Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст

У другой палове XIX і пачатку XX ст. на Беларусі наглядаўся значны рост прамысловасці, гандлю, чыгуначнага і рачнога транспарту, што спрыяла росту рабо-чага класа і інтэлігенцыі. Ішоў хуткі працэс перабудовы ўсёй гаспадаркі на капіталістычны лад. Толькі за апош-нія 20 гадоў XIX ст. на Беларусі было пабудавана 825 фабрык і заводаў. Высокія тэмпы росту прамысловасці захоўваліся і ў наступныя гады. Усё гэта прывяло да значных змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Узмацніліся пазіцыі буржуазіі, вырас і пачаў арганізацыйна афармляцца клас пралетарыяту, нацыянальнай інтэ-лігенцыі. Але разам з тым захаваліся ў сацыяльна-эканамічнай структуры грамадства і дзяржаўным ладзе шмат якія перажыткі феадалізму: прывілеяванае становішча дваранства, памешчыцкае землеўладанне, царскае самадзяржаўе і самаўладства царскай адміністрацыі, па-літычнае бяспраўе працоўных, нацыянальны прыгнёт беларускага насельніцтва, што значна абвастрала класавую і нацыянальна-вызваленчую барацьбу працоўных.

Асабліва цяжкім было становішча ў беларускай вёсцы. Сяляне пакутвалі ад беззямелля і непамерна вялікіх падаткаў. Сялянская рэформа 1861 г., праведзеная ў ін-тарэсах памешчыкаў і буржуазіі, не прынесла сялянам ні зямлі, ні свабоды. Не мелі рэальнай карысці для сялян земская, судовая і іншыя рэформы 60—70-х гг. XIX ст. Крызіс у сельскай гаспадарцы падрываў усю эканоміку краю. Але царскі ўрад не жадаў надзяляць сялян зямлёй за кошт памешчыкаў, а хацеў ліквідаваць сялянскае малазямелле перасяленнем часткі іх у Сібір і на Далёкі Усход або змусіць найбольш бедных ісці шукаць працы ў гарады, прадаўшы сваю зямлю больш заможным сялянам, якія перасяляліся на хутары. Гэтымі мерамі разлічвалі вырашыць адразу дзве задачы: па-першае, аслабіць рэвалюцыйную барацьбу сялян, адарваўшы іх ад родных месц, і паставіць іх у такія ўмовы, каб яны страцілі сваю нацыянальную прыналежнасць і самасвя-домасць; па-другое, рассяліўшы на хутары, падняць прадукцыйнасць працы заможных сялян, а беднякі, падаўшыся ў горад, павінны былі забяспечыць прамысловасць таннай рабочай сілай. Толькі за восем гадоў, з 1907 па 1914 г., з Беларусі перасяліліся ў Сібір і іншыя землі 335 тыс. 400 чалавек, апрача таго, сотні тысяч сялян з Беларусі штогод ішлі на заработкі ў іншыя губерні. Так, у 1906—1910 гг. пайшлі да 450 тыс. збяднелых ся-лян.

Перасяленне сялян на хутары праводзілася на падставе Указа ад 9 лістапада 1906 г., законаў 14 ліпеня 1910 г. і 29 чэрвеня 1911 г. Згаданыя ўказ і законы, вя-домыя пад назвай сталыпінскай аграрнай рэформы, былі накіраваны на развіццё фермерскіх сялянскіх гаспада-рак. Селянін, які пажадаў выдзеліцца на хутар, меў права патрабаваць выдзялення яму зямлі ў адным месцы. Гэтай зямлёй ён распараджаўся без усякіх абмежаванняў — мог яе прадаць, абмяняць, завяшчаць сваім родным або чужым людзям, падараваць, аддаць у залог або ў арэнду.

Важнейшай пад'зеяй у пачатку XX ст. была рэвалю-цыя 1905—1907 гг., якая ўскалыхнула ўсю Расінскую нмперыю. На Беларусі рэвалюцыйная барацьба супраць царскага самаўладства і нацыянальнага прыгнёту значна абвастрылася яшчэ ў 1902—1904 гг. У беларускіх гарадах і мястэчках узніклі рабочыя гурткі, сацыял-дэ-макратычныя арганізацыі. У 1902 г. на базе культурна-асветніцкіх гурткоў моладзі Вільні, Гародні, Менску была ўтворана Беларуская Рэвалюцыйная Грамада. У снежні 1903 г. адбыўся ў Вільні Першы з'езд, на якім гэта партыя атрымала назву Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ). Яе стваральнікамі былі браты Іван і Антон Луцкевічы, К. Кастравіцкі (К. Каганец), В. Іваноўскі, В. Ластоўскі, Ф. Стацкевіч, А. Уласаў, Ф. Умя-стоўскі, А. Пашкевіч (Цётка), А. Бурбіс. Праграма БСГ, прынятая на Першым з'ездзе, змяшчала асноўныя сацыял-дэмакратычныя патрабаванні: краявой аўтаноміІ для Беларусі, ураўняльнае землекарыстанне разам «са скасаваннем права асабістай зямельыай уласнасці», выбарнасць чыноўнікаў, устанаўленне прагрэсіўнага падатку. На Другім з'ездзе ў студзені 1906 г. БСГ прыняла новую праграму муніцыпалізацыі зямлі. БСГ выдавала пракламацыі, газету «Наша доля», якая ў студзені 1907 г. была забаронена. 3 лістапада 1906 г. пачала вы-ходзіць у Вільні газета «Наша ніва», у якон супрацоўнічалі многія беларускія паэты і пісьменнікІ: Цётка, Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Ц. Гартны, 3. Бядуля, А. Гурло, К. Буйла і іншыя. 3 самага пачатку рэ-валюцыйныя падзеі на Беларусі былі састаўной часткай першай рускай рэвалюцыі. Яны адыгралі станоўчую ролю ў жыцці беларускага народа, актывізавалі яго барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, узня-лі яго палітычную актыўнасць.

Пад ціскам рэвалюцынных падзей царызм змушаны быў пайсці на некаторыя змены ў дзяржаўным ладзе і праве. Пачатак быў пакладзены царскім Маніфестам ад 6 жніўня 1905 г. аб утварэнні Дзяржаўнай думы. Адначасова былі выдадзены «Учрежденне Государственной думы», «Положенне о выборах в Государственную думу» з дадаткамі да яго, якімі ўстанаўлівалася колькасць дэпутатаў Думы. Тры беларускія губерні — Віленская, Гарадзенская, Магілёўская — выбіралі па сем дэпутатаў, Менская — па дзевяць, Віцебская — па шэсць. Дзяржаўная дума, названая булыгінскай па прозвішчу аўтара праекта, утваралася як дарадчы орган пры царскім урадзе. Выбары ў Думу павінны былі праводзіцца па трох курыях: памешчыкаў, гараджан і сялян. Гэтым законам устанаўліваліся прывілеі памешчыкам, якш атрымлівалі ў думе 85 % усіх дэпутацкіх месц. Булыгінская дума не была склікана самадзяржаўем, але зака-надаўства аб ёй паказала, што царызм не жадаў дзя-ліцца ўладай з народам.

17 кастрычніка 1905 г. цар выдаў Маніфест «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку», у якім абвяшчаліся «нспарушныя асновы грамадзянскай свабоды на пачатках сапраўднай недатыкальнасці асобы, свабоды веравызнання, слова, сходаў і саюзаў», дэкларавалася па-шырэнне выбарчых правоў і правоў Дзяржаўнай думы. Згодна з царскім указам ад 11 снежня 1905 г. рабочыя атрымалі права выбіраць выбаршчыкаў у губернскія і гарадскія сабранія. Царскімі Маніфестам і ўказамі ад 20 лютага 1906 г. змяняліся склад, парадак дзейнасці і кампетэнцыя Дзяржаўнай рады і Дзяржаўнай думы. У красавіку 1906 г. быў выдадзены ў новай рэдакцыі Звод асноўных дзяржаўных законаў, якім пацвярджалася, што «імператару ўсерасійскаму належыць вярхоў-ная самадзяржаўная ўлада. Падпарадкоўвацца ўладзе яго не толькі за страх, але і за сумленне, сам Бог загадвае» (арт. 4). Але ў арт. 7 гэтага ж закону гаварылася: «Гасудар імператар здзяйсняе заканадаўчую ўладу ў з'яднанні з Дзяржаўнай радай і Дзяржаўнай думай». Тым самым гэты закон меў характар канстытуцыйнага акта. Усё гэта сведчыць аб тым, што рэвалюцыя 1905— 1907 гг. вымусіла царскае самадзяржаўе ўнесці змены ў дзяржаўны лад. Але гэтыя змены менш за ўсё адбіліся на правінцыі, дзе па-ранейшаму чынілі самавольства паліцыя і чыноўнікі.

Рэвалюцыя 1905—1907 гг. мела выключна важнае значэнне ў жыцці беларускага народа. Яна паказала, што сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне народа залежыць ад яго згуртаванасці і свядомасці, ад яго рашучасці дамагацца свабоды. Пасля паражэння рэвалюцыі яшчэ больш узмацніліся паліцэйскія рэпрэсіі, але стры-маць рэвалюцыйную і нацыянальна-вызваленчую барацьбу яны ўжо не маглі.

Цяжкае гора напаткала беларускі народ з пачаткам першай сусветнай вайны, якая пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. Тэрыторыя Беларусі была ў непасрэднай блізкасці ад раёна баявых дзеянняў, а летам 1915 г. вайна перакінулася на тэрыторыю Беларусі. Немцы аку-піравалі Заходнюю Беларусь. Фронт усталяваўся па лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Больш як мільён сялян былі выгнаны са сваіх хат і вымушаны па-дацца ў бежанцы ў рускія губерні.

На тэрыторыі Беларусі размясціліся войскі Заходня-га фронту, звыш 1,5 млн рускіх салдат і афіцэраў і каля 1 млн нямецкіх. На захопленай тэрыторыі немцы разгра-білі прамысловыя прадпрыемствы, налажылі жорсткія падаткі на народ, вывозілі рабочых і сялян на работы ў Германію.

Цяжкія страты панесла сельская гаспадарка Беларусі па абодва бакі фронту. Скараціліся пасяўныя плош-чы, не хапала рабочых рук, бо толькі з Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было мабілізавана ў армію 633 тыс. 600 чалавек. Арміямі, як нямецкай, так і рус-кай, праводзіліся масавыя рэквІзіцыі коней, буйной ра-гатай жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. Узраслі ў 5—8 разоў цэны на прадукты харчавання і адзенне, што прывяло да значнага пагоршання жыццёвых умоў рабочых і служачых.

Як толькі пачалася вайна, 50 губерняў Расіі, у тым ліку ўсе беларускія, пераводзіліся на ваеннае становішча. Уся паўната ўлады была перададзена ў рукі ваенных, была ўведзена ваенная цэнзура, утвараліся ваенна-палявыя суды.

На захопленай частцы Беларусі немцы праводзілІ двудушную палітыку: акаталічаным беларусам, якіх называлі палякамі, абяцалі адраджэнне Польшчы, а бела-русам і літоўцам — утварэнне сваіх дзяржаў. У адозве акупацыйных улад да жыхароў Вільні, падпісанай гра-фам Пфайлем, гаварылася, што «нямецкія войскі шчыра спачуваюць польскаму насельніцтву», а ў лісце да ге-нерала Людэндорфа рэкамендавалася яму, «каб вялося змаганне з польскімі ўплывамі і каб падтрымліваліся іншыя нацыянальнасці (літоўцы, беларусы, яўрэі)». Але немцы не мелі намеру дазваляць беларусам утвараць свае дзяржаўныя органы. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі, у верасні 1917 г., яны дазволілі літоўскім дзеячам правесці канферэнцыю і ўтварыць вышэйшы орган улады Тарыбу (Раду). На пасяджэнні Тарыбы 11 снежня 1917 г. было абвешчана аб утварэнні незалежнай літоўскай дзяржавы, у склад якой была ўключана знач-ная частка белар.ускай тэрыторыі, у цесным саюзе з Германіяй па ваеннай, камунікацыйнай, манетарнай і та-можнай службах, а затым у сярэдзіне 1918 г. Літва была аб'яўлена манархіяй, а каралём абраны нямецкі князь Вільгельм Ульрых Віртэмбергскі.

3 акупацыяй нямецкімі войскамі ВільнІ частка беларускіх нацыянальных дзеячаў пераехала ў Менск. Скла ліся два ідэйныя цэнтры, якія падтрымлівалі ідэю ўтварэння беларускай дзяржавы. У Вільні, нягледзячы на нямецкую акупацыю і спыненне выдання беларускай га-зеты «Наша ніва», працягвалі работу беларускія аргані-зацыі. У снежні 1915 г. была ўтворана Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага, якая ставіла сваёй мэтай стварэнне «на фундаменце незалежнасці Літвы і Беларусі» самастойнай дзяржавы.

У 1916 г. у Вільні быў утвораны «Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый», які накіраваў сваіх прадстаўнікоў на міжнародную канфе-рэнцыю ў Стакгольм. У гэтым жа годзе беларуская дэлегацыя на чале з В. Ластоўскім прадставіла мемарандум на міжнароднай канферэнцыі ў Швейцарыі, у якім былі сфармуляваны палітычныя патрабаванні беларускага нацыянальнага руху аб утварэнні беларускай дзяржавы. Але прадстаўнікі Англіі, Францыі і іншых дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў канферэнцыі, засталіся глухімі да гэтых запатрабаванняў.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Государственный строй | Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў дні лютаўскай рэвалюцыі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 2693; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.