Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Удзел Беларусі ў заснаваннi i дзейнасцi ААН

 

Выхад Беларусi на мiжнародную арэну пасля II сусветнай вайны быў звязаны з утварэннем ААН. Урады заходнiх дзяржаў далi згоду на тое, каб, побач з СССР, раўнапраўнымi членамi ААН сталi Беларусь і Украiна. Гэтым прызнаваўся iх вялiкі ўклад у разгром фашызму i панесеныя iмі ў ходзе вайны каласальныя людскiя ахвяры i матэрыяльныя страты. 27 красавiка 1945г. мiжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, склiканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэннi БССР, УССР у лiк краiн-заснавальнiц гэтай арганiзацыi. Так наша рэспублiка ўпершыню ў гiсторыi стала членам самай прэстыжнай арганiзацыi, якая была створана ў мэтах падтрымкi мiжнароднага мiру i бяспекi, развiцця дзяржаўных адносiн памiж народамi. Членства БССР у ААН не прывяло да прынцыповых змен у становiшчы рэспублiкi як унутры краiны, так i на мiжнароднай арэне, да пашырэння яе функцый i паўнамоцтваў. Камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма, якая iснавала ў рэспублiцы i краiне, душыла ўсякую самастойнасць рэспублiк, нацый i народнасцей. Таму і ўдзел дэлегацыi БССР у рабоце ААН з самага пачатку насіў фармальны характар. Яна фактычна была часткай дэлегацыi СССР i галасавала сумесна з ёй па ўсiх пытаннях, якiя абмяркоўвалiся ў ААН. Беларусь, будучы членам ААН, развiвала сувязi з iншымi краiнамi, вывучала i абагульняла вопыт замежных краiн на аснове назiранняў за працэсамi, якiя адбывалiся ў свеце. Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамi i праектамi рэзалюцый. Па яе прапанове ў 1946г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю "Аб выдачы i пакараннi ваенных злачынцаў". Беларусь дабiвалася справядлiвага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без дыскрымiнацыi i прынiжэння годнасцi дзяржаў i народаў. З такiх пазiцый былi падпiсаны дагаворы з былымi саюзнiкамi Германii - Балгарыяй, Румынiяй, Венгрыяй i Фiнляндыяй 10 лютага 1947г. БССР атрымала дапамогу ад Адмiнiстрацыi дапамогi i адраджэння Аб'яднаных нацый таварамi, машынамi, абсталяваннем. Сваю лепту ўнесла дэлегацыя БССР і ў барацьбу супраць "халоднай вайны". Яна падтрымлiвала масавы рух за мiр, якi разгарнуўся ў свеце, адстойвала лiнiю на ўмацаванне мiжнароднага мiру i бяспекi, поўную лiквiдацыю каланiялiзму i iнш. Яна выступала з асуджэннем вайны, якую вялi ЗША ў В'етнаме, асудзiла агрэсiю Iзраiля ў 1967г. супраць арабскiх дзяржаў, аказвала падтрымку народу Паўднёвай Афрыкі ў iх барацьбе супраць расiзму. Беларуская дэлегацыя ў 1963г. падпiсала Маскоўскi дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (атмасферы, космасе i пад вадой). Яна таксама падпiсала шэраг мiжнародных актаў па палiтычных пытаннях, правах чалавека. Такiм чынам, Беларусь у пасляваенны перыяд выйшла на мiжнародную арэну дзякуючы ўступленню у ААН. Пастаянныя прадстаўнiцтвы БССР пачалi дзейнiчаць пры ААН, ЮНЕСКА (арганiзацыя займаецца пытаннямi адукацыi, навукi, культуры), МАП (Мiжнародная арганiзацыя працы) i iнш. Устанаўлiваюцца цесныя сувязi з дэлегацыямi iншых краiн па пытаннях эканамiчнага, палiтычнага i культурнага развiцця. Аднак усё гэта адбывалася ў фарватары палiтыкi СССР, таму i адносiны iншых краiн з БССР насiлi абмежаваны i несамастойны характар.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Гаспадарчае і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе | Эканамiчнае i сацыяльнае развiццё рэспублiкi (сярэдзiна 40-х - сярэдзiна 60-х гадоў)
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 2007; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.