КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Этнічная самасвядомасць
Адным з галоўных вынiкаў аб’яднальных этнiчных працэсаў i асноўным паказчыкам ступенi кансалiдавання народа выступае этнiчная самасвядомасць – усведамленне людзьмi прыналежнасцi да свайго народа, яго адметнасцi. Яна ўзнiкла найперш у асяроддзi прагрэсiўна настроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенства i праяўлялася ў любовi да роднага краю, народа, культуры, у зацiкаўленасці iх мiнулым, сучасным i будучым, у клопаце аб развіцці нацыянальных форм духоўнай культуры. У XVI ст. (да 1596 г.) этнiчная свядомасць арыентавалася пераважна на свецкiя формы. Надзвычай яскрава патрыятызм выявiўся ў беларускiх летапiсах, лiтаратуры, навукова-філасофскіх творах. Думка аб нацыянальнай годнасцi, гонары за сваю радзiму, народ, культуру ўпершыню была абгрунтавана ў творах М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпiнскага. У прадмове да кнiгi “Юдзiф”, выдадзенай у Празе, Ф. Скарына заклiкаў, каб “... в добрых делах и в любви отчины не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов для посполитого доброго и для отчины своея не лютовали, понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по воздуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають”. Рэфармацыя садзейнiчала абуджэнню нацыянальнай свядомасцi, цiкавасцi да нацыянальнай мовы. Iстотныя зрухi ў сацыяльна-палiтычнай i культурна-рэлiгiйнай сiтуацыi на Беларусi на рубяжы XVI–XVII стст. спарадзiлi такую форму нацыянальнай свядомасцi, у якой дамiнуючую ролю адыгрываў рэлiгiйны кампанент. Яе носьбiтамi былi С. Зiзанiй, М. Сматрыцкi, А. Фiлiповiч i iншыя барацьбiты супраць ваяўнiчага каталiцызму i унii. У абарону нацыянальна-культурных каштоўнасцей беларускага народа (мову, абраднасць, святы) выступалі дзеячы уніі.Усё гэта паскорыла ўсведамленне беларусамi сваёй адметнасцi ва ўсходнеславянскiм свеце. Знешняй формай праяўлення самасвядомасцi з’яўляецца назва народа – этнонiм. У XIII–XVI стст. у дачыненнi да насельнiцтва Беларусi ўжывалiся розныя этнонiмы.Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельнiцтва Беларусi, Украiны, Масковii i часткова Лiтвы, Польшчы, Латгалii з’яўлялася назва “Русь”, “рускiя”, “русiны”. Хаця ў iх грамадскай свядомасцi захоўвалася ўяўленне аб асаблiвай блiзкасцi ўсходнеславянскiх народаў, якое замацоўвала праваслаўная царква, насельнiцтва Русi Лiтоўскай i Русi Маскоўскай лiчыла менавiта сябе “сапраўднай” руссю, а сваiх суседзяў называлi “масквой”, “маскавiтамi”, “маскалямi” цi, адпаведна, “лiтвой”, “лiтвiнамi”, “ліцвінамі”, “лiтоўцамi”. Беларускiя “русiны” ўжо ў XV–XVI стст. адрознiвалi сябе ад “маскавiтаў” суседняй дзяржавы, iх мову называлі “маскоўскай”, а сваю – “рускай”. Этнонiм “рускiя людзi” меў больш стабiльную распаўсюджанасць сярод жыхароў Усходняй Беларусi i Смаленшчыны. Украiнцы, рускiя, палякi i iншыя еўрапейскiя народы называлi беларусаў “лiтвiнамi”, гэта ж паняцце было саманазвай i беларускага насельнiцтва. Славянiзаванае вызначэнне “лiцвiны” адрознiвалася ад саманазвы ўласна летувiсаў, якая гучала як “lietuwis”, “lietuviai”, “lietuwininkas”. У XIV–XV стст. “лiцвiнамi” называлi сябе пераважна жыхары заходнiх зямель Беларусi i ўсходу Летувы. У XVI i асаблiва ў XVII–XVIII стст. назва распаўсюджваецца на ўвесь беларускi этнас. Ф. Скарына ў Кракаве запiсаўся “лiтвiнам”. Беларускi гуманiст XVI ст. М. Цiшкевiч – аўтар трактата “Пра норавы татараў, лiтвiнаў i маскавiтаў” – паўсюль падпiсваўся Мiхалонам Лiтвiнам. Простыя сяляне, гараджане, шляхцiчы, захопленыя ў палон царскiмi войскамi ў войнах XVI–XVII стст., называлi сваю радзiму Лiтвою. А. Фiлiповiч у 1667 г. месцазнаходжанне Купяцiцкага манастыра называў у Лiтве, а гэта ж — “мiля ад Пiнска”. Форма “нацыянальнага” самавызначэння насельнiцтва Беларусi (асаблiва шляхты) умацоўваецца пасля аб’яднання княства з каралеўствам у Рэч Паспалiтую, якое разглядалася як “аб’яднанне дзвюх нацый (палякаў i лiтвiнаў) у “адзiную нацыю”. Мясцовыя магнаты i шляхта доўгi час падкрэслiвалi, што яны менавiта “лiтвiны”, чым выказвалi даволi высокi ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасвядомасцi. “Мы i палякi, хоць i брацьця, але зусiм адменных звычаяў”, – пiсаў у канцы XVI ст. канцлер Л. Сапега. Назвы “лiтвiны”, “Лiтва”, на думку даследчыкаў, былi найбольш абагульняючай формай этнiчнай самасвядомасцi i самавызначэння беларускага насельнiцтва ў XVII–XVIII стст. Яны ўжывалiся на нашых тэрыторыях больш за пяцьсот гадоў, а ў другой палове XIX ст. перамясцiлiся на паўночны захад i сталi найменнем суседняга балцкага народа i яго зямлi.
Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 1010; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |