Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна-эканамiчны крызiс у БССР (другая палова 80-ых гадоў)

 

Супярэчнасць жыцця ў сярэдзiне 80-ых гадоў асаблiва востра праявiлася ў эканомiцы. Адзiная сiстэма ўласнасцi, цэнтралiзаванае кiраўнiцтва, улада партнаменклатуры прывялi да поўнага адмаўлення ўласцiвых эканомiцы законаў яе развiцця. Намячалiся канкрэтныя меры па выхаду з цяжкага стану на ХХХ з'ездзе КПБ. План прадугледжваў рост прадукцыйнасцi працы на 20%. Намечаны былi канкрэтныя меры па развiццю розных галiн прамысловасцi. Больш канкрэтна наконт рэформы эканомiкi гаварылася на чэрвеньскiм (1987г) Пленуме ЦК КПСС. Намечаны былi меры па пераходу да дэмакратычнай сiстэмы кiравання, арыентацыя на рынкавую эканомiку. Было прадугледжана ажыццяўленне пераходу на гасразлiк i самафiнансаванне многiх прадпрыемстваў БССР. У лiку першых у 1987г. на гасразлiк перайшлi прадпрыемствы i арганiзацыi Мiнбыту, Мiнгандлю, Беларуская чыгунка i iнш. Была створана праграма "iнтэнсiфiкацыя". Яе мэта - паскарэнне НТП ва ўсiх галiнах вытворчасцi. Дапамогу ў ажыццяўленнi праграмы аказалi навуковыя ўстановы. Гэта прывяло да таго, што былi дасягнуты некаторыя паляпшэнні ў капiтальным будаўнiцтве, рабоце транспарту i сувязi, аднак надзеi на наблiжэнне да рыначнай эканомiкi праз гасразлiк i самафiнансаванне не апраўдалiся. Пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы накiроўвалiся на змягчэнне каманднага кiраўнiцтва з боку партапарату. У 1988г. быў прыняты новы Прыкладны статут калгаса. Павышалася роля працоўных калектываў, брыгад, ферм i г. д. Але ўжо ў 1990г. становiшча на сяле не палепшылася, а наадварот стала яшчэ горшым, асаблiва ў прадуктовым забеспячэннi насельнiцтва. Сiстэма прадуктовых талонаў стала звычайнай з'явай. У гэтых умовах узнiмаюцца пытаннi аб пераходзе да розных форм i спосабаў гаспадарання на зямлi. Закон 1990г. прадугледжваў прыватную уласнасць у БССР. У сацыяльнай сферы адбылiся некаторыя змены. Зарплата рабочых павысiласяна 30%, калгаснiкаў - на 32%. Павялiчылiся выплаты з грамадскiх фондаў спажывання. Былi падняты стаўкi зарплаты ў бюджэтнай сферы. Ажыццяўлялася жыллёвая праграма. 2 млн. чалавек атрымалi жыллё. Павялiчыўся выпуск тавараў народнага спажыванння. Эканомiка пачынае пераарыентоўвацца на сацыяльную сферу. Стваралiся магчымасцi падпарадкаваць вытворчасць iнтарэсам i патрэбам працоўных. Але выявіўся шэраг недастаткаў: iнэртнасць мыслення, арыентацыя на ВПК i г. д., сказалiся на развiццi эканомiкi. Нязмерную шкоду нанесла рэспублiцы аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавiка 1986г. З гаспадарчага абароту выведзена 300 тыс. га сельгасугоддзяў, а недабор сельгаспрадукцыi склаў 3,5 млрд. руб. На сацыяльнае развiццё БССР непасрэдны ўплыў аказвае i экалогiя. У пачатку 80-ых гадоў выкiды шкодных рэчаў у атмасферу склалi 3 млн. тон угод. Узровень забруджвання рэк i азёр дасягнуў крытычнай мяжы. Пад канец 80-х гадоў становiшча некалькi стабiлiзавалася. Былi пашыраны паўнамоцтвы Дзяржкамiтэта БССР па ахове прыроды. У 1990г. былi прыняты "Асноўныя напрамкi аховы i аздараўлення навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстоўвання рэсурсаў Беларусi на 1991-95г. г. i на перспектыву да 2000г. Такім чынам, на рубяжы 80-90 гадоў у сувязi са спадам вытворчасцi, нязмерным ростам цэн, высокiм узроўнем iнфляцыi становiшча ў сацыяльнай сферы ў рэспублiцы рэзка абвастрылася. Патрэбна было прыняць меры па выхаду з гэтага стану.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Развiццё навукi i культуры ў БССР (60-ыя - 80-ыя гады) | Станаўленне незалежнай РБ
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 548; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.