КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Паўстанне 1863-64 гг. у Польшчы, Літве, Беларусі і палітыка самаўладдзя. К. Каліноўскі і зараджэнне беларускага руху
Вастрыня аграрнага пытання і нацыянальна-вызваленчая барацьба польскага грамадства прывялі да паўстання супраць царызму. Яго рыхтавалі Варшаўскі Цэнтральны і Літоўскі Правінцыянальны камітэты. У склад апошняга ўваходзілі К. Каліноўскі, Вярыга, Звярждоўскі, Ражанскі, Чэховіч. Палітычна паўстанцы падзяляліся на 1) «белых», для якіх галоўнай мэтай было аднаўленне Рэчы Паспалітай і 2) «чырвоных», якія стаялі на пазіцыях дэмакратычнай перабудовы грамадства. Пачалося ў студзені 1863 г. у Царстве Польскім з нагоды рэкруцкага набору, а ў лютым было падтрымана Літоўскім камітэтам. На тэрыторыі Беларусі найбольш актыўна развівалася вясной 1863 г. у заходніх паветах – Мілавіды, Горкі. Да кіраўніцтва паўстаннем у Літве прыйшлі «белыя» на чале з Якубам Гейштарам. Каліноўскі стаў палітычным камісарам Гродзеншчыны. Жорсткі курс на падаўленне паўстання ўзяў генерал-губернатар Мураўёў. Паўстанне было разгромлена восенню 1863 г. Вяртанне да кіраўніцтва К. Каліноўскага і яго спроба аднавіць паўстанчаскі рух вынікаў не прынеслі. 10 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскі быў арыштаваны, а затым пакараны смерцю. Крах паўстання быў абумоўлены як абмежаванасцю праграмы, якая выключала магчымасць шырокага ўдзелу ў ім сялянства, так і разнагалоссем у кіраўніцтве паўстанцаў, у т.л. і прэтэнзіі да Каліноўскага. Паўстанне паўплывала на палітыку царызму у адносінах да беларуска-літоўскіх зямель. Яе вынікамі сталі: – карэктывы аграрнай рэформы у краі на карысць сялян; – паскарэнне курсу русіфікацыі на аснове афіцыйнай тэорыі народнасці; – фактычная ліквідацыя шляхты; – паслабленне польска-каталіцкага элементу палітычны і эканамічныя абмежаванні пры набыцці зямлі і карыстанні ёю сялянамі-католікамі; – закрыццё шэрагу навучальных устаноў, у т.л. адзінай вышэйшпй – Горы-Горыцкага земляробчага інстытута. Паўстанне мела шырокі грамадскі і замежны рэзананс. Падтрымлівалася рускай антыцарскай эміграцыяй. Стала этапным у беларускай гісторыі. Ад паўстання вядзе адлік беларускае вызваленне. К. Каліноўскі як рэвалюцыянер-дэмакрат арыентаваўся на беларускага мужыка. Упершыню у «Мужыцкай праўдзе» загучала беларускае слова. Ён жа звярнуўся да беларускай гісторыі і бачыў ідэал дзяржаўнасці у ВКЛ, дзе беларусы былі свабоднымі, хацеў іх самавызначэння, называў нацыянальнай уніяцкую царкву. Падобныя ідэі далей развівалі народнікі 90-х гг. XIX ст. (гурток «Гоман») і арганізатары першай беларускай партыі. Таму паўстанне 1863-64 гг. Можна лічыць пачаткам нацыянальна-беларускага руху. Яно знайшло і мастацкае адлюстраванне ў карцінах беларускіх мастакоў Сергіевіча, Філіповіча.
Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 995; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |