КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту
Жанры навуковага стылю. Жанры навуковага стылю – канкрэтныя разнавіднасці навуковых тэкстаў, якія адрозніваюцца па функцыях і структуры, напрыклад, навуковы артыкул, рэцэнзія, рэферат і інш. Гэтыя жанры навуковых тэкстаў аб’яднаны агульнымі ўласцівасцямі, яны з’яўляюцца другаснымі жанрамі (складаюцца на аснове арыгінальных, першасных тэкстаў). Звычайна пад тэкстам маюць на ўвазе менавіта пісьмовы прадукт маўленча-мысліцельнай дзейнасці чалавека, ён істотна адрозніваецца ад вуснага маўлення. Пісьмовы тэкст максімальна стандартызаваны і ўнармаваны. Кампазіцыйна навуковы тэкст утрымлівае тры часткі: уступную (аглядную), асноўную і заключную (выніковую). Выбар кампазіцыі навуковага тэксту залежыць ад розных фактараў: пастаўленай навуковай задачы, метаду даследавання, навукі, жанру, традыцый, індывідуальнага стылю аўтара. У жанравых адносінах навуковы стыль з’яўляецца адным з самых разнастайных. Асноўнымі жанрамі навукова-вучэбнага падстылю з’яўляюцца анатацыя, рэферат, канспект, тэзісы. Рэферат (ад лац. reffere – ‘дакладваць, паведамляць’) – сціслае, кампазіцыйна арганізаванае, адэкватнае паводле сэнсу выкладанне зместу крыніцы інфармацыі (кнігі, артыкула, даследавання). Мэта рэферата – перадаць асноўную, галоўную інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў першасным тэксце, новыя і істотныя звесткі. Рэферат павінен быць інфарматыўным, вызначацца паўнатой выкладання, аб’ектыўна перадаваць змест тэксту (кнігі). Рэферат можа быць рэпрадуктыўным, які ўзнаўляе змест першаснага тэксту, і прадуктыўным, які ўтрымлівае крытычны, творчы аналіз і асэнсаванне тэксту крыніцы. Сярод рэпрадуктыўных рэфератаў вылучаюць рэферат-канспект і рэферат-рэзюмэ. Прадуктыўныя рэфераты прадстаўлены рэфератам-аглядам (некалькіх тэкстаў або розных пунктаў гледжання) і рэфератам-дакладам, які мае разгорнуты характар і побач з аналізам інфармацыі дае аб’ектыўную ацэнку стану праблемы. У структуры рэферата кожнага тыпу можна выдзеліць тры асноўныя кампаненты: – бібліяграфічнае апісанне; – рэфератыўны тэкст; – даведачны апарат. Як і кожны навуковы тэкст, рэферат мае пэўную кампазіцыю: – уступ (уводзіны), дзе прыводзяцца выходныя звесткі пра тэкст, інфармацыя пра аўтара, тэма і праблема даследавання; – пералік асноўных пытанняў і праблем, пра якія гаворыцца ў першакрыніцы, вызначэнне кампазіцыі тэксту; – аналіз самых важных, на думку аўтара, пытанняў, наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу; – агульныя высновы, вынікі па разгледжаных праблемах тексту. Трэба адзначыць, што мова рэферата ўтрымлівае характэрныя для дадзенага жанру навуковага стылю клішэ, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных частках тэксту рэферата (аўтар аналізуе праблему...; далей разглядаецца...; такім чынам, аўтар прыходзіць да высновы, што...). Анатацыя (ад лац. “аnnotatio” – заўвага) – сціслая характарыстыка тэксту з пункту гледжання зместу, формы і іншых асаблівасцей. Сутнасць і прызначэнне анатацыі заключаецца ў тым, што яна дае кароткую (сціслую) характарыстыку інфармацыі і адказвае на пытанне, пра што гаворыцца ў тэксце. Анатацыя дае агульнае ўяўленне пра змест твора, можа даваць папярэднюю інфармацыю пра незнаёмы тэкст і тым самым дапамагае ў пошуку і адборы неабходнай інфармацыі. Вызначаюць наступныя віды анатацый: даведачныя, рэкамен-давальныя, агульныя, спецыялізаваныя, групавыя і інш. Аднак у навуковай дзейнасці найбольшае распаўсюджанне атрымалі даведачныя анатацыі. Кожная анатацыя мае дзве абавязковыя часткі: 1) бібліяграфічнае апісанне – перад тэкстам анатацыі даюцца выходныя даныя (аўтар, назва, месца і час выдання) у намінатыўнай форме. Гэтыя даныя магчыма ўключаць і ў першую частку анатацыі; 2) тэкст анатацыі. Звычайна анатацыя складаецца з дзвюх частак. У першай частцы фармулюецца асноўная тэма тэксту, артыкула; у другой частцы пералічваюцца (называюцца) асноўныя палажэнні, задачы, робяцца высновы. Суб’ект дзеяння ў анатацыі звычайна не называецца, таму што ён зразумелы, вядомы з кантэксту; актыўна ўжываюцца пасіўныя канструкцыі. У анатацыі вызначаецца, што новага змяшчае дадзены твор у параўнанні з іншымі. Галоўная памылка пры складанні анатацыі – празмернасць інфармацыі з тэксту, паўторы, неабавязковыя фразы, наяўнасць уласных ацэнак. Анатацыя мае строга лагічную кампазіцыю, кожная частка яе павінна пачынацца з чырвонага радка. Тэзісы – коратка сфармуляванае асноўнае палажэнне даклада, навуковага артыкула. У тэзісах лагічна і сцісла выкладаецца асноўная думка. Кожны тэзіс, які складае звычайна асобны абзац, асвятляе нейкую мікратэму. Тэзісы з’яўляюцца адным з найбольш устойлівых з пункту гледжання нарматыўнасці жанраў навуковага стылю. Да тэзісаў прад’яўляюцца патрабаванні стылістычнай чысціні і аднароднасці мовы, у іх недапушчальныя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі, змешванне форм розных жанраў (анатацыі, рэзюмэ, плана і г.д.). Такім чынам, сферы прымянення навуковага стылю вельмі шырокія і разнастайныя. Апошнім часам з улікам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў грамадстве гэты стыль аказвае дастаткова моцны ўплыў на літаратурную мову. Таму кожны спецыяліст павінен добра ведаць навуковую тэрміналогію сваёй спецыяльнасці, умела карыстацца рознымі жанрамі навуковага стылю ў залежнасці ад сітуацый у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Літаратура
1. Булахов, М.Г. Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков / М.Г. Булахов. – Минск, 1979. 2. Винокур, Т.Т. Закономерности стилистического использования языковых единиц / Т.Т. Винокур. – М., 1980. 3. Губкіна, А.В., Зразікава, В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009. – 200 с. 3. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. – Мінск, 1960. 4. Каўрус, А.А. Культура слова / А.А. Каўрус. – Мінск, 1983. 5. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2001. 6. Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеянняў. – Мінск, 1976. 7. Пумпянский, А.Л. Информационная роль порядка слов в научной и технической литературе / А.Л. Пумпянский. – М.: Наука, 1974. – С. 56 – 65. 8. Розенталь, Д.Э. Практическая стилистика русского языка / Д.Э. Розенталь – М., 1965. – С. 68 – 69. 9. Справочник-практикум. Культура устной и письменной речи делового человека. Для самообразования. – Минск: Флинта, Наука, 1997. 10. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996. 11. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 1976. 12. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы / А.К. Юрэвіч. – Мінск, 1983.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 3913; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |