Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў на землях Беларусі. Сістэма арганізацыі грамадства і сацыяльна-палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў

Дзяржава – гэта форма існавання класавага грамадства. Перадумовы, якія спрыялі развіццю дзяржаўнасці, гэта: маёмаснае расслаенне грамадства, станаўленне класаў, зараджэнне племянной знаці, узнікненне ваеннай дружыны, складванне суседскай абшчыны і тэрытарыяльнае збліжэнне зямель. У VI-VIII стст. фарміруюцца ваенна-палітычныя саюзы ўсходніх славян, якія ўяўлялі пераддзяржаўныя аб’яднанні. На іх аснове ў IX ст. узнікаюць першыя дзяржаўныя ўтварэнні – раннефеадальныя княствы. У іх ліку Ноўгарадскае, Кіеўскае, Полацкае, Тураўскае. Кожны з гародоў імкнуўся стаць цэнтрам усіх славянскіх зямель, падначаліць астатніх князёў. Удалося гэта нашчадкам ноўгарадскага князя Рурыка (запрошаны з варагаў), якія здолелі стварыць феадальную манархію з цэнтрам у Кіеве. Кіеўская дзяржава уяўляла сабою своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, звязаных дынастычнымі сувязямі (Рурыкавічы), васальна-феадальнымі адносінамі. Асноўныя функціі гэтай дзяржавы – арганізацыя сумесных ваенных паходаў славян, абарона ад знешніх ворагаў і ахова гандлёвых інтарэсаў купцоў на шляху «з варагаў у грэкі».

На працягу ўсёй гісторыі гэтай дзяржавы асобныя княствы імкнуліся да набыцця палітычнай самастойнасці і незалежнасці ад Кіева. У рамках такіх адносін разгортвалася гісторыя Полацкага (IX-XII) і Тураўскага (X-XII) стст. княстваў.

Полацкае княства ўзнікла на базе племяннога княжання крывічоў. Яго першы князь Рагвалод праводзіў самастойную палітыку да 980 г., калі быў забіты. Фармальна Полацк быў падпарадкаваны кіеўскаму князю Уладзіміру Святаслававічу, жонкай якога стала дачка Рагвалода Рагнеда. Пры унуку Рагвалода Ізяславу аднавілася самастойная полацкая княжацкая дынастыя. Пры Брачыславе і асабліва Усяславе (Чарадзей) княства набірае моц і дасягае надзвычайнага росквіту. Тэрыторыя займала 2/3 сучаснай Беларусі і часткова землі Латвіі (крэпасці Герсіка і Кукенойс). Разгалінаваная сетка водных шляхоў Полацкай зямлі спрыяла росквіту знешняго гандлю і развіццю феадальных сіл.

Тураўскае княства склалася на базе племяннога княжання дрыгавічоў. Яно ўтрымлівалася ў складзе Кіеўскай зямлі і з канца Х ст. у Тураве княжылі сыны вялікага кіеўскага князя, альбо Тураў знаходзіўся ў прамым падначаленні самого вялікага князя. З канца 50-х гг. XII ст. у Тураве ўсталёўваецца асобная княская дынастыя (Юрый Яраслававіч).

Полацкае і Тураўскае княствы былі раннефеадальнымі манархіямі і мелі ўсе прыкметы дзяржавы. Цэнтральнымі органамі кіравання выступалі: князь з дружынай, княжацкая дума, веча. Быў ніжэйшы апарат кіравання – старасты, ваяводы, баяры, асаднікі, намеснікі. У Тураве існавала асоба пасадніка (кіраваў ад імя князя, калі той быў на Кіеўскім троне) і тысяцкага (кіраваў гарадскім апалчэннем). Пасля прыняцця хрышчэння ў сістэму дзяржаўнага кіравання ўключаліся епіскапы.

Па сістэме гаспадарчых адносін Полацкае і Тураўскае княствы былі шматукладнымі – раннефеадальныя адносіны спалучаліся в патрыярхальна-рабаўласніцкімі.

Асноўнай сацыяльнай ячэйкай грамадства выступала сялянская абшчына. Усталявалася пэўная грамадская іерархія: князь-дружыннікі-баяры; затым свабодныя сяляне, затым сяляне залежныя (закупы, радовічы, ізгоі, прашчэннікі), затым ішлі рабы (халопы).

У XII ст. Полацкае і Тураўскае княствы уступілі ў этап феадальнай раздробленасці і распаліся на Полацкае, Друцкае, Мінскае, Віцебскае, Лагойскае, Ізяслаўскае (на землях Полацкага княства), Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Дубровіцкае.

Гістарычнае значэнне:

– закладванне традыцыі дзяржаўнага кіравання і пачатак афармлення палітычна-прававой думкі;

– паскарэнне цывілізацыйна-культурных працэсаў;

– фарміраванне пачуцця патрыятызму;

– умацаванне феадальных адносін;

– складванне айчынна-гістарычнай прасторы памятных месц і святынь беларускай зямлі.

 

4. Хрысціянізацыя беларускіх зямель. Распаўсюджванне ўсходне-хрысціянскіх форм духоўнага жыцця

Кожны этнас вызначаецца асаблівасцямі гаспадарчага і грамадскага побыту, формамі матэрыяльнай і духоўнай культуры. Яны праяўляюцца ў тыпах жылля і яго ўнутраным аздабленні, адзенні і гатаванні ежы, абрадах і звычаях, фальклоры, прыкладным і музычным мастацтве. Усё гэта звязваецца паняццем народнай ці традыцыйнай культуры.

Традыцыйная аснова культуры беларусаў апасрэдавана рэлігійна-міфалагічным светапоглядам ўсходніх славян і іх верай у язычніцкіх багоў. Галоўнымі з гэтых багоў выступалі: Пярун – вярхоўны бог, бог грому, маланкі, навальніцы, вайсковых спраў; Вялес – бог жывёлагадоўлі і багацця; Ярыла – бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы; Сварог – бог неба; Дажбог – бог сонечнага свяціла; Хорс – бог сонца; Стрыбог – бог ветру; Макош – жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага і інш. Мастацкая калектыўная творчасць працоўнага народа знайшла адлюстраванне ў каляндарна- і сямейна-абрадавай паэзіі (калядныя, валачобныя, купальскія, восеньскія песні, галашэнні, песні хрэсьбінныя і песні вясельныя), а таксама ў апавядальных жанрах фальклору (быліны, казкі, паданні).

З канца Х ст. усходнеславянскія княствы прымаюць хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі. Найперш кіеўскія князі бачылі ў новай рэлігіі ідэалагічны сродак умацавання княжацкай улады. Аднак да прыняцця новай веры штурхалі і патрэбы пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў з хрысціянскімі краінамі і больш высокі культурны ўзровень гэтых краін.

Хрышчэнне усходніх славян адбываецца ў 988–992 гг. па грэка-праваслаўнаму ўсходнехрысціянскаму абраду, прынятаму з Візантыі. З гэтага моманту на працягу трох стагоддзяў ішоў працэс хрысціянізацыі – прыняцця насельніцтвам хрысціянскага светапогляду і новых форм культурнага жыцця. Асаблівасцямі хрысціянізацыі беларускіх зямель сталі злучэнне хрысціянства з язычніцтвам, спалучэнне двух ментальнасцей – двухвер’е. У культуры беларусаў захоўваліся шматлікія язычніцкія традыцыі (святкаванне Дзядоў, Радаўніцы, Каляд, Масленіцы, Купалля; захаванне абрадаў гукання вясны, валачобніцтва, купалля, замовы, праклёны, засцерагальныя дзеянні ад стыхійных нагод; гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведзьмаў).

Часам у барацьбе з язычніцтвам хрысціянская царква праводзіла знішчальныя аперацыі разам з якімі адышлі ў нябыт і багатыя пласты старажытнабеларускай даўніны. У цэлым жа гэта быў крок наперад у гістарычным развіцці. Хрысціянская рэлігія садзейнічала наступным пераменам:

У сферы грамадскага жыцця – замацаванне манагамнай сям’і; умацаванне дзяржаўнасці; пашырэнне міжнародных сувязей; паскарэнне развіцця гарадоў; змена прававой свядомасці; фарміраванне гістарычнай самасвядомасці.

У сферы духоўна-культурнага жыцця – з’яўленне маралі, заснаванай на любві да бліжняга чалавека; уздым пісьменнасці; распаўсюджванне кніжнай культуры; развіццё хрысціянскага асветніцтва і багаслоўя.

У сферы мастацтва – станаўленне арыгінальнай рэлігійнай літаратуры (“жыціе” – агіяграфія, словы, малітвы, павучанні і г.д.); з’яўленне мураванага дойлідства і культавай архітэктуры; іканапіс; мастацтва фрэскі і смальтавых мазаік; рэлігійныя песнапенні (харалы); летапісанне.

Напачатку працэс хрысціянізацыі на землях Беларусі праводзілі грэчаскія і балгарскія хрысціянскія асветнікі, якія былі першымі епіскапамі і манахамі. Аднак хутка сфарміравалася цэлая плеяда таленавітых усходнеславянскіх асветнікаў. Іх намаганнямі закладваліся новыя манастыры пры якіх адкрываліся школы, развіваліся рамёствы, вялося перапісванне кніг. Самыя першыя манастыры былі адкрыты у землях Тураўскай (Лешчанскі мужчынскі каля Пінска, Барысаглебскі мужчынскі і Варварынскі жаночы каля Турава) і Полацкай (Барысаглебскі і Багародзіцкі мужчынскія і жаночы ў в. Сяльцо каля г. Полацка). Рэлігійна-асветніцкую дзейнасць у ХІІ ст. вялі Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі (~1113 – пасля 1190), Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі. Культурнымі помнікамі гэтай духоўнай дзейнасці з’яўляюцца Тураўскае евангелле (самая ранняя рукапісная царкоўная кніга на Беларусі, ХІ ст.), “Словы” Кірылы Тураўскага (усяго 8 слоў, 3 прытчы, 30 малітваў, каноны), “Жыціе і хаджэнне Ефрасінні Полацкай”, “Сказанне аб манаху Марціне”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага” – помнікі агіяграфічнай літаратуры ХІІ–ХІІІ стст., “Аршанскае евангелле” (помнік канца ХІІ – пач. ХІІІ стст.). У гэты ж час з’яўляюцца летапісны звод палітычнай гісторыі ўсходніх славян “Аповесць мінулых гадоў” і помнік сярэдневяковай мастацкай літаратуры “Слова аб палку Ігаравым”, якія ў роўнай ступені выступаюць набыткам беларускай, украінскай і рускай культуры. Самымі вядомымі помнікамі прыкладнога мастацтва ХІІ–ХІІІ стст. з’яўляюцца каменны абразок з выявай св. Канстанціна і св. Алены знойдзены у Полацку, а таксама крыж, зроблены па заказе Ефрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшай для Спаскай царквы ў гонар хрысціянскага свята Узвіжання. Такім чынам, традыцыйная старажытная беларуская культура фарміравалася галоўным чынам у раннім сярэднявеччы. Яна абапіралася на язычніцкія пласты вуснай народнай творчасці і адаптацыю усходнехрысціянскіх праваслаўных форм цывілізацыйна-культурнага жыцця.

5. Прычыны і перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва.

ВКЛ узнікла і сфарміравалася ў выніку дзяржава-ўтваральных працэсаў, якія разгарнуліся ў сяр. XIII ст. у сярэднім і верхнім Панямонні – зоне сумеснага славяна-балцкага пражывання. Пачаткам ВКЛ стаў палітычны саюз дзвюх галоўных сіл: усходнеславянскіх панямонскіх гарадоў і найбольш моцных правадыроў балцкіх плямён.

Прычыны:

Знешняя – пагроза заваявання з боку нямецкіх рыцараў-крыжакоў з Захаду і мангола-татар з паўднёвага Усдоху;

Унутраныя – рост вытворчых сіл феадалізму; развіццё рамяства і гандлёвых зносін паміж рознымі рэгіёнамі; фарміраванне новай структуры градаства і нарастанне супярэчнасцей паміж саслоўямі.

Усё гэта патрабавала пераадолення раздробленасці зямель, стварэння дзяржавы з моцным войскам і палітычна-заканадаўчымі функцыямі.

Перадумовай утварэння ВКЛ стала узвышэнне у сяр. XIII ст. Навагародскага (сённяшні Навагрудак) княства, якое на паўночным Захадзе межавала з летапіснай Літвой (усход сучаснай Літвы і частка сучасных зямель Гродзеншчыны). Адзін з літоўскіх князёў – Міндоўг верагодна па запрашэнню баярства стаў княжыць у Навагародку, для чаго ў 1246 г. прыняў праваслаўе. Ён заваяваў і далучыў да Навагародка свае племянныя землі. Стварэнню новай дзяржавы супрацьстаялі Лівонскі ордэн, Галіцка-валынскія князі (мелі права на Навагародак), князі літоўскія, жамойцкія, яцвяжскія. Гэта прымусіла Міндоўга пайсці на саюз з Лівонскім ордэнам і прыняць у 1251 г. каталіцтва. У 1253 г. Міндоўг быў каранаваны (адзіны кароль ВКЛ).

Пры стварэнні княства перажывала шматлікія праблемы, унутраныя крызісы. У 1263 г. Міндоўг быў забіты. Аб’яднаўчую палітыку прадоўжыў яго сын Войшалк (1263-68 гг.), які змог стварыць дзяржаўнае ядро. Затым пры князях Трайдзені (1270-82) і Віцені (1295-1316) адбылося знешняе ўмацаванне новай дзяржавы і яе ўнутраная стабілізацыя.

Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі доўжылася да пачатку XV ст. і княства раскінулася ад Балтыйскага да Чорнага мора (уключала сённяшнія літоўскія, беларускія, украінскія, часткова рускія землі). Яно атрымала назву Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае.

Большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ пры Гедзіміне (1316-1347), які заснаваў княжацкую дынастыю і перанёс сталіцу у Вільню. Астатнія беларускія землі разам з украінскімі былі далучаны да ВКЛ пры сыне Гедзіміна Альгердзе (1345-1377).

Шляхі далучэння былі рознымі: прамая заваёва ( заходнебеларускія княствы); згода мясцовага баярства пры захаванні шырокай аўтаноміі (Полацка-Віцебскае), гандлёва-ваенныя саюзы, дыпламатыя, шлюбы.

Назва «Рускае» адносілася да зямель Падзвіння і Падняпроўя. Яна з’явілася разам з уключэннем у княства гарадоў Полацк і Віцебск. Фактычна термін «рускія землі» адносіўся да зямель усходніх славян, быў звязан з паняццямі «Кіеўская Русь» і праваслаўная хрысціянская вера.

Менавіта усходнеславянскія землі складалі асноўную частку тэрыторыі ВКЛ, былі базай эканамічнай моцы дзяржавы і яе культурнага развіцця. Старажытная Русь дала новай дзяржаве пры яе фарміраванні законы, мову, структуру дзяржаўнага апарата. Літва – назву, дынастыю князёў, значную частку пазнейшага шляхецкага саслоўя.

ВКЛ – шматэтнічная дзяржава. З улікам становішча, якое займалі ў ёй сучасныя беларускія землі, яе можна назваць беларуска-літоўскім гаспарствам.

6. Палітычны лад ВКЛ і арганізацыя дзяржаўнага кіравання. Статуты ВКЛ

ВКЛ – феадальная манархія. У часы Гедыміна, Альгерда, Вітаўта улада манарха (вялікага князя) была неабмежаванай. Ён трымаў заканадаўчую, выканаўчую, ваенную ўладу. На тэрыторыі васальных княстваў дзяліў яе з васальнымі князямі ці буйнымі панамі. У XV ст. Вітаўт ліквідаваў васальныя княствы, увёў ваяводствы і паветы, у якіх кіравалі спачатку намеснікі вялікага князя, затым ваяводы і дзяржаўцы.

Пры княжанні Казіміра (1440-1492) і Аляксандра (1492-1506), якія прадстаўлялі ўжо дынастыю Ягелонаў ВКЛ ператвараецца ў абмежаваную манархію (з’яўляюцца шляхецкія прывілеі, сцвярджаецца прынцып выбарнасці вялікага князя, ствараюцца магнацка-шляхецкія органы кіравання).

Асноўнымі цэнтральнымі органамі кіравання краінай ад імя шляхецкага саслоўя сталі:

1. Гаспадарчая Рада (Паны-рада) – у яе склад уваходзілі магнаты, каталіцкія біскупы, вышэйшыя службовыя асобы (канцлер, ваяводы, гетманы, маршалкі, падскарбіі).

2. Вальны (агульны) сойм. З’езд прадстаўнікоў ад усёй шляхты. На яго збіраліся паны-рада, князі, запрошаныя паіменна ураднікі і выбраныя ад паветаў шляхцічы. На сойме дамінавалі паны.

Органы мясцовай улады прадстаўлялі мясцовыя сеймы, намеснікі, думы, старасты, ваяводы, павятовыя сеймікі, у некаторых месцах удзельныя князі.

Ніжэйшае звено складалі соцкія, дзесяцкія, цівуны, валасныя старцы.

Кіраванне ў ВКЛ абапіралася на княжацкія прывілеі, судзебнік 1468 г., Статуты (рэдакцыі 1529, 1566, 1588).

Статуты ўяўлялі адзіную юрыдычную сістэму – агульнадзяржаўны збор нормаў феадальнага права. Распаўсюджваліся на ўсіх жыхароў за выключэннем мяшчан, якія кіраваліся нормамі магдэбургскага права.

Асноўнымі крыніцамі права статутаў выступалі: права звычаёвае, прывілеі князя, нормы «Рускай праўды», права царкоўнае, нормы права рымскага і заходнееўрапейскага.

Статуты зацвярджалі сістэму палітычнай улады, шляхецкія правы у сістэме заканадаўча-судовай улады, замацоўвалі прынцыпы саслоўнай дзяржаўнасці, сістэму феадальна-прыгонніцкіх адносін, усталёўвалі нормы рэгулявання ўсіх бакоў і сфер грамадскага жыцця.

Ідэалогія статутаў аказалася пад уздзеяннем культуры гуманізму, такіх яе прынцыпаў як абмежаванне улады гаспадара, ідэя прававой дзяржавы, дзяржаўны суверэнітэт, падзел улады на тры галіны.

Статут 1588 г. з’яўляецца помнікам беларускай культуры і пісьменства. Ён заканадаўча замацаваў дзяржаўны статус беларускай мовы.

У падрыхтоўцы статутаў брала ўдзел камісія з адукаваных людзей (магчымы ўдзел Ф. Скарыны). Вялікую арганізацыйную работу правялі А. Гаштольд, Л. Сапега.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Диалектика. Структура диалектики | Дынастычная барацьба 70–90-х гг. XIV ст. у ВКЛ. Заключэнне Крэўскай уніі з Польшчай і яе наступствы
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 2219; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.027 сек.