КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сымон Будны
(каля 1530 – 1583)
Сымон Будны – выдатны дзеяч беларускай Рэфармацыі, таленавіты пісьменнік, педагог і філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ ст. было шырока вядома ў Англіі, Германіі, Італіі і іншых краінах Заходняй Еўропы. Паходзіў з сям’і дробнага шляхціца. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. Апрача роднай беларускай мовы, ён ведаў грэчаскую, лацінскую, польскую, валодаў іўрытам, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах. На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра асветніка выйшлі кнігі “Катэхізіс”, “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562), “Аб галоўных артыкулах хрыс-ціянскай веры” (Лоск, 1576), пераклады Бібліі (1570), Апокрыфаў і інш. Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў яго пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных еўра-пейскіх перакладчыкаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як Сымон Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычны ўзровень выдання Новага Запавету 1574 года быў, бадай, самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе. Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. Ён выказваў свае погляды па праблемах веры, аб “мірскім” прызначэнні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Ягоныя казанні з ахвотаю слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Заслаўя, Лоска, Полацка. Таямніца такай папулярнасці твораў Сымона Буднага – найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзян паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, жыць паводле Божых запаведзяў. Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі фізічнай расправы над іншадумцамі. З’яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супраць досыць магутнага ў ХVІ ст. руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў. Сацыяльна-палітычныя і прававыя ідэі Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў – Астафея Валовіча і Льва Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы Сымону Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талерантнасці і вяршэнстве законаў. Імя Сымона Буднага ўключана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячаў славянскай культуры ЮНЕСКА.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 2874; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |