Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сталыпiнская аграрная рэформа ў Беларусi

 

Першая рэвалюцыя яскрава паказала неабходнасць хутчэйшага вырашэння аграрнага пытання. Iнiцыятарам i галоўным выканаўцам рэформы ў е/с выступіў П. А. Сталыпiн, які ўсвядоміў неабходнасць ломкi сярэднявяковых форм уладяння зямлей з мэтай расчысцiць для капiталiстычнага развiцця. Мэты рэформы: 1. разбiць адзiны агульнасялянскi фронт супраць памешчыкаў; 2. раскалоць веску, паскорыць працэс стварэння класа сельскай буржуазii; 3. забяспечыць умовы шпаркага развiцця эканомiкi краiны. Сродкамi вырашэння гэтых мэт, на думку Сталыпiна былi: 1. разбурэнне сялянскай абшчыны; 2. насаджэнне хутароў i перасяленне "лiшняга" з еўрапейскай часткi Расii сялянства ў Сiбiр i на Далекі ўсход; 3. пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстання. Першапачатковым, зыходным этапам рэформы, неабходным для станаўлення прыватнай сялянскай зямельнай уласнасцi з'яўлялася разбурэнне сялянскай абшчыны. Указ ад 9 лiстапада 1906 года дазваляў кожнаму гаспадару выйсцi з абшчыны i замацаваць у асабiстую уласнасць сваю надзельную зямлю. На рэалiзацыю рэформы на Беларусi пэўны адбiтак наклаў велiкадзяржаўны накiрунак палiтыкi царызму, якi праявіўся па насаджэнню на Беларусi рускага землеўладання. Толькі ў Гродзенскай губернii за 1905-1912 гг. рускiя пасяленцы купiлi амаль 28 тыс. дзесяцiн зямлi. На Беларусi быў створаны спецыяльны фонд для рускiх перасяленцаў. На Беларусi, больш чым дзе, шпарка прапагандавалася ў друку хутарская гаспадарка, стваралiся паказальныя хутары, якiя забяспечвалiся сартавым насеннем, пародзiстай жывелай, навейшым iнвентаром i машынамi. У Вiленскай губернii да 1913 года было арганiзавана 387 паказальных гаспадарак, з зямельнай плошчай у 5, 6 тыс. дзесяцiн. З мэтай iнтэнсiфiкацыi с/г, павышэння культуры земляробства i жывелаводства, прымалiся меры па ўзмацненню агранамiчнай i ветэрынарнай службы. Арганiзовывалiся пункты продажу i пракату ўдасканаленых с/г машын i прылад. Вынiкi рэформы: За 10 год ажыццяўлення рэформы ў 5-цi заходнiх губернiях было створана 12, 8 тыс. хутароў, якiя занялi плошчу каля 1, 4 млн. За 1904-1914 гг. з пяцi заходнiх губерняў перасялiлiся 368, 4 тыс. чалавек, з iх каля 70% - у 1907-1909 гг. Пiк перасяленцаў (102, 5 тыс.) прыйшоўся на 1909 год. Але сутыкнуўшыся з вялiкiмi цяжкасцямi частка перасяленцаў вярнулася ў Беларусь. Усяго за 1907-1914 гг. на Беларусь вярнулася 36, 5 тыс (каля 11%) перасяленцаў. За 10 гадоў рэформы ў кулацкiх гаспадарках узрасло выкарыстоўванне наемнай працы гадавых, сезонных i падзенных рабочых. К 1914 году колькасць парабкаў на Беларусi склала 200 тыс чалавек. Сталыпiнская рэформа стымулявала спецыалiзацыю у с/г Беларусi. К 1914 г. Беларусь стала адным з буйнейшых раенаў вырошчвання бульбы (17, 2% ад усей плошчы пад бульбай у еўрапейскай Расii), узраслi пасевы льну i збожжавых культур. Пасевы льну ў 1913 годзе складалi 100, 1 тыс. дзесяцiн, ураджайнасць збожжавых (жыта) узрасло i склала 53, 9 пудоў з дзесяцiны. Развiццё капiталiстычных адносiн узмацнiла класавую дыферэнцыяцыю беларускай вескi. Напярэднi першай сусветнай вайны бедната складала каля 70%, сяляне-сераднякi - 10-11% усяго сялянства. Сталыпiнская аграрная рэформа iстотна паскорыла працэс сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыi сялянства.

 

Беларусь у час першай сусветнай вайны.

 

Першая сусветная вайна, якая была распачата двумя ваенна-палiтычнымi блокамi (Траiсным Саюзам i Антантай) у лiпенi 1914 года да жніўня 1915 г. вайна наблiзiлася да гранiц Беларусi. У жніўнi 1915г. пачалося наступленне немцаў у накiрунку Коўна-Вiльня-Мiнск. 31 жніўня немцы захапiлi Свянцяны i Вiлейку. У пачатку верасня руская армiя пакiнула Вiльню, Гродна, Лiду, Брэст. Стаўка Вярхоўнага Глаўнакамандуючага была перанесена з Баранавiчаў у Магiлей. Да канца верасня рускай армiі ўдалося лiквiдаваць Свянцянскi прарыўў немцаў у раен азераў Свяслач i Нарач. У кастрычнiку 1915 года стабiлiзаваўся на лiнii Дзвiнск-Паставы-Баранавiчы-Пiнск. Каля паловы тэрыторыi Беларусi апынулася пад нямецкай акупацыяй. Беларусы трапiлі ў лiк тых гарадоў, землi якiх сталi арэнай бiтваў. Адступленне рускiх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым, часта прымусовым бежанствам соцен тысяч людзей, у большасцi старых, жанчын i дзяцей, на ўсход. Да пачатку 1916 года ў Мiнскай губернii знаходзiлася больш за 157 тыс. чалавек, у Вiцебскай - 90 тыс. чалавек, а праз Магiлеўскую губерню прайшло каля 1 млн. Царскiя ўлады спрабавалi выкарыстоўваць бежанцаў у якасцi таннай рабочай сiлы на пабудове дарог, мастоў, на работах па ўмацаванню баявых пазiцый. Аднак разлiкi не апраўдалiся, бо на 80% бежанцы былi няздольныя да фiзiчнай працы. На работы звязаныя з патрэбамi армii пасылалiся тысячы сялян прыфрантавой паласы. Летам 1916 годаў Мiнскай губернii на прымусовых ваенных работах былi заняты 219300 мужчын i жанчын, у Вiцебскай - 121300. Велiзарныя страты панеслi беларускiя сяляне ад рэквiзiцый на патрэбы армii: коней, буйной рагатай жывелы, збожжа, мукi, фуражу. Вайна, рэквiзiцыi, бежанства прывялi да заняпаду с\г на Беларусi. У весцы адчуваўся недахоп рабочых рук. За гады вайны ў Вiебскай, Магiлеўскай i Мiнскай губернях былi мабiлiзаваны ў армiю 634, 4 тыс. чалавек больш паловы працаздольных мыжчын. Пасяўныя плошчы з 1914 па 1917 гг. скарацiліся на 72, 3%, на 11, 4% паменшылася колькасць хатняй жывелы. Амаль на 1\9 зменшылiся зборы жыта i пшанiцы. У вынiку вайны парушылiся сувязi прамысловасцi Беларусi з рынкамi збыту i крынiцамi сыравiны. З наблiжэннем фронту каля 13 прамысловых прадпрыемстваў Беларусi былi эвакуiраваны, або дэманцiраваны. Гарады Беларусi былi перапоўнены вайскоўцамi i бежанцамi. Насельнiцтва Мiнска за 1915 год павялiчылася з 100 да 250 тыс. чалавек. Квартплата ўзрасла на 50-100%. Ва ўмовах прыфрантавой паласы, дзе дзейнiчалi ваенна-палявыя суды, працоўныя Беларусi не маглi даць адпор сваiм прыгнятальнiкам. У пачатку вайны на Беларусі ўлiчаны толькi 3 эканамiчныя аднадзенныя стачкi (Вiцебск, Мiнск). Удзельнiчала ў iх крыху больш за 300 чалавек. У 1915 годзе забастоўкi адбылiлiся ў 6, а ў 1916 годзе - у 11 населеных пунктах. Ва ўмовах прыфрантавой Беларусi рабочыя рэальна рызыкавалi жыццем. Таму мясцовы рабочы рух у той час быў нязначным па сваiх маштабах, практычна не рабіў уплыву на грамадскае жыцце краiны. З кастрычнiка 1916 года да лютага 1917 года на Беларусi адбылася толькi адна стачка. Сялянскi рух на Беларусi набыў своеасаблiвую форму разгрому харчовых i вiнных магазiнаў i лавак. Але ўлады навялi парадак пры дапамозе карных атрадаў i ваенна-палявых судоў. Па iх прыгавораў у Сененскiм, Мозырскiм i Iгуменскiм паветах былi павешаны 16 чалавек. З 1914 па 1917 г. на Беларусi адбылося 202 сялянсiя выступленнi. Наiбольш пашырынымi формамi руху з'яўлялiся патравы памешчыцкiх зямель i парубкi лясоў. Вышэй прыведзеныя факты сведчаць аб тым, што Беларусь у гады вайны ўступiла ў паласу эканамiчнага крызiса. Услед за эканамiчным крызiсам у краiне к пачатку 1917 года паспеў глыбокi палiтычны крызiс.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры | Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусi
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1598; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.