КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Утварэнне этнiчнай тэрыторыi
ТЭМА 6. ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ Асноўная літаратура 1.Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мн.: Беллітфонд, 2000. – С. 196 - 271. 2. 12. Французаў А. Казімір Андрэй Ягалавіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 2001. − № 6. – С. 59 - 64.
У канцы XIII–XIV стст. пачынаецца фармiраванне беларускай народнасцi – гiстарычна складзенай на тэрыторыi сучаснай Беларусi i суседнiх усходнiх i паўночных зямель устойлiвай супольнасцi людзей, што характарызуецца асаблiвасцямi мовы, побыту, культуры, рысаў псiхiкi i этнiчнай самасвядомасцi, якiя перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама наяўнасцю саманазвы. Працэс фармiравання гэтых этнiчных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзi i праходзiў пад уздзеяннем шмат якiх фактараў: сацыяльна-эканамiчнага, палiтычнага, геаграфiчнага, царкоўна-рэлiгiйнага i iнш. Умовы для фармiравання адзiнай народнасцi склалiся з сярэдзiны XIII ст.Аб’яднанне на працягу XIII–XIV стст. раздробленых зямель у складзе Вялiкага княства Лiтоўскага, падначаленне адзiнай вярхоўнай уладзе прывяло да iх тэрытарыяльнай кансалiдацыi i паслужыла штуршком для складвання этнiчнай тэрыторыi беларусаў – тэрыторыi кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фармiраванне i развiццё. Этнiчная тэрыторыя адпавядала арэалам распаўсюджвання старажытных продкаў беларусаў – лiтвы, крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў – i ўяўляла сабой у XIV–XVI стст. ужо дастаткова аднародную ў этнiчным сэнсе (монаэтнiчную) зону. Наяўнасць некаторых iншаэтнiчных груп рускага, балцкага, яўрэйскага, украiнскага, татарскага, латышскага (латгальскага) i польскага насельнiцтва на гэтай тэрыторыi ўвогуле не парушала кампактнасцi рассялення беларусаў. Полiэтнiчнымi былi, галоўным чынам, пагранiчныя зоны. Параўнальная кампактнасць рассялення i цэласнасць этнiчнай тэрыторыi спрыялi працэсам кансалiдацыi насельнiцтва ў адзiную супольнасць, узнiкненню гамагеннасцi (аднароднасцi) такiх яе прыкмет, як мова, культура, самасвядомасць. Цэнтралiзацыя дзяржавы (арганiзацыя кiравання, лiквiдацыя рэшткаў раздробленасцi, унiфiкацыя адмiнiстрацыйнага падзелу, увядзенне адзiнага заканадаўства, сiмволiкi) спрыяла больш цеснаму палiтычнаму аб’яднанню беларускiх земляў i актыўнаму функцыянаванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамiчнага фактару. З узмацненнем гандлёва-эканамiчных сувязей у межах ВКЛ, складваннем агульнадзяржаўнай гаспадаркi, развiццём таварна-грашовых адносiн, ростам гарадоў, некаторай унiфiкацыяй у вагавых адзiнках i грашовай сiстэме пераадольвалася лакальная замкнёнасць, пашыралiся ўнутрытэрытарыяльныя кантакты, нiвелiравалiся некаторыя гаспадарчыя i бытавыя адрозненнi, адбывалася моўная iнтэграцыя. Прагрэс у вытворчасцi ўздзейнiчаў на фармiраванне саслоўна-класавай структуры этнасу –да сярэдзiны XVI ст. аформiліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўi. Палiтычны, эканамiчны фактары з’яўлялiся “фонам”, на якiм адбывалася фармiраванне i развiццё беларускага этнасу. Палiтычная i сацыяльна-эканамiчная iнтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развiцця розных земляў, прывяла да нiвелiроўкi мясцовых асаблiвасцей. У першую чаргу i хутчэй моўная i культурная нiвелiроўка адбывалася ў гарадах, асаблiва ў найбольш значных. Этнiчная тэрыторыя Беларусi ахапiла пераважна ўсходнеславянскiя землi, на якiх жылi нашчадкi крывiчоў (Вiцебшчына, Смаленшчына, Невельшчына), гiстарычнай лiтвы (Вiленшчына, Гарадзеншчына), дрыгавiчоў (цэнтральная Беларусь, Палессе, Берасцейшчына), радзiмiчаў (Магiлёўшчына, Гомельшчына, заходняя Браншчына). У XIV–XV стст. амаль уся тэрыторыя будучай беларускай народнасцi знаходзiлася ў межах Вялiкага княства Лiтоўскага i складала прыкладна 260 тыс. кв. км. Этнiчная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлiвасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялi Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнiгаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгалii, Падляшша i Вiленскi край. У вынiку наступных штучных падзелаў гэтыя землi апынулiся па-за палiтычнымi межамi Беларусi. Iснавала гiстарычная перспектыва спалучэння беларусаў у адзiны этнас з украiнцамi, з якiмi iх аб’ядноўвала агульная саманазва “Русь”, агульная мова i вера, блiзкая культура. Але яна не была рэалiзавана, бо дзяржава не рэгулявала гэты працэс, а таксама ў сувязi з далучэннем украiнскiх зямель да Польскай кароны i з’яўленнем на iх уласнага палiтычнага i культурнага цэнтра – казацтва. Да каталiцкага хрышчэння Летувы зусiм рэальным было фармiраванне агульнай беларускалетувiскай этнiчнай супольнасцi. Продкi летувісаў успрымалi элементы беларускай культуры, рэлiгii, мовы, права; культурны фонд нашых продкаў у нейкіх момантах значна пераважаў культуру этнiчнай Летувы. З канца XVI ст. нацыянальна-культурнае развiццё гэтых народаў пайшло рознымi шляхамi.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 538; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |