КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі
Гутарковы, або размоўны, размоўна-бытавы, стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення. Ужываецца пры моўных зносінах з адной або некалькімі асобамі ў неафіцыйных абставінах, і, як правіла, у вуснай дыялагічнай форме. У пісьмовай форме выкарыстоўваецца ў тэкстах мастацкага стылю і асобных жанрах публіцыстычнага. Тыповыя ўмовы, пры якіх адбываецца гутарка на бытавую тэму, – неафіцыйнасць і нязмушанасць, адсутнасць папярэдняга абдумвання, спантаннасць размовы. Гутарковая мова звязана з канкрэтным характарам мыслення, з патрэбамі штодзённых зносін, таму ў ёй шмат канкрэтна-бытавых слоў. Гутарковай мовай людзі выказваюць свае думкі, пачуцці, ацэнкі. У гутарцы выразна праяўляюцца адносіны аўтара да прадмета гаворкі, да суразмоўнікаў. У гутарковым стылі ўжываюцца эмацыянальна-ацэначныя словы, пераважна простыя сказы, па мэце выказвання большасць пытальных і пабуджальных сказаў, клічных па інтанацыі, звароткі, простая мова ў форме дыялога, выклічнікі, часціцы. Для гутарковай мовы характэрна эліптычнасць, якая ў сінтаксісе выяўляецца праз разнастайнасць няпоўных сказаў, фрагментарнасць, пэўная самастойнасць частак сказа. Размоўцу даводзіцца на хаду падбіраць найбольш дакладныя і значныя ў камунікатыўным плане моўныя сродкі, папраўляць папярэдне сказанае. Гутарковы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў не толькі падборам моўных сродкаў, але і наяўнасцю пры размове жэстаў, мімікі, інтанацыі. Гутарковы стыль у залежнасці ад мэт і ўмоў выступае ў дзвюх разнавіднасцях – размоўна-бытавым і размоўна-афіцыйным. 1. Размоўна-бытавы тэкст. Маці іншы раз возьме ды скажа: – І чаму ты, дачухна, такая? Няўжо табе больш за ўсіх трэба? Свету белага не бачыш. – Затое, мамачка, лён які! Маці адразу лагаднее. – Ох, і няўрымслівая! І ў каго ты такая ўдалася? (Паводле А. Васілевіч). 2. Размоўна-афіцыйныя тэксты. а) – Аднак з гэтым пытаннем усё. Як дамовіліся, – Сасноўскі лёгка ляпнуў далонямі па стале і звярнуўся да Максіма афіцыйна з прыкметнай нецярплівасцю занятага чалавека: – Што ў вас? Максім пачаў расказваць пра маладых будаўнікоў, у якіх нарадзілася двойня. Сасноўскі адразу зразумеў, што размова ідзе пра кватэру, і ўздыхнуў. – Слухайце, Карнач, а чаму вам не націснуць на свайго галаву? – На Кіслюка? Націснуў. – І што? – Дамовіліся, што… будзе выдзелена кватэра ў доме рачнікоў, з працэнтаў гарсавета. – Дык вы прыйшлі паведаміць мне гэтую радасную навіну? – спытаў Сасноўскі з іроніяй. – Потым я даведаўся, што кватэра перадаецца другому… – Каму? Максім удыхнуў паветра і зірнуў на Ігнатовіча, прысутнасць якога была ў такі момант зусім непажаданая. – Вашаму сыну. (Паводле І. Шамякіна) б) – Некаторыя высокаадукаваныя таварышы больш хітра і дыпламатычна ўхіляліся ад калгаса. Наш паважаны пракурор таварыш Кляўкоў паставіў райкому ультыматум: ён, бачыце, згодзен, нават праяўляе ініцыятыву, але толькі ў адзін калгас – у Чкалава… А вядома, што Дубадзел працеу нядрэнна і няма патрэбы яго здымаць… Не можам мы, таварышы, ісці па лініі замены ўсіх старых старшынь… А ларчык проста адчыняўся, як кажуць… Пракурор некалі завёў справу на Дубадзела, справа аказалася ліпавая, райком не падтрымаў… Вось Кляўкоў і вырашыў забіць трох зайцоў: адпомсціць Дубадзелу, аднавіць свій прэстыж і калі ўжо ісці, то ісці ў лепшы калгас!.. – Хлусня ўсё гэта! – не вытрымаў і крыкнуў з месца Кляўкоў. – Сукін сын ён, ваш Дубадзел! Нягоднік! Ад яго дзве калгасніцы нарадзілі і адна зноў цяжарная, сям’ю разбіў, а вы яго абараняеце (Паводле І. Шамякіна) І першы, і другія дыялогі характарызуюцца непадрыхтаванасцю, нязмушанасцю размовы, ужываннем няпоўных сказаў, экспрэсіўных сродкаў. Аднак другія стэксты адрозніваюцца пэўнай афіцыйнасцю, якая выражаецца ў ветлівай форме звароту на “вы”, па імені, па прозвішчы.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 4517; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |