабходнасці тлумачэння незразумелых слоў, што пранікалі ў тую ці іншую мову з розных крыніц. Беларуская лексікаграфія ўзнікла ў пачатку XVI ст. і прайшла тры этапы ў сваім развіцці.

Першы этап – даслоўнікавы – звязаны з дзейнасцю беларускага першадрукара Ф. Скарыны. Менавіта з яго рукапісных глос, пры дапамозе якіх Ф. Скарына тлумачыў незразумелыя стараславянскія або іншамоўныя словы словамі беларускай мовы на палях сваіх выданняў «Бібліі», «Малой падарожнай кніжыцы», «Псалтыра», і пачынаецца развіццё беларускай лексікаграфіі. Ф. Скарына растлумачыў каля 200 слоў.

Другі этап – ранні слоўнікавы (канец XVI–XIX ст.) – характарызуецца не толькі з’яўленнем невялікіх, але ўжо асобных тлумачальных даведнікаў да канкрэтных тэкстаў, пры якіх яны і змяшчаліся, але і выданнем самастойных, больш поўных па ахопе лексічнага матэрыялу даведнікаў – лексісаў і лексіконаў. У канцы XVI ст. у сувязі з развіццём кніжнай справы функцыі такіх даведнікаў пашырыліся. Першы друкаваны перакладны слоўнік («Лексисъ» Л. Зізанія) быў выдадзены ў 1596 г. У ім 1061 слова: царкоўнаславянскія і запазычаныя словы, перакладзеныя на старажытнабеларускую мову. Наступным друкаваным слоўнікам быў «Лексиконъ» П. Бярынды, які выйшаў у 1627 г. і налічваў каля 7000 слоў: стараславянскія і запазычаныя словы (грэчаскія, чэшскія, нямецкія), растлумачаныя адпаведнымі словамі старажытнай беларускай, украінскай, часткова рускай і польскай моў. Гэта першы шматмоўны перакладны слоўнік. У XVII–XVIII стст. выходзілі з друку і іншыя слоўнікі, але яны не мелі такога вялікага значэння для развіцця беларускай лексікаграфіі, як «Лексисъ» Л. Зі-занія і «Лексиконъ» П. Бярынды.

Са слоўнікаў XIX ст. (рукапісных і друкаваных) найбольш каштоўны тлумачальны «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1870 г.). У ім поўна адлюстравана лексіка жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). Аўтар выяўляе значэнні мнагазначных слоў, дае граматычную характарыстыку і ўказвае на сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх.

Трэці этап – этап высокаразвітай лексікаграфіі (канец XIX–XX ст.) – характарызуецца з’яўленнем разнастайных тыпаў і відаў слоўнікаў, што звязана з пашырэннем функцый мовы, неабходнасцю абслугоўвання разнастайных сфер грамадства. Цэнтрамі лексікаграфічнай працы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН, кафедры беларускай і рускай моў ВНУ рэспублікі. Зборам, сістэматызацыяй матэрыялу і ўкладаннем слоўнікаў займаюцца як калектывы навуковых супрацоўнікаў гэтых устаноў, так і асобныя вучоныя-мовазнаўцы.

Літаратура

 

1. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: курс лекцый / Л.А. Антанюк, Б.А Плотнiкаў. – 3-е выданне. – Мінск: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005. – 240 с.

1. Беларуская мова: вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / пад рэд. Л.М. Грыгор'евай. – Мінск: Выш. шк., 1994. – 367 с.

2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Минск, 1994.

3. Губкіна, А.В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка / А.В. Губкіна, В.А. Зразікава. – Мінск, 2009. – 200 с.

5. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

10. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996. – С. 178−256.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Слоўнікі беларускай мовы | Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1070; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.