КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Паўстанне 1863г. і яго сацыяльна-палітычныя вынікі
У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль самым вострым было польскае пытанне. З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Фактычна яны ўяўлялi сабой шырокi i разнастайны дэмакратычны блок, у якi ўваходзiлi дробная i беззямельная шляхта, афiцэры, дробная гарадская буржуазiя, iнтэлiгенцыя, студэнцтва. Сярод “чырвоных” не было адзiнства наконт метадаў дасягнення сваiх мэт. Яны падзялялiся на правых – памяркоўных i левых – прадстаўнiкоу рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалi роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, лiтоўцаў, украiнцаў з палякамi, але выступалi за адзiную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на iх думку, быў гарантаваны толькi ў саюзе i адзiстве дзеянняў з расійскімі рэвалюцыянерамi. Яны прызнавалi права на нацыянальнае самавызначэнне лiтоўцаў, украiнцаў i беларусаў. Аграрнае пытанне планавалася вырашыць шляхам лiквiдацыі памешчыцкага землеўладання. Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. Белыя не жадалi нiякiх сацыяльна-эканамiчных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялi права на нацыянальна-палiтычнае самавызначэнне лiтоўцаў, украiнцаў i беларусаў. Дабiцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г. яны хацелi выкарыстоўваючы нацiск заходнееўрапейскiх краiн на расiйскiя ўлады. Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы. Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК). Камiтэт здолеў наладзiць шырока разгалiнаваную агульнапольскую арганiзацыю. Рэвалюцыйныя сiлы Варшавы ўзначалiў прадстаўнiк левага крыла “чырвоных” Яраслаў Дамброўскi. З мэтай падрыхтоўкi паўстання ў Беларусi i Лiтве ўлетку 1862 г. у Вiльнi быў створаны Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). “Левых” ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838–1864). Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт, актыўна ўдзельнiчаў у тайным гуртку польскага рэвалюцыянера З. Серакоўскага. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі пры дапамозе В. Урублеўскага стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi, якая мела сувязь з арганiзацыямi Вiльні, Масквы, Пецярбурга. У 1862–1863 гг. ён разам з В. Урублеўскiм i Ф. Ражанскiм выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда” (друкавалася лацiнкай). Газета была прасякнута рэвалюцыйна-дэмакратычнымi iдэямi, заклiкала беларускi народ да ўзброенай барацьбы супраць самадзяржаўя i паноў, iдэалiзавала мiнулае беларускага народа, паказвала агульнае ў жыццi i марах беларускага i польскага сялянства, заклiкала беларускiх сялян падтрымаць польскi нацыянальна-вызваленчы рух, брала пад абарону ўнiяцкую царкву i заклiкала да барацьбы з праваслаўем. Пачынаючы выданне “Мужыцкай праўды” К. Калiноўскi i яго сябры, выхаваныя на iдэях Герцэна, Дабралюбава i Чарнышэўскага, мелi на мэце перш за ўсе прыцягненне да паўстання сялян, якiх яны лiчылi галоўнай рэвалюцыйнай сiлай. А каб сяляне лепш зразумелi iх, i была выкарыстана беларуская мова. Падрыхтоўка да паўстання яшчэ не была завершана, калi ў канцы 1862 г. стала вядома пра намер расійскага ўрада правесцi ў Польшчы масавы рэкруцкi набор. Набору падлягалі якраз тыя групы насельніцтва, з якіх вербаваліся члены будучых паустанцкіх атрадаў. Гэта паведамленне прымусiла ЦНК прызначыць паўстанне на студзень 1863 г. 22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясцiў сябе Часовым нацыянальным урадам i заклiкаў паўстанцкiя атрады да нападзення на расійскія войскi ў правiнцыяльных гарнiзонах. У манiфесце i двух аграрных дэкрэтах Часовага нацыянальнага ўрада была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны, пасля перамогi было паабяцана надзялiць зямлёй беззямельных удзельнiкаў паўстання. Спецыяльны зварот да насельнiцтва Беларусi i Лiтвы заклiкаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы, але ў iм нiчога не гаварылася аб нацыянальна-палiтычным самавызначэннi гэтых тэрыторый. Падзеi ў Варшаве былi нечаканымi для ЛПК, але ён вырашыў падтрымаць польскiх паўстанцаў. ЛПК, перайменаваны ў Часовы ўрад Лiтвы i Беларусi на чале з К. Калiноўскiм, 1 лютага 1863 г. звярнуўся да насельнiцтва Беларусi i Лiтвы з манiфестам, у якiм заклiкаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы. Каб не парушаць адзiнства дзеянняў, ЛПК вымушаны быў падтрымаць у сваiм манiфесце i праграму паўстання, прынятую ў Варшаве. У студзенi–лютым 1863 г. ў Беларусi з’явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Мясцовыя атрады пачалi дзейнiчаць у сакавiку–красавiку i былi падначалены Вiльні. Яны складалiся з дробнай шляхты, афiцэраў, рамеснiкаў, студэнтаў, гiмназiстаў старэйшых класаў, сялян. Аднак адзiнага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Асобныя спробы ўзаемадзеяння паўстанцкiх атрадаў заканчвалiся беспаспяхова. Многiя з iх былi разбiты ў самым пачатку фармiравання. Паўстанцам не ўдалося авалодаць якiмi-небудзь значнымi стратэгiчнымi пунктамi. Толькi атрад Л. Звяждоўскага пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага iнстытута ў красавiку 1863 г. на кароткi тэрмiн здолеў захапiць павятовы горад Горкi (Магiлёўская губерня). Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi. Паўстанне 1863–1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii. Самыя радыкальныя з кiраўнiкоў паўстанцкiх атрадаў – В. Урублеўскi, Ф. Ражанскi, М. Чарняк, З. Серакоўскi, А. Мацкявiчус, А. Трусаў, Л. Звяждоўскi – спадзявалiся на незадаволенасць сялян умовамi рэформы i iмкнулiся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстаннi як мага больш сялян. Левыя “чырвоныя” у ЛПК, асаблiва К. Калiноўскi, планавалi распаўсюдзiць паўстанне на прыбалтыйскiя i расійскія губернi. Але планы рэвалюцыянераў не ажыццявiлiся. Сялян сярод паўстанцаў было няшмат, асаблiва ва ўсходнiх губернях Беларусi: ў Вiцебскай – 7 %, Магiлёўскай – 13 %, Мiнскай – 20 %. Толькi ў Вiленскай i Гродзенскай губернях сяляне складалi больш за чвэрць паўстанцаў – адпаведна 27 i 33 %. Для сялян Беларусi былi незразумелымi лозунгi Варшаўскага ЦНК аб адраджэннi Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. Не змагла iх задаволiць i вельi абмежаваная аграрная праграма паўстанцаў. Значнай перашкодай распаўсюджанню паўстання з’явiлася далучэнне да паўстанцаў “белых”. Больш таго, паступова яны ўзялi кiраўнiцтва паўстаннем у свае рукi. Спадзяючыся на англа-французскае выступленне супраць Расii, “белыя” жадалi толькi пратрымацца некаторы час. У сакавiку 1863 г. па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве Вiленскi Часовы ўрад Лiтвы i Беларусi быў распушчаны i створаны Аддзел кiраўнiцтва правiнцыямi Лiтвы, у якi ўвайшлi “белыя”. Аддзел узначалiў ковенскi памешчык Якуб Гейштар. К. Калiноўскi спрабаваў супрацiўляцца, але каб не ўносiць раскол у рады паўстанцаў, вымушаны быў падпарадкавацца. Ён заняў пасаду ваяводскага камiсара на Гродзеншчыне. Спадзяваннi “белых” на падтрымку Ангii i Францыi не спраўдзiлiся. Гэтыя дзяржавы асаблiва не жадалi ды i не мелi неабходных сiл, каб ваяваць з Расiяй з-за Польшчы, а iх дыпламатычныя захады Пецярбург рашуча адхiлiў. Ужо ў маi 1863 г. паўстанне ў Вiцебскай, Магiлеўскай i Мiнскай губернях было падаўлена, а летам расійскае камандаванне накiравала буйныя вайсковыя сiлы ў Польшчу. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У маi 1863 г. Вiленскiм генерал-губернатарам быў назначаны М.М. Мураўёў. Гэта быў энергiчны дзяржаўны дзеяч, якi з веданнем справы рабiў тое, да чаго быў заклiканы. У Вiльню ён прыехаў з планам дзеянняў i з неабмежаванымi паўнамоцтвамi. Галоўную ўвагу ён звярнуў на цывiльнае кiраванне, маючы на мэце знайсцi ў краi тыя элементы, на якiя рускiя ўлады маглi б абаперцiся. Перш за ўсе, гэта было беларускае сялянства. М.М. Мураўёў дабiўся, каб у краi не толькi выконвалiся нормы “Палажэнняў” 1861 г., але i значнага iх паслаблення: было лiквiдавана “часоваабавязанае” становiшча сялян і уведзены абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў, у поўным аб’ёме вярталася зямля, адабраная з 1857 г. (“адрэзкі”), на 20 % зменшаны выкупныя плацяжы, беззямельныя сялянскія сем’і надзялялiся трыма дзесяцiнамi зямлi. Больш таго, сялянам перадавалася зямля ўдзельнiкаў паўстання. М.М. Мураўёў абавязаў сельскiя таварыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганiзаваў спецыяльныя сялянскiя каравулы, якiя павiнны былi весцi барацьбу з паўстанцамi; разгарнулася шырокая антыпаўстанцкая i антыпольская агiтацыя. Усе гэтыя меры звужвалі раён дзеянняў паўстанцаў i адштурхоўвалі ад iх сялян. М.М. Мураўёў таксама зрабiў захады для замены польскiх чыноўнiкаў расійскімі (праваслаўнымi), зачыняў каталiцкiя кляштары i касцёлы, спрабаваў узмацнiць значэнне праваслаўнага духавенства i падняць яго матэрыяльны дабрабыт. У навучальных i грамадскiх установах была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена выкладанне польскай мовы ў сельскiх школах, зачынялiся польскiя бiблiятэкi. Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, “белыя” пачалi пакiдаць свае пасады ў кiраўнiцтве. Да ўлады iзноў прыйшлi “чырвоныя”. У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi, сваiх прыхiльнiкаў ён назначаў на галоўныя пасады, паспрабаваў аднавiць сувязi з рэвалюцыйнай арганiзацыяй “Зямля i воля”. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося. Мясцовыя памешчыкi канчаткова адышлi ад паўстання. 28 жнiўня Польскi нацыянальны ўрад загадаў спынiць ваенныя дзеяннi. У вераснi 1863 г. узброеныя паўстанцкія атрады ў заходнiх губернях Беларусi i Лiтве былі разбіты, а летам 1864 г. лiквiдавана апошняя рэвалюцыйная арганiзацыя ў Навагрудскiм павеце. У Польшчы некаторыя паўстанцкiя атрады дзейнiчалi яшчэ да восенi 1864 г., але таксама былi разбiты. К. Калiноўскi быў арыштаваны ў студзенi 1864 г. i 22 сакавiка таго ж года павешаны ў Вiльнi. Увогуле за ўдзел у паустаннi 128 чалавек былi пакараны смерцю, 853 сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым лiку 504 – у Сiбiр. Рэвалюцыянеры ўсiх краiн сачылі за барацьбой палякаў з глубокiм спачуваннем. Рэвалюцыйныя дэмакраты ў Расii, прадстаўнiкi расійскай палiтычнай эмiграцыi лiчылi справу Польшчы сваёй кроўнай справай. У абарону паўстанцаў выступiў “Колокол” А. Герцэна. М. Бакунiн апублiкаваў адозву “Да рускага, польскага i да ўсiх славянскiх народаў”, дзе заклiкаў падтрымаць польскiх патрыётаў. Нямала расійскіх рэвалюцыянераў змагалася ў радах паўстанцаў. У заходнееўрапейскай прэсе распаўсюджвалася iнфармацыя аб ходзе паўстання, сабiралася i накiроўвалася ў Польшчу зброя, з эмiгрантаў вербавалiся добраахвотнiкi. З дапамогай цэнтра “Маладая Еўропа” i асабiста Д. Гарыбальдзi рыхтавалiся палiтычныя i ваенныя кiраўнiкi паўстанцаў. Пры непасрэдным удзеле К. Маркса i Ф. Энгельса, якiя лiчылi польскае пытанне важнай састаўной часткай еўрапейскай рэвалюцыi, арганiзоўвалiся акцыi салiдарнасцi заходнееўрапейскiх рабочых з польскiм народам.
Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 988; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |