Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Напад фашысцкай Германіі на СССР. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба ў 1941-1944 гг

22 чэрвеня 1941 г. Германія разарвала дагавор аб ненападзе і без аб’яўлення пачала вайну супраць СССР, разгарнуўшы шырокае наступленне на 3-х накірунках – Прыбалтыка, Украіна, Беларусь. Ужо 22 чэрвеня войскі нямецкіх армій групы “Цэнтр” (кам. Фон Бок) атакавалі і бамбардзіравалі Гродна, Брэст, Ваўкавыск, Беласток, Баранавічы, шэраг дробных гарадоў і мястэчак. 28 чэрвеня быў захоплены Мінск, уся тэрыторыя Беларусі (як стратэгічны напрамак руху на Маскву) была акупіравана да верасня 1941 г. Пачатак вайны прынёс вялізарныя страты Чырвонай Арміі і паказаў масавы гераізм савецкіх воінаў, які і абумовіў крах гітлераўскай стратэгіі “бліцкрыгу” (маланкавай вайны).

(Баі абарончага перыяду: на пагранічных заставах, абарона Брэсцкай крэпасці, паветраныя над Радашковічамі, абарона Малілёва, Гомеля, аперыцыі ў раёне Полацка, Віцебска, Оршы. Імёны Кіжаватава, Фаліна, Гаўрылава, Гастэла).

Тэрыторыя Беларусі знаходзілася пад акупацыяй фашыстаў з восені 1941 г. да лета 1944 г. Увесь гэты час тут дзейнічаў нямецкі так званы “ новы парадак ”. Прынцыпы і метады “парадку” выцякалі з ідэалогіі фашызму, планаў “Ост”, “Барбароса” і іншых дакументаў. Гэта былі гвалт, бязлітаснасць, антысемітызм, расізм, антыкамунізм. З самага пачатку прадугледжвалася безагаворачнае падпарадкоўванне, рабаўніцва, прымусовая праца, планамернае знішчэнне пэўных частак насельніцтва.

Акупацыйная палітыка праводзілася сіламі войска, тайнай паліцыі – гестапа, службы бяспекі – СД, атрадаў СС. Па ўсёй тэрыторыі Беларусі была створана сетка лагераў смерці, гета, палявых камендатур і ваенных праўленняў гарадоў і раёнаў, паліцэйскіх участкаў і гаспадарчых службаў, 1/3 тэрыторыі займала “Генеральная акруга Беларутэнія” (на чале з Вільгельмам Кубэ). Ён і яго паплечнікі падтрымлівалі памкненні беларускіх нацыяналістаў як верагодную гарантыю стабільнасці фашысцкага панавання. Былі створаны калабарацыянісцкія арганізацыі – Беларуская народная самапомач (1941), Саюз беларускай моладзі (1943), беларускае “прадстаўніцтва” ў акупацыйнай уладзе – Беларуская рада даверу (1943), марыянетачны “ўрад” – Беларуская цэнтральная Рада.

Пад акупацыяй Беларусь зноў стала аграрна-сыравінным прыдаткам. Вялося планавае знішчэнне насельніцтва. Немцамі праведзена 140 карных аперацый. За гады вайны толькі ў Брэсцкай, Бабруйскай, Полацкай і Палескай абласцях былі павешаны, спалены, расстраляны 63 920 дзяцей і падлеткаў. Лёс Хатыні раздзялілі 628 вёсак Беларусі. Лагераў смерці і гета налічвалася 260. Самы вялікі Трасцянец, дзе знішчана прыкладна 206 тыс. чалавек.

Шырокія масы насельніцтва разгарнулі ўпартае супраціўленне. Вайна з фашызмам была народнай, айчыннай, Вялікай. У шырокім партызанскім руху, у радах савецкай арміі, у еўрапейскім руху Супраціўлення, на ваенных прадпрыемствах змагаліся сотні тысяч жыхароў Беларусі.

Найбольш дзейснай формай барацьбы стала партызанскае і падпольнае супраціўленне. За час акупацыі партызанскі рух прайшоў шлях ад дзейнасці асобных атрадаў і груп да брыгад і злучэнняў. Ахапіў звыш 1 млн. чалавек (з іх – 400 тыс. у рэзерве). Развіваўся ў тры этапы.

1 – (чэрвень 1941–лістапад 1942) – зараджэнне і арганізацыя. Вызначыліся партызанскія кіраўнікі – І. Бумажкоў, В. Корж, М. Шмыроў, Ф. Паўлоўскі.

2 – (лістапад 1942–снежань 1943) – масавае развіццё.

3 – (снежань 1943–ліпень 1943) – заключны перыяд. Меў цэнтралізаваны характар і каардынаваўся ў межах Савецкага Саюза Цэнтральным штабам партызанскага руху, а на Беларусі – Беларускім штабам партызанскага руху (кіраўнікі адпаведна П. Панамарэнка, П. Калінін).

Падпольная барацьба – нелегальная дзейнасць органаў і арганізацый, асобных прадстаўнікоў насельніцтва на захопленай ворагам тэрыторыі, накіраваная на аднаўленне незалежнасці. У гады вайны на тэрыторыі Беларусі такую барацьбу вялі 4 тыс. тэрытарыяльных арганізацый (звыш 70 тыс. падпольшчыкаў). Была звязана з партызанскім рухам, будавалася на строгай канспірацыі і цэнтралізацыі з боку ЦК КП(б)Б.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Пачатак другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР | Далейшая індустрыялізацыя і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага і навуковага развіцця ва ўмовах НТР
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 715; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.