Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 3 Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова ХІІІ–першая палова ХVІ стагоддзя): ад срэднявечча – да новага часу




Паходжанне беларусаў. Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне І тыс. н.э. Пачатак засялення славянамі тэрыторыі Беларусі. Балты і славяне ў міжрэччы Прыпяці, Дняпра, Заходняй Дзвіны, у Пабужжы і верхнім Панямонні. Супольнасці крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. Вытокі беларускай народнасці. Асноўныя канцэпцыі аб паходжанні ўсходнеславянскіх народаў – беларусаў, велікарусаў і ўкраінцаў.

Паходжанне беларусаў. Вытокі беларускай народнасці.

Змест праграмы:

Лекцыя:

У пачатку ранняга сярэднявечча ў пісьмовых крыніцах з’яўляюцца дакладныя паведамленні пра славян. Тады ў іх распадаўся родавы лад. З 6 ст. славяне (склавіны, анты) рассяліліся на тэрыторыі Паўднёвай, сярэдняй і Усходняй Еўропы. Потым яны падзяліліся на 3 вялікія групы:

· заходнія,

· усходнія

· паўднёвыя

Пра знаходжанне і рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі ў 5-8 ст. адсутнічаюць. Асноўнымі дадзенымі для даследаванняў з’яўляецца археалагічныя крыніцы. У сяр. І –га тыс. н.э. у жыцці насельніцтва сярэдняй і паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змяненні, якія адбыліся ў матэрыяльнай культуры. Культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінская культура змяняецца банцараўскай культурай. У дняпроўскім басеене Панямонні выяўлена некалькі дзесяткаў селішчаў 5-8 стст. На першай стадыі існавання дадзенай культуры (5-6 стст.) насельніцтва пражывала толькі на селішчах, размешчаных па берагах рэк і азёр. Селішчы 2-га храналагічнага перыяду ўзнікаюць у непасрэднай блізкасці да ранніх гарадзішчаў культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры. Вядомы пахаванні банцараўскай культуры ў грунтовых і курганных могільніках. Інвентар пахаванняў бедны (шкляныя пацеркі, арнаментаваныя касцяныя вырабы і г.д.). Як паказваюць раскопкі вядучымі галінамі гаспадаркі былі землыробства і жывелагадоўля. Дапаможную ролю ў забеспячэнні насельніцтва харчаваннем адыгрывалі паляванне і рыбалоўства. Былі развіты хатнія рамествы, чорныя і каляровая металургія, ганчарства, прадзенне, ткацтва, апрацоўка шкур, дрэва. Этнічны склад насельніцтва 5-8 стст ў цэнтральнай і паўночнай Беларусі канчаткова не вызначаны. Археалагічныя матэрыялы дазваляюць меркаваць, што ў фарміраванні банцараўскай культуры ўдзельнічалі балцкія і славянскія плямёны.

Другая культура атрымала назву – калочынская культура.Тэрыторыя яе ўключае парэчча Дняпра і Сожа, вярхоўі Сулы і басеен ніжняй Прыпяці. Помнікі культуры – курганныя і грунтовыя могільнікі, гарадзішчы. Гарадзішчы ўмацаваны валамі і рвамі. Селішчы размяшчаліся ля вады. Пахавальны абрад – трупаспаленне. Калочынская культура датуецца 5-8 стст.

Даследчыкі лічаць культуру балта-славянскай.

Т.ч. ў 5-8 стст. тэрыторыю Беларусі займалі плямены ўсходніх балтаў, у масіў якіх пранікалі славяне. Толькі ў 6-8 стст. на паўднёвым захадзе Беларусі пасяліліся плямены старажытных славян.

У 8-9 стст. славяне ўтварылі 15 этнічных супольнасцяў, якія ўзгадваюцца ў летапісе. На тэрыторыі Беларусі гэта: крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Крывічы – жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Звесткі пра іх змяшчаюцца ў летапісе пры апісанні падзей 9-10 стст. Назва “крывічы ” мае некалькі тэорый паходжання: ад вярхоўнага жраца Крыва-Крывейте, ад слова “кроўныя”(родныя па крыві), ад ўзгоркавай (крывой) мясцовасці. Крывічы ўтварыліся ў выніку асіміляцыі славянамі мясцовых балцкіх і фіна-угорскіх пляменаў. У кан. І тыс. н.э. крывічы распадаюцца на: полацкую, смаленскую і пскоўскую групы.

На Беларусі жылі полацкія крывічы. Для іх характэрны доўгія курганы і пазнейшыя круглыя курганы з трупаспаленнем. У культуры крывічоў ёсць як балцкія, так і славянскія элементы. У 8-9 стст. у іх ўзніклі селішчы, на аснове якіх сфарміраваліся гарады. У Х ст. на аснове племяннога княжэння крывічоў склалася буўное Полаукае княства – першая самастойная дзяржава на тэрыторыі Беларусі. Да яе належылі Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў, Менск, Ізяслаўль, Лагойск, Орша, Копысь, Барысаў. У летапісе адначасова ўзгадваюцца тэрміны “палачане” і “крывічы”. У этнічным абліччы пераважалі славянскія рысы. Мова была славянскай. Да балцкіх элементаў культуры адносяць: бранзалеты са змяінымі галавамі, спіральныя пярсцёнкі, грыўны балцкага тыпу.

Дрыгавічы займалі большую частку Пауднёвай і значную частку Сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” адзначаецца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. У іх культуры пераважалі славянскія элементы. Мова была славянскай. Зафіксаваны балцкія элементы: спіральныя пярсцёнкі, змеегаловыя бранзалеты, падковападобныя спражкі. Да балцкай традыцыі адносіцца звычай пахавання нябожчыкаў ў дамавінах-церамах. Слова дрыгавічы паходзіць ад назвы “дрёгнас” (сыры). Ёсць версія аб паходжанні назвы ад слова дрыгва. Суфікс –ічы мае славянскае паходжанне.

Радзімічы – займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной. асноўны арэал іх рассялення сфарміраваўся ў выніку рассялення славян і змяшэння балцкага і славянскага арэала. Мова славянская. У культуры адзначаны балцкія элементы: шыйныя грыўны, бранзалеты са змяінымі галавамі. Назва іх паходзіць ад міфічнай асобы – Радзіма. Ёсць версія, што слова радзімічы падобна да балцкага “знаходжанне.”

Трэба адзначыць, што паміж балтамі і славянамі існавала і мірнае суіснаване і ваенныя сутыкненні. Асіміляваліся не толькі балты славянамі, але і славяне балтамі.

Вытокі беларускай народнасці:

Вытокі беларускай народнасці да канца не высветлены. Існуе некалькі канцэпцый паходжання беларусаў:

1. Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая (Доўнар-Запольскі М., Грынблат М.)

2. Польская (Галембоўскі Л., Рыпінскі А.) і вялікаруская (А.Сабалеўскі, І. Сразнеўскі)

3. Крывіцкая (Я Карскі, Ластоўскі В.)

4. Фінская (Ласкоў І)

5. Балцкая (У.Сядоў)

6. Савецкая канцэпцыя (С. Токараў)

7. Канцэпцыя М. Емаловіча

8. Новая канцэпцыя М.Ф. Піліпенкі

У пач. 90-х г. ХХ ст. гіісторык М.Ф. Піліпенка прапанаваў сваю канцэпцыю паходжання беларусаў. Аўтар яе адмовіўся ад разумення беларускага этнагенеза як спрошчанай эвалюцыі, а таксама да тлумачэння яе як вялікай міграцыі. Даследчык лічыць, што у фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі ў працэсе і дапаўнялі адна другую. Ён лічыць, што ў выніку шырокага рассляення славян і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не беларусы, а першапачатковыя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Гэта адбылося ў 9-10 стст. Затым, у кан. 10- пач. 11 стст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўссходнеславянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. З трансфармацыяй гэтых перашапачатковых этнічных супольнасцяў у агульнаславянскую этнічную супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай тэрыторыяй, якая атрымала назву “Русь.” Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі пачала ўжывацца назва “Русь.” Насельніцтва стала называцца русічамі, русінамі, рускімі. Тэрыторыыя не была аднастайнай, яна падзялялася на рэгійны, якія складалі дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны: палескую і падзвінска-дняпроўскую. За паўднёвай часткай тэрыторыі замацавалася назва “Палессе”, за цэнтральнай і паўночнай – “Белая русь.” У паўднёвай зоне на аснове трансфармацыі дрыгавічоў, драўлян і паўднёвай часткі радзімічаў ішоў працэс складвання новай этнічнай супольнасці – палешукоў, у паўночнай зоне (папрыпяцка-дняпроўскім рэгіёне) ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяічаў, паўночных радзімічаў - старажытных беларусаў. М.Ф. Піліпенка лічыць, што менавіта яны і сталі продкамі беларусаў. З цягам часу ў выніку працэсаў інтэнсіўнага ўзаемадзеяння, на аснове кансалідацыі іх з асобнымі групамі заходнеславянскага (польскага), балцкага, цюркскага, татарскага насельніцтва на шырокай тэрыторыі, размешчанай паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной, Нёманам і Дняпром, да сярэдзіны 16 ст. сфраміраваўся новы комплекс культуры і звязаная з ім сістэма мовы. Усё гэта сведчыла аб з’яўленні новай, усходнеславянскай этнічнай тэрыторыі, якая атрымала назву “Белая Русь.” Сам тэрмін “Белая рысь” у розныя часы звязвалі з рознымі тлумачэннямі. З прыгажосцю зямлі (Макарый, 16 ст.), з мноствам снегу (С. Герберштейн, 16 ст.), з вольнасцю (В. Тацішчаў, 18 ст.), з незалежнасцю ад татара-манголаў (М. Любаўскі, 19 ст.), са светлым антрапалагічным тыпам жыхароў (М. Янчук, пач. 20 ст.). У наш час з’явіліся іншыя тлумачэнні: назва “Белая Русь” звязваецца з больш раннім прыняццем хрысціянства на тэрыторыях у параўнанні з “Чонай Руссю” (Я. Юхо), з шырокім распаўсюджаннем у тапаніміцы слова “белая” (П. Крапівін).У гістарычных дакументах 12 ст. тэрмін “Белая Русь” ужываўся ў адносінах да уладзімірска-суздальскага княства, аў 13-14 стст. да Маскоўскіх, Смаленскіх і Пскоўскіх зямель. На італьянскіх, нямецкіх мапах і ў хроніках 15-16 стст. многія замежныя аўтары Белай Руссю называлі ўсходнебаларускія землі, а таксама ўжывалі гэту назву ў дачыненні да Наўгародскіх, Пскоўскіх, Кіеўскіх, Чарнігаўскіх зямель, часам пашыралі на Валынь., Задоншчыну, Падмаскоўе. У дачыненні да Беларусі гэты тэрмін спачатку адносіўся да падзвінска-дныпроўскага рэгіёну, з сяр. 16 ст. ім сталі называцца таксама тэрыторыі Міншчыны, Гродзеншчыны, а потым, паўднёвая зона аж да ракі Прыпяць.У сяр. 16 ст. – сяр. 18 ст. назва “Белая Русь” усталявалася пераважна ў адносінах да земляў Полацкага, Мсціслаўскага, часткова Мінскага і Смаленскага ваяводстваў. адначасова з 17 ст. ў гістарычных дакументах да ўсходняй часткі этнаграфічнай Беларусі ўжываецца назва “Беларусь,” якая ў 19 ст. распаўсюдзілася на ўсе тэрыторыі Беларусі.

Ад назвы падзвінска-дняпроўскага рэгіёна “Белая русь” распаўсюдзілася назва яе жыхароў – “беларусцы,” “беларусы.” Заходнююю частку беларускай этнічнай тэрыторыі доўгі час называлі “Чорная Русь.” Паводле звестак В.М. Тацішчава, межы Чорнай Русі даходзілі да да р. Віліі, на ўсходзе – да Бярэзіны, на поўдні – да Прыпяці, на захадзе – да Буга. Назва “Чорная Русь” у крыніцах упамінаецца не раней за апошнюю чвэрць 13 ст.

Фарміраванне беларускай мовы было звязана з перапляценнем паўночных (падзвінска-дняпроўскіх) і паўднёвых (папрыпяцкіх) элементаў гутарковай мовы ўсходнеславянскага насельніцтва. Для гэтай мовы характэрна цвёрдае “р” і “ч”, мяккае “д,” аканне.

Крывічы, дрыгавічы, радзімічы зніклі раней, чым пачала фарміравацца беларуская народнасць. Тэрыторыя Беларусі па лакальных асаблівасцях, мове і культурных рысах падзяляецца на 2 тэрыторыі: палескую і падзвінска-дняпроўскую. На падзвінска-дняпроўскую тэрыторыю распаўсюдзілася назва “Белая Русь”, на яе фарміраванне аказалі ўплыў польскае, балцкае насельніцтва, на тэрыторыю “Палесся” аказалі ўплыў цюркскае насельнтцтва, рускае, польскае. Назва жыхароў падзвінска-падняпроўскага рэгіёна – “беларусцы”, назва насельніцтва Палесся – “палешукі.” Змяшэнне насельніцтва адбывалася ў сярэднім рэгіёне. Роля гэтага рэгіёна вялікая. Беларуская мова сфарміравалася на аснове “сярэднебаларускага” дыялекта, для якога характэрны “аканне,” “яканне,” цвердае ц, р, мяккае д (дзеканне). Агульна распаўсюдзіліся такія элементы культуры, як намітка, андарак, культ камянеў, змееў, змеепадобныя ўпрыгожанні і г.д. Крывічы, дрыгавічы, радзімічы зніклі да пач. 14 ст. Час пачатку фарміравання беларускай народнасці – 14-16 стст. Назва Беларусь замацавалася за дадзенай тэрыторыей толькі з канца 18 ст, пасля ўвахода гэтых зямель у склад Расійскай Імперыі.

Падрабязней матэрыял мона пачытаць ў кнізе: М.Ф. Піліпенка “Возникновение Беларуси: новая концепция”(Мн., 1991 г.)

У гістарычных дакументах 12 ст назва Беларусь ужываецца ў адносінах да Уладзіміра-Суздальскага к-ва, а ў 13-14 стст. у адносінах да Маскоўскага к-ва, Смаленскіх і Пскоўскіх зямель. На італьянскіх, нямецкіх хроніках 15-16 стст. яна ўжываецца ў адносінах да Наўгародскіх,Пскоўскіх, Кіеўскіх зямель, а часам і да Валыні, Задоншчыны, Падмаскоўя. З сяр. 16 ст – гэта Міншчына і Гроденшчына. Толькі да канца 19 ст назва распаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю Беларусі. У 15-16 стст. пачалі фарміравацца гаворкі вялікарускай, украінскай мовы, якія аказалі ўплыў на беларускую мову.

Выклікае цікавасць праблема існавання раннефеадальнай дзяржавы-манархіі – Кіеўскай Русі. Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі з’яўляцца па патрабаванню з дружынай, а іх падуладнае насельніцтва – плаціць даніну. У той жа час, у сваіх уладаннях яны карысталіся неабмежаванай уладай. вялікакняжацкія наменікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслушэнства прыводзілі сілай. Першай дзяржавай на тэр. Беларусі было Палацкае княства. Яно займала сярэдняе цячэнне Заходняй Дзвіны, межавала з поўначы з Ноўгародскай зямлёй, на ўсходзе – са Смаленскай, на поўдні – з Турава-Пінскай, на захадзе – з землямі літоўска-латышскіх плямён. Полацкае к-ва існавала ў сярэднім цячэнні Дзвіны ў 9-13 ст. Гэта першае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі. У 862г. – упершыню ўзгадваецца горад Полацк. Паведамляецца аб мясцовай полацкай дынастыі, імёны першых крывіцкіх князеў не захаваліся. Адносіны паміж Полацкам і Кіевам складваліся складана. Князь Алег (879-912 гг.), як паведамляе летапіс наклаў даніну на крывічоў. У 907 г. правёў удалы паход на Візантыю, у якім прынялі ўдзел крывічы і радзімічы. Пры князі Ігары (912-945 гг.), княгіне Вользе (945-964 гг.), Святаславе (964-972 гг.) улада Кіева паступова слабее, паколькі яны былі заняты войнамі з Візантыяй. У апошняй трэці 10 ст. полацкі князь Рагвалод праводзіў дастаткова незалежную палітыку, ён выкарыстоўваў барацьбу паміж сынамі Святаслава Яраполкам і Уладзімірам. Прыняў у барацьбе бок кіеўскага князя Яраполка, аднак у барацьбе перамог Уладзімір і дынастыя полацкіх князёў была спынена. Яна адрадзілася пачынаючы з князя Ізяслава, сына Рагнеды. Разам з тым, летапісы называюць полацкіх князёў Рагвалодавымі ўнукамі.

У кан. 9 ст. узгадваецца Тураўскае к-ва. Кіеўскія князі трымалі на тураўскім пасадзе намеснікамі сваіх старэйшых сыноў. Пасля княжэння Святаполка Акаяннага (988-1015) Тураўскае к-ва было ўключана ў склад Кіеўскай Русі. Першы летапісны міфічны князь – Тур. тураў меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, Паўночным Прычарнамор’ем, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, Прыбалтыкай і Валянню. Кіеўскія князі трымалі на тураўскім пасадзе намеснікамі сваіх старэйшых сыноў. У часы Уладзіміра на пасадзе Турава сядзеў Святаполк Уладзіміравіч. Святаполк, ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава Харобрага сам пачаў спачуваць заходняму ўзору хрысціянскай царквы, то вельмі абурала праваслаўных летапісцаў, якія прыпісалі яму забойства братоў Барыса і Глеба. Кааліцыя яго братоў пачала барацьбу са Святаполкам, ён быў выгнаны з Русі і загінуў на чужыне. У 9 ст. вядома толькі 2 гарады – Полацк, Тураў.У 11 ст летапісы ўзгадваюць 12 беларускіх гарадоў. У 12 ст узгадваецца ўжо 17 гарадоў: Слуцк, Барысаў, Гродна, Мазыр, Бельчыцы, Гарадок, Чачэрск, Камянец і інш. У 13 ст. узгадваецца ўжо 25 гарадоў на Беларусі: Рэчыца, Нясвіж, Наваградак, Слонім, Ваўкавыск,Турыйск, Капыль, Кобрын і інш.

Відавочна, што перашыя ўспаміны нераўнацэнны сапраўднаму часу ўзнікнення гарадоў. Таму, асноўнымі ў дасладваннях беларускіх гарадоў становяцца археалагічныя раскопкі. За апошнія гады беларускія гарады вывучалі Э.М. Загарульскі, Г.В. Штыхаў, А.Р. Мітрафанаў, М.К. Каргер, В.Р. Тарасенка і інш. Археалагічныя знаходкі ўнеслі значныя карэктывы ў пытанне аб часе з’яўлення летапісных гарадоў.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 572; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.023 сек.