Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

XV-XVI стст. Ф. Скарына як вычоны-гуманіст, асветнік, першадрукар





Заходнееўрапескія ўплывы і ідэі Рэнесансу ў духоўна-культурным жыцці Беларусі

З другой паловы ХІІІ ст. на поўначы беларускіх зямель актывізуецца дзейнасць Лівонскага ордэна. Адначасова адчуваецца ўплыў на землі Беларусі заходнееўрапейскай культуры на адукацыю, будаўніцтва фартыфікацый, побыт гараджан.

Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў склад ВКЛ і фарміраванне беларускай народнасці суправаджалася далейшым развіццём усіх форм матэрыяльнай і духоўнай культуры. Выбар вялікімі князямі ВКЛ каталіцтва ў якасці дзяржаўнай рэлігіі прыводзіць да яго пашырэння на Беларусі. Беларуская культура развіваецца ў зоне кантакта дзвюх хрысціянскіх канфесій – праваслаўя і каталіцтва і выпрацоўвае сваю спецыфіку, схільнасць да дыялогу, творчых займенняў і супрацоўніцтва.

XV–XVI стст. пазначаюцца ростам гарадского беларускага насельніцтва, хуткім развіццём новых рамёстваў і гандлю, кансалідацыяй шляхты, складваннем мяшчан, узрастаннем ролі і аўтарытэту адукацыі, наладжваннем пастаянных эканамічна-гандлёвых і культурных кантактаў з заходнееўрапейскімі гарадамі, найперш сталічнымі і культурнымі цэнтрамі. Гэта стала падставай для ўспрымання перадавых ідэй, іх культурнага засваення і распаўсюджвання. У XIV–XVI стст. у Італіі, а затым астатніх еўрапейскіх краінах фарміруюцца гуманістычныя традыцыі эпохі Рэнесансу (Адраджэння). Гэта была эпоха пераходу ад культуры Сярэднявечча да культуры Новага часу. Увага пераключаецца з Бога на чалавека, які разглядаецца як творчая і актыўная асоба з неабмежаванымі магчымасцямі ўдасканалення свайго розуму і разнастайных здольнасцей. Фактычна ствараецца новая свецкая культура, якая процістаўляецца царкоўна-феадальнай. Пераглядаюцца рэлігійныя вучэнні, мастацтва і навука выходзяць з-пад царкоўнай апекі, ідзе станаўленне нацыянальных моў і літаратур, фарміруецца патрыятызм.

Асноўным напрамкам Рэнесансу на Беларусі выступіла асветніцтва, якое грунтавалася на мясцовай традыцыі, закладзенай яшчэ Е. Полацкай, К Тураўскім. Спецыфічнай рысай рэнесансавай думкі стала сувязь гуманістычных ідэй з хрысціянствам – хрысціянскі гуманізм. Прадстаўнікамі гуманістычнага светапогляду былі Ф. Скарына, М. Гусоўскі, А. Волан, Васіль Цяпінскі, М. Літвін, Сымон Будны, А. Рымша, браты Зізаніі. Яны выказвалі думкі, што найвышэйшай каштоўнасцю для чалавека з’яўляецца свабода, выступалі супраць жорсткіх умоў прыгону і з прапановамі стварэння прававой дзяржавы.



Філасофскае абгрунтаванне гуманістычнага светапогляду зрабіў Ф. Скарына, усходнеславянскі і беларускі першадрукар, навуковец, публіцыст, мастак і грамадскі дзеяч – ураджэнец Полацка. Вучыўся у Кракаўскім і Падуанскім (Італія) універсітэтах, атрымаў ступень бакалаўра, званні доктара медыцыны і доктара вызваленых (свабодных) навук. У 1517 г. у Празе першым сярод усходніх славян надрукаваў “Псалтыр”, затым яшчэ пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі, багата ілюстраваныя гравюрамі, арнаментаваныя застаўкамі, канцоўкамі. Да выдадзеных кніг Ф. Скарына пісаў прадмовы і пасляслоўі. У 1522 і 1525 гг. прадоўжыў сваю дзейнасць у Вільні, дзе выдаў “Малую падарожную кніжыцу” і “Апостал”.

У сваіх прадмовах Скарына пісаў аб важнасці распаўсюджвання пісьменнасці і ведаў, неабходнасці пастаяннага клопату аб разумным уладкаванні грамадства, маральным выхаванні чалавека, усталяванні годнага зямнога жыцця. У выданнях тэкстаў Скарына змяшчаў навуковыя звесткі. У “Малой падарожнай кніжыцы” ёсць звесткі па астраноміі, каляндары, беларускія назвы месяцаў, знакі Задыяка. У кананічныя тэксты ўключаліся элементы жывой гутарковай мовы. Можна сказаць, што наш першадрукар вылучыў у Бібліі найперш навукова-пазнавальную функцыю. Ф. Скарына стаў і пачынальнікам новага разумення патрыятызму як любві і павагі да своёй Радзімы.

Рэнесансава-гуманістычны светапогляд паўплываў на беларускую культуру. Ідзе станаўленне беларускай літаратуры, у ліку якой летапісы, блізкія да гістарычнай літаратуры: “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, свецкая лацінамоўная паэзія (М. Гусоўскі “Песня пра зубра”). З XV ст. на старабеларускую мову пачали перакладацца творы пісьменства іншых народаў.

Народная творчасць дэманструе станаўленне нацыянальна-патрыятычных пачуццяў. У песнях адлюстроўваецца гераічнае мінулае народа, яго барацьба з крыжакамі, татарамі. З’яўляюцца антыцаркоўныя і антыпрыгонніцкія казкі. Узнікае беларускі лялечны тэатр – батлейка.

У выяўленчым мастацтве з’яўляецца алтарная карціна і партрэтны жанр. Пачынаецца станаўленне філасофіі, батанікі, медыцыны. Адзначаюцца перамены ў паводзінах і маралі вышэйшых слаёў грамадства. Разгортваецца мецэнатства, стварэнне індывідуальных бібліятэк, мяняецца горадабудаўнічая практыка. Культурныя каштоўнасці беларускага народа былі ўкладам у агульнаеўрапескія дасягненні культуры эпохі Адраджэння.

 





Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 811; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



ПОИСК ПО САЙТУ:


Рекомендуемые страницы:

Читайте также:
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2021) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление
Генерация страницы за: 0.002 сек.