Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР 8 страница




 

4. Абвешчаная бальшавіками дыктатура пралетарыята, акрамя ін-шага, прадугледжвала падаўленне варожых яму ідэалогій, у тым ліку – рэлігіі. Каб укараняць сацыялістычную ідэалогію бальшавікам патрэбна было перасекчы цэнтры распаўсюджання рэлігійных ідэй, ізаляваўшы царкву ад астатняга грамадства і падарваць яе эканамічную базу.

Прыход да ўлады бальшавікоў значна пагоршыў становішча ўсіх канфесій, у першую чаргу – эканамічнае. У адпаведнасці з Дэкрэтам аб зямлі ад 26 кастрычніка і Палажэннем аб зямельных камітэтах ад 12 снежня 1917 г. манастыры і цэрквы пазбаўляліся зямельнай і іншай неруховай маёмасці як пастаяннай крыніцы даходаў. Паводле Дэкрэта ад 18 снежня 1917 г. аб дзяржаўным шлюбе і метрыкацыі, у царквы адбіралася права рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (шлюб, народзіны, смерць і інш.).

Моцны ўдар па царкоўнай арганізацыі быў нанесены пастановай СНК ад 11 снежня 1917 г. аб перадачы справы выхавання і адукацыі з духоўнага ведамства ў народны камісарыят асветы. Гэта датычыла і яўрэйскіх навучальных устаноў – хедэраў і іешываў.

Нарэшце, з 1 сакавіка 1918 г. усе царкоўнаслужыцелі пазбаўляліся бюджэтнага ўтрымання і мусілі самастойна шукаць сродкі для існавання.

Такім чынам, дзейнасць Савецкай улады была скіравана на падрыў эканамічнай асновы царквы і мінімізацыю яе ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё. У аснове такой палітыкі знаходзілася левацкае ўяўленне аб рэлігіі як “опіуме для народа” і царкве як контррэвалю-цыйнай сіле.

Асаблівую варожасць бальшавікам на словах выказвала Руская Праваслаўная Царква (РПЦ). 19 студзеня 1918 г. яе новы Патрыярх – Ціхан абвясціў ім анафему за распачаты гвалт і пралітую кроў.

Невыпадкова, што праз колькі дзён, ужо 23 студзеня СНК выдаў чарговы дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», у адпаведнасці з якім Савецкая Расія пераўтваралася ў свецкую рэспубліку, абвяшчалася свабода сумлення і права на атэ-істычную прапаганду. У гэтай сувязі перапынялася ўсялякае фінансаванне цэркваў, а ўсе будынкі, абсталяванне і прадметы культу пры ўмове ашчаднага да іх стаўлення пераходзілі ў карыстанне веруючых. На кіраўнікоў прыходаў ускладаўся абавязак па выплаце камунальнага, зямельнага і інш. падаткаў на карысць дзяржавы, а пры яго парушэнні – вінаватых мусілі напаткаць суровыя санкцыі.

У адпаведнасці з новай партыйнай праграмай, прынятай у 18-23.03 1919 г., на VIII з’ездзе РКП (б), адной з важнейшых задач у справе фар-міравання савецкага ладу жыцця называлася ідэйная барацьба з рэлігіяй. Нягледзячы на Дэкрэт аб аддзяленні царквы ад дзяржавы, асноўным аб’ектам ўвагі бальшавікоў у 1919 г. зрабіліся мошчы (астанкі) святых, якія падлягалі гвалтоўнаму ўскрыццю і агляду на прадмет выкрыцця абману веруючых. Такая ўвага бальшавікоў была невыпадковай. Па-першае, яны ведалі, што шанаванне святых спрадвек з’яўлялася найважнейшым прынцыпам рэлігійнай самасвя-домасці, і таму яны пайшлі на тое, каб прадэманстраваць “нятленныя мошчы” як доказ хлусні “святароў-цемрашалаў”. На думку “выкры-вальнікаў”, падобныя “экспазіцыі” мусілі людзей адвярнуцца ад рэлігіі. Па-другое, не менш важным матывам дыскрэдытацыі святынь з’яўлялася пазбаўленне храмаў грашовых ахвяраванняў ад палом-нікаў, якія прыходзілі пакланіцца. Бальшавікі не спыніліся перад тым, каб 11 красавіка 1919 г. ускрыць раку з мошчамі Сергія Раданежскага.

Тым не менш, масавыя ўскрыцці толькі прываблівалі вернікаў. Невыпадкова распачатая кампанія перарасла ў другую фазу – адабран-не рэліквій у храмаў. Яна пачалася пасля выдання 20 ліпеня 1920 г. чарговай пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР “Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе”. Паводе яе, належала ліквідаваць “культ мёртвых цел і лялек... шляхам змяшчэння так званых мошчаў у музеі і аддзелы царкоўнай старыны або шляхам іх пахавання".

Нягледзячы на пратэсты Патрыярха Ціхана, многіх іншых іерар-хаў і простых вернікаў, адбыліся масавыя адабранні з храмаў астанкаў святых, у тым ліку А. Неўскага, С. Сароўскага. Некаторыя з іх былі змешчаны ў Музей атэізму, а іншыя папросту знішчаны.У 1922 г. такі ж лёс напаткаў астанкі святых Е. Полацкай і А. Баболі, якія былі вы-везены адпаведна ў Віцебск і Маскву.

Бальшавіцкая кампанія па знішчэнні рэліквій праваслаўных і каталіцкіх вернікаў мела частковы, галоўным чынам, эканамічны сэнс. Дзякуючы ёй, царква пазбавілася значнай крыніцы даходаў і трапляла ў яшчэ большую залежнасць ад Савецкай улады, дакладней, АДПУ. Па-другое, яна з’явілася першай спробай па адабранні ў царквы ін-шых, больш значных у эканамічным плане каштоўнасцей. Па-трэцяе, гэтыя і іншыя антыцаркоўныя мерапрыемствы наносілі адчувальную шкоду, у першую чаргу, расійскаму праваслаў’ю, якое перажывала складаны перыяд пераўтварэння з дзяржаўнай структуры ў самастой-ную грамадскую арганізацыю.

Так здарылася, што да канца грамадзянскай вайны вышэйшая царкоўная ўлада практычна здзяйснялася асабіста Патрыярхам Ціха-нам. Менавіта ён быў першым з іерархаў, хто асудзіў бальшавікоў за ганебны Брэсцкі мір, за забойства царскай сям’і, іншыя злачынствы, хто заклікаў вернікаў у абарону праваслаўнай веры. І ленінская ўлада мусіла лічыцца з ім і рэагаваць на яго пратэсты, каб не справакаваць веруючых на ўсенародную барацьбу. Варта падкрэсліць, што жорсткя антыцаркоўная палітыка бальшавікоў і антыбальшавіцкая палітыка РПЦ толькі зацягнула грамадзянскую вайну і абвастрыла яе формы.

Вясной 1921 г. у межах агульнага курса Савецкай улады на аднаў-ленне эканомікі, умацаванне саюза з сялянствам кіраўніцтва РСФСР пачаў пэўную, у бок лібералізацыі, карэктыроўку сваёй палітыкі ў дачыненні царквы. У прыватнасці, паводле пастановы Майскага (1921) Пленума ЦК РКП(б) было вырашана з апорай на пэўную, апазіцыйна настроеную да Ціхана частку праваслаўных іерархаў-“мірнаабнаўленцаў”, усталяваць кантроль над дзейнасцю ўсёй РПЦ.

Здзяйсненню запланаванага ў значнай ступені паспрыяла стыхій-нае бедства – масавы голад, які ў 1921-1922 гг. ахапіў Паволжжа і іншыя паўднёвыя раёны краіны.

Характэрна, што менавіта Патрыярх Ціхан выступіў з ініцыятывай збору ахвяраванняў, але утвораная ім 21 ліпеня 1921 г. дабрачынная арганізацыя – Усерасійскі камітэт дапамогі галадаючым – праз месяц быў распушчаны Савецкай уладай, бо сабраная ім сума грошай – 7 млн руб. выглядала мізэрнай. 27 жніўня 1921 г. была арганізавана Цэнтральная камісія па аказанні дапамогі галадаючым (Дапамгал), але яе кіраўніцтву разлічваць на вялікія ахвяраванні насельніцтва, якое перажыла тры разбуральныя вайны, не даводзілася.

Разам з тым умовы масавага голаду стварылі бальшавіцкай уладзе унікальную магчымасць у чарговы раз нанесці ўдар па царкве з мэтай падрыву яе эканамічнай магутнасці і духоўнага лідэрства ў грамадст-ве. З гэтай нагоды 23 лютага 1922 г. ЦВК прыняў пастанову аб кан-фіскацыі часткі царкоўных рэчаў з золата, срэбра і каштоўных камянёў, каб за іх набыць хлеб галадаючым і насенне для засеву па-лёў. З гэтай нагоды 1 сакавіка была створана Белару­ская камісія дапа-могі галадаючым на чале з А. Чарвяковым. Прадстаўнікі ад розных канфесій – епіскап Мельхіседэк, равін Рабіновіч, ксёндз Васілеўскі і пастар Грэгар у цэлым спачувальна аднесліся да ідэі дапамогі гала-даючым. Пры гэтым лютэранскі пастар папярэдзіў аб тым, што яго паства не валодае ніякімі каштоўнасцямі, а ксёндз спаслаўся на адсут-насць дазволу Папы Рымскага на іх выдачу.

У выніку было сабрана больш за 30 пудоў серабра, каля 100 грамаў золата, 45 брыльянтаў (32 карат), 52 каштоўных камянёў і інш. З гэтай сумы на сінагогі прыпадаў толькі 1 пуд 36 фунтаў 88 залатнікоў 50 долей срэбра – значна менш той колькасці, на якую разлічвалі члены камісіі. У мінскім касцёле Св. Роха было канфіскавана серабра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 доляў, а з капліцы побач з касцёлам забрана серабра 13 фунтаў 60 залатнікоў.

Па абвінавачанні ў сабатажы і контррэвалюцыі ў БССР быў асу-джаны 201 праваслаўны свяшчэннаслужыцель. У маі 1922 г. у Мінску за супраціўленне пры канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей былі асуджаны 10 ксяндзоў. У адной з мінскіх сінагог пад час адбыла-ся сутычка паміж вернікамі і зборшчыкамі каштоўнасцей, якая скон-чылася забойствам 2 і раненнем 4 чал. Адбыліся пратэстныя хва-ляванні насельніцтва ў Бабрысаве, Мазыры, Слуцку.

Патрыярх Ціхан назваў гэтую акцыю святатацтвам і заклікаў праваслаўных вернікаў да супраціўлення, што дало магчымасць У. Леніну на пасяджэнні Палітбюро 30 сакавіка заклікаць да далейшага наступу на РПЦ. Патрыярх Ціхан быў змешчаны пад хатні арышт.

Варта адзначыць, што пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў часткі праваслаўных іерархаў узнікла ідэя «абнаўлення Царквы» праз яе дэмакратызацыю кіравання і мадэрнізацыю багаслужэння. Пры-хільнікі гэтай ідэі не прызналі ўлады Патрыярха Ціхана, але працяглы час заставаліся ў меншасці. У 1921-1922 гг. падчас абвастрэння канфлікта РПЦ з бальшавікамі асаблівую актыўнасць выявіла так званая Петраградская група прагрэсіўнага духавенства, якая намаган-нямі органаў ДПУ і пад іх кантролем пачала інспірыраваць апазіцыйны Патрыярху Ціхану рух. Так, у маі 1922 г. протаіерэй А. Увядзенскі і іншыя абнаўленцы з удзелам чэкістаў дамагліся ад патрыярха перадачы царкоўнай улады іх паплечніку – мітрапаліту Яраслаўскаму (Агафангелу).

14 мая 1922 г. абнаўленцы заклікалі праваслаўных вернікаў перапыніць грамадзянскую вайну супраць дзяржавы і запатрабавалі суда над “віноўнікамі царкоўнай разрухі”. 16 мая яны ж абвясцілі аб заснаванні новага Вышэйшага Царкоўнага Упраўлення на чале з мітрапалітам Антанінам (Граноўскі), неўзабаве мітрапалітам Маскоўскім і Ўсея Русі. У выніку інстытут Патрыяршаства апынуўся па-за законам, а яго глава – Ціхан быў ізаляваны ў Данскім манастыры пад пільным наглядам органаў ДПУ.

29 мая 1922 г. у Маскве адбыўся ўстаноўчы з’езд так званай "Жывой царквы", які прызнаў вяршэнства ВЦУ, усхваліў Кастрыч-ніцкую рэвалюцыю і выказаўся за спрошчанае багаслужэнне. На месцах, у тым ліку на Беларусі, пачалася барацьба паміж прыхіль-нікамі і праціўнікамі Ціхана, за далучэнне прыходаў, благачынняў і епархій да “жывацаркоўных”. Епіскап Мінскі і Тураўскі Мельхісэдэк на словах падтрымаў ВЦУ, але на справе павёў палітыку на ўтва-рэнне Беларускай аўтаномнай царквы. 23 ліпеня 1922 г. з'езд духавен-ства Мінскай епархіі абвясціў аўтаномію БПЦ і прыняў рашэнне аб узвядзенні Мельхісэдэка ў сан мітрапаліта. Органы ДПУ не сталі таму пярэчыць, бо аб’ектыўна ўтварэнне аўтаномнай БПЦ адпавядала сратэгічнай дзяржаўнай мэце па дэстабілізацыі царкоўнага жыцця.

У жніўні 1922 г. мітрапаліт Антанін заснаваў уласную арганізацыю абнаўленцаў пад назвай Саюз царкоўнага адраджэння, якая стала канкурыраваць з “Жывой царквой”. Да канца 1922 г. раскол РПЦ значна паглыбіўся: абнаўленцам належала ужо 20 тыс. з 30 тыс. храмаў. Але большасць праваслаўных вернікаў успрымалі расколь-нікаў не столькі як рэфарматараў, але і як правакатараў, якія сумесна з ДПУ вялі барацьбу з законным кіраўніцтвам РПЦ.

Карыстаючыся падтрымкай ДПУ, абнаўленцы імкнуліся замацаваць сваю перамогу. Так, 29 красавіка 1923 г. удзельнікі Усерасійскага Памеснага Сабору віталі СНК РСФСР, выказаліся ў падтрымку Савецкай улады, а таксама абвясцілі аб нізлажэнні Патрыярха Ціхана, пазбаўленні яго сана и манаства. ВЦУ было пераўтворана ў Вышэйшы царкоўный савет (ВЦС), са жніўня – у Свяшчэнны Сінод. Кіраўніком і ідэйным лідэрам абнаўленцаў заставаўся А. Увядзенскі.

Патрыярх Ціхан, які знаходзіўся пад арыштам, быў вымушаны публічна прызнаць сваю віну перад Савецкай уладай і запэўніць яе кіраўніцтва ў сваёй лаяльнасці. «Зараз Царква рашуча адмежавалася ад усялякай контррэвалюцы. - пісаў ён у жніўні 1923. – Вяртанне да ранейшага ладу немагчымы. Царква прызнае і падтрымлівае Савецкую ўладу, бо няма ўлады не ад Бога». Але пастаноў абнаўленцкага Памеснага Сабора ён так і не прызнаў.

Характэрна, што “Жывая царква” адмовілася ўвайсці ў склад абнаўленчай царквы і дзейнічала самастойна. Гэта прымусіла дзяржаву адмовіцца ад выключнай падтрымкі абнаўленцаў у іх барацьбе з ціханаўцамі і засяродзіцца на стратэгічнай мэце – дэстабілізацыі ўнутрыцаркоўнага жыцця ўсіх канфесій.

21 снежня 1923 г. у Мінску прайшла нарада абнаўленчых епархі-альных упраўленняў, якія выступілі супраць аўтаноміі БПЦ на чале з Мельхісэдэкам і стварылі ўласны кіруючы цэнтр – Беларускае Епархіальнае ўпраўленне (БЕУ). Раскольніцкай дзейнасці абнаўлен-цаў паспрыяў ЦК КПБ(б), які вызначыў час і месца склікання з’езда прыхільнікаў “Жывой царквы”. Вынікам працы магілёўскага з’езда 18-20 мая 1924 г. стала фарміраванне Беларускага праваслаўнага сінода на чале з мітрапалітам Серафімам як структуры ВЦУ. Каб перасекчы “двоеўладдзе”, органы ДПУ скасавалі БЕУ, заключылі Мельхісэдэка пад хатні арышт, а затым асудзілі яго па надуманай справе. Выкліканы ў Маскву, на Беларусь ён ужо не вярнуўся. Прызначаны кіраўніком Мінскай епархіі епіскап Данііл спрыяў замене “ціханаўцаў” на абнаўленцаў. Тым не менш перавага заставалася за апошнімі

Пасля смерці патрыярха (7 красавіка 1925) АДПУ імкнулася не дапусціць выбараў новага главы РПЦ. Мітрапаліт Сергій, які заняў пасаду намесніка Месцазахавальніка Патрыяршага Прастолу, пацвер-дзіў пераход царквы да поўнага законапаслухменства, безумоўнага прызнання легітымнасці Савецкай улады і фактычнага супрацоўніцтва з яе органамі. Але спроба абнаўленцаў на ІІІ Усерасійскім Памесным саборы праваслаўнай царквы (1 – 10 октября 1925) памірыцца з «ціханаўцамі”, была няўдалай па віне спецслужб, якія сфабрыкавалі пасланне Патрыярха да манархістаў і тым яго скампраметавалі.

На 1 кастрычніка 1925 года ў структурах, падпарадкаваных Сіно-ду, налічвалася 108 епархій, 12 593 цэркваў, 192 епіскапы і 16 540 іншых свяшчэннаслужыцеляў, але аб іх адзінстве гаварыць не даво-дзілася. Так, на 1 чэрвеня 1927 г., на тэрыторыі БССР налічвалася 1110 праваслаўных прыходаў са 1140 свяшчэннаслужыцелямі. 3 іх 300 прыходаў лічыліся абнаўленчымі, а ўсе астатнія – паслядоўнікамі Ціхана.

Вызначальны ўплыў на суадносіны сіл аказвалі органы АДПУ. Так, у чэрвені і снежні 1927 г. было арыштавана 257 членаў “ціханаў-скіх” прыходскіх Саветаў. Акрамя таго, па ініцыятыве спецслужбаў у жніўні 1927 г. у Мінску адбыўся з’езд дэлегатаў ад 333 прыходаў БПЦ з мэтай утварэння царкоўнай аўтакефаліі. У выніку, да канца 1927 г. у беларускіх епархіях (без уліку стараабрадцаў) дзейнічалі тры плыні праваслаўных вернікаў – 411 прыходаў “ціханаўцаў”, 344 ­ аўтакефалістаў і 305 – абнаўленцаў.

Каб захаваць рычагі кіравання, царкоўным іерархам патрэбна было заручыцца падтрымкай улад. Вынікі іх узаемных кантактаў знайшлі адбітак у так званай Дэкларацыі мітрапаліта Сергія, апубліка-ванай 29 ліпеня 1927 г. Па-першае, ён падкрэсліваў, што царкоўныя дзеячы “не з ворагамі нашай Савецкай дзяржавы і не з шалёнай зброяй іх інтрыг, а з нашым народам і Урадам”. “Мы хочам лічыць Савецкі Саюз нашай грамадзянскай Радзімай, радасці якой – нашы радасці і беды якой – нашы беды”. Але такая заява магла азначаць і тое, што “радасці атэістычнай дзяржавы” былі тоеснымі з “радасцямі царквы” і гэта не магло не выклікаць абурэння вернікаў. А, па-другое, у дэкларацыі паведамлялася аб афіцыйнай рэгістрацыі Часовага Патрыяршага Сінода і падпарадкаванні яго мітрапаліту Сергію, што аўтаматычна (і незаконна) узвышала яго над астатнімі іерархамі. Невыпадкова, 37 епіскапаў палічылі Сергія “узурпатарам царкоўнай улады” і не прызналі яго вяршэнства.

Тым не менш, пасля легалізацыі Патрыяршага Сінода пры мітрапаліце дзейнасць абнаўленцаў і аўтакефалістаў рэзка заняпала. Пасля смерці мітрапаліта Антаніна ў 1928 г. створаны ім саюз «Царкоў-нае адраджэнне» распаўся. У найбольшай ступені гэтыя перамены былі выгодныя АДПУ, якое планавала паставіць усе плыні РПЦ пад кантроль сваёй крэатуры – Патрыяршага Сінода і праз яго прапагандаваць дасягненні Савецкай улады. Так, 15 лютага 1930 г. мітрапаліт Сергій і члены яго Сінода праз газеты «Известия» и «Беднота» быў вымушаны выступіць з абвяржэннем чутак аб рэлігійных ганеннях у СССР, а 18 лютага ў інтэрв'ю замежным карэспандэнтам паведаміў ён аб дзейнасці каля 30 тыс. прыходаў і 163 епіскапаў. Закрыццё храмаў мітрапаліт растлумачыў галоўным чынам распаўсюджаннем атэізму. Канчатковую перамогу Патрыяршая Царква набыла ў верасні 1943 г. ізноў-такі, пры вызначальным удзеле кіраўніка партыі і дзяржавы І. Сталіна.

Для Савецкай улады, якая ініцыіравала «абнаўленчы раскол» і кіравала ім праз органы ДПУ-АДПУ, першаступенную значнасць мела лаяльнасць духавенства, гатоўнасць прызнаць савецкую ўладу народнай і прапагандаваць гэты пункт гледжання. У якіх-небудзь рэформах у галіне царкоўнага ладу, акрамя тых, што дапамагалі развіццю і ўмацаванню расколу, бальшавікі не былі зацікаўлены. Аб рэальных іх намерах, у прыватнасці, сведчыла палітыка знішчэння ўсіх храмаў і свяшчэннаслужыцеляў, незалежна ад канфесійнай пры-належнасці.

У БССР першая праява масіраваннага наступлення кіруючай партыі і дзяржавы на царкву ўвасобілася ў пачатку 1920-х гг. у “рэквізіцыі” сінагог пад выглядам недахопу памяшканняў пад лікпункты (ликбезы). На справе кіруючая партыя разам з памочнікамі з Яўрэйскіх секцый РКП(б) імкнуліся імкнуліся разбурыць сінагогі як цэнтры рэлігійнага і грамадскага жыцця, а таксама зачыніць існаваўшыя пры іх хедэры. Так, у 1922 г. перад закрыццём мінскай харальнай сінагогі адбылася антырэлігійная маніфестацыя пад лозунгам “Далоў рэлігію”, а крыху пазней гэты будынак быў пера-дадзены пад тэатр. У 1926 г. у Гомелі 10 закрытых сінагог былі пераабсталяваны пад жыллё, фабрычныя памяшканні, сталовыя, музей. Бальшавікам удалося знішчыць сістэму іудзейскай адукацыі. Віцебск заставаўся адзіным у СССР горадам, дзе існавала іешыва па падрыхтоўцы равінаў, але і яна была зачынена ў снежні 1930 г.

Сінагога як спрадвечны цэнтр культавага і абшчыннага жыцця яўрэяў таксама перастала існаваць. Урэшце ў сярэдзіне 1930-х гг. па адной сінагозе засталося толькі ў буйных гарадах. Але поўнасцю выкараніць рэлігійную свядомасць яўрэяў не ўдалося: дзейнічалі падпольныя хедэры і малельні. Нарэшце, людзі аддавалі перавагу эміграцыі, каб толькі мець магчымасць рэалізоўваць свае духоўныя патрэбы.

З 1928–1929 г. разам са згортваннем НЭП пачаўся націск дзяр-жавы на РПЦ на царкву. Заяўлялася, быццам яна «стаіць за спіной кулака», што яна ператварылася ў центр прыцягнення рэакцыйных элементаў і г.д. Паводле пастановы УЦВК і СНК СССР ад 8 красавіка 1929 г. «Аб рэлігійных аб'яднаннях», рэлігійныя суполкі траплялі пад поўны кантроль дзяржаўных органаў і абмяжоўваліся задавальненнем уласных чыста культавых патрэб. Ва ўмовах, калі быў узяты курс на пабудову сацыялізму, рэлігія і царкоўныя арганізацыі як варожы яму рудыменты буржуазнага грамадства былі вырачаны на гвалтоўнае знішчэнне. Так, 5 снежня 1931 г. па асабістаму загаду І. Сталіна ў Маскве быў разбураны храм Хрыста-Выратавальніка. З канца 1920-х 1930 г. у БССР уладамі былі закрыты 573 царквы. Меншая іх частка была знішчана, а астатнія ператвораны ў будынкі гаспадарчага пры-значэння – зернясховішчы, архівы, майстэрні і інш. Адпаведным чы-нам знішчалася рэлігійная сімволіка. Шляхам пераплаўкі званоў да чэрвеня 1931 г. у краіне належала нарыхтаваць не менш 25 тыс. тон каляровага лому. БССР даводзілася разнарадка на 1 тыс тон, а ў верасні 1934 г. – яшчэ 150 тон. У ліку іншых на пераплаўку пайшоў звон Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску, зроблены напалову са срэбра, вагой 320 пудоў 16 фунтаў. Сам сабор, заснаваны яшчэ ў 1613 г., быў узарваны ў другой палове мая 1936 г.

Да 20 снежня 1936 г. у БССР перастала дзейнічаць 1371 царква. А праз паўтара гады вернікі маглі памаліцца толькі ў дзвюх храмах - у Оршы і Мазыры.

Падобны лёс спасціг каталіцкія касцёлы. У пачатку 1937 г. у рэс-публіцы перасталі дзейнічаць 95 храмаў, і тэндэнцыя да іх закрыцця працягвала нарастаць, паколькі менавіта ім адводзілася роля “шпі-ёнскіх гнёздаў” для рознага кшталту польскіх дыверсантаў. Таму пасля рэалізацыі пастановы бюро ЦК КП(б)Б “Аб захадах па закрыцці польскіх касцёлаў" ад 18 жніўня 1937 г. у БССР да канца года заставаліся дзеючымі 11 каталіцкіх храмаў: пяць з ксяндзамі і шэсць касцёлаў без ксяндзоў. Пасля закрыцця адны з іх былі прыстасаваны пад гаспадарчыя пабудовы, іншыя разбураны.

Такі лёс спасціг 1445 цэркваў, 704 сінагогі, і каля 113 касцёлаў, якія свабодна дзейнічалі да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

З моманту ўсталявання Савецкай улады свяшчэннаслужыцелі трапілі ў катэгорыю адкрытых і патэнцыяльных праціўнікаў бальша-вікоў. Гэтым было абумоўлена іх пазбаўленне выбарчых правоў, падатковы прэс і беспадстаўныя арышты па падазрэнні ў контррэвалюцыі. У 1920-я гады ў БССР адбываліся шматлікія судовыя працэсы служыцелямі іўдзейскага культу. Так, за 10 год іх колькасць зменшылася з 271 да 196. У снежні 1930 г. толькі ў Віцебску былі асуджаны і сасланы ў Салавецкі лагер 15 равінаў. У сакавіку 1930 г. у Мінску па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці былі ары-штаваны 14 равінаў, прапаведнікаў і старэйшын сінагог. Ім удалося выратаваць жыццё толькі ў абмен на публічную заяву аб тым, што ў СССР няма антырэлігійных праследаванняў.

Аб тым, што яны былі, сведчылі шматлікія эксцэсы пад час ускрыцця мошчаў святы, канфіскацыі каштоўнасцяў, закрыцця храмаў і г.д. Чарговая хваля рэпрэсій супраць хрысціянскага духавенства як носьбітаў кулацкай ідэалогіі ўзнялася з пачаткам калектывізацыі. У выніку, да лета 1930 г. у БССР было расстраляна 25 і пазбаўлена волі 68 свяшчэннаслужыцеляў, а ў межах СССР адпаведна 560 і 2289 чал.

У адказ на выступленні міжнароднай грамадскасці ў абарону савецкіх вернікаў улады СССР прымусілі святароў усіх канфесій вы-ступіць з абвяржэннем “паклёпніцкіх чутак” аб рэпрэсіях супраць іх.

Тым часам у рэчышчы масіраванай, у маштабе ўсяго СССР, дзейнасці органаў АДПУ-НКУС, скіраванай супраць “ворагаў наро-да”, у БССР у лютым-сакавіку 1933 г. была “выкрыта” контр-рэвалюцыйная царкоўна-паўстанцкая арганізацыя "Іезуіт" з удзелам 5 епіскапаў, 48 святароў і інш., усяго 79 чал. Вынікам наступнай паспяховай аперацыі органаў НКУС БССР стала раскрыццё ў ліпені-верасні 1937 г. разгалінаванай сеткі (200 чал. у складзе 13 груп) прадстаўнікоў "Беларускай аўтакефальнай царквы», якія нібыта агіта-валі супраць калгасаў. Па прыгавору “тройкі” 1 лістапада былі расстраляны епіскапы Філарэт, Апанас і яшчэ 9 “кіраўнікоў” аргані-зацыі, а астатнія – асуджаны да пазбаўлення волі. Нарэшце, у лютым-сакавіку 1938 г. былі арыштаваны члены “шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі”, якія дзейнічалі ў шасці раёнах БССР. Яе кіраўніком з’яўляўся – “польскі шпіён” мітрапаліт Мінскі Пётр (Бліноў).

Відавочна, што “польскі след” у барацьбе УКП(б)-КП(б)Б супраць каталіцтва і касцёла быў найбольш выразным. Большасці абвінаваных інкрымініравалася прыналежнасць да Польскай арганізацыі вайсковай, якая, дарэчы, перапыніла сваю дзейнасць яшчэ ў 1920 г. Тым не менш, па словах чэкістаў, якія ў жніўні 1933 г. выкрылі адну з такіх арганізацый у БССР, яна складалася з 7 філій і ўзначальвалася ксяндзамі. Праз палову года 55 яе ўдзельнікаў, як святароў так і простых вернікаў, былі асуджаны да расстрэлу або турэмнага зняволення. Тыя, хто застаўся жыць, яшчэ праз тры гады, у сувязі з загадам наркама ўнутраных спраў СССР М. Яжова № 00485 трапіў пад суд “тройкі” і загінуў.

Такім чынам, у параўнанні з 1917 г., калі ў не занятых германцамі раёнах Беларусі служылі 2155 праваслаўных, 271 іўдзейскіх і 113 каталіцкіх святароў, да году ўз’яднання беларускага народа ў БССР, служыцелі рэлігійных культаў былі вынішчаны як клас.

З заканчэннем грамадзянскай вайны і абвяшчэннем НЭП у ЦК РКП(б) узнікла патрэба адмысловага органа па ажыццяўленні палітыкі ў сферы рэлігіі і царквы. З гэтай нагоды 20 ліпеня 1921 г. пры агітацыйна-прапаган-дысцкім аддзеле партыі была створана Антыцаркоўная камісія ў складзе ра-ботнікаў ЦК, ДПУ, наркаматаў юстыцыі і асветы, ЦК камсамола. Першыя вынікі яе працы адбіліся ў выдавецкай дзейнасці – публікацыі брашур, лісто-вак, плакатаў. Але, як паказаў вопыт канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў, агітацыя і прапаганда мела поспех, калі яна абапіралася сілу зброі.

Восенню 1922 г. з Антыцаркоўная камісія была рэарганізавана у Анты-рэлігійную з вылучэннем яе ў асобую структуру ЦК РКП(б)-УКП(б). Асноў-ным прызначэннем камісіі з’яўлялася арганізацыя сіл і сродкаў на барацьбу супраць царкоўных арганізацый і іх уплыву на грамадства. Практычнае ажыццяўленне гэтай барацьбы (аператыўная работа, вышук, агентура, ары-шты і г.д.) ускладалася на сакратара камісіі – начальніка 6 аддзела ДПУ-АДПУ СССР Я. Тучкову, а агульнае кіраўніцтва – на саратніка У. Леніна і У. Сталіна – Е. Яраслаўскага. У яе глыбока засакрэчанай працы, брала ўдзел уся партыйна-савецкая эліта. Знешне гэта дзейнасць павінна была выглядаць як натуральная праява клопату Савецкай улады за маральнае здароўе людзей, вызваленне іх ад царкоўных забабонаў і цемрашальства. На справе першыя вынікі працы камісіі і асабіста Я. Тучкова адбіліся ва ўзнікненні абнаўленчых арганізацый і ізаляцыі Патрыярха Ціхана.

Акрамя таго, комплекс захадаў, распрацаваных Антырэлігійнай камісіяй па далейшай дэстабілізацыі канфесійнага жыцця, прадугледжваў шырокае ўключэнне народных мас ў гэты працэс. Адным са сродкаў яго актывізацыі мусіла паслужыць атэістычная прапаганда, якая яшчэ ў 1918-1920 гг. пра-водзілася партыйнымі, камсамольскімі і іншымі арганізацыямі праз друк, выяўленчае мастацтва і літаратуру і г. д. На Беларусі першыя праявы анты-рэлігійнай агітацыі і прапаганды знайшлі ўвасабленне ў газетных публіка-цыях, дэманстрацыях, скіраваных супраць іўдаізма, сінагогі і сіянісцкіх суполак. Па ініцыятыве Яўрэйскіх секцый РКП(б) яўрэйская моладзь удзель-нічала ў антырэлігійных акцыях. Так, у кастрычніку 1920 г. у Віцебску, калі веруючыя адзначалі самае вялікае свята Йом-Кіпур (“Судны дзень”), мясцовыя бальшавікі і камсамольцы разам з членамі прабальшавіцкіх аргані-зацый (яўрэйская секцыя РКП(б), Камбунд, Югенд Бунд) дэманстратыўна заняліся нарыхтоўкай дроў для чыгункі. У 1923 г. такі ж «йомкіпурнік» ад-быўся ў Мінску, дзе камсамольцы наладзілі маніфестацыю пад лозунгам “Далоў равінаў і папоў”.

У асяроддзі праваслаўнага і каталіцкага насельніцва, насуперак існаваў-шым яшчэ звычаям наведваць храмы, карыстацца паслугамі святароў падчас вянчання, хрышчэння, хаўтураў і г. д., у пачатку 1920 –х намаганнямі моладзі гг. стала ўкараняцца так званая “чырвоная абраднасць”. Да прыкладу, веча-рам 6 студзеня 1923 г. у Мінску адбыліся “камсамольскія каляды” – тэатралі-заванае шэсце з дэманстрацыяй выяў раю з анёламі, пекла з чарцямі і грэшнікамі ў катлах і г. д. у суправаджэнні музыкі і частушак, якое завяр-шалася на плошчы спаленнем статуі бока. Усё гэта павінна было сімваліза-ваць аджытасць рэлігіі і яе непатрэбнасць моладзі.

Замест вянчанняў, маладажонам рэкамендавалі ладзіць “чырвоныя вя-селлі”, а хрэсьбіны мусілі выціскацца “акцябрынамі”. Пры гэтым самі мера-прыемствы моцна палітызаваліся: сярод гасцей былі партыйныя і савецкія работнікі, усе прысутныя пелі “Інтэрнацыянал”. Так, у 1925 г. у БССР ад-бывалася каля 300 “акцябрын” і 80 “чырвоных вяселляў штомесяц”. У яўрэй-скі побыт стала ўкраняцца «ды ройтэр брыз» (“чырвонае абразанне”).

Прызнаным цэнтрам і асноўным рупарам антырэлігійных ідэй стала га-зета “Безбожник”, якую рэдагаваў старшыня Антырэлігійнай камісіі У. Яра-слаўскі. У 1925 г. ён узначаліў створанае па яго ж ініцыятыве Усесаюзнае антырэлігійнае таварыства – “Саюз бязбожнікаў”. Але вынікі дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі былі слабымі. У 1926 г. у ёй налічвалася толькі 87 тыс. чал. у той час, як колькасць веруючых істотна не зменшылася. Нават асобныя камуністы і камсамольцы, нягледзячы на пагрозу вы-ключэння з партыі або саюза моладзі, працягвалі захоўваць рэлігійныя абрады. У гэтай сувязі сакратар ЦК КП(б)Б В. Кнорын заўляў, што бела-рускія камуністы з задачай распаўсюджання антырэлігійнага ўплыву над рабочым класам не справіліся.

Такое ж становішча мела месца ў маштабах усяго СССР і партыя вы-рашыла фарсіраваць гэтую працу. Таго ж вымагала і распачатая калекты-візацыя. “Адным са сховішчаў, адным з прыкрыццяў для селяніна, які не хоча ў калгас, – пісаў Е. Яраслаўскі ў газеце “Правда” ад 1 мая 1929 г., – застаецца рэлігійная арганізацыя з гіганцкім апаратам, паўтарамільённым актывам папоў, равінаў, мул, благавеснікаў, прапаведнікаў усялякага кшталту, манахаў і манашак, шаманаў і калдуноў і г. д. У актыве гэтым знаходзіцца ўся махровая контррэвалюцыя, якая яшчэ не трапіла на Салаўкі”. З гэтай нагоды ІІ з’езд Саюза бязбожнікаў, які сабраўся ў Маскве 11–15 чэрвеня 1929 года ў Москве з удзелам 1200 дэлегатаў павінен быў з’арыентаваць грамад-ства на пераважна рэпрэсіўны шлях барацьбы з царквой. Дэлегаты перайменавалі сваю арганізацыю ў «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» і вызна-чылі яго лозунгі: "Барацьба з рэлігіяй - гэта барацьба за сацыялізм" і "Праз бязбожжа - да камунізму". Акрамя таго, І. Сталін скарыстаў прамову на з’ездзе М. Бухарына для яго канчатковай дыскрэдытацыі.

Напярэдадні рашучага наступлення на царкву дзейнасць Антырэлігійнай камісіі рабілася залішняй і 30 лістапада пастановай сталінскага Палітбюро ЦК УКП(б) яна была скасавана. Яе прапагандысцкія функцыі цалкам ускла-даліся на Саюз ваяўнічых бязбожнікаў. У 1929 г. колькасць членаў саюза склала 465 тыс., а ў 1930 г. – звыш 3, 5 млн. За гэты ж час колькасць членаў саюза ў БССР узрасла больш чым у пяць разоў і дасягнула 42 тыс. чал. У 1931 колькасць членаў дзіцячай арганізацыі “Юных ваяўнічых бязбожнікаў СССР” дасягнула 2 млн. Да канца 1932 г. планавалася павелічэнне першага саюза да 8, а другога – да 10 млн. чал. У 1931 г. у СССР працавала звыш 3000 бязбожных ударных брыгад, звыш 100 бязбожных ударных цэхаў і заводаў, каля 300 бязбожных калгасаў..

Партыйная канферэнцыя, што адбывалася ў Маскве з 30 студзеня па 4 лютага 1932 г., у ліку важнейшых задач на другую пяцігодку паставіла на мэце пераадоленне перажыткаў капиталізма ў эканоміцы і свядомасці лю-дзей. У сваю чаргу Антырэлігійная камісія распрацавала “сустрэчны план”, паводле якога ў СССР да 1932-1933 г. павінны былі зачыніцца ўсе храмы; да 1933 г – у чалавека знікнуць усе рэлігійныя ўяўленні; да 1934-1935 гг. – усё насельніцтва, і ў першую чаргу – моладзь ахапіць антырэлігійнай прапа-гандай; да 1935-1936 гг. – ліквідаваць апошнія малітоўныя дамы і свя-шчэннаслужыцелі; да 1936-1937 канчаткова выдаліць рэлігію з яе самых патаемных месцаў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 544; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.033 сек.