КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай. Технология изготовления ферритов
Технология изготовления ферритов
Технология изготовления ферритов оказывает весьма существенное влияние на свойства готовых изделий. Технологический процесс производства ферритовых изделий вкратце сводится к тому, что предварительно получают ферритовый порошок, состоящий из тонко измельченных, тщательно перемешанных и предварительно обожженных оксидов соответствующих металлов. В него добавляют пластификатор - обычно раствор поливинилового спирта, и из полученной массы прессуют под большим давлением изделия требуемой формы. Изделия подвергают обжигу при температуре 1100-1400 °С. При этом происходит спекание и образование твердых растворов ферритов. Обжиг должен производиться обязательно в окислительной среде (обычно в воздухе). Присутствие даже в небольшом количестве водорода в рабочем пространстве печи может вызвать частичное восстановление оксидов, что приведет к резкому увеличению магнитных потерь. Усадка ферритов при обжиге может достигать 20 %. Ферриты - твердые и хрупкие материалы, не позволяющие производить обработку резанием и допускающие только шлифовку и полировку.
1. Лівонская вайна 1558-1583гг. 2. Утварэнне Рэчы Паспалитай. 3. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай 4. казацка-сялянская вайна на Беларусі 1648–1651 гг. 5. Вайна РП з Маскоўскай дзяржавай 1654–1667 гг. Лівонская вайна 1558-1583гг. Прычыны Жаданне маскоўскага цара выйсці да Балтыйскага мора, Расія заняла выгаднае бы ваенна-стратэгічнае і эканамічнае становішча ў Еўропе.Гэтая тэрыторыя знаходзілася пад кантролем Польшчы, ВКЛ, Лівоніі (канфедэрацыі 5 княстваў, заснаваны рыцарамі Лівонскага ордэна на прыбалтыйскіх землях), з другой паловы XVI - першай паловы XVII стст. Называлася Ліфляндыяй або Інфлянтамі. 1557г. – заключэнне ваеннага саюза ВКЛ і Лівонскага ордэна. Рускія войскі авалодалі Нарвай, Дзерптам (Тарту). Магістр Лівонскага ордэна запрасіў дапамогі ў суседніх краін. 1559г. пагадненне, згодна якому лівонія пераходзіла пад пратэктарат ВКЛ і Польшчы. Пасля ваенных няўдач Ордэн распаўся, в 1561г. – пагадненне– магістр Ордэна Кетлер аб’яўлены свецкім князем Курляндыі і часткі Лівоніі. У вайну супраць Масквы ўступіла ВКЛ, даслаўшы свае войскі.. Баявыя дзеянні разгарнуліся на беларускіх землях. Пачатак 1562г. рускія войскі захапілі Мсціслаў, Воршу, Шклоў, Віцебск, дуброўна і Копысь. Зімой 1562-1563гг. Сканцэнтравана пад Мажайскам 60-тыс рус. войска. 31 студеня 1563г. пачатак аблогі Полацка. Малы гарнізон Полацка на з ваяводам Давойнам не іог доўга трымаць асаду. 15 лютага 1563г. захоп Полацка рускімі войскамі. Зіма 1563–студзень 1564г. – прыпыненне баявых дзеянняў 1564г. Бітва на р. Ула пад Чашнікамі каля в. іванск. Войскі ВКЛ на чале з гетманам М. Радзівілам разбілі ўдвая больш 24 тыс. Корпус Шуйскага. З 1565г. пачалася пазіцыйная вайна. 1566-1569гг. Рускімі войскамі пабдаваны крэпасці для ўмацавання сваіх пазіцый у раене Полацка Туроўля, Суша, Сокал. Сітня, Чырвоная, каз’яны, Ула. У жніўні 1579г. паход Стэфана Баторыя з 40 тыс. Войскам на Полацк. Рускія 20 дзен стрымлівалі атакі. Адным з герояў штурму Полацка быў ратнік Перавал, які быў адораны шляхецтвам і паклаў пачатак роду Пржавальскіх. 1579г. адваеваны ўсе крэпасці ў раене Полацка. 1580г. – уся тэрыторыя вызвалена. Пачаўся паход на рускія землі. Аднак пад Псковам былі спынены, у 1581г. пачалася аблога. Якая працяевалася болей 5 мес. абараняў горад Шуйскі. 15 студзеня 1582 г. было заключана Ям-запольскае перамир’е. ліцвінска-руская мяжа фактычна не змянілася. Масква страціла толькі Веліж на граніцы Смаленскай зямлі. Вайна падарвала эканоміку ВКЛ і палітычную стабільнасць, вымусіла ісці на саюз з Польшчай.
2.Утварэнне Рэчы Паспалитай. Прычыны ўтварэння РП 1. цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной. 2. імкненне шляхты ВКЛ да набыцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы ПерадумовайЛюблінскай уніі сталі ўнутрысаслоўныя супярэчнасціпаміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй дыдробнай. Пераважнае, дамінуючае становішча ў дзяржаве належала магнатам, якія адціскалі шляхту на другі план. Элітарнае магнацтва, буйныя землеўласнікі мелі амаль неабмежаваную ўладу ў ВКЛ, праводзілі на соймах і сойміках свае рашэнні, маніпулюючы болыиасцю шляхты, якая не мела ў дзяржаве ніякай рэальнай улады. Літвінскую шляхту прываблівалі "залатыя вольнасці" польскай шляхты, якая мела доступ да ўлады, рашуча уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Польшчай. 3. жаданне шлатлікай польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ, атрымаць землі і пасады 4. пашырэнне каталіцкай веры ў ВКЛ Для канчатковага вырашэння пытання аб уніі на 23 снежня 1568 г. быў прызначаны з'езд у Любліне. 10 студзеня 1569 г. У склад дэлегацыі ВКЛ уваходзілі канцлер і віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, падканцлер Астафей Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч, падскарбій Мікалай Нарушэвіч і іншыя ўплывовыя асобы. На сойм прыбылі кароль і каля 160 паслоў і сенатараў Польшчы і ВКЛ. У гэты ж дзень пачаліся перамовы. Амаль шэсць месяцаў працягваўся сойм. Кожны бок ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на магнацкую і шляхецкую групы, з якіх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне уніі з Польшчай. Калі паслы княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для сваей дзяржавы ўмовах, яны ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін з намерам сарваць перамовы. Пры падтрымцы польскіх паслоў вялікі літоўскі князь, кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча княства, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка 1569 г. выдаў універсал аб перадачы Польшчы Падляшша з гарадамі Бельск, Беласток, Драгічын-на-Бугу, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь, Падолле, Кіеўшчына. Падзеі Люблінскай уніі адлюстраваны на карціне польскага мастака Яна мацейкі “Люблінская унія”. Унія была заключана на наступных умовах: 1. Стваралася новая федзратыўная дзяржава, што складалася з 2-х частак Каралеўста Польскага і ВКЛ, пад назвай Рэч Паспалітая (ад польскага рэспубліка) 2. Злучаныя дзяржавы маюць аднаго манарха – караля, які носіць тытул “кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі і ліфляндскі”. 3. Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абіраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збіраецца сойм у Варшаве. Каранацыя адбываецца ў Кракаве. 4. Літва не мае права абраць для сябе асобнага вялікага князя. 5. Для вырашэння найважнейшых дзяржаўных спраў збіраецца агульны сойм Рэчы Паспалітай. Ён складаецца з дэпутатаў, абраных на павятовых сойміках. 6. Пасяджэнні сойма праходзяць на польскай зямлі. Скліканне асобных соймаў для ВКЛ і для Кароны не прадугледжвалася. 7. Усе нязгодныя з умовамі уніі ранейшыя пастановы ВКЛ касуюцца. 8. Украіна (Кіеўшчына, Валынь, Падолле і Падляшша) аддзяляюцца ад ВКЛ і далучаюцца да Польшчы. 9. Лівонія аб'яўляецца сумесным валоданнем Княства і Кароны. 10. Дзяржавы праводзяць агульную знешнюю палітыку. 11. Уніфікацыя фінансавай сістэмы і ліквідацыя мытных межаў. 12. ВКЛ мела асобнае ад Польшчы · Войска · Заканадаўства · судовую арганізацыю · адміністрацыйны аппарат · тытул і пячатку · дзяржаўную мову (старабеларуская да канца XVII ст. -1696г. у Польшчы - лацінская)
Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 516; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |