Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця. У сакавіку 1991 года адбыўся рэферэндум па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за ¾ удзельнікаў рэферэндуму ў 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР пры ўмове яго абнаўлення. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захаваць СССР аказаліся нежыццяздольнымі. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 1991 года ў Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу – спосабу дзяржаўнага перавароту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч праваліўся. Пасля гэтага рух за дзяржаўны суверэнітэт значна паскорыўся.

Паведамленні з Масквы аб перамозе Ельцына над путчыстамі і прыпыненне дзейнасці КПСС выклікалі паніку сярод беларускай партнаменклатуры. 24 жніўня была склікана 5 нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР адклікала з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета М.І.Дземянцея. 25 жніўня быў прыняты Закон "Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" і пастанова "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР". Гэтымі актамі аб'яўлялася палітычная іэканамічная незалежнасць рэспублікі. Ва ўласнасць БССР пераходзілі прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на яе тэрыторыі. Выключэнне складалі тыя прадпрыемствыі арганізацыі, кіраўніцтва якімі засталося, згодна з заканадаўствам БССР, за адпаведнымі органамі СССР.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці РБ было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 года было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 года.

26 жніўня 1991 года быў прыняты Закон "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР", згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена. 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспубліка Беларусь, а ў скарочаным варыянце – Беларусь. Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

14 мая 1995 года на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991 года кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт у рэзідэнцыі беларускага ўрада Віскулі С.Шушкевіч разам з прэзідэнтамі Расіі Б.Ельцыным і Украіны Л.Краўчуком падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Была пастаўлена апошняя кропка ў амаль 70-гадовай біяграфіі Савецкага Саюза. Яно было ратыфікавана Вярхоўным Саветам гэтых рэспублік. Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву "Белавежскага". Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі (скасаванні) Дагавора аб утварэнні СССР ад 1922 г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца – Мінск.

Да сферы сумеснай дзейнасці дзяржаў у Садружнасці была аднесена каардынацыя знешняй палітыкі, супрацоўніцтва ў межах агульнай палітычнай прасторы, еўрапейскага і азіяцкага рынкаў, мытнай палітыкі, у развіцці транспарту і сувязі, у галіне абароны навакольнага асяроддзя, удзел у стварэнні ўсеабдымнай міжнароднай сістэмы эканамічнай бяспекі, пытанні міграцыйнай палітыкі, барацьба з арганізаванай злачыннасцю.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. З аднаго бку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога – садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік. Распад СССР і стварэнне СНД парадзілі ў грамадстве жорсткія спрэчкі аб тым, хто вінаваты. Адзінага погляду па гэтым пытанні няма, таму што на лёсе кожнага грамадзяніна гэта падзея адбілася па-рознаму. Аднак у агульнагістарычным сэнсе прычыны распаду СССР, магчыма, заключаліся ў тым, што ён з пачатку свайго заснавання ўяўляў утварэнне, якое трымалася на ўсеўладдзі КПСС. Яе падзенне абумовіла развал Саюза як унітарнай дзяржавы.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя РБ, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года.

Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, паводле якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. У выніку праведзеных у 1994 годзе прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў аддалі свае галасы за А.Р.Лукашэнку. У 2001 годзе ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам РБ.

Аднак на шлях будаўніцтва маладой дзяржавы ўзніклі немалыя цяжкасці, якія былі звязаны з недасканаласцю заканадаўства. У прыватнасці, недастаткова выразна праводзілася ў Канстытуцыі раздзяленне функцый і паўнамоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі. Гэта прывяло да абвастрэння ў другой палове 1996 года ўнутрыпалітычнага крызісу ў краіне. З мэтай выхаду з яго Прэзідэнт рэспублікі А.Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правадзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні прыняцца новай рэдакцыі Канстытуцыі і па некаторых іншых пытаннях. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 года. На рэферэндум бло вынесена 7 пытанняў: 4 – Прэзідэнтам РБ і 3 – Вярхоўным Саветам. Па сутнасці, галасаванне давала адказ на пытанне: "Каго падтрымае беларускі народ – Прэзідэнта ці Вярхоўны Савет?"

За прыняцце Канстытуцыі РБ 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі РБ), прапанаванымі Прэзідэнтам А.Лукашэнкам, прагаласавала больш за 5 млн чалавек або 70, 4% выбаршчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня (Дзень вызвалення беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у ВАВ) прагаласавала таксама большасць выбаршчыкаў.

Рэферэндум фактычна паклаў пачатак новаму этапу развіцця Беларусі. Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі РБ абвяшчаецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт РБ. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994 пашырыла яго паўнамоцтвы. На гэтай падставе авысілася яго роля ў справе забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выканаўчай і судовай.

У 2004 годзе большасць удзельнікаў праведзенага рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту РБ Лукашэнку А.Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта РБ у 2006 г. і выключэнні з часткі першай артыкула 81 Канстытуцыі РБ палажэння абтым, што адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш за два тэрміны. У 2006 годзе на прэзідэнцкіх выбарах перамог А.Р.Лукашэнка.

Прынцыповыя змены пасля рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года адбыліс ў структуры заканадаўчай улады. У прыватнасці, спыніў паўнамоцтвы Вярхоўны Савет РБ. Замест яго ўтвораны двухпалатны Нацыянальны сход РБ, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі РБ законам, якія прымаюцца ў нашай краіне. Выканаўчую ўладу ў нашай краіне ажыццяўляе ўрад - Савет Міністраў РБ, які фарміруе Прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

РБ як унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці), якія не маюць статусу самастойных дзяржаўных утварэнняз. разам з тым вобласці валодаюць пэўнай самастойнасцю ў вырашэнні шэрагу пытанняў, спалучаючы агульнадзяржаўныя інтарэсы з інтарэсамі мясцовага насельніцтва.

Наша рэспубліка з'яўляецца прававой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з'яўляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін сацыяльная дзяржава азначае, што асноўнай мэтай РБ з'яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацы яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства. Замацаванне прырытэту правоў чалавека над правамі грамадста, нацыі і зяржавы – адна з самых адметных рыс Канстытуцыі РБ.

Канстытуцыя РБ з'яўляецца прававой асновай ідэалогіі беларускай дзяржавы – сукупнасці ідэй, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, адпавядаюць мэтам і асаблівасцям развіцця беларускага грамадства. Важнейшымі ідэалагічнымі арыенцірамі з'яўляюцца патрыятызм і грамадзянскасць, вера і талерантнасць, суверэнітэт беларускай дзяржавы, ідэя пабудаваць моцную і квітнеючую Беларусь.

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь | Растровая графика. Растровая и векторная графика
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 1022; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.