Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыял-дэмакратычны рух. Узнікненне і дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.)

 

Грамадскі лад большасці еўрапейскіх краін у ХІХ ст. засвоіў парламенцкую форму кіравання і партыйна-палітычную сістэму выяўлення грамадскіх інтарэсаў. Партыі кансерватыўнага і ліберальнага накірункаў спаборнічалі паміж сабой за права мець сваіх прадстаўнікоў у парламентах, уплываць на дзейнасць урадаў (у Германіі, Аўстра-Венгрыі) альбо нават фарміраваць іх (у Англіі, Францыі). Напрыканцы ХІХ ст. у партыйна-палітычнае жыццё заходнееўрапейскіх краін упісаліся партыі сацыял-дэмакратычнай арыентацыі, якія перажылі камуністычны радыкалізм К. Маркса, адцураліся лозунгаў Парыжскай камуны і ўзяліся адстойваць інтарэсы рабочых і сярэдніх слаёў грамадства. Для Расіі і Беларусі ўсё гэта было яшчэ наперадзе, дакладней - магло быць. Грамадска-палітычныя працэсы, якія назіраліся на Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст., сацыяльная напружаннасць, імкненні кожнага класа, сацыяльнай групы абараніць свае інтарэсы на палітычнай арэне таксама падштурхнулі да ўтварэння розных палітычных партый і арганізацый. Аднак на фарміраванне і дзейнасць палітычных партый на Беларусі паўплывала канкурэнтная барацьба паміж рускім, польскім і яўрэйскім капіталам, палітычнымі элітамі Расіі і Польшчы. Палітычныя партыі і групоўкі Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. можна класіфікаваць наступным чынам: 1) кансерватыўна-манархічныя; 2) ліберальна-апазіцыйныя; 3) сацыял-дэмакратычныя; 4) неанародніцкія. Сярод іх вызначаліся агульнарасійскія і нацыянальныя. Галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў пачатку ХХ ст. адыгрывалі агульнарасійскія партыі і групоўкі. Арганізацыі расійскага манархічнага напрамку на Беларусі былі вельмі слабыя. Больш прыкметным быў ліберальна-апазіцыйны рух. Мясцовыя дваране патрабавалі ўвесці земствы, скасаваць абшчыннае землекарыстанне, узмацніць ахову прыватнай зямельнай уласнасці. Ліберальная гарадская інтэлігенцыя гуртавалася вакол культурна-асветніцкіх таварыстваў. На падставе ліберальных плыняў узніклі мясцовыя арганізацыі будучай партыі народнай свабоды (кадэты). Галоўнае іх патрабаванне ў той час - канстытуцыйная манархія. Сярод яўрэйскай супольнасці Беларусі напачатаку ХХ ст. атрымаў пашырэнне сіянісцкі рух. Сама назва "сіянізм" паходзіць з гары Сіён у Іерусаліме, дзе, паводле старажытных біблейскіх паданняў, існаваў храм цара Давіда. Сусветная сіянісцкая арганізацыя была ўтворана ў 1897 г. у Базелі (Швейцарыя). У жніўні 1902 г. з дазволу ўладаў у Мінску адбыўся Усерасійскі з'езд сіяністаў. Пазней сіянізм на Беларусі ўяўляў моцны палітычны рух, куды ўваходзілі партыі сіянісцкага і прасіянісцкага кшталту. Галоўным сэнсам сіянізму з'яўлялася ідэя асобнай выключнасці яўрэйскай нацыі, адасаблення яўрэяў ад неяўрэяў, стварэння яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне. З 80-х гг. ХІХ ст. з'явіліся сацыял-дэмакратычныя плыні, якія пачалі сваю дзейнасць з прапаганды марксізму. Яго прыхільнікі верылі ў непазбежнасць гібелі капіталістычнага ладу, лічылі пралетарыят галоўным рэвалюцыйным атрадам, увасабленне дыктатуры якога - вызначыць шлях да перамогі сацыялістычнага грамадства. На Беларусі першы сацыял-дэмакратычны гурток быў утвораны студэнтам Э. Абрамовічам у Мінску летам 1884 г. У канцы 80 - пачатку 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя гурткі ўтварыліся ў Вільні, Гродне, Віцебску, Гомелі, Смаргоні. У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы, на якім утварыўся Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Прыкметны рост рабочага руху ў Расіі ў сувязі з масавай агітацыяй сацыял-дэмакратаў, утварэнне на гэтай аснове буйных рэгіянальных сацыял-дэмакратычных арганізацый паставілі на чаргу пытанне аб аб'яднанні іх у партыю. З гэтай нагоды менавіта ў Мінску ў пачатку сакавіка 1898 г. быў скліканы з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газеты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. У 1903 г. спачатку ў Бруселі, а потым у Лондане адбыўся ІІ з'езд РСДРП, які прыняў Першую праграму партыі. Канчатковай мэтай расійскіх сацыял-дэмакратаў абвяшчалася пабудова сацыялістычнага грамадства праз пралетарскую рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту. З'езд раскалоўся на дзве фракцыі - бальшавікоў і меншавікоў, якія мелі спачатку розныя погляды на тактычныя і арганізацыйныя пытанні. А потым яны склалі два напрамкі, фактычна дзве партыі ў расійскай сацыял-дэмакратыі. У 1903-1904 гг. групы РСДРП узніклі ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Магілёве, Мазыры, Брэсце і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Дзеля кіраўніцтва сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі на Беларусі ЦК РСДРП стварыў у 1904 г. Палескі камітэт і Паўночна-Заходні камітэт. Бальшавікі і меншавікі ўваходзілі разам у адзіныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Значны ўплыў на развіццё грамадска-палітычнага руху ў Беларусі аказвалі неанародніцкія арганізацыі і партыі, г. зн. тыя, якія таксама ставілі сацыялістычныя мэты, але трымалі арыенцір галоўным чынам на сялянства і разначынную інтэлігенцыю. Яны ўвайшлі ў агульнарасійскую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якая ў студзені 1902 г. абвясціла сябе самастойнай партыяй. Праграма эсэраў мела антыкапіталістычную накіраванасць. Эсэры бачылі сацыялізм як згуртаванне самакіруючых вытворчых асацыяцый у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Яны патрабавалі пераходу ўсёй зямлі ў агульнанародны набытак без выкупу на правах параўнальнага землекарыстання для сялянства. Па нацыянальнаму пытанню эсэры выступалі за "безумоўнае права нацыянальнасцей на самавызначэнне", федэратыўныя адносіны паміж імі, увя-дзенне роднай мовы ва ўсе мясцовыя, грамадскія і дзяржаўныя ўстановы. Галоўным тактычным сродкам барацьбы яны абвясцілі тэрор супраць царскіх саноўнікаў. Эсэры былі галоўнай партыяй неанародніцтва. Пачатак ХХ ст. быў адзначаны ўздымам беларускага нацыянальнага руху. На аснове культурна-асветніцкіх гурткоў зімой 1901-1902 гг. у Пецярбургу была створана палітычная арганізацыя, якая таксама ставіла культурна-асветніцкія, прапагандысцкія мэты. У ёй вызначалася плынь на чале з братамі Луцкевічамі, якая імкнулася нейкім чынам дыстанцыявацца ад польскага ўплыву. Імі была ўтворана не раней 1903 г. Беларуская рэвалюцыйная грамада. Пазней яна стала называцца Беларуская сацыялістычная грамада. Арганізатарамі і кіраўнікамі партыі былі А. Луцкевіч, І. Луцкевіч, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка), А. Уласаў і іншыя. Адразу БСГ заявіла пра сябе як партыя сацыялістычнай арыентацыі. У праграме БСГ не праводзілася прынцыповай розніцы паміж пралетарыятам, сялянствам і іншымі групамі працоўных. Як і эсэры, БСГ аб'яднала іх у адну сацыяльную катэгорыю - працоўны народ і ў роўнай ступені імкнулася знайсці апору ў рабочым класе, сялянстве, інтэлігенцыі. Партыя пастанавіла дабівацца аўтаноміі Паўночна-Заходняга краю з сеймам у Вільні, культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей і вырашыла распрацаваць зямельную праграму на аснове канфіскацыі без выкупу маёнткаў паноў, казённых і іншых. Такім чынам, асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі Беларусі напярэдадні першай расійскай рэвалюцыі знаходзіліся ў стане афармлення, пошукаў у вызначэнні сваіх палітычных пазіцый. Найбольш актыўна заявілі пра сябе расійскія сацыял-дэмакраты, Бунд, эсэры. Што датычыцца беларускага нацыянальнага руху, то ён рабіў першыя крокі на хвалі культурна-асветніцкіх і неанародніцкіх ідэй.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі ў другой палове XIX ст | Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1036; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.