Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Падзелы Рэчы Паспалiтай i далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi




 

На фоне эканамiчнага развiцця еўрапейскiх краiн у ХYII - ХYIII ст. Рэч Паспалiтая выглядала застылай у летаргiчным сне. Узровень канца ХYI ст. застаўся вышэйшай адзнакай гаспадарчай i ваеннай магутнасцi краiны. Каб рушыць наперад - патрэбны рэформы ў грамадстве: палiтычныя, ваенныя, эканамiчныя. Неабходнасць была і ў канцынтрацыі ўлады ў руках манарха-дыктатара. Шляхта ж не жадала паступiцца сваiм усеўладзем, якое перарастала ў разгул анархii. Вольны Сойм, "дзякуючы" "лiберум вета," стаў недзеяздольным. Такое становiшча ў Рэчы Паспалiтай старанна апекавалi суседзi: Прусiя, Аўстрыя i Расiя. Iм было выгадна мець суседам слабую краiну. Але з 60-х гадоў ХYIII ст. у Польшчы "РП" пачала праводзiцца iнтэнсіўная рэфармацыйная дзейнасць. Дзякуючы рэформам Тызенгаўза на паўночным захадзе Беларусi з'явiлася значная колькасць мануфактур, скасоўваецца шэраг прывiлей шляхты, арганiзуецца i працуе "адукацыйная камiсiя". У 1764 г. было ўведзена абмежаванне наўжытак права "лiберум вета", але ўжо гэтыя рэформы прывялi да незадаволенасцi з боку магнатаў, якiя iмкнулiся як i раней панаваць у краiне. Грамадства аказалася расколатым на варожыя групоўкi, якiя шукалi падтрымкі ў больш моцных суседзяў: Расii, Аўстрыi, Прусii. З дапамогай апошнiх пачалi стварацца канфедэрацыi "узброенныя арганiзацыi": у 1767 г. у Слуцку i Тарунi (Расiя iПрусiя). У адказ на гэта была створана канфедэрацыя ў Бары (Украiна 1768г). Пачалiся межусобныя войны. Расiя для абароны праваслаўных увяла 40 тыс. войска, якое i разбiла барскiх канфедэратаў у 1771 годзе. Пасля гэтых падзей адбываецца ў 1772 годзе першы падзел Рэчы Паспалiтай. Да Расii адыйшла ўсходняя частка Беларусi з гарадамi Полацк, Вiцебск, Ворша, Магiлеў, Рагачоў, Гомель. Але нават гэта трагiчная падзея не астанавiла варагуючыя магнацкiя групоўкi. Выратаваць Рэч Паспалiтую магла толькi цэнтралiзацыя. Такая спроба была зроблена 3 мая 1791 года, падчас прыняцця канстытуцыi Рэчы Паспалiтай - першай у Еўропе. Канстатуцыя 3 мая заклала асновы вываду Рэчы Паспалiтай з палiтычнагу крызiсу i ставiла яе на шлях буржуазнага развiцця. Але час рэфармавання быў ўпушчаны. Ды гэтыя мерапрыемствы выклiкалi незадаволенасць у Расii, Аўстрыi i Прусii. У сярэдзiне мая 1792 года Расiя накiравала ў Польшчу 100 тыч. войска. Пад час баявых дзеянняў войскi Рэчы Паспалiтай панеслi паражэнне Опсай, Мiрам, Зельвай, Бярэсцем. Рэч Паспалiтая капiтулiравала, канстытуцыя 1791 года была адменена. А ў студзенi 1793 года Прусiя, Аўстрыя i Расiя ажыццявiлi другi падзел Рэчы Паспалiтай. Да Расii адыйшлi землi Беларусi па лiнii Друя-Пiнск. Стала зразумела, што ад канчатковага падзелу Рэчы Паспалiтай можа выратаваць рашучае супраціўленне аб'яднанага грамадства. Паўстанне 1794г. на чале з Тадэвушам Касцюшкам давала для гэтага апошнi шанс. Але атрады Касцюшкi не вытрымалі ўдары рускiх войск на чале з Суворавым. 6 лiстапада 1794 года рускiя войскi занялi Варшаву. Паўстанне было разгромлена, чакаць выратавання Рэчы Паспалiтай цяпер не было адкуль. У кастрычнiку 1795 года Расiя, Прусiя, Аўстрыя ажыццяўляюць трэцi падзел Рэчы Паспалiтай. Па iм уся тэрыторыя Беларусi была далучана да Расiйскай iмперыi. Сяляне, гараджане спакойна ўспрынялi далучэнне да Расii. Новыя парадкi заўсёды неслі ў сябе надзею на лепшую будучыню, на мiрнае жыццё.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 766; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.