Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

І дзейнасць Вялікай Беларускай Рады

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Пазіцыі беларускіх партый

Падзенне самаўладдзя ў Расіі. Сістэма палітычнаў улады на Беларусі

Беларускі нацыянальны рух у гады першай расійскай рэвалюцыі. Дзейнасць БСГ. Нашаніўскі этап у гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння

Рэвалюцыя 1905-07 гг. прымусіла царызм унесці карэктывы ў сваю палітыку: пайсці на ўвядзенне Дзяржаўнай думы, шматпартыйнасці, ажыццяўленне сталыпінскай аграрнай рэформы. Выклікала стварэнне якасна новых палітычных органаў – Саветаў. На Беларусі садзейнічала актывізацыі нацыянальнага руху, пашырэнню яго сацыяльнай базы, палітычнай самаарганізацыі – (дзейнасць БСГ, з’яўленне першых беларускамоўных выданняў, правядзенне сходаў інтэлігенцыі, напр., нелегальны сход настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына з удзелам Коласа.

Першая беларуская партыя – Беларуская сацыялістычная грамада, створаная ў 1902-03 гг. намаганнямі братоў А. І І. Луцкевічаў, Цёткі, К. Каганца, А. Бурбіса выступіла з рэвалюцыйнымі патрабаваннямі палітычных свабод у грамадстве, паляпшэння становішча рабочых, вырашэння аграрнага пытання на карысць селяніна. Адстойвала беларускую мову і школу, дабівалася аўтаноміі Беларусі у складзе Расійскай рэспублікі. Вялікую ролю ў нацыянальным абуджэнні адыграла выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца”, якая дзейнічала ў Пецярбургу. З рэвалюцыйных пазіцый выступіла газета “Наша доля” – друкаваны орган БСГ.

З лістапада 1906 г. па жнівень 1915 г. у Вільні выходзіла штотыднёвая легальная беларускамоўная газета “Наша ніва”, заснаваная І. і А. Луцкевічамі, Ластоўскім, Уласавым і інш. Друкавалася кірыліцай і лацінкай для праваслаўных і католікаў. Займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі, з’яўлялася цэнтрам нацыянальна-культурнага руху. Мела многа карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі, Расіі, даходзіла нават да беларусаў у Амерыцы. Значную ўвагу надавала прапагандзе беларускай культуры і мовы. З 1910 г. выдавала адрасаваны сялянам “Беларускі каляндар”. Садзейнічала стварэнню літаратурнага месячніка для моладзі “Лучынка”, сельскагаспадарчага часопіса “Саха”, арганізацыі Беларускага музея. Давала ацэнку сацыяльнай і нацыянальнай палітыцы царызму на Беларусі.

 

 

Падзенне самаўладдзя ў Расіі адбываецца у выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Яе прычыны:

– абвастрэнне сацыяльна-эканамічных супярэчнасцей і пагаршэнне становішча народа, выкліканае доўгай і знясільваючай вайной;

– недасканаласць палітычнай сістэмы;

– нявырашанасць аграрнага рабочага, нацыянальнага пытанняў;

– усеагульнае незадавальненне палітыкай царызма.

Маніфест аб адрачэнні ад трона Мікалая ІІ падпісаў 2 сакавіка 1917 г.

Рэвалюцыя прывяла да ўсталявання ў Расіі двоеўладдзя – Часовага буржуазнага ўраду (ўлада без сілы) і Саветаў салдацкіх і рабочых дэпутатаў (сіла без улады), якія на першым часе суіснавалі мірна. На Беларусі дзейнічалі камісары Часовага ўраду, было створана 37 Саветаў, функцыі ўлады часткова выконваў Генеральны Штаб Заходняга фронту, а таксама праваслаўная царква.

Рэвалюцыя насіла буржуазна-дэмакратычны характар. Яна садзейнічала: дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу, палітызацыі рабочых, сялян, салдат, якія стваралі свае камітэты, саветы, прафсаюзы, усталяванню палітычных свабод, развіццю шматпартыйнасці і актывізацыі нацыянальных рухаў.

У Беларускім нацыянальным руху дзейнічалі шматлікія партыі і арганізацыі (БСГ, БНГ, БХД, БПНС), якія правялі ў сакавіку і ліпені 1917 г. з’езды. Падтрымалі рэвалюцыю, выказалі давер Часоваму ураду, уключыліся у змаганне за ўладу у Заходнім краі (Беларусь). Была ўтворана Цэнтральная Беларуская Рада (ЦБР), якая замяніла Беларускі нацыянальны камітэт. Рада на падставе праграмы БСГ ставіла пытанне аб тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі, стварэнні у Беларусі органаў мясцовага самакіравання, развіцці беларускай культуры і мовы. Часовы урад адхіліў гэтыя прапановы.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Станаўленне беларускай буржуазнай нацыі (XVIII-XIX стст.). Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры | Устанаўленне савецкай улады на Беларусі восенню 1917 г. Пытанне беларускага самавызначэння. Скліканне і роспуск Усебеларускага з'езда
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 458; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.